Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пахмура паўзе доўгі абоз. На верхніх прыступках ганка стаіць каралева. Побач з ёй Рогач.

Гаспадар Іван спыніў каня каля гаспадыні Аглаі, што стаіць у дарожным уборы на першай прыступцы.

— Каралева, — даволі голасна, але так, каб не чуў натоўп, кажа ён, — нашто ты адсылаеш мяне?

— Я ж адсылаю цябе не на плаху, — назнарок гучна кажа Агата. — Ты працаваў ужо ў гэтым краі — папрацуй і цяпер. Вылаві разбойнікаў.

Ян Шыбень хмыкнуў у натоўпе:

— Гэта яшчэ хто каго лавіць будзе… з гэткім дабром.

— Ці

не ты ўжо будзеш лавіць? — пытае Пётр-прадракальнік.

— А хоць бы і я. Хлопцам — залатую клетку, а мне самую птушку падай.

Іван усё яшчэ стаіць з непрыкрытай галавой.

— Язджай, — кажа каралева.

— Успомніла б хаця…

— Успомні і ты. Як пачаў з таго, што абразіў дарагога мне… Плаці.

Іван насунуў шапку.

— Дурань, — амаль не расціскаючы жоўтых вуснаў, кажа гаспадыня. — Здаешся? Едзеш?

— А што ж яшчэ? — ціха кажа ён.

— Спынiся ў сваiм доме за горадам. Захварэй. Я прыеду да цябе.

Іван апускае павекі на знак згоды. Скрануў каня.

Брынкліва едуць вазы. І, калі апошні ўжо мінуў ганак, — наводдаль паказаўся яшчэ адзін адсталы воз.

Воз набліжаецца. Коні з цяжкасцю цягнуць страшэнную паклажу. На возе гарой стаяць бюсты гаспадара Івана. Адухоўлена ўсміхаюцца, пазіраючы на натоўп.

— Гэта яшчэ што? — пытае Рогач.

— Паставіць там ва ўсіх прыказах, як мясцовы бажок, — кажа Агата. — Не новыя ж яму заказваць? Нічога, дэйновец сюды свае прывязе. Святое месца пустым не бывае.

Натоўп моўчкі глядзіць, як самотны бюст на вяршыні піраміды пагойдваецца, быццам аддаючы апошнія паклоны.

__________

Рогач і Агата ідуць падзямеллямі.

— Нашто ты вядзеш мяне? — кажа ён.

— Хадзем, ты будзеш задаволены.

__________

Зноў падзямелле, дзе катавалі Ольда. Каралева і Рогач уваходзяць у яго. Паўцемра. Агата звыкла адсоўвае заслонку ліхтара. Сноп святла падае на выбарных, што ляжаць на саломе. Яны страшэнна збітыя, вопратка падзёртая.

— Што гэта? — пытае Рогач.

— Палітыка, любы. Вучыся.

Першы старшыня падняў вочы.

— Чаму мы тут? Дзе слова караля? Слова — золата?

— Добрай ночы, — усміхаючыся, кажа Агата. — Прыйшла пагаманіць.

— Нашто нас зняволілі? Мучылі?

— Мучылі? — На твары яе такое здзіўленне, вочы такія нявінныя, што Рогач зніякавеў. — Змучаныя, бедныя мае. Што ж вы? Ці я не маці ваша? Ці жаночае сэрца развучылася любіць? Прыпадзіце да ног. Я ўсё зразумею.

Яна кажа гэта так, што нехта са зняволеных усхліпнуў:

— Маці! Цябе падманулі!

— Ты жанчына! Табе цяжка!

Каралева ўсё яшчэ іграе.

— Мужчыны, моцныя. Чаму ж вы не дапаможаце мне, падманутай?

— Агата, — з дакорам кажа Рогач.

Але

яна ўжо выпрамілася.

— Вы толькі мучаеце жанчын сваім "каханнем". Але ў вас не хапіла мазгоў, нават курыных мазгоў, калі жанчына, я, ашукала вас. Вас водзяць за нос і ў палітыцы, разумных, бязмерна распусных, нахабных быкоў… І вы, недавумкі, не зразумелі, што я забіла двух зайцаў.

Яна страшная ў гэты момант. І раптам зноў усмешка:

— Цяпер ва ўсім горадзе хапаюць мяцежнікаў. І калі вы — сэрца горада, дык я вырвала гэта сэрца. Вось гэтай рукой. Бруднае сэрца! Няшчасны горад!

— Хапаюць?! — пытае старшыня.

— Вядома. І вам цяпер будзе лягчэй паміраць. Вы ж звабілі іх сюды надзеямі. У вас ёсць добрае імя… А вашы жонкі падзякуюць Богу.

Старшыня глуха, без слёз, зарыдаў.

Рогач, здаецца, зразумеў нешта. Падыходзіць. Яна ўся пацягнулася да яго.

— Пацалуй мяне… Тут. Перад імі.

— Я зразумеў, - кажа Рогач. — Ты, што не ведаеш жаданняў. Ты ўсё жыццё даводзіла, што ты як астатнія жанчыны… Брыда!

Абражаная, яна выпростваецца:

— Ты міжвольна сказаў нешта падобнае на праўду. Але цябе я не адпушчу. Ты мой. І потым, куды ты пойдзеш ад мяне?

Рогач пакутліва спрабуе ўспомніць нешта… Стук сякеры… Лясны шум…

— Але, — выдыхае ён. — Нейкая сіла прымушае мяне. Ты — быццам памяць аб чымсьці… Але я… пагарджаю сабой.

Ён рэзка паварочваецца і ўходзіць.

__________

Ён ідзе дваром, міма вежы.

— Рогач, — ціха гучыць за спіной.

Ён не чуе. І раптам нешта прымушае яго замерці.

І каралева за яго спіной, наводдаль, таксама замерла.

У акне вежы агеньчык. А з акна ціха даносіцца дурненькая песня, усяго некалькі нот:

Такі жыве ён у нетрах, У шапцы чырвонай, як кроў, Кінжаламі і нажамі Ўвешаны да зубоў. А там, ля старой хаціны, З сівінкаю на лістках Маркоціцца ружа, садовая ружа Ў халодных росах-слязах.

— Успомніў! Успомніў!

Ён кідаецца да дзвярэй вежы.

— Цуд! Цуд гэтага дня! Зламай замок!

І нібы ўдар гонга. Рогач адхіснуўся.

На замку знак: змяя, што кусае сябе за хвост.

— Вечнасць! — шэпча ён.

І адчайна, усім целам, пачынае ламіцца ў дзверы:

— Дубраўка! Дубраўка! Дубраўка!!!

__________

Ноч. Турэмная камера. Дубраўка ў белым падраным сялянскім уборы сядзіць на камені ля сцяны. Прама, насупроць яе, — цёмная ніша.

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение