Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Шрифт:
Аблічча Барбары Брукнер прымусіла захопленага Гендрыка успомніць пра юнакоў і мадоннаў. Ідэальныя юнакі вырозніваліся такой самай цудоўнай худзізнай; а ў мадоннаў быў такі твар. Так яны расплюшчвалі вочы, менавіта так, як Барбара цяпер: вочы пад доўгімі, чорнымі і нерухомымі, але зусім натуральнымі вейкамі; вочы сакавітага сіняга з чорным адлівам колеру. Вось такія вочы былі ў Барбары Брукнер, і глядзелі яны вельмі сур'ёзна, выпрабавальна, з сяброўскай цікаўнасцю, часам крыху гyлліва. І наогул гэты высакародны твар быў не без гарэзлівых рысаў: зусім не скрушлівы і не загадны твар мадонны, а хутчэй хітраваты. Даволі вялікі, вільготны рот усміхаўся летуценна, але і не без пяшчотнай хітравацінкі. І ўжо амаль зусім дзёрзкім здавалася, што кукла пышных попельных
— Чаго вы так гледзіце? спыталася нарэшце Барбара, бо зачараваны Гендрык не зводзіў з яе вачэй.
— А што, нельга? — ціха адпытаўся ён.
Яна сказала з развязным какецтвам, за якім крылася збянтэжанасць:
— Ну, калі гэта вам у ахвоту...
Гендрык зразумеў: яе голас дае такую самую асалоду вуху, як колер скуры — воку. Здавалася, што і голас у яе таксама сакавітага, спелага і далікатнага тону. І ў ім бляск, і ў ім каштоўны цёмны адліў. Гендрык услухоўваўся ў голас з тым самазабыццём, з якім хвіліну назад углядваўся. Каб яна гаварыла і гаварыла, ён задаваў і задаваў пытанні. Яму хацелася даведацца, ці надоўга яна збіраецца застацца ў Гамбургу. Яна адказала неяк нязграбна, што выдавала недахоп прывычкі, пацягваючы цыгарэту:
— Пакуль Нікалета будзе тут іграць. Усё залежыць ад поспеху "Кнорке".
— Вось калі мяне радуе, што публіка сёння так доўга апладыравала! — сказаў Гендрык. — Думаю, прэса таксама будзе добрая.
Ён зацікавіўся яе заняткамі. Нікалета згадала была, што Барбара наведвае універсітэт. Казала нешта пра сацыялагічныя, гістарычныя семінары.
— Але я займаюся ўсім гэтым даволі нерэгулярна, — сказала яна рассеяна і крыху насмешліва. І пры гэтым аблакацілася на стол і тварам на вузкія смуглыя рукі.
Непрычэпісты назіральнік збоку, якім быў у гэты момант Гендрык, назваў бы яе рухі, такія мілыя, кранальныя і сарамяжлівыя, амаль нязграбнымі і няўклюднымі. Скаванасць выдавала ў ёй правінцыялку, не надта свецкую прафесарскую дачку, і гэтая скаванасць кантраставала з разумным і вясёлым, адкрытым позіркам. У ёй была няўпэўненасць чалавека, якога ў вельмі цесным коле моцна любяць і песцяць, а па-за гэтым колам ён схільны перажываць ад комплексу непаўнавартасці. А пры Нікалеце Барбара, відаць, прывыкла быць на другіх ролях. Таму яна ўзрадавалася і крыху развесялілася, што гэты дзіўнаваты актор Гендрык Гёфген так дэманстрацыйна аддаў перавагу ёй, і яна не без прыемнасці павяла з ім гутарку далей.
— А ўвогуле я чым толькі не займаюся, — сказала яна задуменна. — А наогул я малюю... Шмат займаюся тэатральнымі дэкарацыямі.
Гэта было для Гендрыка ключавое слова. Цяпер ён павёў размову больш жыва. Натхніўшыся, з гарачым румянцам, ён гаварыў пра пераўтварэнні дэкаратыўнага стылю, пра ўсё тое, што ў гэтай вобласці застаецца яшчэ адкрыць альбо абнавіць, палепшыць. Барбара слухала, адказвала, глядзела выпрабавальна, усміхалася, рабіла нейкія незразумелыя рухі рукамі, голас яе гучаў шальмавата-рассеяна, і яна выказвала разумныя, прадуманыя меркаванні.
Гендрык і Барбара гаварылі ціха, захоплена, не без пэўнага інтыму. Нікалета і Мардэр тым часам спакушальна іскрылі вачыма, пусціўшы ў ход усё сваё майстэрства. Прыгожыя драпежныя вочы Нікалеты ззялі яшчэ больш, чым звычайна, выразнасць яе вымаўлення набыла трыумфальны характар. Паміж ярка нафарбаванымі губамі, калі яна смяялася і гаварыла, блішчалі маленькія вострыя зубы. Мардэр, са свайго боку, фантаніраваў інтэлектуальнымі феерверкамі. Яго рухавы, дрыготлівы рот, які рабіў нездаровае ўражанне сваёй блакітнаватасцю, амаль не закрываўся. Праўда, у Мардэра была звычка з вялікім напорам паўтараць адно і тое самае. Найперш ён палка настойваў, што цяперашні час, самым непрадузятым і прызнаным суддзёй якога ён лічыў сябе, — самы паскудны, самы безнадзейны з усіх часоў. Няма цяпер духоўнага руху, няма агульных тэндэнцый. Але найперш гэтаму часу бракуе асобаў. Ён, Мардэр, — адзіная асоба на ўвесь свет, і яго недаацэньваюць. Бянтэжыла толькі, што назіральнік і суддзя еўрапейскай пагібелі
— Ні пароды! Ні дысцыпліны! — грымеў ён так голасна і злосна, што пажылое герства за чырвоным ротвейнам здзіўлена павярнула галовы. — Жанчыны — і тыя выйшлі з-пад дысцыпліны! — крычаў ашалелы Мардэр. — Нічога не валакуць у каханні, з аддачы зрабілі гешэфт, яны такія ж плоскія і вульгарныя, як і мужчыны. — На гэтым месцы Нікалета засмяялася з такім выклікам, што Мардэр галантна дадаў: — Ёсць, вядома, і выключэнні!
І зноў пачаў аплёўваць. На яго думку, нямецкія мужчыны начыста страцілі ўсякае паняцце пра парадак і паважлівасць з таго часу, як адменена ўсеагульная вайсковая абавязанасць. Сёння праз гэтую трухлявую дэмакратыю ўсё зрабілася мішурой, падробкай, падманам, рэкламным штyкарствам.
— Калі б гэта не было так, — з горыччу пытаў Мардэр, — ці ж не быў бы я першым чалавекам у дзяржаве? Хіба ж звышчалавечая сіла і здольнасць майго мозгу не пакліканы вырашаць самыя істотныя праблемы грамадскага жыцця, а тым часам сёння, калі страчаны ўсе стымулы і маштабы правільнага разумення, мой голас, хай сабе і ледзь чутны, зрабіўся голасам нячыстага сумлення грамадства!
Вочы яго палалі, худы твар, які бледнасцю кантраставаў з чорнымі вусамі, сказіўся. Каб супакоіць яго, Нікалета нагадала яму, што ніводзін сучасны драматург не ставіцца сёння так часта, як ён. Ён злёгку ўлешчана ўсміхнуўся, але ўжо праз некалькі хвілін зноў азмрочыўся. І раптам закрычаў на Гендрыка Гёфгена, які заглыбіўся ў задушэўную гутарку з Барбарай:
— А вы служылі, мілы пане?
Гендрык, збіты спанталыку і абураны такім пагрозлівым зваротам, павярнуў да яго даволі разгублены твар. Мардэр грымеў:
— Адказвайце, мой пане!
Натужліва ўсміхаючыся, мой пан адказаў:
— Не, вядома, не... Дзякуй богу, не!...
І Мардэр пераможна зарагатаў:
— Вось вам і на! Ніякай дысцыпліны! Дзе тут асоба! Альбо ж вы мне скажаце, што ў вас ёсць дысцыпліна? Альбо, можа, вы асоба? Усё суцэльная мура, усё эрзац, чыстае плябейства і смердзь, куды вокам ні кінь, кyды ні плюнь!
Гэта ўжо было бессаромнае нахабства; Гендрык і сам не ведаў, як яму рэагаваць. Ён адчуваў, што закіпае; але дзеля дам, а яшчэ і таму, што яму імпанавала слава Мардэра, ён рашыў ухіліцца ад скандалу. Да таго ж яму падалося, што ў пісьменніка нешта з нервамі. Але як дзівосна і непазнавальна перамяніўся Мардэр — голас набыў злавесна прыглушаны тон, вочы зрабіліся прарочымі:
— Усё гэта скончыцца жахліва. — Ён прашаптаў гэта, але ў якія далячыні, у якія глыбіні заглянулі цяпер ягоныя вочы, што так адразу набылі такую пранікнёнасць? — Здарыцца самае страшэннае, папомніце маё слова, дзеткі, калі гэта здарыцца, я гэта прадбачыў, наперад адгадаў. Наш час гніе, ён смярдзіць. Успомніце мяне — я ўнюхаў гэта загадзя. Мяне круці не круці — не абкруціш! Я прадчуваю катастрофу, яна блізіцца. Яна будзе беспрэцэдэнтная. Яна праглыне ўсіх і ўсё, і нікога не будзе шкада, апрача мяне. Усё, што сёння стаіць, рассыплецца ўшчэнт. Усё прагніло. Я ўсё абмацаў, усё праверыў і пракляў. Калі ўсё грымнецца, пахавае і нас пад сабою. Мне і вас шкада, дзеткі, бо вы не зможаце пражыць ваша жыццё. А я пражыў прыгожае, цудоўнае жыццё.