Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Шрифт:
Паўсталая ў выніку тых працэсаў БНР вымусіла лічыцца з сабою ўсіх суседзяў, якім, аднак, такое суседства не было патрэбным. У першую чаргу гэта датычыцца панскай Польшчы і бальшавіцкай Расіі. Хаця, як лічыць дзеяч БНР Кляўдуш Душ-Душэўскі, і Польшча, і Савецкая Расія фактычна прызналі БНР у 1918 г. Ён прыводзіць пэўныя доказы, што праўда, іх можна лічыць толькі ўскоснымі. Аб прызнанні БНР згадвае і Старшыня польскай дэлегацыі ў сваёй заяве на другім пасяджэнні Галоўнай камісіі мірнай канферэнцыі 4 кастрычніка 1920 г.: «Польская Республика, не ожидая шагов со стороны России, признала независимость Литвы, Украины и Белоруссии». А ў дэкларацыі расійскай дэлегацыі ад 24 лістапада 1920 г. гаварылася аб прызнанні Расіяй незалежнасці Беларусі яшчэ ў 1918 г. Ёсць і юрыдычныя дакументы, якія сведчаць аб прызнанні на прававым узроўні прадстаўнікоў БНР пры ўрадзе РСФСР (такім у якасці генеральнага консула быў Алесь Бурбіс, копія дыпламатычнага пашпарта якога захавалася). Паводле меркавання беларускага гісторыка А. Грыцкевіча, «бальшавікі ў Маскве вымушаны
Гэткім чынам, мы маем шэраг фактычных прызнанняў БНР з боку непасрэдных суседзяў, якія — будзем аб'ектыўнымі — у цэлым не былі зацікаўленыя ў падобных прызнаннях, але мусілі на іх пайсці з прычыны эвентуальнага [7] выкарыстання высокай паводле вартасці беларускай карты. Іншая справа, што прызнанні тыя былі вельмі асцярожнымі, амбівалентнымі [8] ці нават латэнтнымі [9] . І гэта зразумела. Міжнародна-палітычная кан'юнктура не дазваляла выяўляць канкрэтнасць — таго ці іншага парадку — бо:
7
Эвентуальны — магчымы пры вызначаных акалічнасцях — Polochanin72
8
Амбівалентнасць (ад лац. ambo — «абодва» і лац. valentia — «сіла») — дваістасць дачынення да чаго-небудзь — Polochanin72
9
Латэнтны — звонку не выяўляльны, утоены — Polochanin72
1) існаванне незалежнай Беларусі не прадугледжвалася — у першую чаргу Савецкай Расіяй ды Польшчай,
2) канкрэтнасць, акрэсленасць пазіцыі па гэтай праблеме замінала б гнуткасці яе выкарыстання на дыпламатычна-прававым полі.
Год 1918-ы не стаў для беларусаў часам аднаўлення дзяржаўнасці. У адрозненне ад заходняга суседа (і Літвы), не хапіла ўнутранага патэнцыялу і знешняй падтрымкі каб забяспечыць БНР, абвешчанай 9 сакавіка з дэклараваннем незалежнасці 25 сакавіка 1918 г., жыццяздольнасцю. (Дарэчы, гэткі акт палякі здзейснілі толькі 11 лістапада таго ж года.) Сілы беларускага адраджэння на той гістарычны момант не маглі супрацьстаяць неспрыяльнаму ім міжнароднаму развіццю падзей па аб'ектыўных прычынах: разгром бальшавікамі ў канцы 1917 г. Усебеларускага Кангрэса / З'езда (хоць ён стаяў на савецкіх пазіцыях саюза з федэратыўнай Расіяй з мэтай фарміравання самастойнага беларускага кіраўніцтва на Беларусі) стварыў сітуацыю, у якой нацыянальныя сілы Літвы і Украіны апынуліся ў больш авантажным [10] становішчы, што прымусіла звярнуць увагу ваюючых бакоў на праблему самавызначэння гэтых усходнееўрапейскіх народаў.
10
Авантажны (фр. avantageux - прыбытковы) — выгадны, спрыяльны, які валодае прывабным, самавітым выглядам — Polochanin72
Арыентацыя Усебеларускага Кангрэса патрабуе асобнай увагі. Паводле сваёй рэзалюцыі, Кангрэс імкнуўся да «отстаивания цельности, неделимости Белоруссии и неотторжения ее от Российской Федеративной республики и всех остальных принципов демократического мира, провозглашенного Советом рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». Больш таго, сведчанне размовы старшыні Кангрэса з камісарам па нацыянальных справах І. Сталіным даўно апублікаванае. У ім адказ Петраграда быў наступным: «Никакого насильственного удержания народов в рамках какого бы то ни было государства… («Декларация советской делегации на первом пленарном заседании Мирной конференции в Брест-Литовске» от 9 декабря 1917 г. — А. Т.) (дэкларацыя — А. Т.) народу обеспечивает права свободного самоопределения путем референдума. <…> По вопросу о Белоруссии могу сказать то же самое, что и обо всех прочих народах России, т. е. полное самоопределение вплоть до отделения». Здавалася б, гэтыя словы можна расцэньваць як дазвол на дзяржаўніцкую самадзейнасць, тым больш у звязе з федэралізмам Савецкай Расіі. Але праз колькі месяцаў чарговае выказванне І. Сталіна ўдакладняе вышэйсказанае: «Принцип на самоопределение должен быть средством борьбы за социализм». Гэтым самым давалася метадалагічная ўстаноўка адносна нацыянальнай палітыкі, у тым ліку і перадусім стасоўна беларускага народа. Інакш кажучы, нацыянальнай палітыцы адводзілася роля сродку, але не мэты. Тут да месца успомніць, што, паводле
1) тым самым узмацніць Германію супраць саюзнікаў: «пусть они истощаются (пока не взорвет революция и у них)»
2) «сначала додушить русскую буржуазию и переорганизовать социалистически Россию, затем начинать революционную войну, ни на минуту не прекращая подготовки к ней».
Каб не рызыкаваць лёсам сацыялістычнай рэвалюцыі, У. Ленін быў гатоў згубіць Польшчу, Літву і іншыя тэрыторыі (без сумневу, у той шэраг уваходзіла і Беларусь) на карысць Германіі. «Это — вернее путь к международной социалистической революции». Ніякай самастойнасці Беларусі ў святле тых пражэктаў не прадбачылася.
Разгон Усебеларускага Кангрэса прытармазіў палітычнае станаўленне беларускай нацыі, а неспрыяльныя для нас міжнародныя падзеі ва Усходняй Еўропе прывялі да таго, што пытанне пра беларускую дзяржаўнасць, як і яе юрыдычнае кшталтаванне 9 і 25 сакавіка 1918 г., атрымала працяг пазней, чым у паўночнага і паўднёвага суседзяў. Аднак гэтай прыпозненасці было дастаткова, каб яно апынулася лішнім для ўсіх, акрамя саміх беларускіх адраджэнцаў, паколькі за гэты час быў заключаны шэраг міжнародных дагавораў, якія не прадугледжвалі самастойнасці Беларусі (што нават прывяло да правядзення па Заходняй Беларусі літоўска-ўкраінскай мяжы, праўда, толькі на мапе). Зразумела, для Беларусі самы значны сярод іх быў Брэсцкі мірны дагавор.
Але ў канцы 1918 г. (пасля рэвалюцыі ў Германіі) бальшавіцкая Расія яго дэнансавала. З гэтага, асабліва з улікам прынятых самімі бальшавікамі дакументаў адносна дзяржаўнага самавызначэння народаў (vide supra [11] ), для дзеячаў БНР склалася спрыяльная юрыдычная сітуацыя. Тым больш, што 29.11.1918 г., калі на пераважнай частцы Беларусі не было ніякай улады, яны прынялі IV Устаўную грамату, якая паўторна дэкларавала незалежнасць і самастойнасць беларускай дзяржавы. Аднак бальшавікі нават не звярнулі ўвагі на непадмацаваны ваеннай сілай голас маладой рэспублікі.
11
Vide supra (лац.) — глядзі вышэй — Polochanin72
А. Сідарэвіч упэўнены ў a рrіоrі [12] акупацыйных намерах Савецкай Расіі, чаго не хаваў і сам У. Ленін. У яго тэлеграме да І. Вацэсіса ад 29 лістапада 1918 г. ён называе ўкраінскія і прыбалтыйскія землі акупаванымі, адзначаючы пры гэтым, што стварэннем абласных часовых урадаў аднімаецца магчымасць разглядаць рух бальшавіцкіх войск як акупацыю. Як бачым, бальшавіцкі правадыр яшчэ дбаў пра хоць нейкі мінімум вонкавай прыстойнасці. Дзеля гэтага і ствараліся так званыя абласныя бальшавіцкія ўрады для Эстоніі, Латвіі, Літвы, Украіны. Беларусь у той шэраг не мела гонару патрапіць. Прычынай таму, як будзе паказана далей, з'яўлялася еўрапейская геапалітычная кан'юнктура.
12
А рrіоrі (лац.) — веды, папярэднія досведу і незалежнае ад яго — Polochanin72
Аддзяленне ад Расіі, паводле У. Леніна, насамрэч дапускалася толькі тэарэтычна: «Мы за автономию для всех частей, мы за право отделения (а не за отделение всех!) <…> В общем, мы против отделения. Но мы стоим за право на отделение. <…> Ничего, абсолютно ничего кроме права на отделение здесь нет и быть не должно» (усе вылучэнні шрыфтам — аўтарскія). Такая вось імперыялістычная амбівалентнасць.
Выкрывае фарысейства У. Леніна і беларускі гісторык Іларыён Ігнаценка: «На пытанне: «што вышэй — права нацый на самавызначэнне або сацыялізм?» У. І. Ленін адказваў: «сацыялізм вышэй». «Ці дазволена з-за парушэння права нацый на самавызначэнне аддаваць на з'яданне Савецкую сацыялістычную рэспубліку, падстаўляць яе пад удары імперыялізму ў момант, калі імперыялізм заведама мацнейшы, а Савецкая рэспубліка заведама слабейшая? Не. Не дазволена. Гэта не сацыялістычная, гэта буржуазная палітыка». «З такім тлумачэннем У. Леніна можна было б пагадзіцца толькі пры адной умове — калі б размова ішла аб абароне сацыялістычнага грамадскага ладу. Але ў той час такая ўмова адсутнічала. Рэвалюцыя, якая адбылася ў кастрычніку 1917 г., не з'яўлялася сацыялістычнай, не было таксама і сацыялістычнага грамадскага ладу. Да 1920 г. У. Ленін быў упэўнены у тым, што ў кастрычніку 1917 г. сацыялістычнай рэвалюцыі ў Расіі не было». Само кіраўніцтва савецкай краіны маркіравала свой прыход да ўлады ў 1917 г. пераважна пераваротам. На практычную несацыялістычнасць кастрычніцкай падзеі слушна ўказвае і польскі мысляр Лешак Калакоўскі: «Бальшавіцкі пераварот у Расіі не заслугоўвае на гэткае найменьне таму, што не схіляў сваю моц з канфлікту паміж буйнапрамысловым пралетарыятам і капіталам; ён быў праведзены пад лозунгамі, якія ня мелі ніякага сацыялістычнага зьместу, ня кажучы ўжо пра зьмест марксістскі (мір і зямля для сялянаў)».
Кодекс Крови. Книга V
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Барон Дубов
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Невеста драконьего принца
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Око василиска
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Лучший из худших-2
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Я сделаю это сама
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Перед бегущей
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
