Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Матчына душа

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Начлег 

Мой край, ад крушыны горкі, На беразе цёплы дымок, Табун выпівае зоркі З паверхні лясных межыток. Конь цягне неба зялёнае Ў гулкі пусты жывот, Пакуль цеплыня ад сонейка Туманам не знікне з балот. Дзе вы, дзяцінства гукі? Дзе ты, водар зямлі? Здзіўлёна гляджу на рукі, З якіх сышлі мазалі. Не мне выхваляцца і ззаду Скакаць на спіну каню, Не мне, як да ціхай радасці, Да начлежнага ехаць агню. А мне ўсё здаецца, што бачу Сябе і сваіх сяброў У ліку тых, што на клячах Імчаць з начлегаў дамоў. Замест сядла - сярмяга, Галовы ў пышных вянках, З чырвоных і чорных ягад Каралі на нашых грудзях. Дзяцінства імчыць вясёлае На мокрых конскіх гарбах, Засмаглае, напаўголае, З шыпшынаю ў белых чубах.

векавечнай Бацькаўшчыне клёны..." 

У векавечнай бацькаўшчыне клёны Нячутна пачынаюць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, На ціхі стаў, на гаць. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма На ясны свет, што стыне у красе. Як чыста, бы святло абшары вымыла, Як ціха - быццам зніклі людзі ўсе. Адвечная мая! Ў сцюдзёных росах, Як летась, як мільёны год таму... Ляцяць на ветры косы рыжай восені, І кліча лісцяў жоўты сум зіму. На вуснах стыне горкі смак рабіны, Цалую іх, халодныя як лёд. О вы, што будзеце ісці з дзяўчынай Пад тымі ж клёнамі праз сотню год, Ці зразумееце, што мы кахалі, Што зніклі так, як знікнеце і вы, Што векавечны толькі край, і далеч, І жоўты ліст на зелені травы, Што ў векавечнай бацькаўшчыне клёны Тысячагоддзі будуць аблятаць На рыжую траву, на мох зялёны, На весніцы, на ціхі стаў, на гаць, Што нездарма яна з асінак рудых, Калі ідзеш увосень па зямлі, Раняе золата пад ногі людзям, Каб мы яе любілі й бераглі.

Зімняя элегія 

Чамусьці сёння цішыня такая, Што сесці хочацца і патужыць. Самотна зорка над зямлёй згарае, І ў гурбах ліпа з холаду дрыжыць. І я усё - усё чамусьці забываю, Што знік той дзень, загублены ў цішы, Што час ляціць, што ты ужо не тая І што даўно я знік з тваёй душы. Часопіс на стале з тваім партрэтам - Глядзіш з усмешкай ветлай на мяе, І ўспамінаю я Дняпро, і лета, І цень каштана на старой сцяне. Як дзіўна, я зусім не памятаю Той дзень, калі цябе пабачыў я Упершыню. Мо восень залатая, Мо весні дзень у дальніх тых краях. Але затое так яскрава бачу: Пакой, Чайкоўскі хмуры на сцяне, Раяль пра нешта дарагое плача І прывіды каштанаў у акне. Ты памятаеш: восенню туманнай, Калі уборы дрэў зляцяць далоў, Ліст жоўты застаецца на каштанах Стажочкамі ля цёплых ліхтароў. Ліхтар - і жоўты шарык на каштане, А ўсіх братоў яго мятла змяла. Вось так і я цягнуўся да каханай І толькі й жыў, што ля яе святла. Былі ў яе нябачаныя вочы, Падобныя на просінь у нябёс, І сарамлівасць мілая, дзявочая, І светлая была, як светлы лёс. Ёсць дробязі, што поўныя значэння: Каханне першае растопіць лёд І нават палавік у цёмных сенях Век памятны, як казкі першых год. Мо толькі для таго яно прыходзіць, Каб мы запамятавалі на вякі, Як пахнуць рыбаю начныя воды, Як у траве мігаюць светлякі; Каб век сумленна памятала сэрца Спакойны дым над цьмянай люстрай рэк, Каб кожны быў да старасці, да смерці Сапраўдны і сумленны чалавек. Я памятаю ўсё: тугая раска Заткала стаў. Мінуў наш першы май. Якой здаваўся нам чароўнай казкай Ў пустых бляшанках прыгарадны гай! Хай зразумее кожны на хвіліну, Як незлічоны светаў карагод, Як лёгка размінуцца з той, адзінай, Якой чакаеш, можа, сотні год! Дні прабягаюць, і гады сплываюць, Хвіліны шчасця часам прамігцяць, А боль жыве, і сэрцам адчуваю, Што жыць заўсёды будзе, да канца. І ўсё ж на досвітку, і ў час змяркання, І ў ясны дзень і ў час, як спяць палі, Я дзякую жыццю за цень кахання, За тое, што жывеш ты на зямлі. Сяджу ў пакоі каля цёплай грубы. Шыпіць пласцінка. Ў сэрцы многа дум. Кручу: "Над домам флюгер ёсць у любай". І Шуберт падзяляе ціхі сум. О "Зімні шлях"! Забытыя будынкі, Забыты водар ад каханых губ. І хрыпне на марозе спеў катрынкі, І мерзне ў гурбах прыдарожны слуп. Я дзякую табе. Няхай чужая, Няхай твой твар для іншага жыве, Ты ёсць, ты недзе ёсць, і ты жывая, Ты ходзіш веснім ранкам па траве! Твае ў загары рукі бэз ламаюць. Жыві і вечнай славай прамяней! Рукой закрыўшы вочы, усміхаюся... Ты ёсць на свеце. Досыць для мяне.

Размова з Кіева-Пячэрскім сланом 

У асеннім прысмерку над Дняпром Замігцеў агеньчык сляпы. Ад дажджу пачарнеў небарака-дом І дубоў магутных слупы. Ад дажджоў стаў зялёным стары паркан, Парадзела лісце садоў. Пабяжы на поўдзень, Дняпро-рака, Панясі прывітанне з вадой. Прынясі яго ў гарад юнацтва майго, Дзе плылі тапаліныя дні, Дзе чырвоныя паркі ля берагоў, Дзе якраз запалілі агні. Ў гэтым горадзе, дзе златабрамскі сквер Зараз, пэўна, ад ветру пажоўк, Ёсць любімы раён, што завецца "Пячэрск", Ёсць каштаны ў імжацы дажджоў. Колькі я недакуркаў там раскідаў У начны нечапаны снег, Колькі раз пад вокнамі ноччу стаяў, Каб пабачыць цень у акне. Дом
вар'ята-дойліда. Сотні хімер
Прымасціліся ля акон, З брамы дзіўнай вартуе сонны Пячэрск Недарэчны каменны слон. Я прыйду і, як лепшаму другу свайму, Калі выйду на Банкаўскі брук, Доўгі хобат каменны пацісну яму, Накармлю апельсінамі з рук. "Любы слон, ты стаяў тут ночы і дні Перад гэтай каменнай сцяной. Раскажы мне, як тут жылі яны, Ўсе сябры, што ў разлуцы са мной?" Ты заўсёды бачыў іх вокан агні, Ты глытаў іхніх комінаў дым. Пойдзем вулкай, дзе тысячы навальніц Праляцела над сэрцам маім. Ты пабудзь гэту ноч, як калісьці, са мной, Пакідай старую турму. Асцярожна. Дай падтрымаю рукой, Дай пад хобат цябе вазьму. Мы дамо па Пячэрску вялікі крук, Я мясціны табе пакажу, Дзе калісьці кранаўся каханых рук, Дзе хаваўся з ёй ад дажджу, Дзе сімфоніі слухаў улетку з ёй, Дзе закусваў у склепах начных, Дзе бяссонным крокам, часінай начной, Падазроных будзіў вартавых. Цытадэльны завулак. Старыя дамы. Ў небе зоры, як кроплі слёз. Тут калісьці у верасні бачылі мы, Як кацілася знічка з нябёс. Я такога не бачыў яшчэ на вяку, Я не бачыў такога ў жыцці: Затуліла павекі, працягнула руку І сказала: "Ляці ж! Ляці!" І чамусьці як толькі сказала: "Ляці!" - Ліст кляновы ў сцюдзёнай расе, Ўвесь чырвоны, лімонны і залаты Ёй на пальцы, як мятлушак, сеў. І яна падхапіла яго на ляту, - Чуеш, сябра, чуеш, мой слон?
І яна сказала, што гэта Арктур Ёй зваліўся лістком у далонь. Але вочы былі, як спынены спеў, Як трывожнай ракі глыбіня... Я быў вельмі дурны і не зразумеў, Што за зорку чакала яна. І прыйшла чарга невясёлым дням, Паміж намі стала сцяна, І не верыў ніхто, і не верыў я сам, Што чакала зорку яна. Тут, на сходах, што ад тэатра Франко На любімы Пячэрск вядуць, Я апошні раз махнуў ёй рукой І ў начную знік каламуць. Каб пасля зразумець, што на гэтай зямлі Памяць дзён такіх берагуць, Што куды б дарогі мяне ні вялі - Я забыць яе не магу. Колькі цяжкіх гадоў пайшло пад адхон, Пад марознага ветру свіст, Разумееш, мой сябра, мой любы слон, Мне яна напісала ліст. У сэрцы зноўку парасткі даўніх надзей Пад вясеннім ветрам пяюць. Можа, зоры ляцяць сапраўды да людзей? Можа, я спаймаю сваю? Мы раён абышлі з табою кругом. Зноўку вулка твая і мая. Ты, напэўна, ведаеш гэты дом? І пад'езд, і акно, як маяк? Перад ім гады замыкаюць круг І спыняецца бег хвілін. Ты прабач, прабач мне, мой любы друг, Я далей пакрочу адзін. 

Матчына душа 

Ноч прыйшла да зямлі на спатканне, Захад скончыў агнём палаць, І дубы ў малочным тумане Веліканамі ціха стаяць. Бач, агеньчыкі вёскі далёкай, Бач, на ростані ўзняўся курган. Явар сумны і адзінокі Пахіліў задумёны стан. Кветка тут уначы расцвітае, Водар мяккі пялёсткі льюць... І яе па роднаму краю "Кветкай матчынай" людзі завуць. Я крануў яе ціха рукою - І пялёсткі спеў завялі, І паўсталі вакол чарадою Ўсе паданні роднай зямлі. Вось карона ў рацэ заблішчэла, Хтось плыве, як туман, на вадзе, Па дарозе, ад месяца белай, Цар змяіны кудысьці паўзе. Цені ў лесе бягуць. Цямнее. І ў чароўнай лясной гушчыні Праімчаўся кудысь, як завея, Ян Прыгожы на белым кані. Нехта зблытаў на росных палянках Сцежкі ўсе ў недасяжны край. Як далёка, далёка каханка! Сто гадоў шукай ды шукай. Недзе лье яна чыстыя слёзы, Спавівае ўвесь замак сон, І Буран на сухой бярозе Сцеражэ яе ля акон. Над зямлёю зарніцы мільгаюць, І здаецца, што гэта не гром, А нячыстую раць пабівае, Пакаціла цудоўным мячом. І не вецер раве-нарастае І ламае галлё на дубах, А асілкі дубы змятаюць, Каб да сонца расчысціць шлях. І пялёсткі гучаць трывожна, Бо мінуўся спеў забыцця. Казкі новыя, казкі грозныя, Небывалыя казкі жыцця. Ўспамінаю косы, і вілы, І над замкамі жаркі агонь, Безымянныя ў лесе магілы, І няволі цяжкі палон, Волі нашай крывавыя роды, Катаванні і здзек варагоў, Барацьбу і пакуты народа, Неўміручую душу яго, І паўстанні, паўстанні бясконцыя, І замучаных кроў на раллі, І, нарэшце, шчасце і сонца, Што сышло на нашы палі. Вы, што маці душу забылі, Без яе пажадалі пражыць, Што вы варты без гэтай магілы, Без каліны на роднай мяжы? Без дубоў, што ў тумане млеюць, Без расы на роднай траве? Павяртайцеся! Вецер мацнее! Маці кліча, кветка заве! Для яе я павінен, я мушу Неўміручыя гукі схапіць, Ўзяць у рукі "матчыну душу" І на вершы яе пераліць. Запісаць старыя паданні, Усё, што думаў і што жадаў, І легенды, што на кургане Сумны явар мне праспяваў. Цяжкі крыж, але вельмі пачэсны, Пераліць на свае аркушы Казку мудрую, Простую песню, Кветку матчынай чыстай душы. 
Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Барон Дубов

Карелин Сергей Витальевич
1. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Уязвимость

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
7.44
рейтинг книги
Уязвимость

Ваше Сиятельство 10

Моури Эрли
10. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
технофэнтези
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 10

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

О, Путник!

Арбеков Александр Анатольевич
1. Квинтет. Миры
Фантастика:
социально-философская фантастика
5.00
рейтинг книги
О, Путник!

Солнце мертвых

Атеев Алексей Григорьевич
Фантастика:
ужасы и мистика
9.31
рейтинг книги
Солнце мертвых

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут