Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Добры вечар, - адумаўшыся, сказаў маладзейшы з чатырох.

Той моўчкi скланiўся i зноў пачаў заганяць цвiкi ў дошку.

– Вы гаспадар?
– сказаў маладзейшы.

– Я гаспадар i там гаспадар, - паказаў ён рукой на дзверы ў хату. Слова "гаспадар" ён выгаварыў нейк так: "гспдр".

– Рыжы бык у вас ёсць?
– запытаў маладзейшы.

Той або не пачуў, або не разабраў цi не разумеў. Ён маўчаў. Маладзейшы стукнуў у хатнiя дзверы, i адтуль адразу ж выйшаў чалавек сярэдняга веку, у ботах, чорным пiнжаку i адкiнутымi назад валасамi.

– Вы гаспадар?

– Я тут жыву.

– Рыжы бык у вас ёсць?

– Нiякага быка тут няма. У мяне

няма.

У той жа момант усе шпарка выскачылi на двор i абступiлi быка. Тоўсты злаўчыўся i даў вялiкаю фiнкаю быку ў горла. Бык упаў на сагнутыя ў каленях пярэднiя ногi, i кроў хлынула з яго на мерзлую зямлю. Кроў пахла мокрым сiверам. Чалавек з адкiнутымi назад валасамi выйшаў на двор i разам з усiмi бачыў, як кончыўся бык. Малады ў летнiм пiнжаку сказаў адразу:

– Каб хоць раз укусiць чаго.

– Адзiн раз можна, а два не хопiць. Чаго ж вам прасiць есцi, калi ў вас гэтулькi мяса. Бярыце чыгуны i варыце.

Падазрона ён акiнуў вачыма невядомых прышэльцаў.

Адзежа яго была добрая, калiсьцi франтаватая, цяпер змятая i дзе-нiдзе заплямленая. Востры неспакой жыў у яго вачах i на твары.

– Прыгатуй чыгуны, - сказаў тоўсты.

– Чыгуны гатовы. Стаяць у хаце. Толькi ўзяць.

У яго яшчэ была i прыкрасць, што гэтыя невядомцы тут з'явiлiся. Нi словам, нi намёкам ён не пацiкавiўся, хто яны. Што ж! Брыдкi час, не варты чалавека. Чалавек не верыць сабе падобнаму. Вiдаць было, што гэты, з адкiнутымi валасамi, баяўся чапаць яму невядомых. Цiхом ён пайшоў у хату. Тым часам тоўсты ў кажуху вельмi спрытна ўвiхаўся. Ён ужо дзёр з быка скуру. Ён так увайшоў у гэты занятак, што, здаецца, забыўся на ўсё iншае. Апошняе сонечнае праменне знiкла з двара. Сонца зайшло. Папаўзло змярканне. Абыякавы стары паклыбаў да ганка. За iм i два, апроч тоўстага.

– Памагайце, - сказаў ён, i ўсе вярнулiся.

Быка абдзерлi нешта вельмi хутка, яшчэ завiдна.

– Трэба ж чыгуны ўзяць, - сказаў старэйшы.

– Па чыгуны пойдзем разам, - абазваўся той, што мёрз у летнiм пiнжаку. I гэта было вострае выяўленне таго, што чалавек не верыць нiкому з людзей. Не трэба спускаць другога з вока. Тоўсты ўскiнуў наапашкi кажух, якi ляжаў пры сцяне на зямлi, i ўсе пайшлi ў хату. Першы iшоў старэйшы. Ён пачынаў рабiцца вельмi дзейны. У сенцах той ужо канчаў труну. Яму свяцiла самаробная свяцiльня: у чарапку плаваў у чымсьцi чорным i гарэў кнот. Усе, i трунны майстар следам, увайшлi ў хату.

Перш за ўсё было штосьцi падобнае да кухнi ў сялянскiм дамку. Цеснаваты пакой з глiняным токам замест падлогi, пабеленыя сцены, варыстая печ i свечка на лаве. Яна i асвятляла ўсё. Але самае першае, што кiнулася ў вочы ўсiм чатыром, гэта вось што было. На засланым белым прасцiрадлам тапчане ляжала мёртвая дзяўчына. Гэта быў яшчэ падростак. Сiняя паркалёвая спаднiца абгортвала яе ногi. Роўна ляжалi ступенi яе ног у толькi што пашытых (швы з белых нiтак былi свежыя) пантоплiках з чорнага корту. Твар васковага колеру, худзенькi i дробны, лобiк высокi. Завостраны нос i такiя ж плечы ў рудой кофтачцы, вельмi падобнай (каб толькi не колер iншы!) на тую, што вiсела на двары. Самаробная, звязаная з нiтак. Спушчаныя шчыльна вейкi цёмнага колеру, i было ўражанне, што з-пад iх глядзяць i сочаць за ўсiм вочы. Зусiм яшчэ дзiця была гэтая нябожчыца. Год пятнаццацi цi чатырнаццацi дзяўчына сядзела каля гэтай нябожчыцы ў галавах i глядзела на чатырох, што ўвайшлi ў хату. Позiрк яе быў спакойны i ўраўнаважаны, ён як бы гаварыў: няхай вас увойдзе сюды хоць сто чатыры, нiчога на свеце ад гэтага не зменiцца. Валасы на яе галаве былi густыя i цемнаватыя, лоб высокi, выпраўка бадзёрая, i ў вачах веданне нейкага

вялiкага сэнсу. I гэтая была ў сiняй паркалёвай спаднiцы i ў самаробным кафтанiку з ваўняных нiтак, толькi ўжо вiшнёвага колеру. Твар у гэтай быў як вытачаны, з пэўнымi цвёрдымi рысамi, i ў сцiснутых губах вызначалася адлюстраванне таго, што хутка ўжо тут усталюецца натура. Адна рыса iшла цераз увесь твар i перакрывала сабою ўсё: як бы ўсё гэтай дзяўчынцы здавалася звыклым i нiчога дзiўнага нiдзе. На свеце няма з чаго дзiвiцца, бо ўсё такое, якое яно ёсць.

З другога канца тапчана стаяў на каленях на зямлi той, з адкiнутымi назад валасамi, i, схiлiўшы галаву, трымаў лоб на канцы тапчана, каля ног мёртвай дзяўчынкi. Тое, што ўвайшлi ў хату i стукалi нагамi, не падняло яго з калень. Ён i не зварухнуўся. Не зварухнулася i дзяўчынка, што сядзела ў галавах нябожчыцы. Той, што рабiў у сенцах труну, на пальчыках падышоў да ўкленчанага чалавека i далiкатна паклаў яму руку на галаву. Ён як бы гладзiў яго па галаве. Цiха ён сказаў:

– Труна гатова.

Чалавек падняўся з калень i ўтрапёным позiркам азiрнуўся. Невядомыя прышэльцы стаялi ля парога i маўчалi. Тоўсты, у кажуху, першы абазваўся:

– Мы прыйшлi па чыгуны.

Чалавек перасмыкнуў сцiснутымi губамi i сказаў да дзяўчыны:

– Ганна, дай людзям чыгуны.

Пакуль Ганна даставала з-пад печы два вялiкiя чыгуны, ён паглядзеў у твар кожнаму i роўным тонам сказаў да ўсiх:

– Калi вы, або каторы з вас напроцi ночы не пойдзе ў дарогу або яшчэ i заўтра будзе тут адпачываць цi як там яму выйдзе, то можа хто з вас, браткi, памог бы мне пахаваць яе. Выкапаць яму трэба, занесцi i зрабiць што трэба.

– Вы ж тут удвух, - абазваўся тоўсты.

Як толькi ён так сказаў, той, што рабiў труну, зiрнуў на яго з маўклiвым дакорам, i ён, з выглядам абвiнавачанага, спусцiў доле вочы. Вельмi ж вiдно было ў гэты момант, якая гэта добрая, мяккая, лагодная натура. Выгляд у яго стаў адразу такi, што яму ўжо як бы i не патрэбна стала чужая дапамога. Ён маўчаў i беспарадна як бы чагосьцi шукаў вачыма ў пустых кутох.

Тады абазваўся ў чырвонаармейскай зношанай адзежы. Ён сказаў:

– Я памагу, толькi раней каб мяса прычакаць i хоць колькi разоў укусiць. Я не вытрымаю з голаду. Мае зубы могуць цяпер раструшчыць камень.

Ледзьве ён паспеў сказаць палову гэтай фразы, як шпарка выткнуўся паперад той самы старэйшы, у якога халодная абыякавасць i безнадзейнасць, здавалася, навекi асталявалiся на твары. Ён паволi перасмыкнуў губамi i нейкай адной рысай у сябе памiж вачэй i з жудасным акцэнтам сказаў шпарка, быццам баючыся, што яго не захочуць слухаць:

– Я пайду памагаць.

I ў той жа момант плечы яго страсянулiся, i ён хапiўся за твар рукамi. Ён плакаў. Што такое здарылася? Адкуль гэта ў такi час, калi спарахнелыя ў зямлi лацiняне нiколi яшчэ не мелi такога блiскучага апраўдання сваёй прымаўцы: "чалавек чалавеку воўк". I нiхто гэтаму не здзiвiўся i як бы не заўважыў нават гэтага здарэння. Толькi таўсматы нездаволена зiрнуў на слабавольнага плаксуна, i нават як бы пагрозай зварухнулiся яго вочы.

– I я памагу, - сказаў той, што быў у летнiм пiнжаку.

– Зварым мяса, паямо, бо ўмiраем з голаду, i паможам усе. У момант усё зробiм, - сказаў таўсматы.
– Дзе чыгуны?

I ўсе яны выйшлi з чыгунамi i сталi валтузiцца з мясам. Вады набралi з студнi i напоўнiлi ею i мясам чыгуны, але мяса не мылi. Нiхто пра гэта i не падумаў. Прайшло можа тры хвiлiны, не больш, як два чыгуны стаялi па каменнях i пад iмi гарэў агонь. Раптам з хаты шпарка выйшаў той, што рабiў труну. Ён здаваўся вельмi ўстрывожаны. Шпарка ён прагаварыў:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога