Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Дык гэта цецярук, дурны. Гэтага можна… Ты еш са мной.

— Нашто еш?

— Як нашто? Трэба. Ты ж шэсць дзён мяне выхайваеш.

— Гм… ну так, вядома… есці.

Ён сядае поруч і няўмела возіць лыжкай з гаршка.

__________

…Вось ён зрэзаў у хмызняку тоўсты стволік ядлоўцу і згінае з яго лук…

…Вось прыладжвае ў расшчэпе будучай стралы перыйка цяцеркі…

…Страла ўзвілася ў неба і наздагнала там дзікага

качура.

__________

Дзяўчына сядзіць на зэдліку. Ашчыквае качура. Рогач сядзіць поруч з ёй.

— Шыбеніцы не баішся… за гэта? — пытае яна.

— Ну іх к чорту.

— Чартыхацца нельга, — павучае яна. — Грэх. Нават папы так гавораць.

Рогач здрыгануўся:

— Але, папы гэта справа жудасная.

— Я цяпер ведаю, што ёсць сярод іх і дрэнныя людзі. Апошні налог з нас здзерлі на царкву.

Зябка пакурчылася.

— Як памірала вёска… Як чалавек… Пад канец ляпалі сцягі…

— Ды ў вас жа шмат пустэч вакол. Чаму не аралі?

— А каму патрэбна зямля, калі яна чорная, калі ніхто не ўпэўнены ў сваім жыцці? Здзіўляешся, што пустэчы, што людзі бягуць? Паўсюль так. Шкада, няма куды бегчы.

Рогач задумаўся.

— А ў лес?

— Хіба я магу раскарчаваць і выпаліць лясы? Паставіць хату?

— Я пайду з табою, — вырашыў нарэшце Рогач. — Можа, і мяне там не знойдуць.

Ён глядзіць на яе з нейкай новай, яснай усмешкай.

— Цябе каралева шукае?

— Горш…

— Тады трэба бегчы ў пушчу. Толькі ж у нас нічога няма… Нават каня.

Рогач паглядзеў на яе, паціснуў плячыма, адвярнуўся.

— Ты чаго шапечаш?.. Вой!..

У акне храпа белага каня. Конь пакасіў ліловым вокам. Пырхнуў.

— Вой, — Дубраўка засмяялася. — Пра ваўка размова, а воўк у хату. Адкуль ты?

— Ён прыблудны, напэўна. Гаспадар недзе памёр, а ён…

__________

Раніца. Яшчэ не ўстала сонца, але з-за хмарак веерам выметнуліся першыя праменні… Міма трапяткіх сцягаў, міма мёртвай пустой вёскі ідзе конь, нагружаны вартым жалю набыткам.

Рогач і Дубраўка ідуць поруч. Рогач вядзе каня пад павады. Міма сцягаў. Міма шыбеніцы, што стучыць пустымі жалезнымі гакамі па слупах.

…Да кургана, на вяршыні якога свежы капец з каменем у галовах.

__________

Рогач і Дубраўка стаяць ля капца. За іхнімі спінамі сонца паўлінавым хвастом узмятнула праменні.

— Крыж не паставіў?

— Не.

— Гэта ж нікому не шкодзіць, — кажа яна.

— Нават чорту? — робіць добрую міну Рогач.

— Чэрці цяпер ведаеш якія пайшлі… Можа, і ім нічога.

Рогач адмоўчваецца. Дзяўчына стае на калені і абдымае насып.

— Бывай,

татухна. Даруй, што ўходзім. Нельга жыць! Горш за д'яблаў… Не трымай злосці, што не абаранілі цябе ад гэтага кургана. Не паспелі. — Рогач апусціў галаву. Яму стала сорамна.

— Не трымай зла… Калі вясной таюць курганы — першы дыхні з магілы цеплынёй.

Яна ўстае, выцірае вочы і ідзе па схіле ўніз. За ёй Рогач вядзе каня.

…Знікаюць.

Сонца, якое ўзнялося, асвятляе ўжо толькі курган з капцом і пустую вёску, над хатамі якой мёртва лунаюць белыя сцягі.

__________

Сякера рэзка ўпіваецца ў ствол сасны-волата.

— Тут, — кажа Рогач.

Глухая пушча. Бароды моху на дрэвах. Журчыць лясная рачулка.

Дубраўка азіраецца, трымаючы каня.

Ствалы тоўпяцца, падтрымлiваючы целамi даўнi ветрабой. Чырвоныя мухаморы стаяць у лясной вады.

Застукала па дрэве сякера. Падаюць сосны. Адна… Другая… Дзесятая…

…Дубраўка падае Рогачу коўш з бярозавікам. Той п'е, гледзячы цераз край на дзяўчыну, якая глядзіць на яго ва ўсе вочы.

— Табе хтось казаў, што ты прыгожая?

Дубраўка апусціла галаву.

…I вось ужо стаiць на палянцы прысадзiстая хата з надворнымi будоўлямi.

Рогач зноў сячэ лес.

…Сцягвае сосны ўбок.

…Дубраўка прынесла яму абед. Рогач сядзіць і есць. Яна, прысеўшы, глядзіць на яго.

— Ай, Дубраўка, — пахвальвае ён. — Добра. Шкада, халаднаватая капуста.

— Што ты. Назнарок у анучах несла. Як агонь.

— Гм… А мне здалося — ахалода.

— Ты б і агонь жывы, напэўна, глытаў.

— Агонь? — твар Рогача стаў задумлівы і асвяціўся ўсмешкай. — Я люблю агонь. Толькі яго ніколі не паляць проста так, для агню.

— Але. Я аднойчы бычыла, як палілі ерэтыкоў, - па-свойму зразумела яна.

– І ў вас?

— Ну так. Ты ж ад гэтага і ўцёк у лес?

Рогач апусціў веі.

— Я люблю агонь. Вельмі. Тут вельмі халодна, цёмна. Але я хачу, каб проста агонь, каб нікога на ім не паліць… І няхай тут халодна.

Ён паглядзеў на Дубраўку, усміхнуўся.

— Д'ябал з ім, няхай халодна… Разумееш, калі я знайшоў цябе там, у хаце, у мяне вось тут, злева, пачало калаціцца нешта.

…Быццам васьміногі, раскарачыліся ў ямах аголеныя пні. Вакол палаюць вогнішчы. І ў гэтым вогненным марыве Рогач выдзірае бервяном-падважнікам вялізны пень.

— Гэ-эх, гэх, — чувацць цяжкае дыханне.

Пень рыпіць, лезе з зямлі, раскарачваецца. Вылез, дрыжучы карэннямі, як жывы.

…Агонь. Цяжкае дыханне. Сотні пнёў, выкарчаваных з зямлі.

І вось ужо гарыць ляда: выпальваюць карчоўку пад пасеў. Палае вялізны клін высечанага.

І Рогач глядзіць на агонь такімі вачыма, што Дубраўка кажа яму:

Поделиться:
Популярные книги

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Орден Багровой бури. Книга 6

Ермоленков Алексей
6. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 6

Венецианский купец

Распопов Дмитрий Викторович
1. Венецианский купец
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
альтернативная история
7.31
рейтинг книги
Венецианский купец

Прогрессор поневоле

Распопов Дмитрий Викторович
2. Фараон
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прогрессор поневоле

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Предопределение

Осадчук Алексей Витальевич
9. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Предопределение