Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трофимчик Анатолий Викторович

Шрифт:

1) яны не шчыравалі над арганізацыяй «беларускага П'емонта», каб

2) увогуле элімінаваць беларускі нацыянальны рух на абедзвюх частках Беларусі, зрабіўшы яе абсалютнай марыянеткай бальшавіцкай палітыкі шляхам ліквідацыі перадусім актывістаў БНР.

Часткова задума атрымалася. Масква сама падрыхтавала для сябе ўмовы (перадусім замацавала на розных узроўнях палітыкі думку пра адзіна магчымы савецкі варыянт аб'яднання Беларусі), каб у 1939 г. ужо аб'яднаная Беларусь апынулася ў межах імперска-таталітарнай дзяржавы.

З агню ды ў полымя: 1939-ы

Если на Запад — русская армия заслуживает колонии...

А. Жданов (из «Черновых записей» к договору о ненападении между СССР и Германией)

В интересах СССР — Родины трудящихся, чтобы война разразилась между Рейхом и капиталистическим блоком. Нужно сделать все, чтобы эта война длилась как можно дольше в целях изнурения двух сторон. Именно по этой

причине мы должны согласиться на заключение пакта, предложенного Германией, и работать над тем, чтобы эта война, объявленная однажды, продлилась максимальное количество времени. <…> Что плохого было бы, если в результате разгрома Польши мы распространим социалистическую систему на новые территории и население.

И. Сталин

Мы с Германией разделили Польшу… Если есть лица виноватые, то мы тоже виноваты.

И. Сталин

У гэтай частцы працы, бадай самай складанай і заблытнай, хацелася б даць па магчымасці аб'ектыўную характарыстыку палітычных падзей 1939 г. і іх паслявераснёўскага лёсу, а таксама адлюстраваць рэальны стан гісторыі аб'яднання Беларусі. Да таго ж даць прававую ацэнку верасню 1939 г. з улікам беларускай пазіцыі, не здраджваючы пры гэтым факталогіі.

Традыцыйны агляд гістарыяграфічных здабыткаў, якіх вельмі шмат — у сэнсе колькасным, але, на жаль, не абавязкова якасным, паспрабуем рэпрэзентаваць у выглядзе наступных рэфлексій [29] .

29

Рэфлексія — (ад лат. reflexio - зварот назад) – разумовы працэс, накіраваны на самапазнанне — Polochanin72

Савецкая гістарычная навука — ад сталінскай да гарбачоўскай эпохі — адназначна ацэньвала паход Чырвонай Арміі як вызваленчы (пералік прыкладаў ператварыўся б у аб'ёмны, сёння нікому не патрэбны гістарыяграфічны даведнік). Сучасная беларуская гістарыяграфія, за выключэннямі, якія не ўплываюць на агульны дыскурс, не адмовілася ад савецкай дэфініцыі [30] адносна гістарычнай справядлівасці аб'яднання. Тыповымі для старэйшага пакалення беларускіх гісторыкаў з'яўляюцца словы з сучаснага энцыклапедычнага выдання: «Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР — акт гістарычнай справядлівасці, ліквідацыі гвалтоўнага і грабежніцкага падзелу Беларусі паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.»; «Важнейшым вынікам» савецка-германскага дагавора ад 23 жніўня 1939 г. для Беларусі ёсць «гістарычна справядлівая ў жыцці беларускага народа падзея — уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР». Не пазбеглі гэтага штампу і аўтары (у прыватнасці С. Хоміч, М. Касцюк, А. Літвін) адносна ліберальнай, дэмакратычнай і дэпалітызаванай сінтэзы па гісторыі Беларусі. Тут таксама можна згадваць бясконцы шэраг прыкладаў.

30

Дэфініцыя (лац. definitio — мяжа) — лагічная працэдура надання строга фіксаванага сэнсу тэрмінам — Polochanin72

Найперш неабходна зазначыць, што гэты тэзіс запачаткаваны палітычным дыскурсам Другой сусветнай вайны і належыць ён менавіта савецкім ідэолагам. Нават Саюз Польскіх Патрыётаў, створаны з ініцыятывы непасрэдна І. Сталіна, заявіў пра законнасць «жаданняў беларусаў і ўкраінцаў да нацыянальнага ўз'яднання». Натуральна, кіраўніцтва аб'яднанай Савецкае Беларусі таксама штораз паўтарала словы пра «гістарычныя правы», «справядлівасць як у гістарычных, так і этнаграфічных адносінах», «законнае і справядлівае жаданне беларускага народа» еtс [31] . Як бачым, такая таўталагізацыя дала плён: савецкая гістарычная навука з лёгкасцю падхапіла палітычнае абгрунтаванне, зрабіла яго настолькі моцным стэрэатыпам, ад якога і сёння не можа пазбавіцца гістарыяграфічны афіцыёз Рэспублікі Беларусь (бадай, ён ужо ператварыўся ў псіхічны комплекс). Многія навукоўцы-гісторыкі ці то забываюць, ці то не разумеюць (а мо і не хочуць разумець), што гістарычная навука не павінна залежаць ад палітычнай кан'юнктуры, што гістарычная навука і паклікана дзеля таго, каб прааналізаваць працэсы бесстаронна ды непрадузята. І ў той жа час нонканфармісцкія даследаванні такімі гісторыкамі чамусьці расцэньваюцца як палітызаваны погляд на падзеі верасня 1939 г. (у чым беспасярэдне вінавацілі аўтара гэтых радкоў прадстаўнікі старэйшага пакалення, у прыватнасці У. Ладысеў). Толькі хто ж той погляд палітызаваў? Банальны адказ: аналіз дэтэрмінізму падзей і фактаў, што мелі месца ў гісторыі — вось галоўны чыннік такой пазіцыі (у адрозненне ад заангажаванасці маскоўскай галаслоўнасцю савецкіх і пост- ці неасавецкіх квазігістарычных меркаванняў). Іншая справа, што палітызаванасць у такіх даследаваннях сапраўды прысутнічае, але з прычын спецыфікі самога гістарычнага перыяду, калі ў Савецкім Саюзе больш, чым у любой іншай дзяржаве, кожны момант жыцця не толькі

грамадства, але і індывідуума, падпарадкоўваўся ідэалагічным устаноўкам Крамля. Таму навуковы аналіз такіх працэсаў немагчыма цалкам дэпалітызаваць — выключыць з іх палітыку. Але галоўнае для навукі — не дамешваць да даследавання праблематыку дня сённяшняга, што ператварыла б яе ў публіцыстыку, а гісторыкаў — у канфармістаў альбо дысідэнтаў — у залежнасці ад іх грамадскіх поглядаў (апошнімі, праўда, становяцца часцей за ўсё незалежныя ад палітычных актуалій і спекуляцый даследчыкі, бо любым палітыкам гісторыя калі і неабходна, дык у тым ці іншым, але заўсёды адназначным, а не полівалентным варыянце).

31

Et cetera (etc.) (лац.) — «і іншыя», «і таму падобнае», «і гэтак далей» — Polochanin72

У сувязі са слоганам «гістарычная справядлівасць» хацелася б таксама заакцэнтаваць адзін парадаксальны момант. Аднак тут наперад варта зрабіць пэўнае філасафічнае адступленне.

Паняцце гістарычнай справядлівасці, калі ў яго не ўдумвацца, не выклікае пытанняў для разумення. Хаця, відавочна, разуменне гэтага паняцця цалкам суб'ектыўнае — аб чым сведчыць хаця б яго адсутнасць у навуковых энцыклапедыях па гісторыі (у тым ліку і толькі што згаданай). Яно (разуменне) будзе цалкам залежаць

1) ад прыватнай пазіцыі таго ці іншага аўтара (палітычнай, метадалагічнай),

2) ад кан'юнктуры (сацыяльнай, навуковай), прычым яна, безумоўна, будзе пэўным чынам уплываць і на прыватную пазіцыю.

Менавіта ад прыватнай пазіцыі пэўнага суб'екта і актуальнай кан'юнктуры будзе залежаць вызначэнне таго гістарычнага моманту, якому як быццам справядліва было б вярнуць колішні status quo. Але ж як вызначыць той момант і каму яго вызначаць? У свой час, яшчэ ў 1906 г., вядомы польскі вучоны І. Бадуэн дэ Куртэнэ з нагоды «гістарычных праў» (у прыватнасці польскіх памешчыкаў на Беларусь, але нам важны сам прынцып) пісаў: «Историческим правам отдельных национальностей место в архиве истории. Ссылками на исторические права можно, если угодно, обосновать восстановление людоедства, рабства, крепостничества, самодержавия и т. д. Нельзя, конечно, отрицать историю, но источником для практического решения политических вопросов может быть один только современный исторический момент».

Прыхільнікі паняцця «гістарычная справядлівасць» (стасоўна падзей 1939 г. у тым ліку) міжволі не заўважаюць іншых «відаў» справядлівасці, акрамя гістарычнай (якая да таго ж не з'яўляецца навуковай [32] ), а іх жа можа быць процьма. Такім чынам прыхільнікі існавання ў гістарычным працэсе такой з'явы як гістарычная справядлівасць самі найлепей выяўляюць сапраўдную несправядлівасць, бо з іх боку адсутнічаюць прыклады іншых відаў справядлівасці.

<

32

Гэта катэгорыя маралі. Але нават з гэтага гледзішча падзеі на Беларусі верасня 1939 г. выглядаюць далёка не адназначна, пра што крыху пазней.

empty-line/>

Генеза паняцця «гістарычная справядлівасць» упіраецца ў «логіку здаровага розуму», з якой тэарэтычны дыскурс перакладаецца «ў сферу практычнага розуму, дзе сам тэарэтычны дыскурс губляе свае прывілеі выказваць ісціны розуму», а ён (практычны розум) з'яўляецца ні чым іншым, як звычайнай так званай жыцейскай мудрасцю, якая выяўляе сітуацыйную полі- ці нават амбівалентнасць, г. зн. прымеркавана да ўсіх выпадкаў жыцця пры наяўнасці тэзаў-антыномій, якія прымяняюцца ў залежнасці ад перакананняў суб'екта — але не даследчыка-навукоўца.

Тым не менш, было б несправядліва не заўважыць, што ў гісторыі палітычнай думкі існуе такое паняцце, як справядлівасць (аднак — не з эпітэтам «гістарычная»!). «Осмысление справедливости в истории политической мысли дает нам два принципиально разных подхода к решению этой проблемы. Первый подход сформировался в рамках классической (античной) парадигмы [33] политической философии, и связан прежде всего с именами Платона и Аристотеля. Классическая мысль понимает под справедливостью такой социальный и политический порядок, который ориентирован телеологически — на обретение блага в рамках совместного существования людей. Прямо противоположную трактовку справедливости дает политическая философия классического либерализма, представленная в первую очередь именами Гоббса, Локка, Руссо и Канта. В трудах этих мыслителей справедливость начинает трактоваться как функция индивидуальной свободы, причем свободы, понимаемой формально — как защита неотчуждаемых прав.

33

Парадыгма (ад грэцк. , «прыклад, мадэль, узор») — сукупнасць фундаментальных навуковых усталёвак, уяўленняў і тэрмінаў, што прымаецца большасццю чальцоў навуковай супольнасці — Polochanin72

Поделиться:
Популярные книги

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Босс Мэн

Киланд Ви
Любовные романы:
современные любовные романы
8.97
рейтинг книги
Босс Мэн

Пипец Котенку! 2

Майерс Александр
2. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 2

Измена. Вторая жена мужа

Караева Алсу
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Вторая жена мужа

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Призван, чтобы защитить?

Кириллов Сергей
2. Призван, чтобы умереть?
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.00
рейтинг книги
Призван, чтобы защитить?

Мы все умрём. Но это не точно

Aris me
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Мы все умрём. Но это не точно