Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Той памаўчаў, потым цiха спытаўся па-арамейску:

– Дык гэта ты падбухторваў народ разбурыць ершалаiмскi храм?

У гэты час пракуратар сядзеў, як каменны, i толькi губы ледзь-ледзь варушылiся, калi гаварыў. Пракуратар быў нiбы каменны, таму што баяўся паварушыць галавой, якая палала ад пякельнага болю.

Чалавек са звязанымi рукамi крыху падаўся наперад i пачаў гаварыць:

– Добры чалавек! Павер мне...

Але пракуратар, якi не паварушыўся i не павысiў голасу, адразу ж перапынiў яго:

Гэта ты мяне называеш добрым чалавекам? Ты памыляешся. У Ершалаiме ўсе шэпчуць пра мяне, што я лютае страшылiшча, i гэта праўда, - i гэтак жа роўна дадаў: - Кентурыёна Крысабоя да мяне.

Усiм здалося, што на балконе пацямнела, калi кентурыён, камандуючы надзвычайнай кентурыяй, Марк, па мянушцы Крысабой, з'явiўся перад пракуратарам.

Крысабой быў на галаву вышэйшы за сама высокага салдата ў легiёне i гэтакi шырокi ў плячах, што зусiм засланiў яшчэ нiзкае сонца.

Пракуратар сказаў кентурыёну па-лацiнску:

– Злачынец называе мяне "добрым чалавекам". Выведзi яго адсюль на хвiлiну, растлумач яму, як трэба гаварыць са мной. Але не скалеч.

I ўсе, акрамя нерухомага пракуратара, правялi позiркам Марка Крысабоя, якi махнуў рукою арыштаванаму - загадаў iсцi следам.

Крысабоя наогул усе праводзiлi позiркамi, дзе б ён нi паказваўся, з-за яго росту, а яшчэ - тыя, хто бачыў яго ўпершыню, - таму што твар у кентурыёна быў скалечаны: нос у яго калiсьцi быў разбiты ўдарам германскае булавы.

Загрукалi цяжкiя Маркавы боты па мазаiцы, звязаны пайшоў за iм нячутна, у каланадзе запанавала маўчанне, i было чуваць, як буркуюць галубы на садовай пляцоўцы перад балконам, ды яшчэ вада выспеўвала, вывiвала з фантана прыемную песню.

Пракуратару захацелася ўстаць, падставiць скроню пад халодны струмень i гэтак застыць. Але ён ведаў, што i гэта яму не дапаможа.

Як толькi вывеў арыштаванага з-пад калонаў у сад, Крысабой узяў з рук у аднаго з легiянераў, якi стаяў ля бронзавае статуi, бiч, злёгку размахнуўся i ўдарыў арыштаванага па спiне. Зрабiў гэта кентурыён нiбы лёгка i незнарок, але звязаны iмгненна бухнуў на зямлю, быццам яму падрэзалi ногi, твар збялеў i вочы сталi пустыя. Марк адной леваю рукою лёгка, як пусты мяшок, падняў упаўшага, паставiў яго на ногi i загаварыў гугнява, дрэнна вымаўляючы па-арамейску:

– Рымскага пракуратара называць - iгемон. Iншых слоў не гаварыць. Стаяць смiрна. Ты зразумеў мяне, цi яшчэ раз улупiць?

Арыштаваны пахiснуўся, але саўладаў з сабою, сышла з твару спалатнеласць, ён перавёў дух i адказаў хрыпла:

– Я цябе зразумеў. Не бi мяне.

Праз хвiлiну ён зноў стаяў перад пракуратарам.

Прагучаў глухi, хворы голас:

– Iмя?

– Маё?
– паспешна адазваўся арыштаваны, усёй iстотай ён паказваў гатоўнасць гаварыць талкова, не выклiкаць болей гневу.

Пракуратар сказаў цiха:

Маё - мне вядома. Не прытварайся дурнейшым, чым ёсць на самай справе. Тваё.

– Iешуа, - паспешна адказаў арыштант.

– Прозвiшча ёсць?

– Га-Ноцры.

– Адкуль родам?

– З горада Гамалы, - адказаў арыштант, i галавой кiўнуў, што там, недзе далёка, направа ад яго, на поўначы, ёсць горад Гамала.

– Хто ты па крывi?

– Дакладна не ведаю, - жыва адказаў арыштант, - я не памятаю сваiх бацькоў. Мне гаварылi, што бацька мой сiрыец...

– Дзе ты жывеш пастаянна?

– У мяне няма пастаяннага жытла, - сарамлiва адказаў арыштант, - я падарожнiчаю з горада ў горад.

– Пра гэта можна сказаць карацей, адным словам - валацуга, - сказаў пракуратар i спытаўся: - Сваякi ёсць?

– Няма нiкога. Адзiн на свеце.

– Грамату ведаеш?

– Ведаю.

– Якую яшчэ мову ведаеш, акрамя арамейскае?

– Грэцкую.

Распухлае павека паднялося, затуманенае пакутай вока глядзела на арыштанта. Другое вока было заплюшчана. Пiлат загаварыў па-грэцку:

– Дык ты збiраўся разбурыць будынак храма i заклiкаў на гэта народ?

Тут арыштант зноў ажывiўся, у вачах знiк спалох, i ён загаварыў па-грэцку:

– Я, доб...
– тут жах прамiльгнуў у вачах у арыштанта, што ледзь не прагаварыўся, - я, iгемон, нiколi ў жыццi не збiраўся разбураць будынак храма i нiкога не падбухторваў на гэту непатрэбную справу.

Здзiўленне з'явiлася на твары ў сакратара, якi згорбiўся над нiзенькiм столiкам i запiсваў паказаннi. Ён падняў голаў i адразу ж зноў нахiлiўся над пергаментам.

– Мноства розных людзей сцякаецца ў гэты горад перад святам. Бываюць сярод iх магi, астролагi, прадказальнiкi i забойцы, - гаварыў аднатонна пракуратар, - а трапляюцца i хлусы. Ты, напрыклад, хлус. Ясна запiсана: падбухторваў разбурыць храм. Гэта сведчаць людзi.

– Гэтыя добрыя людзi, - загаварыў арыштант i паспешна дадаў: - iгемон, працягваў: - нiдзе не вучылiся i ўсё зблыталi, што я гаварыў. Я наогул пачынаю баяцца, што блытанiна гэтая будзе працягвацца надта доўга. I ўсё з-за таго, што ён няправiльна запiсвае следам за мною.

Настала маўчанне. Цяпер ужо другое вока цяжка глядзела на арыштанта.

– Паўтараю табе, але апошнi раз: перастань прытварацца, бандыт, - прамовiў Пiлат мякка i роўна, - за табой запiсана няшмат, але i запiсанага дастаткова, каб цябе павесiць.

– Не, не, iгемон, - увесь напружыўся ад жадання пераканаць арыштант i загаварыў: - Ходзiць, ходзiць адзiн з казлiным пергаментам i няспынна пiша. Але я аднойчы зазiрнуў у гэты пергамент i жахнуўся. Абсалютна нiчога, што там запiсана, я не гаварыў. Я яго ўмольваў: спалi ты, пабойся бога, свой пергамент! Але ён вырваў яго ў мяне з рук i ўцёк.

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837