Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

— Баялася адразу… Вы ж хаця, сыночкі, не зрабіце яму нічога!..

— Баяцца не трэба. Галоўнае, знайшоўся. Не плачце, не бойцеся, даслужыць ваш сын, як і ўсе, як паложана, арлом вернецца! — няўмела суцяшаў яе ўзбуджаны, вясёлы зампаліт. — Дык яшчэ раз апішыце тую жанчыну…

— Рукі ў яе, як у мяне, рабочыя… Жанчына такая…

— Успомніце, вось тут, на шчацэ, у яе нічога не было?

— Было, было — пляма такая чырвоная!

Атаманчук запытальна паглядзеў на ўкраінца Шаўчэнку, той пераклаў:

— Родинка красная. Родимый знак.

— Даўно я здагадваўся! Даўно думаў на тую бабу з Тэйкава! Ехала адна, час цёмны…

Адраэу трэба было ператрэсці ў яе ўсё. Вам — дзякуем. Ідзіце ў гасцініцу, заўтра пабачыцеся з сынам. — I, не чакаючы, пакуль за жанчынаю зачыняцца дзверы, Атаманчук павярнуўся да ўзводнага: — Вось колькі заракаўся не верыць людзям, усё адно забудзешся, возьмеш ды і паверыш. Век жыві, век вучыся!..

Уранні, ледзь-ледзь на ўсходзе танюткай палоскай загарэўся пагодны лістападаўскі дзень, з шашы каля вёскі Тэйкава звярнулі і, не выбіраючы дарогі, па неглыбокім снезе папаўзлі да крайняй хаты два «Уралы» і два «газікі». Метраў за трыста ад хаты спыніліся, з «Уралаў» па камандзе «к машыне!» пачалі саскокваць узброеныя салдаты. Адзін «газік» застаўся каля «Уралаў», другі пад’ехаў да хаты. Марыя, якая не спала амаль усю ноч, прыслухоўвалася, не адыходзіла ад акна, неяк прапусціла ўсё гэта, не ўчула ні гуку матораў, ні камандаў. Яна сабралася па ваду, з вядром выйшла на ганак, і ў гэты момант два чалавекі ў цывільных кажушках і ў шапках, узяўшыся невядома адкуль, з двух бакоў моцна схапілі яе за рукі. Яна ўскрыкнула. Грукнула аб ганак парожняе вядро, хтосьці адфутболіў яго з дарогі. Жанчыну ўпіхнулі ў хату.

— Дзе ён?!

Яна маўчала. Павярнуўшы галаву, убачыла, што ў хату ўбеглі яшчэ двое, у форме.

— Азваўся, у хляве!

Жанчыну адпусцілі. Яна памкнулася на двор, чалавек у кажушку затрымаў:

— Сядзь спакойна і сядзі. З табою яшчэ будзе размова.

У гэты час на двары капітан Атаманчук, прызначаны кіраваць усёй аперацыяй, стаіўшыся за сцяной хаты, аглядаў наваколле. Хата, хлеў, у хляве двое дзвярэй, каля адных — невысокая загародка, другія, адкуль азваўся Ласіца, адчыненыя насцеж… Паміж хатай і хлявом — двор, метраў пяцьдзесят голай плошчы. Капітан глядзеў і пераконваўся, што калі Ласіца ўздумае абараняцца, у яго пазіцыя лепш не прыдумаеш. Акрамя таго, што двор голы, прастрэльваецца практычна ўсё поле вакол надворка. Хаця калі падабрацца з тыльнага боку хлява, паўз сцяну абагнуць яго, то апынешся каля самых дзвярэй катуха… На крайні выпадак можна будзе скарыстаць снайпераў, — калі ўдасца загаварыць яму зубы і ён высунецца… Атаманчук склаў далоні рупарам і закрычаў:

— Ласіца, адзавіся!

Прайшла хвіліна, і дзве, і тры, у адказ — ні гуку. Ад «Уралаў» пад сцяну да Атаманчука, прыгінаючыся, падбег Шаўчэнка:

— Ну, што рабіць?

— Акружаць трэба і падбірацца да дзвярэй.

Шаўчэнка павярнуўся да «Уралаў» і махнуў рукою. Сярод салдатаў пачаўся рух, яны рассыпаліся ў няроўны ланцуг, кароткімі перабежкамі пачалі набліжацца да двара, прычым з тыльнага боку хлява дабраліся амаль да самай сцяны. I раптам кароткая аўтаматная чарга татахнула з дзвярэй. Салдаты пападалі ў снег, потым пачалі адпаўзаць, нават тыя за хлявом, што былі ў яўнай бяспецы. Атаманчук вылаяўся.

— Ну што, спаліць яго к чорту разам з гэтым хлявом? Ці снайпераў выклікаць?

— Пачакай, — Шаўчэнка памяняўся з капітанам месцамі, высунуўся трохі з-за сцяны і крыкнуў: — Ласіца, не дуры! Твая маці прыехала, падумай пра яе!

У адказ нарэшце пачуўся голас —

глухі, які ішоў з сярэдзіны хлява і які было чуць гэтак сама дзіка, як нядаўнюю аўтаматную чаргу па сваіх.

— А, узводны! Што ж твае салдаты носам у снег закапаліся?

— Весела яму, — сказаў Атаманчук. — Ну, я яму пакажу настальгію…

— Не дуры! — зноў крыкнуў Шаўчэнка. — Выкідвай аўтамат і рэмень з падсумкам і выходзь! Нам усё вядома! У цябе хвароба… Не бойся! Табе нічога не будзе!

— Сам выходзь! — пацяшаўся Ласіца. — Страшна? Што ж вы забіліся насамі ў снег?

Шаўчэнка раптам загнаў у кабуру «ТТ», рашуча, пругка падхапіўся і выйшаў з-за сцяны, трымаючы рукі ўзроўні плячэй. «Назад! Ён жа ненармальны!» — засіпеў ззаду Атаманчук, але ўзводны не павярнуўся, марудна, як па лёдзе, пайшоў да хлява. Ен маўчаў, і з хлява не адзываліся.

— Стаяць! — пачулася, калі да дзвярэй засталося ўсяго крокаў дваццаць. Шаўчэнка спыніўся. — Ну што, узводны? Зняць цябе зараз? Ты ведаеш, як я страляю. Чаго пабялеў, як снег?

Атаманчук са свайго месца прыслухоўваўся, але Лісіцкі гаварыў цяпер ціха, і ні слова нельга было разабраць.

— Ідзі назад, Шаўчэнка, і сядзі за сцяною. Не даводзь да граху. У мяне на цябе зла няма. Ідзі. I паглядзіш, як я адзін ад вас усіх суткі буду адбівацца. Не верыш?

Шаўчэнка не крануўся з месца.

— Аляксей, — сказаў ён, не адводзячы погляду ад цёмнага праёма дзвярэй, адкуль у любы момант магла вылецець смерць. — З кім ты сабраўся ваяваць? Ад каго адбівацца? Тут няма ворагаў! Чым табе людзі вінаватыя?

— А я чым вінаваты?!

— Ты кінуў пост, — цвёрда адказаў Шаўчэнка. Ён ужо апусціў рукі і патрошку, маленькімі крокамі, падыходзіў бліжэй. — Гэта ўся твая віна! Больш не будзеш служыць, паляжыш у шпіталі, камісуюць цябе, паедзеш спакойна дамоў, на цягніку…

— Ага, пад калёсны перастук! — са злосным адчаем перадражніў Лісіцкі. — Камісуюць! Ты ведаеш, што гэта такое, як жыць з гэтым?! Ды і не дойдзе да гэтага, вы мяне праз два дні там затаўчэце, ці ўколамі даканаеце! Дык лепш ужо тут… Хоць нацешыцца напаследак… Каб ты ведаў, узводны, як гэта соладка!.. АКМ, і вы насамі ў снезе… Стаяць! — крыкнуў ён зноў, калі ўзводны быў крокаў за дзесяць.

Шаўчэнка злавіў вухам шчоўкат засцерагальніка, які перавялі на адзіночныя. Па інерцыі ён зрабіў яшчэ крок — толькі таму, што корпус быў пахілены ўперад і нага патрабавала апоры… У гэты момант ляснуў стрэл. Узводны спатыкнуўся, марудна правёў рукою па грудзях, па ілбе, нібы шукаючы навобмацак рану, каб закрыць яе… Усклікнуў: «Ласіца!» — кінуўся да хлява, ударам нагі шырэй расчыніў дзверы, сагнуўшыся, праслізнуў у катух. Падбеглі Атаманчук з салдатамі. Узводны паказаўся ў дзвярах. У руках ён трымаў аўтамат і рэмень з падсумкам і штык-нажом. Моўчкі перадаў гэта Атаманчуку, сам зняў шапку і выцер ёю змакрэлы лоб. Ласіцу двое выводзілі пад рукі. Атаманчук кінуўся да яго:

— Дурань! Цэлы хоць?!

І сплюнуў. І падышоў да Шаўчэнкі, які прысеў на бервяно каля сцяны і закурыў. Атаманчук таксама дастаў цыгарэту.

— Дзіцячы сад… Дай прыкурыць.

— Слухай, а можа, праўда? — задуменна спытаў Шаўчэнка, падаючы яму карабок з запалкамі.

— Што?

— Ну, што ёсць такая… настальгія… Калі нянькі дзяцей душылі…

— Чаго гэта ты раптам?

— Ды так… На радзіму пацягнула!

— Ты ж казаў, у цябе няма, — здзівіўся зампаліт.

— Таму і пацягнула, што няма…

Поделиться:
Популярные книги

Газлайтер. Том 17

Володин Григорий Григорьевич
17. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 17

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Имперский Курьер. Том 3

Бо Вова
3. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 3

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Кто ты, моя королева

Островская Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.67
рейтинг книги
Кто ты, моя королева

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

Ротмистр Гордеев 2

Дашко Дмитрий
2. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 2

Шайтан Иван 2

Тен Эдуард
2. Шайтан Иван
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шайтан Иван 2

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну