Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
Шрифт:

Майстар i Маргарыта саскочылi з коней i паляцелi, замiльгалi, як вадзяныя ценi, праз клiнiчны сад. Яшчэ праз некалькi iмгненняў майстар прывычнаю рукою рассоўваў рашотку на акне палаты No 117. Маргарыта iшла следам. Яны зайшлi да Iванкi, нiкiм не прыкмечаныя пад грукатанне i завыванне навальнiцы. Майстар спынiўся ля ложка.

Iванка ляжаў нерухома, як i тады, калi ўпершыню глядзеў на навальнiцу ў доме свайго спачыну. Ён не плакаў, як мiнулы раз. Калi ён разгледзеў як след цёмную постаць, якая ўварвалася да яго з балкона, ён прыўстаў, працягнуў рукi i сказаў радасна:

А, гэта вы, а я ўсё чакаю, чакаю вас. Вось i вы, мой сусед.

Майстар адказаў яму:

– Я тут! Але болей вашым суседам, на жаль, не буду. Я адлятаю назаўсёды, таму i прыйшоў, каб развiтацца.

– Я пра гэта ведаю, я здагадаўся, - цiха адказаў Iван i спытаў: - Вы сустрэлi яго?

– Сустрэў, - сказаў майстар, - я прыйшоў развiтацца з вамi, бо вы былi апошнiм i адзiным чалавекам, з кiм я гаварыў у апошнi час.

Iванка пасвятлеў i сказаў:

– Гэта добра, што вы сюды заляцелi. Я слова сваё стрымаю, вершыкаў больш пiсаць не буду. Мяне цяпер iншае цiкавiць, - Iванка ўсмiхнуўся i ненармальнымi вачыма глядзеў паўз майстра, - я iншае хачу напiсаць. Я тут, пакуль ляжаў, ведаеце, пра многае перадумаў i многае зразумеў.

Майстар расхваляваўся з-за гэтых слоў, прысеў на краёк Iванкавага ложка:

– Вось гэта добра, добра. Вы пра яго працяг напiшаце!

Iванкавы вочы загарэлiся.

– А хiба вы самi не будзеце?
– ён апусцiў галаву i задумлiва дадаў: - Ай, ды чаго я пытаюся, - Iванка коса зiрнуў на падлогу, паглядзеў спалохана.

– Ага, - сказаў майстар, i голас яго здаўся Iванку незнаёмым i глухiм, - я ўжо болей не буду пiсаць пра яго. Я буду заняты iншым.

Скрозь пошум навальнiцы пачуўся свiст.

– Вы чуеце?
– спытаўся майстар i ўстаў з ложка.

– Навальнiца шумiць...

– Не, гэта мяне клiчуць, мне пара, - растлумачыў майстар i ўстаў з пасцелi.

– Пачакайце! Яшчэ адно слова, - папрасiў Iван, - а вы яе знайшлi? Яна не здрадзiла вам?

– Вось яна, - адказаў майстар i паказаў на сцяну.

Ад белае сцяны ступiла цёмная Маргарыта i падышла да ложка. Яна доўга глядзела на юнака, i ў вачах у яе была скруха.

– Бедны, бедны, - нячутна прашаптала Маргарыта i нахiлiлася да пасцелi.

– Якая прыгожая, - без зайздрасцi, але з сумам i нейкiм замiлаваннем прамовiў Iван, - бачыш, як у вас усё добра атрымалася. А вось у мяне не гэтак.
– Тут ён падумаў i задумлiва дадаў: - Хаця, магчыма, i гэтак...

– Гэтак, гэтак, - прашаптала Маргарыта i зусiм нахiлiлася, - вось я вас пацалую ў лоб, i ўсё ў вас будзе як належыць... вы мне паверце, я ўсё бачыла, я ведаю.

Юнак абхапiў яе за шыю, i яна пацалавала яго.

– Бывай, вучань, - ледзь чутна прамовiў майстар i пачаў раставаць у паветры. Ён знiк, з iм разам знiкла i Маргарыта, зачынiлiся за iмi краты на балконе.

Iванка захваляваўся. Ён сеў на ложку, трывожна азiрнуўся, нават застагнаў, загаварыў сам з сабою, устаў. Навальнiца бушавала мацней i мацней i, мабыць, растрывожыла яго душу. Хвалявала яго таксама i тое, што за дзвярыма ён сваiм прывыклым да цiшынi слыхам улавiў паспешныя крокi, глухiя галасы за дзвярыма. Ён клiкаў,

нерваваўся, уздрыгваў:

– Праскоўя Фёдараўна!

Праскоўя Фёдараўна ўжо заходзiла ў пакой, запытальна i трывожна глядзела на Iванку.

– Што? Што такое?
– пыталася яна.
– Навальнiца хвалюе? Ну, нiчога, нiчога... Зараз дапаможам. Зараз я доктара паклiчу.

– Не, Праскоўя Фёдараўна, не патрэбна доктара клiкаць, - сказаў Iванка i неспакойна глядзеў не на Праскоўю Фёдараўну, а на сцяну, - са мной нiчога такога. Я разбiраюся цяпер, вы не бойцеся. Вы мне лепш скажыце, - задушэўна спытаўся Iван, - а што там зараз побач у сто васемнаццатым пакоi здарылася?

– У васемнаццатым?
– перапыталася Праскоўя Фёдараўна, i вочы ў яе забегалi.
– Ды нiчога там не здарылася.
– Але голас быў фальшывы, Iванка адразу змiкiцiў i сказаў:

– Эх, Праскоўя Фёдараўна! Вы такi чалавек праўдзiвы... Вы думаеце, я бушаваць пачну? Не, Праскоўя Фёдараўна, не будзе гэтага. Вы лепш шчыра скажыце. Я скрозь сцяну адчуваю.

– Сканаў ваш сусед, - прашаптала Праскоўя Фёдараўна, не могучы пераадолець сваю праўдзiвасць i дабрату, i спалохана зiрнула на Iванку, асветленая святлом маланкi. Але з Iванкам нiчога страшнага не здарылася. Ён шматзначна падняў палец i сказаў:

– Я гэтак i ведаў! Я запэўнiваю вас, Праскоўя Фёдараўна, што ў горадзе зараз сканаў яшчэ адзiн чалавек. Я нават ведаю хто, - тут Iванка таямнiча ўсмiхнуўся, - гэта жанчына.

Раздзел 31

НА ВЕРАБ'ЁВЫХ ГАРАХ

Навальнiцу бясследна прагнала, быццам арка, стаяла перакiнутая над усёй Масквой вясёлка, пiла ваду з Масквы-ракi. У вышынi, на ўзгорку, мiж двума гаямi вiдаць былi тры цёмныя постацi. Воланд, Кароўеў i Бегемот сядзелi на чорных конях у сёдлах, глядзелi на распрасцёрты за ракою горад у сонечных шкляных водсветах у тысячах вокнаў, звернутых на захад, на пранiкавыя вежы Дзявочага манастыра.

У паветры зашумела, i Азазела, у хвасце якога ляцелi майстар i Маргарыта, апусцiўся разам з iмi каля групкi тых, хто чакаў.

– Давялося патурбаваць вас, Маргарыта Мiкалаеўна i майстар, - загаварыў Воланд пасля невялiчкага маўчання, - але вы не будзеце мець да мяне прэтэнзii. Не думаю, каб вы пашкадавалi. Ну што ж, - звярнуўся ён толькi да майстра, развiтвайцеся з горадам. Нам пара, - Воланд паказаў рукою ў чорнай пальчатцы з раструбам туды, дзе бясконцыя сонцы плавiлi шкло за рэчкаю, дзе над гэтымi сонцамi ўставаў туман, дым, пара ад разагрэтага за дзень горада.

Майстар саскочыў з сядла, падбег да абрыву на ўзгорку. Чорны плашч цягнуўся за iм па зямлi. Майстар пачаў глядзець на горад. У першыя iмгненнi да сэрца падступiў шчымлiвы смутак, але вельмi хутка ён змянiўся саладкавай трывогай, вандроўным цыганскiм хваляваннем.

– Назаўсёды! Гэта трэба асэнсаваць, - прашаптаў майстар i аблiзаў сухiя патрэсканыя губы.

Ён пачаў прыслухоўвацца i запамiнаць усё, што адбываецца ў яго душы. Яго хваляванне, як здалося, перайшло ў пачуццё глыбокае кроўнае крыўды. Але яна была нямоцная, знiкла i чамусьцi змянiлася ганарлiвым раўнадушшам, а яно прадчуваннем пастаяннага спакою.

Поделиться:
Популярные книги

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Игра престолов

Мартин Джордж Р.Р.
1. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.48
рейтинг книги
Игра престолов

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

S-T-I-K-S. Пройти через туман

Елисеев Алексей Станиславович
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
S-T-I-K-S. Пройти через туман

Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Марей Соня
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Доктора вызывали? или Трудовые будни попаданки

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX

Законы Рода. Том 9

Андрей Мельник
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Стратегия обмана. Трилогия

Ванина Антонина
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Стратегия обмана. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Вперед в прошлое 2

Ратманов Денис
2. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 2

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Выйду замуж за спасателя

Рам Янка
1. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
7.00
рейтинг книги
Выйду замуж за спасателя

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит