Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь

Трофимчик Анатолий Викторович

Шрифт:

У адной са сваіх публікацый беларускі гісторык У. Ладысеў насуперак і гістарычным дакументам, і сваім ранейшым перакананням у якасці лейтматыву адлучэння трох губерняў ад БССР вызначае гаспадарчы фактар: маўляў, тыя рэгіёны былі эканамічна знітаваныя з Цэнтральнай Расіяй. Але, па-першае, тут аўтар спасылаецца на дакументы (дагэтуль нібыта малавядомыя), сфармуляваныя за год да тых падзей, а сітуацыя тады мянялася ледзь ні штодзённа.

Па-другое, падобную думку знаходзім у манаграфіі Н. В. Каменскай «Первые социалистические преобразования в Белоруссии», выдадзенай у 1957 г. І, па-трэцяе, так і карціць запытацца: а хіба пакінутыя БССР Менская і Гродзенская губерні былі меней інтэграваныя ў агульнарасійскую эканоміку, хіба іх гаспадарка арыентавалася на Захад? Больш таго (гэта ўжо па-чацвёртае), беларускія нацыянал-камуністы ў пачатку 1920-х пераканаўча даводзілі, што якраз эканамічна адарваныя губерні складаюць з Менскай адзін вытворча-гаспадарчы і этнаграфічны беларускі кантэкст (прычым гэты аргумент публікуецца самім жа У. Ладысевым!). (У дадзеным выпадку У. Ладысеў змяняе сваю пазіцыю яўна пад уздзеяннем палітычнай кан'юнктуры, бо казаць адмоўна пра «расійскі фактар» для гісторыі Беларусі тым часам было крамольна.) Між іншым, нават У. Ленін (у сувязі са стварэннем гаспадарчай базы Савецкай Расіі) на Беларусь не звяртае нават мінімальнай увагі — у адрозненне, напрыклад, ад стратэгічна важнай у гэтым сэнсе (сваімі запасамі хлеба і вугалю) Украіны. Аўтары апошняй шматтомнай сінтэзы па гісторыі Беларусі (у прыватнасці гэта І. Ігнаценка

і С. Хоміч) аддаюць перавагу менавіта знешнепалітычнаму фактару пры абвяшчэнні БССР, а, як яны зазначаюць, «этнічныя, эканамічныя, культурныя і іншыя аспекты да ўвагі не прымаліся». Да таго ж, як заўважае беларускі гісторык А. Дзядзінкін, рашэнне VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б) аб утварэнні Беларускай Рэспублікі супала з падачай афіцыйнай заявы Польскага міністэрства замежных спраў ураду РСФСР аб тэрытарыяльных прэтэнзіях, што з'яўляецца важным аргументам на карысць знешнепалітычнага фактару ўтварэння БССР. Дый самі бальшавікі афіцыйна шматкроць у 1919 г. казалі пра знешнепалітычныя фактары стварэння Беларускай Рэспублікі. Вось як апісваецца сітуацыя беларускім дзеячам-эмігрантам Аўгенам Калубовічам: «Ужо на самой 6-ай абласной канферэнцыі дакладчык у пытаньні абвешчаньня БССР А. Мясьнікоў (ён толькі што вярнуўся з Масквы, куды яго ў гэтым пытаньні выклікалі), каб «местные товарищи согласились с доводами центра… в целесообразности создания нового положения», хоць і разглядаў абвешчаньне БССР як якуюсь уступку Беларускім секцыям РКП(б), за галоўны матыў абвешчаньня выстаўляў міжнародны фактар. Заходнія дзяржавы даюць народам «буржуазнае самавызначэньне» (у раёне Заходняй камуны — гэта БНР і Летувіская манархія), яму трэба супрацьпаставіць самавызначэньне на базе савецкай улады. «Нужно противоядие «союзным начинаниям»», каторае-б із большым шансам магло «замкнуть» «проход», праз які «силы черного интернационала» «устремляются на Советскую Россию». Іншымі словамі: калі-б ня было БНР, не тварылася-б і БССР; БССР — гэта супрацьвага («противоядие») БНР, клін супраць БНР і прытым напачатку вылучна прапагандовы, без запраўднага жаданьня тварыць яе. Тымі-ж матывамі палітычнай каньюктуры моманту тлумачыў абвешчаньне БССР на згадванай Віцебскай губэрнскай канферэнцыі КП(б)Б сябра ЦБ (і ўраду БССР ад групы Заходняй камуны) Р. Пікель; а таксама й другі сябра ЦБ (і ўраду БССР ад тэй-жа групы) С. Іваноў на Смаленскай губэрнскай канферэнцыі КП(б)Б, заявіўшы, што абвешчаньне БССР — гэта тактычны манеўр партыі з мэтаю паралізаваць палітыку вільсонаўскага лёзунгу самавызначэньня народаў, ужываную Заходнімі дзяржавамі. 24.9.1919 г. сакратар ЦК КП(б) Летувы й Беларусі В. Кнорын у газэце «Звезда» ў гэтай справе пісаў, што «Коммунистическая партия… мотивировала свой шаг исключительно причинами международного характера». Ні А. Мяснікоў, ні іншыя кіраўнікі КП(б)Б не паклікаліся пры гэтым на самае галоўнае: на права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне». Праўда, нават тыя былыя праціўнікі стварэння дзяржаўнасці Беларусі, пераследуючы свае інтарэсы, якія па ўсёй верагоднасці заключаліся ў маштабе іхняй улады, выступілі супраць аддзялення ад Беларускай Рэспублікі ўсходніх губерняў, абгрунтоўваючы сваю пазіцыю эканамічнымі фактарамі.

Фактычна той жа комплекс чыннікаў (пагроза з боку Польшчы і дзейнасць нацыянальных сіл) дэтэрмінаваў абвяшчэнне ЛітБел, якой мы тут не надаём лішняй увагі, бо гэтая рэспубліка, неўзабаве паглынутая польскімі агрэсарамі, у развіцці падзей сыграла значна меншую ролю, чым спробы стварэння беларускай савецкай дзяржаўнай адзінкі. Тым больш што і ў сучаснай гістарыяграфіі няма прынцыповых разыходжанняў у інтэрпрэтацыях гэтага палітычнага акту. Хіба што варта адзначыць яшчэ большую брутальнасць, з якой гэтым разам вырашалася доля Беларусі. Стварэнне ЛітБел, паводле меркавання У. Ладысева, да ўсяго яшчэ і здымала «пытанне аб правамернасці далучэння ўсходніх этнічных тэрыторый да РСФСР». Гэтае аб'яднанне сталася ліквідацыяй хай сабе і намінальнай Беларускай Рэспублікі і выклікала крызіс у яе ўрадзе, які пакінулі тры наркамы — Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла. Такім чынам паслабляўся не толькі нацыянальны беларускі руху цэлым, але і пазіцыі пракамуністычных беларускіх дзеячаў.

У гэткіх варунках правядзенне І Усебеларускага з'езда Саветаў на пачатку лютага 1919 г. было больш падобна да нонсенсу. Таму ён і не стаў пачаткам рэальнай дзейнасці ў рамках беларускай савецкай дзяржаўнасці, што было б лагічным для такога форума, тым больш што ім можна было б паспрабаваць зацьміць аналагічную снежаньскую падзею пад тоеснай назвай, калі ў 1917 г. беларускія дэпутаты былі разагнаныя, хоць і не ішлі папярок савецкай уладзе. Тая падзея выявіла ўсю шырыню і глыбіню разгортвання беларускага нацыянальнага руху, які стаўся пад канец 1917 г. сапраўды народным, хоць і дэклараваў, што незалежніцкія тэндэнцыі беларусаў не імкнуцца да радыкальнай аўтаноміі ў складзе Расіі. Аднак і гэтага, як палічылі бальшавікі, было ўжо занадта — і, напіўшыся, разагналі дэмакратычны сход. Яго савецкі аналаг у лютым 1919 г. праводзіўся па сцэнары, складзеным у Маскве (што затым стала рэгулярна практыкавацца), быў скліканы ў адміністратыўным парадку з неабходным для бальшавікоў падборам кандыдатаў без уліку тэрытарыяльных прапорцый — дэмакратызмам там і не пахла. З'езд прадубліраваў рашэнне крамлёўскіх кіраўнікоў аб утварэнні Літоўска-Беларускай ССР і — як ні парадаксальна — прыняў першую Канстытуцыю БССР ды дзяржаўную сімволіку. Натуральна, рэальнай улады ў аб'яднанай рэспубліцы беларусы не мелі. Але і гэтае ўтварэнне з наступленнем войска польскага неўзабаве спыніла існаванне.

Пасля выгнання палякаў з Беларусі перад другім абвяшчэннем БССР (паралельна існавала — на афіцыйным узроўні — і назва ССРБ, Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь) летам 1920 г. прадстаўнікі апазіцыі такога абвяшчэння — кіраўнікі Заходняй вобласці Р. Пікель і І. Рэйнгольц паслалі ў ЦК КП(б) ЛіБ тэзісы «Да пытання аб стварэнні Беларускай Савецкай Рэспублікі». У гэтых тэзісах, як адзначаюць Р. Платонаў і М. Сташкевіч, беларускаму народу фактычна адмаўлялася ў праве на самавызначэнне і стварэнне сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці з наступным падагульненнем: «Сучасныя міжнародныя абставіны і рэальная суадносіны сіл між Савецкай Расіяй і капіталістычнымі краінамі Захаду зусім іншыя, чым у перыяд акупацыі Беларусі ў канцы 1918 г. У сувязі з гэтым пастаноўка пытання аб Савецкай Беларусі павінна быць іншай. <…> У перыяд рэакупацыі 1918 г. стварэнне Беларускай Рэспублікі апраўдвалася ў першую чаргу неабходнасцю мець буферную дзяржаву між савецкай Расіяй і белагвардзейскай Польшчай, на выпадак засцярогі Савецкай Расіі ад нечаканага ўдару з боку белай Польшчы. Матывы этнаграфічнага, эканамічнага і культурнага характару выконвалі пры стварэнні Савецкай Рэспублікі пабочную ролю. <…> Цяпер барацьба Савецкай Расіі з белай Польшчай не патрабуе ніякіх скрытых форм. Разгром яе, стварэнне ў ёй Савецкай Рэспублікі — чарговая задача сусветнай рэвалюцыі. Адсюль неабходнасць стварэння Беларускай Савецкай Рэспублікі павінна быць абгрунтавана іншымі аргументамі, чым стварэнне такой у 1918 г. Імі могуць быць — этнаграфічныя, эканамічныя і культурныя перадумовы. <…> Беларусы — не асобная нацыянальнасць або народнасць. Іх мова, рэлігія, культура нічым не адрозніваюцца ад велікарускай. Беларускі нацыяналізм — чыста інтэлігенцкі мяшчанскі рух (і то нязначная частка), які не мае ніякай падтрымкі сярод працоўных мас». Калі зыходзіць з тэзісаў, неабходна было вырашыць наступныя задачы:

«1) падрыхтаваць меркаванні працоўных мас Беларусі да поўнага зліцця ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй;

2) пакласці пачатак правільнаму, здароваму савецкаму будаўніцтву шляхам стварэння моцных губорганаў і паветцэнтраў на месцах;

3) савецкае будаўніцтва Белрэўкома павінна весціся выключна па лініі стварэння цвёрдага, якасна моцнага губернскага апарата Савецкай улады з адпаведнымі органамі на месцах на асновах і палажэннях, якія прыняты для ўсіх губцэнтраў у Савецкай

Расіі».

Увогуле ў 1920 г. адносна беларускага пытання бальшавікі вагаліся найбольш: сваю тактыку ЦК РКП(б) будаваў тут з улікам прасоўвання на захад Чырвонай Арміі, а яе поспехі былі пераменлівымі (нават цягам аднаго летняга сезона). Як толькі наступ аказваўся няўдалым, адразу паўставалі структуры для фармальнага замацавання прасавецкай Беларусі і наадварот. Бальшавікі працягвалі гандлявацца беларускай зямлёй спярша з незалежнай Літвой, а пазней — з Польшчай. Таму абвяшчэнне ССРБ 31 ліпеня 1920 г. падчас наступлення Чырвонай Арміі з'яўлялася таксама фармальным актам (і, верагодна, з улікам сітуацыі ў Польшчы, рэкламна-прапагандысцкім). Вось чаму нацыянальныя сілы (у першую чаргу даволі папулярныя тады эсэры) пад ім не падпісаліся. У гэтай сувязі неабходна адзначыць і ўкраінскі фактар: у маі 1920 г. польска-ўкраінскія войскі адбілі ў Чырвонай Арміі Кіеў, што, у сваю чаргу, актывізавала дзеянні лідэраў беларускага нацыянальнага руху. І хаця паралельна з ССРБ рыхтаваўся праект «поўнага зліцця» Беларусі «ва ўсіх адносінах з Савецкай Расіяй» (паўтараем працытаваныя словы Р. Пікеля і І. Рэйнгольд, па якіх і можна меркаваць пра тыя планы), аднак з наступленнем войск Пілсудскага і пагрозай адрыву беларускіх зямель ад савецкае краіны планы тыя відавочна страцілі актуальнасць. Дарэчы, «фікцыйнасьць юрыдычнага статусу БССР падкрэсьліваў іншы факт: летам 1920 г. не быў створаны ўрад рэспублікі, замест якога паўстаў у Менску Ваенна-рэвалюцыйны камітэт з кампетэнцыямі губэрнскага органу ўлады. Усё гэта сьведчыла аб ваганьні і няўпэўненасьці кіруючых органаў РСФСР што да лёсу Беларусі». У канцы 1920 г. А. Чарвякоў нагадаў пра крайне ненармальнае становішча ў сувязі з неўрэгуляванасцю дзяржаўных стасункаў Беларусі і РСФСР, на што У. Ленін прапанаваў: «Червякову поручить спешно выработку проекта детального письма ЦК РКП о Белоруссии и декрета СНК о том же (тайного)». Перамовы скончыліся падпісаннем 16 студзеня 1921 г. «саюзнага рабоча-сялянскага дагавора» паміж рэспублікамі. Але і ён, з'яўляючыся хутчэй фікцыяй раўнапраўя, не вызначаў канчаткова беларуска-расійскіх адносін, пакідаючы Маскве шырокае поле для маніпулявання Беларуссю.

Пад канец лета 1920 г. (у сувязі з паспешлівым адступленнем Чырвонай Арміі на савецка-польскім фронце) ідэя буфернасці Беларусі зноў актуалізавалася. Гэтым разам планавалася аддаць пад Савецкую Беларусь 18 паветаў. Ізноў было катэгарычна адмоўлена ўлучыць сюды ўсходнюю частку этнічна беларускіх зямель уключна з Віцебскам, Смаленскам і Магілёвам на той падставе, што нібыта там няма ніякіх беларусаў, як заявіў В. Кнорын. Хоць у «Дэкларацыі пра абвяшчэнне незалежнасці ССРБ» ад 31 ліпеня 1920 г. чорным па беламу было напісана, што межы рэспублікі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаюцца «вольным выражэннем беларускага народа на павятовых і губернскіх з'ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадам РСФСР і ССРУ». (Нехта ў таго народа пытаў!)

Савецка-польская вайна знясіліла абодва бакі і яны пагадзіліся на заключэнне мірнага дагавора. У той час большая частка ССРБ знаходзілася ўжо пад польскай акупацыяй. Ніводную з дзвюх беларускіх дэлегацый (ад БНР і ад ССРБ) за стол перамоў не пусцілі. Паводле мандата ад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта ССРБ, яе інтарэсы прадстаўляла дэлегацыя РСФСР. Пазіцыя апошняй стасоўна мяжы з Польшчай, пра што казалася вышэй, была няпэўнай. І ў Рызе бальшавіцкая беспрынцыпнасць была чарговы раз прадэманстравана. Калі яшчэ летам 1920 г. Масква дамагалася правядзення савецка-польскай мяжы па «лініі Керзана», дык праз некалькі месяцаў яна прадэманстравала, што можа ахвяраваць усёй новастворанай Савецкай Беларуссю (чым фактычна выявіла свае адносіны да яе функцыі ў міжнародна-палітычных варунках). Больш таго, 23 верасня 1920 г. Усерасійскі выканаўчы камітэт звярнуўся да кіраўніцтва Польшчы з прапановай адкінуць пытанні аб самавызначэнні народаў і абмежавацца ўстанаўленнем усходняй граніцы Польшчы. Толькі і гэта яшчэ не ўсё. Масква аддавала ССРБ Польскай Рэспубліцы фактычна на ўмовах непрызнання гэтай тэрыторыі беларускай, што станавілася перашкодай для стварэння «беларускага П'емонту» на тэрыторыі адроджанай польскай дзяржавы. Разам з тым, гэтакім чынам бальшавіцкі Крэмль манапалізоўваў прэрагатыву арганізацыі беларускай дзяржаўнасці, якую да таго ж мусіла прызнаць Варшава.

Як пракаментаваў тую сітуацыю беларуска-польскі пісьменнік Сакрат Яновіч, «палякам Ленін аддаваў пасля і Менск, але яны не захацелі, расшыфраваўшы бальшавіцкую задуму накарміць «польскага гусака» меншасцямі да такое ступені, што скончыўся б з абжорства…». Гэтым самым С. Яновіч пагаджаецца з К. Душ-Душэўскім, які ў свой час адзначыў, «што маскоўскія бальшавікі прырэзалі кавалак Беларусі для Польшчы для таго, каб «палякі падавіліся гэтымі землямі», як яны кажуць». (NВ. Душ-Душэўскі прыпісвае гэтае меркаванне самім бальшавікам. [16] ) Трэба заўважыць, што, як мяркуе польскі гісторык-беларус Ю. Туронак, бальшавікі загадзя рыхтаваліся аддаць Польшчы частку беларускіх зямель — тую, што ўваходзіла ў склад ЛітБел, каб маніпуляваць імі «як тэрыторыямі зь неакрэсленым дзяржаўным статусам, якія ў залежнасці ад канкрэтнага ваенна-палітычнага становішча маглі быць перададзеныя ў сферу ўплыву Польшчы ці Расеі або падзеленыя паміж імі». Масква была гатова саступіць Беларусь Польшчы яшчэ ў 1919 г. у якасці платы за мір, неабходны бальшавікам, каб засяродзіцца на франтах Грамадзянскай вайны. А падчас заключэння Мірнага дагавора ў Рызе ўжо ва ўступнай фазе перамоў кіраўнік савецкай дэлегацыі Адольф Іофэ быў схільны аддаць Беларусь пад уплыў Польшчы наўзамен за прызнанне ёю Савецкае Украіны, — яшчэ адзін бок разменнай манеты пад назвай «Беларусь».

16

У. Ленін 2 кастрычніка 1920 г. выказаўся на гэтую тэму наступным чынам: «Линия проходила так, что Минск оставалася у поляков, вся Белоруссия была у них. И не только Совет Народных Комиссаров, но и Президиум ВЦИК — высший орган РСФСР — торжественно, в специальном обращении заявил польскому народу, что он предлагает мир, что он отказывается от решения оружием вопроса о судьбе Белоруссии, которая никогда польской не была.<…> Но мы тем не менее заявили самым официальным, самым торжественным образом, что мы предлагаем мир на тогдашней линии.<…> Я напоминаю вам об этом, чтобы во всех речах, которые вам придется вести по этому вопросу, более энергично подчеркнули, что вначале мы предлагали мир на линии более восточной, чем теперешняя».

Палякі не прынялі падарунка, і толькі 2/3 з адведзенай пад ССРБ тэрыторыі пасля Рыгі апынуліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Дарэчы, у аспекце тэрытарыяльнай велічыні сённяшняй Беларусі, якая вырасла з савецкай рэспублікі, можна, мусіць, пашкадаваць, што палякі ў 1921 г. адмовіліся ад усіх ім прапанаваных 18 паветаў разам з Менскам, бо пры ўмове, што бальшавікі не змянілі б выкарыстаны пасля метад, як падставу далучэння «кроўных братоў» да адпаведных рэспублік (акрамя Беларусі, маем прыклад Украіны ды Фінляндыі), дык Крамлю давялося б арганізоўваць БССР на ўсходніх этнічных землях беларусаў, у тым ліку на тых, што зараз уваходзяць у склад Расіі. Дзеля гэтага, акрамя Мінска, меліся «пра запас» яшчэ два патэнцыйныя цэнтры — Магілёў і Смаленск (не выключалася ўзбуйненне БССР і за кошт Смаленшчыны ды іншых тэрыторый на ўсход ад БССР, якая, дарэчы, упершыню была абвешчана менавіта ў Смаленску, што, тым не менш, застаўся пад Расіяй). Да падобнага меркавання схіляюцца Р. Платонаў і М. Сташкевіч, кажучы, што ўключэнне ў склад РСФСР Магілёўскай і Віцебскай губерняў, калі б іншыя тэрыторыі ССРБ захапіла Польшча, у перспектыве стала б асновай адраджэння беларускай дзяржаўнасці. У такім выпадку патрэбна было б пераўзысці плошчай БССР плошчу этнічнай беларускай тэрыторыі, што апынулася пад Польшчай. Таму сёння Рэспубліка Беларусь у выніку магла б мець нашмат больш тэрыторыі. Зразумела, гэта ўсяго толькі разважанні з вобласці альтэрнатыўнай гісторыі. Аднак у дадзеным выпадку на іх фоне больш выразна ўсведамляецца рэальнасць гістарычнага развіцця Беларусі ў міжваенны перыяд.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Невеста драконьего принца

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Невеста драконьего принца

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №6

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №6

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Законы Рода. Том 6

Андрей Мельник
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Я сделаю это сама

Кальк Салма
1. Магический XVIII век
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Я сделаю это сама

Полное собрание сочинений. Том 25

Толстой Лев Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 25

Перед бегущей

Мак Иван
8. Легенды Вселенной
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Перед бегущей