Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

– Узяць бы гэтага Канта, ды за такiя доказы на тры гады на Салаўкi! зусiм нечакана бабахнуў Iван Мiкалаевiч.

– Iван!
– збянтэжана шапнуў Берлiёз.

Але прапанова адправiць Канта на Салаўкi не толькi не збянтэжыла чужаземца, але выклiкала ў яго захапленне.

– Вось правiльна, правiльна, - i левае зялёнае яго вока, якое глядзела на Берлiёза, загарэлася, - яму толькi там i месца! Гаварыў я яму, калi мы разам снедалi: "Вы, прафесар, вядома, воля ваша, але не надта складна прыдумалi! Яно, можа, i разумна, але ж вельмi незразумела. З вас смяяцца будуць".

Берлiёз вылупiў вочы. "У час снедання.., Канту?.. Што

ён вярзе?" - падумаў ён.

– Але, - працягваў чужаземец, якога не бянтэжыла Берлiёзава здзiўленне i якi звяртаўся да паэта, - адправiць яго на Салаўкi немагчыма, таму што ўжо сто гадоў з гакам знаходзiцца ў мясцiнах яшчэ болей далёкiх, чым Салаўкi, i дастаць яго адтуль нiякiм чынам, запэўнiваю вас, нельга!

– Шкада!
– адазваўся задзiрака-паэт.

– I мне шкада!
– пацвердзiў чужаземец, блiснуў вокам i працягваў: - Але вось якое пытанне мяне турбуе: калi няма бога, то, пытаюся, хто ж кiруе жыццём чалавечым i ўсiм наогул распарадкам на зямлi?

– Сам чалавек i кiруе, - паспяшаўся сярдзiта адказаць Бяздомны на гэтае, прызнацца, не зусiм зразумелае пытанне.

– Выбачайце, - мякка абазваўся незнаёмец, - на тое, каб кiраваць, трэба як-нiяк мець дакладны план на нейкi даволi прыстойны тэрмiн. Дазвольце ж запытацца ў вас, як можа кiраваць чалавек, калi ён пазбаўлены магчымасцi не толькi складаць якi-небудзь план на нейкi да смешнага кароткi тэрмiн, ну, скажам, гадоў на тысячу, але не можа ручацца нават за свой заўтрашнi дзень? I сапраўды, - тут незнаёмы звярнуўся да Берлiёза: - Уявiце, што вы, напрыклад, пачняце кiраваць, распараджацца i iншымi, i сабою самiм, наогул, пачняце толькi смак адчуваць, i раптам у вас... кхэ... кхэ... саркома лёгкага...
– тут чужаземец салодка ўсмiхнуўся, быццам думка пра саркому лёгкiх прыносiла яму задавальненне, - ага, саркома, - ён прыплюшчыўся, як кот, паўтарыў гучнае слова, - i вось ваша кiраўнiцтва i скончылася! Нiчый лёс, акрамя вашага ўласнага, вас болей не цiкавiць. Родныя пачынаюць хлусiць, вы адчуваеце, што нешта не тое, нядобрае, кiдаецеся да вучоных-дактароў, потым да прайдзiсветаў, а здараецца, да варажбiтак. I першае, таксама другое i трэцяе рабiць не мае нiякага сэнсу, вы самi гэта разумееце. I ўсё канчаецца трагiчна: той, хто яшчэ нядаўна думаў, што ён нечым кiруе, апынаецца раптам у драўлянай скрынцы, ляжыць нерухома, i ўсе навокал разумеюць, што цяпер ад яго нiякай карысцi, спальваюць яго ў печы. А здараецца i горш: толькi чалавек збiраецца з'ездзiць у Кiславодск, - тут чужаземец прыплюшчана паглядзеў на Берлiёза, - звычайная, здавалася б, справа, але i гэтага зрабiць не можа, таму што невядома чаму раптам паслiзнуўся i трапiў пад трамвай! Няўжо вы скажаце пасля гэтага, што ён сам сабою гэтак кiраваў? Цi не правiльней думаць, што кiраваў iм нехта iншы? i тут раптам незнаёмы засмяяўся дзiўным смяшком.

Берлiёз з вялiкаю ўвагаю слухаў непрыемны расказ пра саркому i пра трамвай, i нейкiя трывожныя думкi пачыналi мучыць яго. "Ён не чужаземец! Ён не чужаземец!
– думаў ён.
– Гэта вельмi дзiўны суб'ект... але, даруйце, хто ж ён такi?"

– Вы хочаце палiць, як я бачу?
– нечакана звярнуўся да Бяздомнага незнаёмец.
– Вы якiя палiце?

– А ў вас хiба розныя ёсць?
– панура спытаўся паэт, у якога кончылiся папяросы.

– Якiя вам?
– спытаўся невядомы.

– Ну, "Нашу марку", - злосна адказаў Бяздомны.

Незнаёмы адразу ж дастаў з кiшэнi партабак i прапанаваў Бяздомнаму:

– "Наша марка".

I рэдактара i

паэта не гэтак уразiла тое, што знайшлася ў партабаку менавiта "Наша марка", колькi сам партабак. Ён быў вялiкi, з чырвоннага золата, i на iм, калi адчыняўся, блiснуў сiнiм i белым агнём брыльянтавы трохкутнiк.

Тут лiтаратары падумалi рознае. Берлiёз: "Не, чужаземец!", а Бяздомны: "Во, д'ябал яго вазьмi! Га?"

Паэт i гаспадар партабака запалiлi, а Берлiёз адмовiўся.

"Трэба будзе запярэчыць яму такiм чынам, - рашыў Берлiёз, - правiльна, чалавек смяротны, нiхто гэта не аспрэчвае. А справа ў тым, што..."

Аднак ён не ўспеў сказаць гэтыя словы, як загаварыў чужаземец:

– Правiльна, чалавек смяротны, але гэта толькi паўбяды. Дрэнна, што ён раптоўна смяротны, вось у чым фокус! I наогул цяжка сказаць, што з iм будзе сёння вечарам.

"Нейкая недарэчная пастаноўка пытання..." - падумаў Берлiёз i запярэчыў:

– Ну, у гэтым ёсць перабольшанне. Я пра свой сённяшнi вечар ведаю амаль дакладна. Само сабою разумеецца, калi мне на Броннай не ўпадзе на галаву цаглiна...

– Цаглiна нi з таго нi з сяго, - пераканаўча перапынiў невядомы, - нiкому i нiколi на голаў не ўпадзе. У прыватнасцi, запэўнiваю вас, вам яна не пагражае. Вы памраце iншай смерцю.

– Можа, вы ведаеце i якой, - зусiм натуральна,з iронiяй пацiкавiўся Берлiёз i такiм чынам уцягваўся ў нейкую недарэчную размову, - i скажаце мне?

– Ахвотна, - адазваўся незнаёмы.

Ён зiрнуў на Берлiёза, быццам зняў мерку на гарнiтур, скрозь зубы прамармытаў нешта: "Раз, два... Меркурый у другiм доме... поўня сышла... шэсць - няшчасце... вечар - сем..." - i гучна i радасна аб'явiў: - Вам адрэжуць галаву!

Бяздомны дзiка i злосна вылупiў вочы на нахабнага незнаёмца, а Берлiёз спытаўся з крывой усмешкай:

– А хто канкрэтна? Вораг? Iнтэрвенты?

– Не, - адказаў субяседнiк, - расейская жанчына, камсамолка.

– Гм...
– прамармытаў раззлаваны жарцiкамi незнаёмага Берлiёз.
– Ну, гэта, выбачайце, мала верагодна.

– Прашу прабачэння, - адказаў чужаземец, - але гэта праўда. Ага, мне хацелася спытаць у вас, што вы будзеце рабiць сёння вечарам, калi не сакрэт?

Сакрэта няма. Зараз я зайду дадому на Садовую, а потым у дзесяць вечара ў МАССАЛIЦе адбудзецца паседжанне, i я на iм буду старшыняваць.

– Не, гэтага не будзе, - цвёрда запярэчыў чужаземец.

– Гэта чаму?

– Таму, - адказаў чужаземец i прыплюшчанымi вачыма паглядзеў на неба, у якiм у прадчуваннi вячэрняй прахалоды нячутна кружылi чорныя птушкi, - што Анечка ўжо купiла алей, i не толькi купiла, але нават i разлiла. Такiм чынам паседжанне не адбудзецца.

Тут, як зразумела, пад лiпамi запанавала маўчанне.

– Даруйце, - пасля маўчання загаварыў Берлiёз, гледзячы на чужаземца, якi плёў абы-што, - пры чым тут алей, i якая Анечка?

– Алей тут вось пры чым, - раптам загаварыў Бяздомны, якi, вiдаць, вырашыў аб'явiць няпрошанаму субяседнiку вайну, - вам не даводзiлася, грамадзянiн, бываць у псiхбальнiцы?

– Iван!..
– цiха ўскрыкнуў Мiхаiл Аляксандравiч.

Але чужаземец не пакрыўдзiўся i нават весела засмяяўся.

– Быў, быў i неаднойчы!
– ускрыкнуў ён смяшлiва, але не адводзiў сваiх вачэй, якiя не смяялiся, ад паэта.
– Дзе толькi я не быў! Шкада толькi, што мне не хапiла часу распытацца ў прафесара, што гэта такое шызафрэнiя. Дык вы ўжо самi даведайцеся ў яго, Iван Мiкалаевiч!

Поделиться:
Популярные книги

Вечный. Книга III

Рокотов Алексей
3. Вечный
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга III

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Предатель. Ты променял меня на бывшую

Верди Алиса
7. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
7.50
рейтинг книги
Предатель. Ты променял меня на бывшую

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Переписка 1826-1837

Пушкин Александр Сергеевич
Документальная литература:
публицистика
5.00
рейтинг книги
Переписка 1826-1837