Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Вядома, гэта выклiкала вялiкую цiкаўнасць у майстра i ў Маргарыты. Азазела дастаў з чорнае пахавальнае парчы зусiм ззелянелы збан. Вiно нюхалi, налiлi ў шклянкi, глядзелi скрозь яго на святло ў акне, якое знiкала перад навальнiцаю. Бачылi, як усё фарбуецца ў крывавы колер.

– За здароўе Воланда!
– усклiкнула Маргарыта i падняла сваю шклянку.

Усе ўтраiх выпiлi са шклянак па вялiкiм глытку. Адразу пераднавальнiчнае святло пачало патухаць у вачах майстра, перахапiла дыханне, ён адчуў, што прыходзiць канчына. Ён бачыў яшчэ, як смяротна пабялелая Маргарыта працягвае да яго

рукi, падае галавой на стол, а потым спаўзае на падлогу.

– Забойца...
– успеў яшчэ крыкнуць майстар.

Ён схапiў нож са стала, каб ударыць Азазелу, але рука бездапаможна слiзганула па настольнiку, усё ў падвале пафарбавалася ў чорны колер, а потым i зусiм знiкла. Ён упаў дагары i, падаючы, рассек скуру на скронi аб рог бюро.

Калi атручаныя зацiхлi, Азазела пачаў дзейнiчаць. Найперш ён кiнуўся ў акно, i праз некалькi iмгненняў быў у асабняку, у якiм жыла Маргарыта Мiкалаеўна. Заўсёды пунктуальны i акуратны, Азазела хацеў праверыць, цi ўсё выканана як належыць. Усё аказалася ў поўным парадку. Азазела бачыў, як сумная жанчына, якая чакала свайго мужа, выйшла са свае спальнi, раптоўна пабялела, схапiлася за сэрца, крыкнула бездапаможна:

– Наташа! Хто-небудзь... да мяне, - упала на падлогу ў гасцёўнi, не дайшоўшы да кабiнета.

– Усё ў парадку, - сказаў Азазела.

Праз iмгненне ён быў ля мёртвых закаханых. Маргарыта ляжала, уткнуўшыся тварам у дыванчык. Сваiмi жалезнымi рукамi Азазела перавярнуў яе, як ляльку, тварам да сябе i прыгледзеўся да яе. На яго вачах твар у атручанай мяняўся. Нават у прыцемках, якiя насунулiся, было вiдаць, як знiкала часовая касавокасць, жорсткасць, грубаватасць твару. Твар нябожчыцы пасвятлеў, нарэшце памякчэў, аскал перастаў быць драпежным, а зрабiўся проста жаночым пакутлiвым аскалам. Тады Азазела разняў яе белыя зубы i ўлiў у рот некалькi кропель таго самага вiна, якiм i атруцiў. Маргарыта ўздыхнула, пачала ўставаць без дапамогi Азазелы, села i слаба спыталася:

– За што, Азазела, за што? Што вы зрабiлi са мной?

Яна ўбачыла ляжачага майстра, здрыганулася i прашаптала:

– Гэтага я не чакала... забойца!

– Ды не ж, не, - адказаў Азазела, - зараз i ён устане. Ах, чаму вы ўсе гэтакiя нервовыя!

Маргарыта паверыла яму адразу, гэтакi пераканаўчы быў голас у рыжага дэмана. Яна ўсхапiлася, дужая i жывая, i памагла напаiць ляжачага вiном. Той расплюшчыў вочы, цяжка зiрнуў i з нянавiсцю паўтарыў сваё апошняе слова:

– Забойца...

– Ах! Знявага звычайна з'яўляецца ўзнагародай за добрую работу, - адказаў Азазела.
– Няўжо вы сляпы? Ну разгледзьцеся хоць зараз!

Тут майстар устаў, зiрнуў навокал жывым i светлым позiркам i спытаўся:

– Што абазначае ўсё гэта?

– Яно абазначае, - адказаў Азазела, - што нам пара. Ужо гром грымiць, вы чуеце? Цямнее. Конi б'юць капытамi, дрыжыць увесь маленькi сад. Развiтвайцеся з падвалам, развiтвайцеся хутчэй.

– А, разумею, - сказаў майстар i азiрнуўся, - вы нас забiлi, мы мёртвыя. Ах, як гэта разумна! Як гэта ў час! Цяпер я зразумеў вас!

– Ах, злiтуйцеся, - адказаў Азазела, - цi гэта вас я чую? Ваша сяброўка называе вас майстрам, вы думаеце, дык як жа вы можаце быць мёртвым? Хiба для таго, каб лiчыць

сябе жывым, трэба абавязкова сядзець у падвале ў адной толькi кашулi i бальнiчным споднiм? Гэта смешна!

– Я зразумеў усё, што вы гаварылi, - ускрыкнуў майстар, - не працягвайце! Ваша праўда тысячу разоў!

– Вялiкi Воланд, - пачала дапамагаць яму Маргарыта, - вялiкi Воланд! Ён прыдумаў усё намнога лепш, чым я. Але толькi раман, раман, - крычала яна майстру, - раман забяры з сабой, куды б ты толькi не ляцеў!

– Не трэба, - адказаў майстар, - я ведаю яго на памяць.

– А ты нi слова, нiводнага слова з яго не забудзеш?
– пыталася Маргарыта, прыцiскалася да каханка i выцiрала яму кроў са скронi.

– Не хвалюйся! Я цяпер нiчога i нiколi не забуду, - адказаў майстар.

– Тады агонь, - крыкнуў Азазела.
– Агонь, з якога ўсё пачалося, i якiм мы ўсё канчаем.

– Агонь!
– страшна крыкнула Маргарыта.

Акенца ў падвале грукнула, ветрам адагнала ўбок штору. У небе весела i коратка грымнула. Азазела ўсунуў кiпцюрыстую руку ў печку, дастаў куродымную галавешку i падпалiў настольнiк на стале. Потым стос старых газет, а затым рукапiс i фiранку на акне.

– Гары, гары, ранейшае жыццё!

– Гарыце, пакуты!
– крычала Маргарыта.

Пакой ужо пакалыхваўся барвовымi слупамi, i разам з дымам вылецелi з дзвярэй трое, узбеглi па мураванай лесвiцы наверх i апынулiся ў дворыку. Першае, што яны ўбачылi, гэта забудоўшчыкаву кухарку, якая сядзела на зямлi; побач была рассыпана бульба i некалькi пучкоў цыбулi. Кухарку можна было зразумець. Трое чорных коней храплi ля хлеўчука, дрыжалi i капытамi ўзбiвалi зямлю фантанамi. Маргарыта ўскочыла першая, за ёй Азазела, апошнiм майстар. Кухарка застагнала, хацела падняць руку, каб перахрысцiцца, але Азазела грозна крыкнуў з сядла:

– Адрэжу руку!
– Ён свiснуў, i конi, ломячы галiны лiпы, урэзалiся ў чорную хмару. Адразу з акенца ў падвале павалiў дым. Унiзе пачуўся слабы няшчасны кухарчын крык:

– Гарым!..

Конi iмчалi ўжо над дахамi Масквы!

– Я хачу развiтацца з горадам, - крыкнуў майстар Азазелу, якi ляцеў наперадзе. Гром праглынуў канец майстравага сказа.

Азазела кiўнуў галавой i пагнаў свайго каня галопам. Насустрач летунам iмклiва неслася хмара, але яшчэ не сыпала дажджом.

Яны ляцелi над бульварам, бачылi, як разбягаюцца постацi, як хаваюцца ад дажджу. Падалi першыя кроплi. Яны праляцелi над дымам - усiм, што засталося ад Грыбаедава. Яны праляцелi над горадам, якi ўжо залiвала цемра. Над iмi ўспыхвалi маланкi. Потым дахi змянiлiся зелянiнаю.

Тады толькi лiнуў дождж i ператварыў летуноў у тры вялiкiя пухiры.

Маргарыце ўжо было знаёма адчуванне палёту, а майстру - не, i ён здзiвiўся таму, як хутка яны апынулiся ля мэты, у таго, з кiм ён хацеў развiтацца, таму што яму больш не было з кiм развiтвацца. Ён адразу пазнаў скрозь дождж будынак клiнiкi Стравiнскага, раку i добра вывучаны iм бор на другiм беразе. Яны прызямлiлiся ў гаi на паляне, непадалёк ад клiнiкi.

– Я пачакаю вас тут, - крычаў Азазела, склаўшы рукi рупарам, i то знiкаў, то ўзнiкаў пры святле маланкi ў шэрай сцяне, - развiтвайцеся, толькi хутчэй!

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит