Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

9.

Перачытаўшы не раз гэтае «…ждёт мать», Марыя адарвалася ад газеты. У хаце былі прыцемкі. У грубцы агонь злосна і ўладна распраўляўся з дровамі, патрэскваў, пастрэльваў, мітусіўся светлымі ценямі па сценах і падлозе. Марыі зрабілася страшна. Яна падышла і хацела зачыніць дзверцы грубкі, але, прысеўшы, як заварожаная ўставілася на агонь, не змагла адвесці вочы.

Ёй расказвалі, што яна нарадзілася з плямаю на шчацэ, бо маці, цяжарная ёю, хадзіла глядзець пажар. I яе, Марыі, дзяўчынкі-двайняткі памерлі «ад агню» — згарэлі ў тэмпературы шкарлятыны… I тады, калі мужа пабітага ўнеслі ў хату, яна таксама стаяла каля печы… I вось цяпер зноў гэты агонь і гэтая

газета — прадвеснікі хуткага няшчасця…

Успомніўшы мужа, дзяўчынак, яна чамусьці згадала, як тады, калі яны былі яшчэ жывыя, у яе раптам прапала малако з аднае цыцкі, а за другую малыя біліся і адштурхоўвалі адна адну… Смешна было…

Салдат, калі Марыя са складзенай газетай у кішэні зайшла да яго, сядзеў у кутку. Адразу ж рвануўся да яе:

— Дзе аўтамат?!

— Ляжыць ён, Лёшачка… Не бойся, я аддам! Нашто ён табе цяпер? Перазімуй, перабудзь тут, а ўвесну знойдзем табе, можа, нават дакументы якія, і зможаш дабрацца дадому…

— Дурніца! — крыкнуў ён і заскрыгітаў зубамі. — Дадумацца: напаіла, каб я заснуў, і забрала аўтамат! Калі я змагу хадзіць, ты… ты пашкадуеш аб гэтым!

Ёй разанула па жывым. Але стрымала сябе, прысела, сказала суха, строга:

— Цябе зноў шукаюць. Тым больш аўтамат табе не патрэбен, каб сабе ж горш не нарабіў.

— Шукаюць? — ён ускінуўся ўстрывожана. — Адкуль вядома?

Яна працягнула яму газету. Ён ступіў да дзвярэй, але ўсё адно не ўбачыў нічога, папрасіў:

— Падай ліхтарык, там, у кутку.

Пасвяціў, прачытаў.

— Маці? Матка тут! — аж ускрыкнуў. — Слухай, Маша, — кінуўся, прыабняў яе за плечы, — яна ў гасцініцы, гэта блізка, каля пошты, — ведаеш? Ты знайдзі яе, Ласіца Алена Пятроўна, скажы, што я… Скажы… А, не трэба нічога! — І скамечыў газету, кінуў у куток. — Ты прынясеш аўтамат?! Ці я пайду… папаўзу адсюль!

— Не папаўзеш, — яна падабрала газету. — Нікуды ты без яго не дзенешся.

— Колькі ты мяне яшчэ будзеш мучыць?!

Каб адцягнуць час і супакоіць яго, яна сказала:

— Добра, заўтра раніцаю аддам… Я далёка схавала, баюся, не знайду цяпер у цемры…

— Дурань… Сам вінаваты, — ён, праўда, пацішэў, сеў, прьіхшуўшыся да сцяны, абхапіў галаву рукамі.

Раным-рана, не заходзячы да яго, Марыя прыбралася ў гарадское і выйшла да шашы. Доўга не стаяла, пашэнціла — першая ж машына, ваенны «ЗіЛ», падабрала яе. Жанчына села, скоса пазіраючы на салдаціка за рулём. Той маўчаў увесь час, толькі на ўездзе ў горад спытаў, куды ёй трэба? Яна ледзь не сказала: «У часць», — але апамяталася, папрасіла спыніць у цэнтры. Ад цэнтра пайшла ў той бок, куды паехаў «ЗіЛ». Вось пошта, дзе ён, яе Алёша, відаць, атрымліваў пераводы і пасылкі… Вось вароты КПП, у якія ўваходзіў… Прамтаварны магазін насупраць гасцініцы быў ужо адчынены. Яна зайшла, купіла пачак лёзаў, памазок, зубную пасту, расчоску, склала ў сумку. «Хай бы ён так і жыў у мяне», — думала ўвесь час. Ногі не хацелі вясці да гасцініцы, усё бунтавала ў ёй, крычала: «Не аддавай яго нікому! Ён памрэ, яго заб’юць, калі ты адпусціш яго!» Але не ісці нельга было. У гэтым вось доме, усяго за некалькі крокаў адсюль, таксама, як і яна, пакутавала яшчэ адна жанчына.

Асцярога падказала Марыі, што ў гасцініцу адразу лепш не заходзіць, трэба нейкі час пакруціцца тут блізка. Бо, вядома, адміністратар папярэджаны, запомніць таго, хто будзе цікавіцца той жанчынаю. Можа, нават чалавек спецыяльны сядзіць збоку, прыслухоўваецца і аглядае ўсіх, і яе, Марыю, адразу ж арыштуюць. Не ўвесь жа час Алёшава маці будзе ў гасцініцы, выходзіць жа яна некуды. Трэба толькі дачакацца яе, пазнаць і пагаварыць. Яна стала з краю тратуара, каля лаўкі, так, каб з акна вестыбюля не было яе відаць. Чакала доўга, гадзіны дзве, пільна прыглядаючыся да ўсіх, хто заходзіў і выходзіў. Прытупвала,

змерзлыя нават у рукавіцах рукі хавала ў рукавы паліто, але ў гасцініцу не ішла. Разы два, калі з дзвярэй выходзілі адзінокія жанчыны, яна ступала бліжэй і акліквала ціха: «Елена!» (Яна забылася, як па-бацьку.) Жанчыны не адзываліся. Ужо надумала зайсці, проста сказаць, што замёрзла і просіць пастаяць пагрэцца, як перавяла вочы на другі бок вуліцы і ўбачыла: з КПП афіцэр выводзіць пад руку жанчыну. Давёў да прамтаварнага, сказаў ёй нешта, нахіляючыся, потым кіўнуў на гасцініцу і хутка пайшоў назад, да КПП, расціраючы пачырванелыя далоні.

Жанчына перайшла вуліцу, Марыя кінулася да яе:

— Елена!

Жанчына нібы не пачула, пачала падымацца па прыступках.

— Алена! — успомніла Марыя і вымавіла па-чужому, так, як Алёша вымаўляў.

Жанчына аэірнулася. Марыя ўэяла яе эа локаць, адвяла на сваё «закрытае» месца і сказала задыхаючыся:

— Ціха, ніяк не выдайце сябе. Я ведаю, дзе ваш сын. Ён жывы, жывы — самае галоўнае!

Недзе праз гадэіну Марыя рэйсавым аўтобусам вярталася ў вёску і ўспамінала кожнае слова нядаўняй размовы. На душы было неспакойна, трывожна. I ўсё ж яна ні на хвілю не раскайвалася, што адважылася на гэтую сустрэчу. Горш яна зрабіла для Алёшы і для сябе, ці лепш — невядома, але і маўчаць яна не мела права. «Калі вы любіце яго, вы ўсё эразумееце, — пераконвала яе Марыя. — Ён ні ў чым не вінаваты. Вы проста павінны паверыць, што цяпер самае лепшае для яго — калі вы будзеце маўчаць. Маўчыце тут, маўчыце дома, нікому ні слова! Маўчыце і чакайце, і тады ўсё наладзіцца, усё будзе добра, будзе ваш сын жывы, яшчэ і ўнукаў паняньчыце…» Жанчына ў адказ прымалася то горача дзякаваць, то плакала, прыгаворваючы словы, якія Марыя проста фізічна, ад таго, што мова чужая, разумела з пятага на дзесятае… Відаць, гэтак сама і жанчына разумела яе. Адно суцяшала, што жанчына цвёрда паклялася маўчаць і з’ехаць адсюль сёння ж, у крайнім выпадку заўтра.

Дома Марыя адразу ж пакіравалася ў хлеў, да салдата.

— Аўтамат! — сустрэў ён яе злым, звыклым ужо за апошнія суткі воклічам.

— Зараз прынясу, дай перадыхнуць, — яна прысела. — Алёша, прабач, я не магла інакш… Ды не бойся! — сказала паспешліва, убачыўшы, як ён уздрыгнуў. — Я бачылася і гаварыла з тваёй маці.

— Сёння?! Дзе?! — падаўся ён да яе. — Як яна? Ну, кажы хутчэй!

— Дачакалася каля гасцініцы і расказала ўсё. Яна такая радая была!.. Яна паклялася, што будзе маўчаць і паедзе дамоў.

— Хто цябе прасіў, — прамовіў ён без аніякай інтанацыі.

— Я не магла інакш, — паўтарыла яна вінавата. — Што ж цяпер рабіць, Алёша? Няўжо ты думаеш, яна можа…

— Ну, нясі, — загадаў ён такім голасам, што яна не пасмела на гэты раз аслухацца.

Кінулася ў хату, выцягнула з-пад ложка аўтамат, прынесла, працягнула, як дзіцяці цацку:

— Вось, вазьмі, Лёша, толькі не будзь такім… Усё ж добра будзе!.. Я веру ёй!

— Нашто ты звячалася са мною? — сказаў ён, аглядаючы аўтамат. Потым зірнуў ёй у вочы: — Ты, калі што, даруй мне, Маша… Я ж і забіць цябе мог тады.

— Ды што ты развітваешся?!

— Усё ад пачатку па-дурному было, так і закончыцца… Завезла б гы мяне, як сцямнее, куды. Не хачу цябе падстаўляць.

— Нікуды цябе не адпушчу, сядзі тут!

— Прапала ты са мною, — сказаў ён са смехам, але было ў яго голасе і чыталася ў вачах штосьці адчайна-зацкаванае, безнадзейнае, як у тыя першыя дні, калі ён не спаў начамі і ўздрыгваў, і клацаў затворам ад кожнага падазронага гуку.

10.

— Чаму ж вы адразу не прыйшлі?! — усклікнуў зампаліт Атаманчук, выслухаўшы маці, якую пад вечар прывёў да яго ў кабінет лейтэнант Шаўчэнка. — Куды ў такую ноч паедзеш?!

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну