Лісце каштанаў
Шрифт:
Над песняю кацілася ласкавае добрае сонца.
Встань, козаче, ти проснися, На Вкріану подивися, Вже сідельця твоі згнили, І стремени вже потліли, Орли очі повиймалн, А татари шаблю взяли.Ціхі ўздых. Захліпала Лізка. Ціха-ціха. Я кінуў позірк на Нонку і ўбачыў, што і ў яе вочы поўныя слёз. Прысунуўся, сціснуў яе локцік.
Візьми, мати, піску жменю, ПосійМы і далей маўчалі. А пасля Багдан раптам уздыхнуў.
– А што вы думаеце, могуць жа і нас забіць вось так. Здра.
– Кінь вярзці, - сказаў Ролік.
– Хто не калоціцца, хто да канца трымаецца, той выжывае.
І тут Багдан раптам заспяваў. Я ніколі не чуў раней ягонага голасу і зараз быў узрушаны і ўражаны. Ніколі не думаў, што ў яго можа быць такі амаль ужо дарослы, моцны, неймавернай гожасці тэнар. Не такі, якім спяваюць па радыё ў операх закаханыя, а такі... ну, моцны і мужны. Я ніколі не думаў, што ён можа так:
Умер, умер наш полковник, ще й тихая мова. Зостаеться кінь вороний, золотая зброя; Зостаеться кінь вороний, зброя золотая; Зостаються діткі малі, жінка молодая.Нечакана падхапіла Лізка, і я таксама здзівіўся: нібы заплакалі, зазванілі нябесныя званы. І Нонка пачала тураваць, і ў яе быў някепскі глыбокі голас. Але ўсё адно, як яны ні спявалі, нават тая ж Лізка - голас Багданаў уладарыў над імі, таму што яго проста ні з чым нельга было параўнаць нават на гэтай зямлі, так багатай галасамі.
Ён, здаецца, напаўняў усё пад скляпеннем неба - я толькі дзівіўся, што, гаворачы, ён нібыта басам бурчыць, а тут так спявае:
Зостаються діткі малі з жінкой молодою. Беруть коня осавули, товариство - зброю; Коня ведут, зброю несуть, кінь голівку клонить, Молодая полковниха білі руки ломить.Калі ён скончыў, мы яшчэ некалькі хвілін ішлі як прыбітыя. Ледзь ачомаліся.
– Н-так, - сказаў Ролік.
– Вось гэта дык так. Ты чаго гэта раней не спяваў?
– Та-а, - засаромеўся Багдан, - я для сябе спяваю. У плаўнях недзе ці ў лесе. Калі адзін. І чаго гэта мяне сёння так разабрала - сам не ведаю.
Урэшце мы мінулі і Спас-на-Берастове і Выдубецкі манастыр. А Карл усё яшчэ бурчаў:
– Дурань, з такім голасам яму на кулі лезці, ёлуп. Гэта ж ён не твой толькі. Усіхні. Проста хоць ідзі ды на ўсіх нас у міліцыю заяўляй.
Плаўні адкрыліся вачам нечакана, калі.сонца было ўжо ледзь не ў зеніце. А над іхняй зеленню і блакітам, штопраўда, досыць далёка і ад ракі, і ад пабітай ямамі і байракамі дарогі падымаўся нібы брудна-жоўты лес ці нейкі незвычайны замак: піраміды, шпілі, кубы, званіцы. І ўсё гэта перасечанае глыбокімі, вельмі вузкімі ярамі-шчылінамі. За гэтым горадам пачыналася ўрвішча, таксама пасечанае ярамі. І ясна было, мяркуючы па роўнай паверхні ўсіх шпіляў і пірамід, што калісь "горад" быў часткай плато, але людзі бралі гэты слабы пясчанік, праўдзівей, ледзь сцэментаваны пясок. Размывала яго вада, выветрываў вецер. І вось атрымаўся горад, або "слупы", як зваў гэта месца Раланд.
– Людзей няма, - сказаў Дзмітрэнка.
– Гэта добра. Толькі унь там, нешта ў палове кіламетра,
Адзін яр быў асабліва глыбокі і вузкі, з роўнымі стромымі сценкамі. У гэтых сценках яра і ў "абелісках", што тырчалі пасярод яго, там і сям былі відаць пячоры, досыць глыбокія, часам накіраваныя ўніз, углыб. Пэўна, людзі калісь, яшчэ да вайны, здабывалі тут пясок.
Яр быў метры чатыры ў шырыню, метраў пятнаццаць- дваццаць глыбінёю, а ў даўжыню цягнуўся метраў на шэсцьдзесят. Жаўтавата-рыжыя сценкі і палоска блакіту ўверсе. Там, дзе яр канчаўся, сыходзячыся на клін, высачэў над ім на плато пахілы стары каштан, які - невядома як, на чым і нашто - вырас тут. Пахілы, з часткова аголенымі карэннямі, ён, хто яго ведае з чаго, смактаў сокі, каб выгнаць такі ствол, сукі, галіны і залатое лісце, што свяцілася дзіўнай пяшчотнасці блакітам. За імі былі высокія пясчаныя наносы, амаль дзюны.
– А што, як пясок папаўзе?
– спытала Лізка,
– Дурнічка, - сказаў Ролік, - ты глядзі, каштан жа яго трымае. Ён не пусціць. Гэтым купам травець і травець... Вось глядзіце, што я тут заначыў.
Ён пачаў адграбаць у адным месцы пясок. Хутка ў сцяне зазеўрала вусце пячоры. Хлопец улез туды з галавою. Ногі ў яго заторгаліся. Нешта цягнуў.
– Хлопцы, - сказаў я.
– Трымайце яго за ногі. І някепска б нейкую дошку, каб трымаць тое, што над ім. Хоць на чвэрць хвіліны і тое...
– Глупства, - як з бочкі сказаў голас з пячоры.
Дзмітрэнка выпаўз адтуль і вывалак нешта вялікае, загорнутае ў нямецкі брызент. Разгарнуў.
– Н-на, - сказаў Багдан.
– Як выславіўся б Жэнька: "вуаля".
На брызенце ляжалі нямецкі буйнакаліберны кулямёт і два "вінтары".
– Так бы мовіць дзевяноста першага дроб трыццатага, - сказаў Ролік і палез зноў.
На гэты раз з'явілася скрынка з вінтовачнымі патронамі, пляскатая нямецкая бляшанка для кулямётных стужак, нешта каля двух дзесяткаў нямецкіх гранат з блакітнымі галоўкамі і штук дзесяць нашых, рабрыстых, як ананас, "фенек".
– Н-нішто сабе,- сказаў я.
– Ну вось, - Ролік устаў з кукішак.
– Цяпер трэба шукаць яшчэ. Спачатку тут, пасля там, на плато. Яны адтуль уцякалі... Ты, Нонка, ідзі унь туды і сачы, каб дарожнікі не ўбачылі. Унь на той узгорак. Ты, Багдан, шукай пакуль у канцы яра ды ўздымайся пасля на плато. Ты, Ліза, сюды не лезь, а там, над ярам, над плато, шукай ці нават проста пасядзі. Стамілася ж, бедная. Ты, Васілько, самы зіркаты, то ідзі аж за вусце яра, на той горб, і сачы там за дарогай, што ад горада ідзе. Глядзі, каб ніхто не палез цікаваць і асабліва каб тыя не падсачылі. Ім верыць нельга, у іх памяць каціная. У выпадку, калі прыйдуць, падкрадуцца - свішчы і з імі біся да апошняга, пакуль мы не прыхаваем ды да цябе не падбяжым.
– Чаго гэта я на шухары стаяць буду?
– Кажу ж табе, вочы найлепшыя. І партызанская прывычка ёсць, каб заўважаць усё. А тут, у самым яры, застануся я з Карлам ды Навумам.
Ён усё яшчэ стараўся, каб яны былі разам і пры ім. Усё баяўся выбуху старой варожасці, хаця хлопцы ўчора і паціснулі з такою шчырай сардэчнасцю адзін аднаму рукі.
XII
Я сядзеў на высокім узгорку. Часам суха шапацелі мёртвыя сцябліны палыну і мякка варушыўся малады шыза-зялёны палын. А я ўспамінаў арэнбургскія стэпы і тое, што гэты малады палын крыху схожы на лапкі кавуноў. Былі тут таксама ружова-бялёсыя кашэчыя лапкі, сінія зоркі цыкорыя. Была цішыня, прасякнутая пахам траў.