Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

— Вон! — не сцярпеў тут бацька. Ды Міколка паддаў жару:

— Ідзі, ідзі, погань буржуйская… Бач, хвост падцяў, калі на лапы наступілі.

«Буржуй» пакінуў вагон.

А жыццё зноў стала вельмі трывожнае. На свабоду спакушаліся тысячы ворагаў. Буржуі не хацелі даваць уладу рабочым, бальшавікам, сярод якіх быў Міколкаў бацька. Часцяком даводзілася яму хавацца, каб не папасціся ў лапы буржуяў, афіцар’я. Але Міколка бачыў, што бальшавікі над усімі маюць перавагу. Усё дэпо ішло за імі, усе рабочыя дбайна ахоўвалі сваіх бальшавікоў ад буржуазнага ўрада Керанскага. Усе ішлі насупроць гэтага ўрада, не выконвалі яго распараджэнняў, псавалі вагоны, паравозы,

не давалі іх пад пагрузку войскаў на фронт.

І толькі ў Кастрычніку свабодна ўздыхнулі рабочыя. Улада перайшла канчаткова да іх.

— Цяпер, браце, наша свята! — сказаў бацька Міколку. — Цяпер паравозы нашы, дарогі нашы, дзяржава наша. І каб толькі не ворагі — жыць бы нам ды пажываць, на працу сваю любавацца.

Бацька быў цяпер камісарам цэлага ўчастка дарогі і часта аб’язджаў яго, бываў на розных станцыях. Па старой звычцы ён не ездзіў у вагоне, а падсаджваўся на паравоз якога-небудзь цягніка і так рабіў свае аб’езды, арганізуючы рабочую ўладу на станцыях, па дэпо, па чыгуначных лініях.

А ворагі не хацелі здавацца. Яны збіралі ўсе сілы, каб загубіць рабочую дзяржаву, каб зноў аднавіць стары лад у краіне. Насоўваліся цяжкія дні.

Міколка вызваляе бальшавікоў

Ужо з тыдзень хадзілі чуткі, што набліжаецца нямецкае войска.

Рабочыя дэпо рыхтавалі лепшыя паравозы, каб не пакінуць іх немцам. Міколкаў бацька раіўся з другімі рабочымі, што рабіць: ці ваяваць з немцамі, ці пусціць іх без бою. Але паступілі і пэўныя ўказанні, каб не адкрыць бойкі, не рабіць кровапраліцця, бо што могуць зрабіць рабочыя з узброенымі да зубоў палкамі Вільгельма. Ды трэба было памятаць і аб Берасцейскім міры, расказаць аб ім рабочым і сялянам. Трэба было быць гатовым для падпольнай работы сярод нямецкіх салдат, каб зрабіць іх салдатамі-рэвалюцыянерамі.

Меркавалі, што немцы прыйдуць праз дні два, праз тры. Але яны з’явіліся ноччу зусім нечакана. Відаць, знайшоўся здраднік на суседняй станцыі і не папярэдзіў аб адпраўцы нямецкіх эшалонаў.

Прачнуўся Міколка ад стрэлаў. То ганяліся немцы за бацькам, які ў адной сарочцы выскачыў праз акно і адстрэльваўся ад салдат. Бацьку ўдалося ўцячы, ён паспеў дабегчы да вялікіх штабеляў дроў і схавацца там да вечара. І толькі раніцай наступнага дня, калі ішлі рабочыя ў дэпо, бацька непрыкметна зайшоў у вагон. Страшна ўзрадаваліся маці і Міколка. Яны чулі, што арыштавана і пасаджана ў пакгаўз цэлая група рабочых-бальшавікоў, і нічога не ведалі, ці жывы яны, ці пабіты, ці ёсць сярод іх Міколкаў бацька. Аж заскакаў ад вялікай радасці Міколка, але бацька абурыўся на яго:

— Цішэй ты, скакун! Яшчэ немцы пачуюць, ураз прыйдуць сюды… А цяпер бывайце… Даводзіцца, як бачыце, хавацца… Арыштоўвалі, відаць, па спіску, нейкі гад пастараўся для немцаў спісак скласці ўсіх тых, хто быў найбольш актыўны… Ну, не сумуйце ж, не вечна тут немцы будуць.

І толькі бацька нагу на парог паставіў, як падбегла ўсхваляваная маці, на акно паказала:

— Пачакай, вунь ідзе адзін з начальнікаў дэпоўскіх, каб не ўгледзеў яшчэ часам.

Да вагона набліжаўся той самы «буржуй», з якім былі ў Міколкі неаднаразовыя сутычкі і які загадваў жыллёвымі вагонамі дэпо. Ён ішоў проста да вагона. Міколкаў бацька зайшоў за полаг і схаваўся там. Неўзабаве зайшоў «буржуй», не вітаючыся, важна рассеўся на зэдліку, нахабна азіраючы ўсё навокал…

— Ну што ж, вітаю вас, вітаю! Накамісарстваваліся, значыць, здаволіліся…

Маўчала маці, маўчаў Міколка, не ведаючы, да чаго хіліць гэты чалавек.

А

той сядзеў, азіраўся навокал, усё адцягваў надалей сваё рашэнне. І ўрэшце загаварыў:

— Сказ мой будзе кароткі… Не ўсё ж у камісарах хадзіць ды другімі камандаваць. Расправяцца вось цяпер немцы з вашым камісарам. Паслухайце цяпер і майго загаду — у дваццаць чатыры гадзіны аслабаніць гэтую кватэру, і каб духу вашага тут не было… Хоць да д’ябла! А не паслухаеце — штыкамі выпарам, бо, дзякаваць Богу, ёсць цяпер каму за парадкам сачыць… Дык жыва ж… — разышоўся ваўсю «буржуй», і аж тлустая яго шыя пачырванела і заскакаў тлусты падбародак з барадаўкамі, з рудай шчацінай. І раптам «буржуй» змоўк, абмяк, нібы костка яму ў горла папала ці нечакана паляруш стукнуў. Перад ім стаяў бацька, які выйшаў з-за полага. Бацька прыставіў «буржую» рэвальвер да лба і гаварыў ціха, але так, што чуў і Міколка:

— Дык вось хто немцам нас павыдаваў… Маліся ж Богу, што сядзіш ты ў мяне ў вагоне, не хачу вось шуму падымаць ды ім непрыемнасці рабіць.

Тут паказаў ён на Міколку і на маці.

— А цяпер глядзі: калі хоць пікнеш слова якое пра мяне ці супроць нас усіх, ці будзеш іх вось чапаць, дык памятай: жыццё кароткае, а мы яго яшчэ табе ўкароцім… А не верыш, дык вось панюхай!.. Гэта табе прысяга — не раскрываць нідзе свайго паганага рота ды вымятацца самому падабру, па-здароваму са станцыі…

«Буржуй» сядзеў і пікнуць не смеў. У яго не пападаў зуб на зуб — і ад страху, і ад здзіўлення. Не чакаў ён сустрэць тут Міколкавага бацьку, якога лічыў ён ужо нават загінуўшым ад немцаў.

Бацька сунуў яшчэ раз рэвальвер у лоб «буржую» і, развітаўшыся са сваімі, пайшоў як ні ў чым не бывала з вагона. Перапалоханы «буржуй» прасядзеў яшчэ з паўгадзіны і толькі тады рушыў з вагона. Пайшоў моўчкі, азіраючыся за сабой, як пабіты сабака.

А вечарам прыйшлі некалькі рабочых. Сярод іх Міколкаў брат Павел, які служыў змазчыкам. Маці пайшла кудысьці да суседзяў. Міколка забраўся спаць на свой тапчан. Драмаў і прыслухоўваўся, аб чым ціха гаварылі рабочыя. Яны, відаць, спрачаліся аб нечым, бо адны гаварылі, што можна ўцячы з пакгаўза, другія гаварылі, што цяжка. Тады Міколка зразумеў, што гутарка ідзе аб вызваленні тых рабочых, якія арыштаваны немцамі і сядзяць зараз у станцыённым пакгаўзе. Добра ведаў Міколка гэты пакгаўз, колькі разоў забіраўся ў яго з хлапчукамі, сваімі таварышамі, калі грузілі ў пакгаўз семечкі, гарох альбо якія іншыя падобныя прысмакі.

— Туды вельмі цяжка забрацца, бо пакгаўз новы, ды часавых стаіць аж два — ад станцыі і ад горада, — чуў Міколка, як гаварыў адзін з рабочых. Пачуў і не сцярпеў. Саскочыўшы з тапчана, падбег да рабочых.

— Я магу залезці ў пакгаўз, нягледзячы і на часавых… — хутка выпаліў ён і пачырванеў нават, ці то ад нечаканае свае храбрасці, ці ад сарамлівасці.

Рабочыя аж ахнулі.

— Казаў жа я вам, каб гаварыць цішэй… А то вось аб усім і даведаўся гэты падшывалец.

Міколку страшна ўкрыўдзіла такое слова. Ён скоса зірнуў на гаварыўшага, працадзіў праз зубы:

— Каму падшывалец, а каму Міколка, бальшавікоў сын…

— Ну, то ідзі да немцаў і скажы ім, што бацька твой — бальшавік!

— Няма такіх дурных! — увязаўся ў гутарку Міколка. — Калі вам кажу, ведаю каму. А немцы пра бацьку і так ведаюць, што ён бальшавік, бо не сталі б лавіць яго, нехта ж падказаў… А пакгаўз я ведаю, як свой вагон, мы вунь колькі разоў туды лазілі галубоў ганяць…

— «Галубоў, галубоў!..» — перадражніў яго адзін з рабочых. — Тут, бачыш, не галубамі пахне, а куляй, а ты яшчэ дурань малы.

Поделиться:
Популярные книги

Сирота

Шмаков Алексей Семенович
1. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Сирота

Младший сын князя. Том 4

Ткачев Андрей Юрьевич
4. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 4

Авиатор: назад в СССР

Дорин Михаил
1. Авиатор
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Авиатор: назад в СССР

"Никто" так не смотрит

Кистяева Марина
Территория любви
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Никто так не смотрит

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Сами мы не местные

Жукова Юлия Борисовна
2. Замуж с осложнениями
Фантастика:
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.35
рейтинг книги
Сами мы не местные

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI