Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:
– Хто гэта?
– пагардлiва спытаў Пiлат i дакрануўся рукой да скронi.
– Левiй Мацей, - ахвотна растлумачыў арыштант, - ён раней быў зборшчыкам падаткаў, я з iм сустрэўся ўпершыню на дарозе ў Вiфагii, там, дзе вуглом выступае фiгавы сад, i разгаварыўся з iм. Спачатку ён ставiўся да мяне непрыязна i нават зневажаў мяне, гэта значыць думаў, што зневажае, калi называе сабакам, - тут арыштант усмiхнуўся, - я асабiста не бачу нiчога дрэннага ў гэтым зверы, каб крыўдзiцца на такое слова...
Сакратар перастаў запiсваць i спадцiшка кiнуў здзiўлены позiрк,
– ...аднак пасля таго як выслухаў мяне, пачаў дабрэць, - працягваў Iешуа, - нарэшце кiнуў грошы на дарогу i сказаў, што пойдзе падарожнiчаць са мною...
Пiлат усмiхнуўся адной шчакою, выскалiў жоўтыя зубы i сказаў, завярнуўшыся ўсiм тулавам да сакратара:
– Во, горад Ершалаiм! Чаго толькi не пачуеш у iм. Зборшчык падаткаў, цi чулi вы, кiнуў грошы на дарогу!
Сакратар не ведаў, што адказаць на гэта i палiчыў за лепшае паўтарыць Пiлатаву ўсмешку.
– А ён сказаў, што грошы яму сталi ненавiсныя, - растлумачыў Iешуа дзiўны ўчынак Левiя Мацея i дадаў: - I з гэтага часу ён зрабiўся маiм спадарожнiкам.
Усё яшчэ выскаляючыся, пракуратар паглядзеў на арыштанта, потым на сонца, якое няўмольна рухалася на захад, уставала над коннымi скульптурамi на гiпадроме, якi ляжаў далёка ўнiзе справа, i раптам з нейкаю прыкраю пакутай падумаў, што прасцей за ўсё было б прыбраць з балкона гэтага дзiўнага разбойнiка толькi двума словамi: "Павесiць яго". Прагнаць потым канвой, пайсцi з каланады ў палац, загадаць зацямнiць пакой, звалiцца на ложак, запатрабаваць халоднай вады, жаласным голасам паклiкаць сабаку Бангу, паскардзiцца яму на гемiкранiю. I думка пра атруту раптам спакуслiва прамiльгнула ў хворай пракуратаравай галаве.
Ён глядзеў каламутнымi вачыма на арыштанта i нейкi час маўчаў, пакутлiва ўспамiнаў, з-за чаго на бязлiтасным ершалаiмскiм сонцы стаiць перад iм арыштант з тварам, пакалечаным ад удараў, i пра што яшчэ нiкому не патрэбнае давядзецца пытацца.
– Левiй Мацей?
– хрыплым голасам спытаўся хворы i заплюшчыў вочы.
– Ага, Левiй Мацей, - даляцеў да яго тонкi голас, якi прыносiў яму пакуту.
– А вось што ўсё ж ты гаварыў натоўпу ля храма на базары?
Голас арыштанта, здавалася, калоў Пiлату ў скроню, было невыносна пакутлiва, голас гэты гаварыў:
– Я, iгемон, гаварыў пра тое, што развалiцца храм старое веры i ўзнясецца новы храм iсцiны. Сказаў гэтак, каб лепш зразумела было.
– Нашто ж ты, валацуга, на базары абдурваў народ, расказваў пра iсцiну, аб якой i сам нават не маеш уяўлення? Што гэта такое iсцiна?
I пракуратар падумаў: "О багi мае! Я пытаюся ў яго пра зусiм непатрэбнае на судзе... Мая галава зусiм адурнела..." I зноў прымроiлася яму чаша з цёмнаю вадкасцю. "Атруты мне, атруты!"
I зноў ён пачуў голас:
– Iсцiна найперш тое, што ў цябе балiць галава, i балiць гэтак моцна, што ты маладушна падумваеш пра смерць.I ў цябе не толькi не стае сiлы гаварыць са мной, але табе нават цяжка глядзець на мяне. I зараз я мiжволi раблюся тваiм катам, што мяне засмучае. Ты не можаш нават
Сакратар вылупiў вочы на арыштанта i не дапiсаў слова.
Пiлат падняў пакутлiвыя вочы на арыштанта i ўбачыў, што сонца ўжо даволi высока над гiпадромам, што прамень прабраўся ў каланаду i падбiраецца да стаптаных сандаляў Iешуа, што той пазбягае сонца.
Тут пракуратар устаў, сцiснуў галаву рукамi, а на жаўтлявым выгаленым яго твары адбiўся жах. Ён перасiлiў яго i зноў апусцiўся ў крэсла.
Арыштант тым часам працягваў гаварыць, але сакратар больш нiчога не запiсваў, а толькi выцягнуў шыю, як гусак, i стараўся не прамовiць i слова.
– Ну вось, усё i скончылася, - гаварыў арыштант, добразычлiва паглядаючы на Пiлата, - i я вельмi рады гэтаму. Я параiў бы табе, iгемон, пакiнуць на нейкi час палац i пагуляць пешшу дзе-небудзь у наваколлi, ну хаця б у садзе на Елiёнскай гары. Навальнiца пачнецца, - арыштант завярнуўся, прыплюшчыўся на сонца, - пад вечар. Прагулянка была б карысная табе, i я з задавальненнем суправаджаў бы цябе. У маёй галаве нарадзiлiся сякiя-такiя новыя думкi, якiя, думаю, былi б табе цiкавыя, i я ахвотна расказаў бы iх табе, бо ты ствараеш уражанне вельмi разумнага чалавека.
Сакратар смяротна пабялеў i ўпусцiў звiтак долу.
– Бяда ў тым, - прадаўжаў нiкiм не перапынены звязаны, - што ты занадта замкнуты i зусiм страцiў веру ў людзей. Нельга ж, пагадзiся, усю любоў аддаваць толькi сабаку. Беднае тваё жыццё, iгемон, - i пры гэтым арыштант яшчэ i ўсмiхнуўся.
Сакратар цяпер думаў толькi пра адно - верыць вушам сваiм альбо не. Даводзiлася верыць. Тады ён пастараўся ўявiць, якi будзе гнеў наравiстага пракуратара з-за гэтае нечуванае дзёрзкасцi арыштанта. I гэтага сакратар уявiць не мог, хоць i добра ведаў пракуратара.
Тады пачуўся асiплы, хрыплаваты голас пракуратара, якi сказаў па-лацiнску:
– Развяжыце яму рукi.
Адзiн з канваiраў стукнуў кап'ём, перадаў яго суседу, падышоў i зняў вяроўкi з арыштанта. Сакратар падняў звiтак, вырашыў пакуль што нiчога не запiсваць i нiчому больш не здзiўляцца.
– Прызнайся, - цiха па-грэцку спытаўся Пiлат, - ты вялiкi доктар?
– Не, пракуратар, я не доктар, - адказаў арыштант i з асалодаю пацёр змучаную i апухлую барвовую руку.
Крута з-пад iлба свiдраваў вачыма арыштанта Пiлат, i ў вачах гэтых не было болей каламуты, у iх з'явiлiся знаёмыя ўсiм iскаркi.
– Я не спытаўся ў цябе, - сказаў Пiлат, - магчыма, ты ведаеш i латынь?
– Ага, ведаю, - адказаў арыштант.
Чырвань выступiла на жаўтлявых Пiлатавых шчоках, i ён спытаўся па-лацiнску:
– Як ты даведаўся, што я хацеў паклiкаць сабаку?
– Ды гэта зусiм проста, - адказаў арыштант па-лацiнску, - ты вадзiў рукой у паветры, - арыштант паўтарыў Пiлатаў рух, - быццам хацеў пагладзiць, i губы...
– Ага, - сказаў Пiлат.
Памаўчалi, потым Пiлат спытаўся па-грэцку:
Вечный. Книга III
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Клан
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Стражи душ
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Мастер Разума III
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
рейтинг книги
Адвокат
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
рейтинг книги
Инкарнатор
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Часограмма
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
рейтинг книги
Переписка 1826-1837
Документальная литература:
публицистика
рейтинг книги
