Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
Шрифт:
Рыжскі дагавор фармальна прадугледжваў не такія ўжо і малыя правы для беларусаў Польскай Рэспублікі. Зрэшты, de iure і ССРБ мела суверэннасць — яе юрыдычны статус, безумоўна, павышаўся з утварэннем СССР, у чым Савецкая Беларусь прымала непасрэдны ўдзел як юрыдычна самастойны суб'ект права. Верагодна, тым самым Масква распачала палітыку задабрэння беларускіх нацыянальных сіл па абодва бакі мяжы з мэтай выклікаць сімпатыю да сябе, якая да таго часу была страчана нават у асяродку пракамуністычнага беларускага руху, з боку якога трохі раней гучалі прапановы стварыць узорную Савецкую Беларусь, у тым ліку і як аргумент супраць папрокаў Польшчы ды інтрыг «белорусских националистов і социал-патриотов». Беларускі філосаф І. Бабкоў не беспадстаўна выказвае думку, што «БССР найбольш адэкватна можа быць зразумета не як поўны правал нацыянальнага беларускага руху, а як посткаляніяльны кампраміс», выкліканы збегам шэрагу фактараў, да таго ж, нагадвае мысляр, «беларуская савецкая дзяржаўнасьць выклікала напачатку дастаткова аптымістычныя пачуцьці». Больш таго, А. Луцкевіч у сваёй кнізе «За 25 гадоў», выдадзенай у Вільні ў 1928 г., разглядае Савецкую Беларусь як часткова здзейснены «наш (дзеячаў БНР. — А. Т.) дзяржаўны ідэал, абвешчаны перад гэтым актам рады Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г.». Між іншым, самі дзеячы БНР пры адступленні немцаў лічылі магчымым ступіць на шлях перагавораў з урадам РСФСР напярэдадні стварэння Савецкай Беларусі з мэтай арганізацыі кааліцыйнага
Пры рэалізацыі правоў паводле Рыжскага дагавора беларусы як нацыя па абодва бакі меліся адбыцца. Але планы метраполій былі інакшыя.
Крэмль спачатку не меў тут агульнай пазіцыі. 22 верасня 1922 г. І. Сталін у пасланні У. Леніну называе ўтварэнне БССР ды іншых рэспублік «игрой в независимость»: «За четыре года гражданской войны, когда мы ввиду интервенции вынуждены были демонстрировать либерализм Москвы в национальном вопросе, мы успели воспитать среди коммунистов, помимо своей воли, настоящих и последовательных социал-независимцев, требующих настоящей независимости во всех смыслах. <…> Мы переживаем такую полосу развития… когда молодое поколение коммунистов на окраинах игру в независимость отказывается понимать как игру, упорно признавая слова о независимости за чистую монету и также упорно требуя от нас проведения в жизнь буквы конституции независимых республик». Але У. Ленін вырашэнне праблемы бачыў інакш (прынамсі на паперы, бо практычная рэалізацыя, што закраналася намі вышэй, у яго магла адрознівацца ад тэарэтызавання). У сувязі з утварэннем СССР і з нагоды канфлікту ў Грузіі ўжо хворы лідэр бальшавікоў у апошнія дні 1922 г. піша пісьмо «К вопросу о национальностях или об «автономизации»», у якім абвінавачвае І. Сталіна ў велікарасійскім нацыяналізме і змест якога агульным сваім палажэннем наўпрост датычыцца беларускага народа. Аб'ём цытаты варты таго.
«Я, кажется, сильно виноват перед рабочими России за то, что не вмешался достаточно энергично и достаточно резко в пресловутый вопрос об автономизации, официально называемый, кажется, вопросом о Союзе Советских Социалистических Республик. <…>
…«Свобода выхода из Союза», которой мы оправдываем себя, окажется пустою бумажкой, неспособной защитить российских инородцев от нашествия того истинно русского человека, великоросса-шовиниста, в сущности, подлеца и насильника, каким является типичный русский бюрократ. <…>
Я уже писал в своих произведениях по национальному вопросу, что никуда не годится абстрактная постановка вопроса о национализме вообще. Необходимо отличать национализм у нации угнетающей и национализм нации угнетенной, национализм большой нации и национализм нации маленькой.
По отношению ко второму национализму почти всегда в исторической практике мы, националы большой нации, оказываемся виноватыми в бесконечном количестве насилия, и даже больше того — незаметно для себя совершаем бесконечное количество насилий и оскорблений…<…>
Поэтому интернационализм со стороны угнетающей или так называемой «великой» нации (хотя великой только своими насилиями, великой только так, как велик Держиморда) должен состоять не только в соблюдении формального равенства наций, но и в таком неравенстве, которое возмещало бы со стороны нации угнетающей, нации большой, то неравенство, которое складывается в жизни фактически. <…>
…Лучше пересолить в сторону уступчивости и мягкости к национальным меньшинствам, чем недосолить».
У Савецкім Саюзе, а значыць і ССРБ, у 1920-х гг. закінулі падманку каранізацыі і беларусізацыі: маўляў, правы беларусаў і меншасцей у Савецкай Беларусі аберагаюцца. Аднак гэта было толькі прынадай для акумуляцыі, кансалідацыі пад адным дахам беларускіх нацыянальных сіл розных палітычных поглядаў з мэтай іх далейшай элімінацыі [23] . Як сведчаць сучасныя даследаванні, беларусізацыя была толькі спосабам для выяўлення і ліквідацыі яе перадумоў і праваднікоў, гэта быў сродак для вырашэння «шэрагу вельмі важных задач унутранай і знешняй палітыкі», выкарыстанне якога пасля выканання адпаведнай функцыі было згорнута. У прыватнасці мелася на мэце не толькі інспіраванне будучага аб'яднання з Заходняй Беларуссю шляхам стварэння лепшых (асабліва знешне, па форме) варункаў і перадумоў для нацыянальнага развіцця ў Савецкай Беларусі, але і імкненне ліквідаваць урад БНР, які і надалей праводзіў актыўную палітычную дзейнасць (што з'яўлялася адным з чыннікаў беларусізацыі і каранізацыі ў ССРБ). Дарэчы, імкненне да ліквідацыі ўрада БНР найлепшым чынам сведчыць, па-першае, пра прызнанне гэтага суб'екта міжнароднага палітычнага поля, па-другое, пра выніковую дзейснасць таго суб'екта, якая ўплывала на савецкую палітыку — як знешнюю, так і ўнутраную. Бальшавікі змаглі арганізаваць спыненне дзейнасці некаторых чальцоў урада БНР ад імя ўсёй рэспублікі (што было юрыдычна неправамоцна, але гэта іншае пытанне). У гэтай акцыі не было забыта і будучае аб'яднанне Беларусі, якое ўжо падавалася як ментальна сфарміраванае па абодва бакі краіны меркаванне: «У сьвядомасьці таго, што ўлада сялян і работнікаў, замацаваная ў Менску — сталіцы Радавай (Савецкай. — А. Т.) Беларусі, запраўдна імкнецца адрадзіць Беларускі Народ культурна, эканамічна і дзяржаўна, што Радавая Беларусь ёсьць адзіная рэальная сіла, якая можа вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага іга, пастанавілі: спыніць існаваньне Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі»
23
Элімінацыя — (ад лац. elimino — выношу за парог, выдаляю) абмежаванне, знішчэнне — Polochanin72
Пасля роспуску ўрада БНР, арганізаванага Аляксандрам Цвікевічам, нават шчыра прабальшавіцкі паэт Міхась Чарот, сустрэўшыся з ім у Германіі, рэзка папракаў яго за здзейснены акт: «Гэта памылка! Пакуль вы былі тут, за мяжой, нам лягчэй было там весці нацыянальную палітыку». І ён меў рацыю, бо напярэдадні савецкія палітыкі, распрацоўваючы праграму стаўлення да беларускага пытання, хацелі высветліць, што можна зрабіць, каб выклікаць сімпатыі беларусаў у Заходняй Беларусі да БССР. У прыватнасці ў 1923 г. А. Луцкевіч праз С. Рак-Міхайлоўскага атрымаў просьбу распрацаваць кароткі даклад пра тое, якія мерапрыемствы былі б пажаданыя ў БССР з гледзішча заходніх беларусаў, перадусім ставілася пытанне пра павелічэнне БССР, пра культурную працу, пра амністыю дзеячам БНР. Бальшавікі мелі канкрэтныя планы па ліквідацыі замежнага нацыянальнага актыву беларусаў, дзеля чаго выкарыстоўвалі ў прапагандысцкіх мэтах і выбітных прадстаўнікоў з Савецкай Беларусі. Так, пад канец 1925 г. арганізавалі замежную паездку з удзелам Цішкі Гартнага, Янкі Купалы і Міхася Чарота пад прыглядам «дыпламата» ад адпаведных
Заўважым, што падобныя тэндэнцыі яшчэ нейкі час працягваліся. Аб чым сведчаць, напрыклад, матэрыялы пра значэнне Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу 1926 г., адной з галоўных мэт якой было засведчыць, як сказана ў назве публікацыі, бурнае нацыянальнае адраджэнне ў Савецкай Беларусі пад уплывам камуністаў. Таму форуму імкнуліся надаць міжнародны рэзананс.
Зрэшты, улічваючы выразаныя савецкай цэнзурай словы аднаго з герояў рамана М. Зарэцкага «Крывічы» (1929) Сьляпня, сэнс беларусізацыі як толькі тактычнага кроку савецкай ўлады, некаторымі пісьменнікамі разумелася ўжо і тады (перапрашаю за аб'ёмную цытату — яна тут да месца):
«А вы ведаеце, што такое бела-русі-зацыя? Га? Хо-хо-хо… Гэта, брат, хітрая, ой, хітрая штука… Гэта стаўка на форму… Так, так, на форму… Аўладаць формай, адлучыць яе ад зьместу, вылягчыць яе, выкруціць, высушыць… і выкінуць вон… Ха-ха-ха… Што — хітра, га? Тонка? <…> Навучыцца аўладаць беларускай мовай, каб лягчэй было згаварыцца зь сялянамі, скажам, пры зьбіранні падатку, гэта ня будзе разьвязаньне нацыянальнага пытаньня. Гэта будзе толькі ўсяго замена калёніяльнай палітыкі — «салдацкай» на калёніяльную палітыку — «езуіцкую». Гэта страшэнна шкоднае звужаньне праблемы нацыянальнай культуры. Гэта палітыка гандляроў з рынку, якія (я спэцыяльна гэта назіраў) зьвяртаюцца заўсёды да сялян у роднай іхняй мове, каб… лягчэй абдурыць іх».
А трохі раней пра манапалізацыю бальшавікамі беларускага руху як тактычны крок, знаходзячыся ў Празе, казаў паэт Уладзімір Жылка.
Такім чынам, сапраўдная стратэгічная мэта бальшавіцкага Крамля адносна лаяльнай нацыянальнай палітыкі на Савецкай Беларусі ў 1920-я гг. (прад)бачылася многімі (але не ўсімі) актывістамі беларускага руху (прычым па розныя бакі мяжы) яшчэ задоўга да дасягнення бальшавікамі канчатковага выніку.
Тым не менш, намінальная суверэннасць рэспублікі ўжо адразу дазволіла казаць пра яе уніфікацыйнае для беларускіх тэрыторый значэнне; і ў пацверджанне Масква пасля знікнення актуальнасці значэння ССРБ як буфернай зоны ад капіталістычнага атачэння правяла два так званыя ўзбуйненні рэспублікі, хоць у канцы 1920 г. бальшавікі зусім не збіраліся «ўзбуйняць» [24] Беларусь з-за адсутнасці прагматычнага для сябе сэнсу. Народны камісарыят замежных спраў РСФСР, як паведамляецца ў яго цыдулцы ад 6 лістапада 1920 г., лічыў «нежаданым далучэнне да Беларусі якіх бы там ні было частак Віцебскай або Магілёўскай губерняў». 17 лістапада 1920 г. кіраўніцтва Расійскай Кампартыі на нарадзе адзначала, што вырашэнне пытання пра тэрыторыю Савецкай Беларусі на дадзены момант з'яўляецца заўчасным, бо, як напярэдадні заявіў наркам замежных спраў Р. Чычэрын, было яшчэ невядома, «праз якія перыпетыі можа прайсці лёс Беларусі». Гэтыя словы дазваляюць меркаваць, што планы так званага ўзбуйнення Савецкай Беларусі існавалі ўжо на той час, хаця намеру іх рэалізоўваць не было. Але ўжо неўзабаве бальшавікі былі вымушаныя яго рэалізоўваць, каб зрабіць Савецкую Беларусь большай і па тэрыторыі, і па насельніцтве за заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы [25] . (Перад так званым узбуйненнем, у 1923 г., як меркаваў агент дэфензівы, нават існаваў план хаўрусніцтва з яшчэ слабой Нямеччынай, каб выступіць супраць Польскай Рэспублікі, свае разважанні на гэты конт у Берліна меліся і ў сярэдзіне 1920-х гг., а трохі пазней, у 1932 г., М. Тухачэўскі, запрошаны на манеўры германскага войска, размаўляў пра сумесныя дзеянні Чырвонай Арміі і Райхсвера супраць Польшчы). У 1923 г. менавіта з ініцыятывы Крамля была створана Кампартыя Заходняй Беларусі і такім чынам «крэсы паўночна-ўсходнія» ўпершыню атрымалі (пра)савецкую інтэрпрэтацыю, у якой да таго ж падкрэслівалася этнічная беларускасць зямель [26] . Праз гэтую дзею савецкае кіраўніцтва пакрысе выкрышталізавала сваё разуменне гэтых зямель як тэрыторыі, якая павінна належаць Савецкай Беларусі, а значыць СССР. Сэнс стварэння КПЗБ быў у інспіраванні справядлівасці эвентуальнага аб'яднання Беларусі (першапачаткова праз узброенае паўстанне, якое, аднак, не перарасло маштабаў партызанскай барацьбы, і таму яго ідэя неўпрыкметна была згорнутая). Але разам з тым Крэмль не адкінуў назву «Заходняя Беларусь», якую нацыянальныя сілы пачалі ўжываць самае позняе з 1918 г. [27]
24
Дарэчы, чаму тыя працэсы далучэння беларускіх этнічных тэрыторый да Беларускай Рэспублікі называюцца (пра)савецкімі гісторыкамі ўзбуйненнем? Быццам далучаліся да Беларусі нейкія «левыя» тэрыторыі, а не тыя, з якіх Беларусь як краіна (не блытаць з дзяржавай) складаецца.
25
Напачатку Савецкая Беларусь займала плошчу ў 52,4 тысячы км2. Прадстаўнікі БНР ацэньвалі беларускія тэрыторыі, якія апынуліся пад акупацыяй бальшавіцкай Расіі, у больш за 206 тысяч км2. У 1939 г. напярэдадні вераснёўскіх падзей БССР ахоплівала 125, 9 тысяч км2.
26
Цікава, што геапалітычны тэрмін «Заходняя Беларусь» яшчэ трохі раней фігураваў сярод назваў (з польскага боку) адносна Віленшчыны, адарванай у 1921 г. ад суверэннай Літвы і неўзабаве далучанай да Польскай Рэспублікі, аднак насуперак незадаволеным беларускім дзеячам ён быў уласнаручна выкраслены Й. Пілсудскім; у гісторыі той рэгіён застаўся пад назвай, экспромтам прыдуманай Й. Пілсудскім у дарозе на перамовы з літоўскім бокам, — «Litwa Srodkowa» (Сярэдняя Літва).
27
Польскія гісторыкі не маюць рацыі, кажучы, што тая назва ўсталявалася пасля заснавання Кампартыі Заходняй Беларусі (і па сённяшні дзень многія думаюць, што назва «Заходняя Беларусь» узнікла ў 1923 г). Дый беларуская акадэмічная гістарыяграфія наконт гэтага пытання таксама ў гэтай праблеме далёка не ўся абазнаная, пра што сведчыць прыклад У. Ладысева, які складанне паняцця адносіць да пачатку 1920-х гг., ці І. Цітовіча з яго ж кіраўніком М. Сташкевічам. Праўда, трэба прызнаць, што менавіта з утварэннем КПЗБ гэтая назва стала выкарыстоўвацца часцей і сярод незалежнікаў, што можна прасачыць, напрыклад, па архівах БНР. На такім польска-беларускім гістарыяграфічным фоне выгадна вылучаецца адна з апошніх аддадзеных у друк самім аўтарам публікацый У. Міхнюка. Ён аргументавана ўказвае, што назоў «Заходняя Беларусь» выкарыстоўваўся ўжо ў 1918–1919 гг. Увогуле ж, відаць, было б слушным шукаць выкарыстанне гэтага геапалітоніма пачынаючы з усталявання расійска-германскай лініі фронту ў 1915 г., якая падзяліла Беларусь з поўначы на поўдзень.
Кодекс Крови. Книга V
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Барон Дубов
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Невеста драконьего принца
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
рейтинг книги
Око василиска
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Лучший из худших-2
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
Я сделаю это сама
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Перед бегущей
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
