Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Ды як-небудзь. Як пашэнціць. Дзе пехам, дзе на папутках. Людэі памогуць. Ты ж памагла? Цяпер я веру ў людзей. Я ж так і хацеў, так і задумваў… Дабрацца да вакзала, ці фуру тармазнуць… А яно во як здорава атрымлася! Яшчэ лепш!

— Ды што ж тут лепшага?! — не вытрымала яна. — Уцякаў чаго?

— Чым ты слухаеш? Кажу ж — спаць не мог! Галасы ў галаве…

— Можа… цяпер здайся? — адважылася яна сказаць тое, пра што ўвесь час думала.

— Ты што, увогуле — во?! Здайся! Каб я мог, дык я не ўцякаў бы! Разумееш ты… Мне пабачыць гэта трэба, вёску, хаты… Можа, апошні раз. — I

звыкла, як чалавек закурвае цыгарэту, падцягнуў да сябе аўтамат і механічна пачаў разбіраць яго. — Вось калі пабачу — адразу вылечуся. Разумееш ты, — паўтарыў ён паблажліва. — Тут у вас іншае ўсё. Ты была хоць раз на Беларусі, ведаеш, што там?

— Не. Блізка была, на Смаленшчыне, у брата стрыечнага, потым яны пераехалі.

— Пераехалі? Шкада. А ў цябе, можа, яшчэ сваякі ці знаёмыя ёсць дзе-небудзь паблізу Беларусі?

— Няма больш.

— Смаленшчына… — ён за якія паўхвіліны разабраў, сабраў аўтамат, «утапіў» у прыклад пенал, прышчоўкнуў магазін, дзьмухнуў у ствол. — Смаленшчына — тая ж самая Беларусь. «Бульбашы» — чула такое слова? Я ніколі не крыўдаваў, калі бульбашом абзывалі, мне падабалася. Украінцы, тыя злуюцца, калі хахламі дражняць… Або прыбалтаў — лабусамі… А рускіх — маскалямі, само сабою…

Ёй і страшнавата было ад гэтай яго раптоўнай узбуджанасці і словаахвотнасці, і радасна адначасова. Ясна было, што ён акрыяў, што цяпер яго можна і трэба ратаваць. Ды раптам ён змоўк, спахмурнеў, правёў далонню па шчацэ.

— У вас, можа, памазок і брытва ёсць?

— Ёсць, ад мужа. Прынесці? I вады нагрэць?

— Прынясіце. I паркалю кавалак, калі можна, на падкаўнерык. Іголка-нітка ў мяне ёсць.

Пакуль грэла ваду, кіпяціла станок і памазок, у Марыі не ішло ч галавы сказанае ў мінулым часе: «быў», «не крыўдаваў»…

«Я ўратую яго, угавару эдацца!» — думала яна.

7.

У горадзе Марыя схадзіла ў лазню; выходзячы, яшчэ патапталася каля дзвярэй цырульні, што была тут жа, у гэтым будынку, але зайсці не адважылася. I ў вёсцы засмяюць, і так — лішняе. Дамоў, нагружаная пакупкамі, вярнулася рана, чатырох не было, між тым ужо цямнела — які восеньскі дэень? Пераапраналася, адчуваючы ва ўсім целе лёгкасць, маладую сілу, дзівячыся, ці пасля лазні гэта, ці ад таго, што яе хоць хтосьці чакае?

— Ну, як з’ездзіла? — сустрэў яе пытаннем Ласіца, паголены, з падшытым новым падкаўнерыкам. Адразу кінуўся да вядра, пачаў выцягваць пакупкі: — Так… каўбаса… пляшка, ого! А ў мяне… — адкусіўшы кус каўбасы, жуючы, пахваліўся ён, — нага яшчэ больш адлягла. Жоўтая стала. Я жывучы! Ну, узялі мяне? — папытаў ён у некага, нібы пацыкаўся, і засмяяўся злосна. — Сядай і ты, бяры! — эапрасіў яе. — Ну, многа ў горадзе патрулёў?

— Я так дужа не прыглядалася… Як звычайна, здаецца.

— Шукайце! — падцягнуў да сябе рэмень, што валяўся ў кутку, дастаў штык-нож, абрэзаў-скалупнуў бляшаную «касынку» з рыльца пляшкі.

Марыя падала чарачку. Наліў перш ёй, сам прыклаўся да рыльца, каўтнуў трохі:

— Не, не піў яе ніколі, — сказаў праэ кашаль, — не навучыўся… Можа, і дарэмна, што не вучыўся. Вунь хлопцы, якія пілі і курылі, спакойныя былі, а я, ледзь што, у бойку… I

не курыў ніколі.

— Дык гэта ж добра. А то дым чуваць было б. Ды і сена тут. Ды і купляць трэба было б.

Ён адразу ж перастаў жаваць, натапырыўся:

— Што «купляць»? Пры чым тут «купляць»? Я тут што, думаеш, надоўга?

— Алёша, Бог з табою! — шчыра ўсклікнула яна. — Ды жыві, колькі хочаш!

— Я яшчэ каўбасы вазьму, — сказаў ён, па сваёй звычцы ўмомант успыхнуўшы і гэтак жа хутка астыўшы. — Марыя, паслухай, гэта лухта, што я ўчора казаў… Мне ў шпіталь трэба… У мяне з галавою нешта. Захварэў тут… Дома ніколі не было такога. Вось паглядзець хату — і ўсё. Заплюшчу вочы — стаяць загоны нейкія, без канца-краю, і бульба на іх цвіце, усё сіне-белае, куды ні глянь… Вясною арэшнік зазелянее, і возера там у нас за хатаю… Потым, улетку, сена, грыбы… Мова, не тое што ваша… Які дурань раней быў, не цаніў… упасці 6 у траву, у сена свежае, закапацца з галавою, і больш нічога… Перабыць дзе-небудзь — хоць бы ў цябе тут. А потым — на Беларусь!.. Вось з ім, — пагладзіў аўтамат. — І хай толькі наблізіцца хто…

Яна слухала са страхам, закрыўшы далонню рот. Ён пацягнуўся да пляшкі, яна не дала.

— Алёша, што ты кажаш?! Адумайся!

— Позна, — прамовіў ён з нейкай дзіцячай пахвальбою, але не зусім упэўнена.

— Ты ж хворы!

— Нічога, нага зажыве…

— Ты інакш хворы!

У яго вачах бліснуў спалох. Ён, відаць, ужо забыў, што толькі што казаў.

— З чаго ты ўзяла?

— Хіба можа ў маладога хлопца такое быць у галаве?!

— Ну дык і што?! Я і без цябе ведаю! — абарваў, але адразу ж згадзіўся, зноў загаварыў, як і раней, бязладна і горача: — Кажу ж, пагляджу хату і здамся. Лягу ў шпіталь… Мне «вьшку» могуць і не даць. А пятнаццаць гадоў адсяджу, у трыццаць чатыры выйду… Або зноў уцяку…

— Алёша, — асцярожна спытала яна. — А дзе ты да арміі быў? Куды выязджаў далёка?

— Нідзе. Адзін раз у абласным цэнтры, у планетарый вазілі ад школы.

— Нашто яны набіраюць вас, каб мучыць?! — вырвалася ў яе. — У цябе ніякая не хвароба! Гэта ж вазьмі жывёліну адарві ад дому, дык і тая нудзіцца, перастае есці і памірае! Хіба ж гэта так можна — на два гады адрываць?!

Ён маўчаў. Яна падсунулася бліжэй і нясмела паклала руку яму на галаву, пагладзіла. Ён не зварухнуўся. Падбадзёраная, яна прашаптала:

— А можа, ты хочаш, Алёша? Тое, што пляма — не глядзі, я закрьпося… Я як хочаш лягу. Я чыстая, у лазні была, і бялізна новая.

— Ты… што?! — адштурхнуў ён яе. — У мяне ж Ніна там, а ты!.. Разумееш ты, — і адвярнуўся. — Лухта ўсё, ні ў якую Беларусь не змагу дабрацца… А калі дабяруся, не паможа! І ў шпіталь мяне ніхто не пакладзе! У псіхушку запруць, залечаць… Як страшна! Я смяротнік, я нежывы ўжо…

Ён лёг ніц. Яна пасядзела, зноў падсунулася, доўга не адважвалася, тады паклала яго галаву сабе на калені. Ён маўчаў, не расплюшчваў вачэй. Яна падумала: хай бы нага ў яго не зрасталася і ён жыў бы тут. Доўга-доўга, заўсёды. Яна б яго карміла, глядзела. Лажылася б з думкамі пра яго і прачыналася і ўдзень думала… Жыла б ім. А аўтамат можна было 6 схаваць, ці ўтапіць, навошта ён, гэты аўтамат?..

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Последняя Арена 5

Греков Сергей
5. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 5

Возвышение Меркурия. Книга 17

Кронос Александр
17. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 17

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Босс для Несмеяны

Амурская Алёна
11. Семеро боссов корпорации SEVEN
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Босс для Несмеяны

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Сын Багратиона

Седой Василий
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Сын Багратиона

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Сердце для стража

Каменистый Артем
5. Девятый
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.20
рейтинг книги
Сердце для стража

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3