Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

— Слухай, такімі словамі не кідаюцца. Гэта ўсё адно як гноем кідаць.

— Я кахаю, таму і кідаю, — плечы яе затрэсліся.

Андрэй, як заўжды, не вытрымаў. Шкадаванне да гэтай жанчыны рабіла яго вельмі слабым, і яна гэта ведала.

— Марыя, — сказаў ён, — гэтак жа ж нельга. Нельга так крыўдзіць людзей. Мяне і яе. Я вельмі яе паважаю. Але гэта ўсё.

— Няпраўда, — строга сказала яна, — ты закахаўся, ты, магчыма, нават недзе сустракаешся з ёю. Іначай адкуль такі тон у сённяшняй вашай размове?

— Табе мала майго слова гонару?

— Мала.

Калі чалавек закахаецца, ён губляе гонар.

— Калі з чалавекам здараецца такое, ён набывае гонар, — сказаў Андрэй, — проста ты вельмі дрэнна думаеш аб каханні, Маша. А я думаю аб ім высока. I таму слова табе даю, што я ні разу і не думаў ні аб чым іншым. Ані…

— Важнасць, — тарганула яна плячом.

— Слухай, — сказаў ён, — я слова даў.

I прыбавiў глуха:

— Бадай, і не варта было.

— Не варта? — разгублена спытала яна.

— Не варта. Таму што, калi я даю слова, я яго даю.

Але яна ўжо зноў не слухала:

— I яна. Яна на цябе якiмi вачыма глядзiць?

Андрэй збялеў.

— Не руш, — глуха сказаў ён, — не руш чалавека. Пра мяне можаш казаць, што хочаш. Іншых — не чапай. Колькі ж гэта вас развялося — майстроў чапаць чалавека за жывое?

— Бачыце вы, які рыцар.

Андрэй маўчаў, адвярнуўшыся ад яе і гледзячы ў акно, бо ў горле хадзіў нейкі камяк. Потым ён глынуў яго і сціснутым голасам сказаў:

— Я, здаецца, пачну цябе ненавідзець. Каб я так псаваў камусьці жыццё, я не спадзяваўся б ні на што, акрамя гэтага.

Адразу ўстрывожаная, яна пасунулася была да яго, але ён адступіў на крок.

— Не падыходзь. Не падыходзь, пакуль я не звыкну да цябе — новай. Я думаў, тут толькі рэўнасць, толькі злосць да мяне. А тут з'явілася незычлівасць і да другіх людзей… Мне раптам стала брыдка з табою.

Ён рэзка павярнуўся і пайшоў ад яе прэч. Размовы, здаецца, ніхто не чуў. Бог ты мой, як брыдка. Не, з гэтым, мабыць, трэба канчаць.

Яніс усё яшчэ стаяў на ранейшым месцы і нервова паглядваў туды, адкуль павінен быў з'явіцца друг. Убачыў. Усміхнуўся.

— Яніс, — сказаў Грынкевіч, — за што?

— А за тое, — змрочна сказаў Яніс, — за тое, што істэрычка. Як што не па іх, дык адразу сімпаты-ычны такі скандальчык… Кінь, Андрэйка, што зробіш, калі ў іх мухі ў носе.

Памаўчаў.

— Ах выдра. Я ж памятаю, як яна да цябе першыя два месяцы ставілася. Проста анёл, з блакітнымі крыльцамі. Я яшчэ, грэшны чалавек, зайздросціў. Не, брат, горшыя за іх толькі дактары.

Грынкевіч закурыў, адчуў, як дымок пякуча пацягнуўся ў лёгкія, і раптам сказаў:

— Продкі ў такіх выпадках дапіваліся да божай плешы.

— Нельга дапівацца, — сур'ёзна сказаў Яніс, — Галіна Іванаўна толькі што аб'яву давала, што заўтра нас павязуць маляваных угоднікаў глядзець.

— Куды?

— Ну, быццам па розных там Уладзімірах ды Суздалях. У мэтах набліжэння да жыцця.

— Гэта добра, — сказаў Андрэй, — я ўсё адно заўтра ў гэты калідор не змог бы прыйсці. Агідна… Хто хаця павязе?

— Кажуць,

быццам Горава.

— Што ж, і тое добра. Будзем аптымістамі.

Р а з д з е л VIII

Аўтобус імпэтна вырваўся з гарадскіх муроў, пакінуў за сабою прадмесці і рынуў у мора блакітнага святла. I яно, разам з зелянеючымі палямі, паглынула яго, зрабіла маленькай кропкай на бязмежным улонні зямлі.

Андрэю нішто не перашкаджала: ні анекдоты на задняй лаўцы, ні гульня вясёлай кампаніі ў карты, ні нават казлятон Баранаўскаса, які нейкім назнарок брыдкім, наўмысна «блатным» голасам спяваў пра "сталіцу калымскай старонкі". Спяваў па-беларуску.

Ён ведаў: усё гэтае блазноцтва было таму, што людзі ап'янелі ад вясновага паветра, ад палёў, ад бязмежных зялёных абшараў, што ляжалі вакол.

Непакоіў трошкі толькі суровы і адчужаны твар Марыі, што сядзела ў самым хвасце аўтобуса і, адвярнуўшыся, глядзела ў акно: вусны сціснутыя ў нітачку, вочы прыжмураныя і халодныя.

Яніс штурхнуў Андрэя ў бок.

— Кінь глядзець, кажу. Замнога гонару. Падумаеш мне яшчэ: каралева Пятра Вялікага.

Яніс быў такі легкаважна-вясёлы, што Андрэй таксама ўсміхнуўся яму ў адказ. Тым больш што жыць было сапраўды добра: такія стаялі вакол празрыстыя і халаднаватыя дні канца мая, з размытымі хмаркамі, з рэдкім сонейкам, што прыгравала там-сям паўночную зямлю, яе бедныя кветкі і спакойныя рэкі.

Вялiкi горад застаўся далёка за спiной. Там былi правiльныя ўстаноўкi, любоў да блiжняга з пажаданнем дабра яму, змястоўныя i ўдумлiвыя даследаваннi. А тут была проста палявая купель, дзе халодныя ветры звiняць маладой травою.

Акуніся, акуніся ў мяне.

I ад жыцця амаль нічога не трэба было, хіба што толькі вылезці з аўтобуса і ісці пехатою, трымацца за руку друга пры пераходах цераз ручаіны ды піць прыгажосць весняй зямлі, разлітую вакол.

Аўтобус быў усё ж часткай гарадскіх вуліц. А хацелася, каб травы цалавалі ногі, каб вакол ляжала зямля, каб яна сінела медуніцай, звінела званочкамі белазорыка, цямнела лясамі, крычала па начах таемным крыкам звяроў і адбівалася ў валавокіх, трывожных вачах мудрага леляка.

Горава сядзела насупраць, поруч з Галінай Іванаўнай, размаўляла аб нейкіх сваіх жаночых справах, і на яе таксама добра было глядзець.

Проста глядзець.

Адарвала вочы ад суседкі, сустрэла позірк Андрэя і ўсміхнулася яму:

— Добра, Андруша, праўда?

— Надзвычай добра жыць, Ірына Сяргееўна, — сказаў Андрэй.

Раптам яна злёгку спахмурнела.

— Так, — і пасля паўзы дадала: — Жыць надзвычай добра. Напэўна, ніхто гэтага не разумее так, як я.

Ад гэтай лёгкай зморшчынкі між броваў, ад суму ў голасе Андрэй яшчэ больш адчуў, што моцная сувязь дружбы звязвае іх, яшчэ нядаўна зусім незнаёмых. Дружбы спакойнай, дружбы, якая гарыць роўным і цёплым агнём.

Поделиться:
Популярные книги

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Попаданка 2

Ахминеева Нина
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 2

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Рябиновая невеста

Зелинская Ляна
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Рябиновая невеста

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Рамис Кира
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Хозяйка усадьбы, или Графиня поневоле

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2