Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Маўчанне.

— Чаму вы не плачаце? — пытае Аглая. — Хіба вы не распіналіся кожны дзень у тым, што яна добрая гаспадыня?

Маўчанне. Потым адзін з рамеснікаў гавора ў цішыні:

— Можа, цяпер паны перастануць піць, а мужыкі пачнуць есці.

Гаспадар Іван з усмешкай пагарды глядзіць на народ. Гнеўна глядзіць на Івана Пётр-прадракальнік.

І раптам кідаецца на гульбішча.

— Гэта ты. Усё ты. Хай яна была дрэнню, але ўзняць руку на жанчыну?!

Іван, вызваліўшы руку з плашча, кладзе яе на эфес

мяча.

– І ты думаеш аб прастоле, зруйнавальнік! Мы развалім вашы замкі, возьмем вашы палі… Царства справядлівасці градзе!

— А пекла? — вызверыўся Іван.

— Горш, чым тут, не будзе.

І тады Іван ударае прадракальніка мячом.

— А, — кажа той.

Натоўп завіраваў. Кінуўся па сходах на гульбішча.

— Бі яго! З раската сытых!

Целы гаспадара Івана і гаспадыні Аглаі цяжка пераваліліся цераз парэнчы. Паляцелі, усё змяншаючыся, уніз. Зніклі ў натоўпе, што самкнуўся над імі. Нехта прыцягнуў да дзвярэй церама бярэмя трэсак. Выбіў крэсівам іскры.

— Палі!!!

Пацягнуліся ўгору языкі полымя.

__________

Імшыстае поле, усыпанае ржавымі валунамі. Ледзь апераныя лясы. У лужынах дагарае барвяны захад. На адным з камянёў, каля лесу, сядзіць у паставе пакутлівага роздуму Рогач. Пад ягонымі нагамі пралескі ўкрылі адхон. Нервовыя рукі Рогача сплецены паміж каленяў… Над галавою зацыркаў, пралятаючы, вальдшнэп.

“І няма куды ісці, — думае Рогач. — І няма нічога, акрамя самоты і болю”.

Вялізныя вочы яго з болем глядзяць на захад.

– І вось вясна. Квітнеюць сны, і вальдшнэпы вяршаць справу жыцця… А чалавек нагі… Алень выходзіць на светлыя воды, а душа чалавека, падобна як алень каля вод, шукае ісціну. Дзе яна? Дзе?

Проста перад ім, з паветра, узнікае постаць П’янды. Ён зручна ўспёрся на валун, з няўлоўнай іроніяй глядзіць на думаючага.

— Хрыстос у пустэлі, — кажа ён з усмешачкай.

Рогач падымае на яго асветленыя пакутай вочы.

— Я думаю. Пакінь мяне.

– І не падумаю. Твая камандзіроўка зацягнулася. А рэзультат — з салаўіны язык. Што думаеш рабіць?

— Вярнуся ў горад. Мне здаецца, Дубраўка павінна шукаць мяне там.

— Ты пабачыш там харошанькія справы. Палац, спалены датла на падставе грамадзянскага права. Мёртвую Агату. Яны як ашалелі. З дзевяці запаведзяў начыста выкрэслена адмоўе “не”. “Украдзі”, “забі”, “пралюбы ствары”. Нават мне не па сабе ў іхняй кампаніі.

— Мёртвая?

— Але. Гэта ж ты яе забіў, раз’юшыўшы супраць яе народ.

— Народ? Я? Гэта ж вы…

Смяротна бледны, глядзіць на яго Рогач.

— Ты не хацеў рабіць зла, — дабівае яго П’янда, — а нарабіў больш за ўсіх. Людзям не па плячу дабро… А цяпер яны, натхнёныя тваёй палітыкай, пачалі рэзаць адзін аднаго.

— Смута… Гэта ўсё вы, адвакаты Сатаны.

Страсна:

— Я

ненавіджу вас. Я абдумаў. Я многа награшыў, але я ненавіджу. Ненавіджу самага страшнага ворага: хлусню. Ненавіджу голад, ненавіджу зло, ненавіджу ханжаства. Будзьце вы праклятыя!

— Ты надзвычайны! Ты — проста грамадскае сумленне. А ў горадзе нябожчыкі.

— Сам страшны суд дараваў бы мне ўсё, акрамя ўступчывасці вашаму злу. Рукі мае былі слабымі для мяча. Я падпадаю смерці.

— Так? Люблю самакрытыку. За што смерць? За гэтыя восем дзён яна спынілася, — усміхаецца П’янда.

— Як?

І П’янда знешне абыякава, але разлічана кідае:

— Чорная смерць прыйшла з Італіі цераз Кракаў.

Рогач устае.

— Люблю парывы юнацтва, — кажа П’янда. — Куды?

— Туды.

— Паглядзі на руку.

Рогач бачыць на запясці шрам у выглядзе літары “ч”.

— Ты здохнеш, як апошні смяротны. Забыў?

І тады Рогач кажа:

— Бедныя-бедныя людзі. Дурныя, цёмныя, распятыя на дыбе тугі, на нягодстве моцных.

Голас яго дрыжыць.

— Ты плачаш? — здзіўлена пытае П’янда.

Рогач сапраўды плача. Але плача толькі адна палова яго твару. Слёзы коцяцца з аднаго вока. Адна палова рота тужліва дрыжыць. На другой — гаротная ўсмешка.

– Ідзі адсюль, — вырываецца з яго вуснаў. — Ідзі.

— Ты ўсё ж ідзеш? — бязмерна здзівіўся П’янда.

— Але. Я баюся, але іду. Іначай няма мне даравання.

П’янда глядзіць у спіну Рогачу, які аддаляецца, а потым у адчаі б’е нагою па камені.

— Згінь, рассыпся. — Яго курчыць. — Ліха на цябе, незламаны.

Ён пачынае правальвацца.

— Чорт пабірай, зусім як у дрэннай оперы, — спрабуе пажартаваць ён.

Знік. На дарозе ідзе да захаду адна постаць Рогача.

__________

У прысмерку ён падыходзіць да мёртвых гарадскіх муроў. Барвяныя блікі зарыва. І раптам ён чуе крыкі і лясканне бізуна па зямлі. З-за рагавой вежы вывальваюцца чалавек восем жанчын, запрэжаных у цяжкі плуг. Валасы распушчаны, на целах адны сарочкі. Цяжкі, тлусты разор застаецца за плугам. Жанчыны валакуцца, нахіліўшыся, амаль дакранаючыся валасамі да зямлі. Цёмныя твары ў скрусе і журбе.

— Пот нясём! Кроў сваю! Уратуй мілых!

— Стойце! — спыняе іх Рогач. — Што вы робіце?

Жанчына-асілак, што вядзе плуг, стала.

— Мы адчаяліся, — кажа яна. — Мы палілі смалу, адводзілі да брамы самую злую цешчу… А чорная смерць забівае, забівае… Шмат хто пайшоў. А многія мруць. Мруць. Цяпер засталося апошняе — абараняць горад. Іначай як мы ўратуем?.. Як?!

Рогач схіляецца перад імі да зямлі.

— Вазьміце мяне ў ахвяру. Забіце мяне.

— За што, добры чалавек? Не, ідзі сваёй дарогай. Беражы сябе. У горадзе і без гэтага няма дапамогі. Горад пусты… Гэ-эй!

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение