Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Ну, а што здарылася з тымi? Злiтуйцеся! Нiчога з iмi не здарылася ды i здарыцца не магло, бо iх нiколi не было, як не было сiмпатычнага канферансье, i самога тэатра, i старое скупое Парахоўнiкавае цёткi, якая згнаiла валюту ў пограбе, i залатых труб не было, i нахабных кухараў. Усё гэта толькi снiлася Мiканору Iванавiчу пад уплывам нягоднiка Кароўева. Адзiны жывы чалавек, якi ўлез у гэты сон, менавiта i быў толькi Сава Патапавiч - артыст, i ўплёўся ён толькi таму, што засеў у памяцi ў Мiканора Iванавiча з-за таго, што часта выступаў па радыё. Гэты быў, а астатнiх не было.

Дык, магчыма, не было i Алаiзiя Магарыча? Э, не! Гэты не

толькi быў, а нават i зараз iснуе, i якраз на той пасадзе, ад якое адмовiўся Рымскi, на пасадзе фiндырэктара Вар'етэ.

Алаiзiй апамятаўся пасля вiзiту да Воланда прыкладна праз суткi ў цягнiку дзесьцi пад Вяткаю, пераканаўся, што ў замарачэннi чамусьцi паехаў з Масквы без штаноў, але незразумела нашто, з украдзенаю дамавою кнiгаю забудоўшчыка. За вялiзныя грошы Алаiзiй купiў у праваднiка зашмальцаваныя штаны i з Вяткi пакiраваў назад. Але домiка забудоўшчыка ўжо не было. Старэнькае барахло злiзала агнём. Алаiзiй быў чалавек прадпрымальны. Праз два тыднi ён ужо жыў у цудоўным пакоi ў Брусавым завулку, а праз некалькi месяцаў сядзеў у кабiнеце Рымскага. I гэтак як раней Рымскi пакутаваў з-за Сцёпы, гэтак цяпер Варэнуха пакутуе з-за Алаiзiя i марыць Iван Савельевiч толькi пра адно, каб гэтага Алаiзiя прыбралi куды-небудзь з Вар'етэ, таму што, як шэпча часам Варэнуха ў iнтымнай кампанii, "гэтакае свалаты, як гэты Алаiзiй, ён быццам нiколi не сустракаў у жыццi i што быццам ад гэтага Алаiзiя можна чакаць усяго, чаго хочаш".

Магчыма, адмiнiстратар i не аб'ектыўны. Нiчога благога Алаiзiй не робiць, i наогул нiчога, хiба толькi што прызначыў на месца буфетчыка Сокава iншага. Андрэй Фокавiч памёр ад рака печанi ў клiнiцы Першага МДУ месяцаў праз дзевяць пасля з'яўлення Воланда ў Маскве...

Так прайшло некалькi гадоў, i забылiся праўдзiва апiсаныя ў гэтай кнiзе падзеi, патухлi ў памяцi. Але не ва ўсiх, не ва ўсiх!

Кожны год, як толькi настае пара вясновае святочнае поўнi, адвячоркам з'яўляецца пад лiпамi на Патрыярхавых сажалках чалавек гадоў трыццацi альбо трыццацi з гакам. Рыжаваты, зялёнавокi, сцiпла апрануты чалавек. Гэта супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi i фiласофii, прафесар Iван Мiкалаевiч Паныроў.

Пад лiпамi ён заўсёды сядае на тую самую лаўку, на якой сядзеў тады вечарам, калi даўно забыты ўсiмi Берлiёз апошнi раз у сваiм жыццi ўбачыў поўню, якая распалася на кавалкi.

Цяпер яна цэлая, звечара белая, а потым залатая, з цёмным каньком-дракончыкам на ёй, плыве над былым паэтам Iванам Мiкалаевiчам i адначасна стаiць на адным месцы ў вышынi.

Iвану Мiкалаевiчу ўсё вядома, ён ўсё ведае i разумее. Ён ведае, што ў маладосцi стаў ахвярай злачынных гiпнатызёраў, лячыўся пасля гэтага i вылечыўся. Але ведае ён таксама i сёе-тое, з чым саўладаць не можа. Не можа ён саўладаць з гэтаю вясноваю поўняю. Як толькi прыходзiць яе пара, як толькi пачынае расцi i налiвацца золатам свяцiла, якое калiсьцi вiсела вышэй за два пяцiсвеччы, робiцца Iван Мiкалаевiч неспакойным, нервуецца, апетыт губляе i сон, чакае, пакуль настане поўня. I калi яна сама поўная, нiшто не можа ўтрымаць Iвана Мiкалаевiча дома. Адвячоркам ён iдзе на Патрыярхавыя сажалкi.

На лаўцы Iван Мiкалаевiч ужо адкрыта размаўляе сам з сабою, палiць, глядзiць то на поўню, то на добра памятны яму турнiкет.

Гадзiну, а то i дзве сядзiць гэтак Iван Мiкалаевiч. Потым устае i заўсёды адным i тым маршрутам, праз Спiрыдонаўку, з пустымi невiдушчымi вачыма iдзе ў арбацкiя завулкi.

Ён праходзiць

паўз нафтакрамку, заварочвае там, дзе пахiлены стары газавы лiхтар, падкрадаецца да рашоткi, за якою раскошны, яшчэ голы сад, а ў iм пафарбаваны поўняю з таго боку, дзе выступ з акном на тры рамы, i цёмны з другога боку - гатычны асабняк.

Прафесар не ведае, што цягне яго да рашоткi i хто жыве ў гэтым асабняку, але ведае, што працiвiцца пры поўнi не мае сэнсу. Акрамя таго, ён ведае, што ў садзе, за рашоткаю, ён убачыць адно i тое.

Ён убачыць на лаўцы пажылога i салiднага чалавека з бародкаю, у пенснэ i з крыху парасячым аблiччам. Iван Мiкалаевiч заўсёды застае гэтага жыхара асабняка, якi з выглядам летуценнiка таксама глядзiць на поўню. Iвану Мiкалаевiчу вядома, што, налюбаваўшыся поўняй, чалавек абавязкова перавядзе позiрк на вокны на другiм паверсе i будзе глядзець у чаканнi, што яны адчыняцца, i на падаконнiку з'явiцца нешта незвычайнае.

Усё, што будзе потым, Iван Мiкалаевiч ведае на памяць. Цяпер трэба лепей схавацца за рашоткаю, бо мужчына пачне круцiць галавою ў бакi, туманлiвым позiркам штосьцi шукаць у паветры, захоплена ўсмiхацца, а потым раптам усплясне рукамi ад нейкага салодкага суму, а потым даволi моцна будзе мармытаць:

– Венера!.. Венера! Ай, якi я дурань!..

– Божа! Божа!
– пачынае шаптаць Iван Мiкалаевiч за рашоткаю i неадрыўна глядзiць на таямнiчага незнаёмца.
– Вось яшчэ адна ахвяра поўнi... Так, гэта яшчэ адна ахвяра, гэтакая, як i я.

А мужчына будзе гаварыць далей:

– Ай я дурань! Чаму, чаму я не паляцеў з ёй? Чаго спалохаўся, стары асёл? Паперку выпiсаў! Цярпi, цярпi цяпер, стары ёлупень!

Гэтак будзе працягвацца да таго часу, пакуль не грукне акно на нiжнiм паверсе ў асабняку, там, дзе цёмна, не з'явiцца ў iм нешта белаватае i не пачуецца непрыемны жаночы голас:

– Мiкалай Iванавiч, дзе вы? I што за выдумка! Малярыi хочаце? Iдзiце гарбату пiць!

Мужчына, вядома, ачнецца i адкажа прытворным голасам:

– Паветрам, паветрам хачу падыхаць, душачка мая! Вельмi ж паветра добрае!

Ён устае з лаўкi, крадком грозiць кулаком акну i валачэцца дадому.

– Хлусiць ён, хлусiць, божа, як ён хлусiць!
мармыча Iван Мiкалаевiч i адыходзiць ад рашоткi.
– Не паветра вабiць яго ў сад. Ён бачыць у гэтую пару нешта на месяцы i ў акне. Дорага заплацiў бы я, каб ведаць, якую Венеру ён страцiў i цяпер марна ловiць у паветры рукамi, шукае яе?

I вяртаецца прафесар дадому зусiм хворым. Жонка прытвараецца, што не заўважае гэтага, падганяе яго легчы спаць. Але сама яна не кладзецца, глядзiць горкiмi вачыма на соннага. Яна ведае, што досвiткам Iван Мiкалаевiч прачнецца з пакутлiвым крыкам, пачне плакаць i кiдацца. Таму i ляжыць ля лямпы перад ёй пад сурвэткаю прыгатаваны шпрыц у спiрце i ампула густога гарбатнага колеру.

Бедная жанчына, звязаная з цяжка хворым, цяпер свабодная i можа не хвалявацца, можа спакойна заснуць. Iван Мiкалаевiч пасля ўколу будзе спаць спакойна са шчаслiвым тварам i снiць невядомыя ёй сны, узнёслыя i шчаслiвыя.

Будзiць вучонага i прымушае яго крычаць у месячную ноч адно i тое. Ён бачыць ненатуральнага, нейкага бязносага ката, якi падскоквае, вухкае i коле кап'ём у сэрца прывязанаму да слупа i звар'яцеламу Гестасу. Але не гэтакi страшны кат, як ненатуральнае асвятленне ў сне, святло iдзе ад хмары, якая кiпiць i падае на зямлю, як гэта бывае толькi ў час сусветных катастроф.

Поделиться:
Популярные книги

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Полуостров Надежды. Трилогия

Буторин Андрей Русланович
Вселенная Метро 2033
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
8.00
рейтинг книги
Полуостров Надежды. Трилогия

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Пустоцвет

Зика Натаэль
Любовные романы:
современные любовные романы
7.73
рейтинг книги
Пустоцвет

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

Пророчество: Дитя Земли

Хэйдон Элизабет
2. Симфония веков
Фантастика:
фэнтези
7.33
рейтинг книги
Пророчество: Дитя Земли

Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Суббота Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
7.75
рейтинг книги
Шесть тайных свиданий мисс Недотроги

Курсант: назад в СССР 9

Дамиров Рафаэль
9. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 9

Прорвемся, опера!

Киров Никита
1. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера!

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Мама из другого мира. Дела семейные и не только

Рыжая Ехидна
4. Королевский приют имени графа Тадеуса Оберона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
9.34
рейтинг книги
Мама из другого мира. Дела семейные и не только