Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Манн Клаус

Шрифт:

Развіталіся з доўгім поціскам.

Тады якраз рыхтавалася апошняя навінка сезону: у камедыі Тэафіла Мардэра "Кнорке" Генрык Гёфген быў на галоўнай ролі. Гэтая грамадска- драматычная п'еса Мардэра мела вялікі поспех. Усе знаўцы хвалілі індывідуальна адточаную форму п'есы, яе беспамылковую сцэнічнасць, пераканаўчасць і духоўна-бязлітасную вастрыню. На прэм'еру "Кнорке" збіраліся прыехаць крытыкі з Берліна. Зрэшты, на прэм'еру з халадком у сэрцы чакалі і самаго аўтара, бо неаспрэчная высокая аўтарытэтнасць ацэнкі Мардэрам самаго сябе была ўсім гэтак сама ж вядомая, як і ягонае нахабства і схільнасць да беспрычынных, гучных і зацяжных скандалаў.

Але пры ўсім страху Гёфген радаваўся будучаму прыезду славутага драматурга. Ён амаль не сумняваўся, што гэты празарлівец і вопытны знаўца высока ацэніць ягонае выканаўчае майстэрства. "Я павінен

быць на вышыні ў "Кнорке"! — прысягнуў сабе Гендрык.

Каб цалкам аддацца ролі, ён перадаў рэжысуру дырэктару Кроге, вялікаму спецыялісту ў камедыях Тэафіла Мардэра.

"Кнорке" належаў да цыклу сатырычных п'ес, якія высмейвалі нямецкую буржуазію часоў Вільгельма ІІ. Герой камедыі быў выскачка, які з дапамогай цынічна заробленых грошай і ардынарнага, нізкага, пыхлівага розуму заваёўвае сабе ўладу і ўплывы ў высокіх колах. Кнорке быў суцэльны гратэск, але і імпазантны. Ён — абсалютна новы тып буржуазнага парвеню — вельмі жыццеўстойлівага, далёкага ад высокай маральнасці. Гёфген дужа надаваўся на поспех у гэтай ролі. Ён умеў перадаць жорсткасць, рэзкасць, а часам і мала не мілую безабароннасць. Ён унёс у ролю і нясмелую, спярша сляпyчую велічнасць гранда, якая праяўлялася ў паставе і рухах, жэстах, і вульгарную, спрытную дэмагогію мярзотніка, гатовага на ўсё, каб выцерабіцца ў людзі, і бледнае, застылае, амаль гераічнае аблічча, і нават жудасць у вачах, калі ён бачыць свой узлёт, які сапраўды каркаломны і можа закончыцца менавіта зламаным каркам. Несумненна, у гэтай ролі Гёфген будзе сенсацыяй.

Яго партнёрка, спадарожніца ў жыцці Кнорке, не менш бессаромная за яго самога, але слабейшая толькі таму, што кахае, што кахае Кнорке, — яго партнёрку ў геніяльнай камедыі іграла маладая дзяўчына, якую Тэафіл Мардэр энергічна, амаль нават гнеўна прапіхваў у назойлівых пісьмах. У Нікалеты фон Нібур было яшчэ даволі мала практычнага тэатральнага вопыту — яна выступала рэдка і толькі ў малых гарадках, — але была істотай самаўпэўненай, умела амаль у страх увагнаць. У рэзкім тоне Мардэр пагражаў няшчаснаму Оскару Х. Кроге самым жахлівым скандалам, калі дырэкцыя Мастацкага тэатра не ангажыруе фон Нібур на галоўную гераіню. Застрашаны і збязволены грозным драматургам Кроге запрасіў Нікалету дзеля пробы выступіць у "Кнорке". Яна прыехала з гарой чамаданаў з чырвонай лакіраванай скуры, у шыракаполым мужчынскім капелюшы і вогненна-чырвоным плашчы, гарбаносая, з бліскучымі кашэчымі вачыма, прыгожа-высакалобая. Усе ў "Г. М." адразу заўважылі, што яна была — асоба: Моц зазначыла гэта багавейна ўсхваляваным голасам, ніхто не адважваўся пярэчыць ёй, нават Рахэль Морэнвіц, хоць гэтая і была незадаволеная прыездам новенькай, бо і Нікалета была таксама юная дэманічная дама і, каб даказаць гэта свету, ёй не патрэбен быў ні манокль, ні доўгі муштук.

Рольф Банэці і Петэрсэн дыспутвалі, ці можна назваць Нікалету прыгожай. Энтузіяст Петэрсэн лічыў, што яна "проста асляпляльная"; асцярожлівы знаўца Банэці абмежаваўся акрэсленнем — "цікавая".

— Пра прыгажосць і гаворкі быць не можа пры такім носе!! — нядбала сказаў ён.

— Затое якія вочы, цудоўныя! — захапляўся Петэрсэн, азіраючыся навакол, ці не было паблізу Моц. — А як трымаецца! Проста велічна, можна сказаць!

Нікалета прайшла за вокнамі пад руку з Гёфгенам, усе гэта заўважылі. Яе галава з ганарыстым носам, бліскучым паглядам і высокім лобам была падобная на галву юнака эпохі Адраджэння; гэта з сумнай пранікнёнасцю адзначыла сабе фраў фон Гэрцфэльд, якая раўніва назірала за парай. Нікалета трымалася роўна і проста. Ярка нафарбаваныя тонкія губы рэзка і дакладна артыкулявалі, кожная фраза звінела акуратна і выразна; галосныя яна вымаўляла неяк далёка наперад, і яны гучалі бліскуча і гладка, не прападаў ніводзін зычны, і нават самыя неістотныя службовыя словы неслі з сабою трыумф маўленчай тэхнікі.

Па ролі Нікалета з дэманічнай вынаходлівасцю павінна была падкрэсліваць, якая яна самалюбная, а калі трэба, дык yздольніцца і на інтрыгу.

— Вядома, мой мілы! — гаварыла яна Гёфгену, з якім пазнаёмілася толькі некалькі гадзін таму назад. — Усе ж мы хочам наперад. І тут патрэбныя локці.

Гендрык, які скоса з цікаўнасцю разглядваў яе, думаў — кажа яна шчыра, ці гэта толькі поза. Цяжка было вызначыць. Магчыма, гэты адкрыты цынізм — проста маска, за якою крыецца зусім іншы твар, і хто ведае, які ў гэтага другога, схаванага, твару нос і які рот, і ці ёсць у ім нешта агульнае з гэтай на паказ

ганарыстай маскай? Гендрык не мог прызнацца сабе, што жанчына поруч з ім зрабіла на яго ўражанне. Несумненна, яна была першая пасля Джульеты, для якое ў яго знайшоўся дапытлівы, зацікаўлены погляд. Яшчэ таго ж самага дня ён паспавядаўся ў гэтым Чорнай Венеры, якая страшэнна набіла яго, і гэтым разам не рытуальна дзеля гульні, а з палкай жарсцю — прынцэса Тэбаб угневалася. Гендрык пакутаваў, з асалодаю стагнаў і ў канцы прызнаўся сваёй прынцэсе, што яна застанецца яго адзінай валадаркай і каханай. Але калі ён зноў убачыў Нікалету, яго зноў зачаравалі яе рэзкая манера гаварыць, яе бліскучы пранізлівы позірк і ганарыстая пастава.

Ногі ў яе не тое каб былі прыгожыя, хутчэй крыху таўсманыя, але яна прэзентавала іх у чорных шаўковых панчохах y такой пераможнай манеры, што катэгарычна адпадала ўсякае сумненне ў іх прыгажосці — акyрат як сам Гендрык умеў падаць свае грубаватыя рукі так, як калі б яны былі тонкія і высакародныя. Нікалета закідвала нагу на нагу, глядзела пранізлівым позіркам, загадкава ўсміхалася і падцягвала спадніцу вышэй калена. Гендрык, зразумела, адразу раскусіў яе манеўр, але менавіта гэта і прывяло яго ў захапленне. Зрэшты, як яму лёгка было ўявіць сабе на гэтых каленях, якія заўважыў і ацаніў такі тонкі знаўца, як Банэці, зялёныя боцікі, — гэтая акалічнасць рабіла Нікалету яшчэ больш панаднай. Гендрык адкідваў бледны твар і пажадліва круціў брыльянтавымі вачыма. Нікалета яму падабалася.

Спадабалася яму і тое, што яна дакладна і шчыра расказала пра сваё паходжанне. Яму імпанавала ўсё эксцэнтрычнае, авантурна-сумніўнае, бо і сам ён быў са звычайнага мяшчанства. Нікалета прызналася, што не ведае сваіх бацькоў.

— Мой тата быў авантурыст, — весела і горда, высока падняўшы галаву, заявіла яна. — Мама была маленькая танцорка ў Парыжскай оперы і, як я чула, вельмі дурная, але, кажуць, у яе былі боскія ногі.

Яна з выклікам зірнула на свае, якія падавала як нябесна прыгожыя.

— Тата быў геній. Ён умеў пажыць на шырокі росхрыст душы. Памёр у Кітаі, пакінуўшы там семнаццаць чайных домікаў і велізарныя пазычкі. Адзіная памяць у мяне пра яго — люлька курыць опіум.

У сваім нумары ў гатэлі яна паказала Гендрыку гэту рэліквію. З карэктнасцю, за якой праглядвалася суцэльная чартаўшчына, яна спыталася, хоча ён чаю ці кавы. Заказ яна перадала па тэлефоне кельнеру ў тоне жорсткага, бязлітаснага прысуду. Пасля пачала падрабязна расказваць пра гады сваёй маладосці.

— Вучылася я мала, — сказала яна. — Але я ўмею хадзіць на руках, бегаць па шары, які коціцца, і крычаць савою.

Букваром ёй быў варты пахвалы часопіс "La Vie Parisienne" — "парыжскае жыццё". Гадавалася яна то ў французскіх пансіёнах, адкуль яе часта выкідалі за дзікія выбрыкі, то ў доме тайнага радцы Брукнера, якога яна называла юнацім сябрам свайго бацькі.

Пра тайнага радцу Брукнера Гендрык ужо чуў. Творы гэтага гісторыка былі славутыя; зрэшты, Гендрык іх не чытаў. Затое ён ведаў, што грамадскае становішча тайнага радцы было гэтак жа важкае, як і незвычайнае. Даследчык і мысляр быў не толькі адной з самых прэзентабельных і найбольш абгаворваных постацяў у нямецкім і еўрапейскім акадэмічна-літаратурным свеце; яму прыпісвалі таксама і інтымныя сувязі ў палітычных колах. Вядомая была яго дружба з адным сацыял-дэмакратычным міністрам; з другога боку, у яго былі сувязі і з рэйхсверам: яго нябожчыца-жонка была дачкою генерала. Шмат зачэпак для каментараў спрычыніла паездка тайнага радцы па Расіі, дзе ён прачытаў цыкл лекцый. Тады нацыяналісты арганізавалі яго цкаванне ў друку. З таго часу многія пачалі абурана гаварыць, што гістарычныя погляды Брукнера падупалі марксісцкаму ўплыву. Здаралася, студэнты ладзілі яму абструкцыі, калі ён падымаўся на кафедру. Але яго сусветна вядомае імя і спакойная, упэўненая вытрымка суцішала бунтароў. З усіх скандалаў тайны радца выходзіў пераможцам. Ён заставаўся недатыкальным.

— Дзівосны стары, — гаварыла пра яго Нікалета. — Ён і ў людзях разбіраецца. Ён, напрыклад, вельмі быў прывязаны да таты. А мне дазваляў усё, што б я ні вычварала, а я, у сваю чаргу, была цярплівая да яго тонкага занудства.

Найлепшай сяброўкай Нікалеты, можна сказаць — сястрой, была Барбара, Брукнерава дачка.

— Яна такая мілая! І такая добрая! — Позірк у Нікалеты памякчэў, калі яна вымаўляла гэтыя словы, хоць і тут яна не забылася пра выразную, звонкую артыкуляцыю.

На прэм'еру "Кнорке" чакалі не толькі Тэафіла Мардэра, але і Барбару.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 9. Часть 3

INDIGO
16. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 3

Фея любви. Трилогия

Николаева Мария Сергеевна
141. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
8.55
рейтинг книги
Фея любви. Трилогия

Газлайтер. Том 1

Володин Григорий
1. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 1

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Небо в огне. Штурмовик из будущего

Политов Дмитрий Валерьевич
Военно-историческая фантастика
Фантастика:
боевая фантастика
7.42
рейтинг книги
Небо в огне. Штурмовик из будущего

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Ненаглядная жена его светлости

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.23
рейтинг книги
Ненаглядная жена его светлости

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6