Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Што гэта тут за месца? Як называецца? Я тут не быў раней.

Чалавек маўчаў, а Гануся павярнулася да яго. Змена адбылася на яе твары. Гэта было вельмi падобна да таго, як раптам бацька яе пажвавеў быў, калi ў яго знайшлася прычына выказаць сваё чалавеку. Быццам Гануся на момант адарвалася ад забыцця.

– Тут Магiлеўская вобласць, - сказала яна.

– Ведаю. А раён?

Яна сказала i раён.

– А гэты кут?

– Хата, дзе радзiўся мой бацька. А вёска за ляском. Спалена. Адны асмалкi.

– А тут праходзiць шаша, што памiж Масквой i Варшавай?

– Недалёка.

– Ага. То вы можа чулi такi маёнтак Бранчычы?

– Не, я не чула.

– Ага. Ну, добра.

– А хiба тут былi маёнткi?

– Ну то саўгас можа быў. Проста назва Бранчычы.

Быццам бы на тое, каб хутчэй спынiць гэтую сваю ж гаворку, ён вельмi шпарка перасеў з лавы на падлогу i неўзабаве лёг i заплюшчыў вочы. Жвавасць сышла з Ганусiнага твару, але яшчэ нейкi час успышкi яе ажывалi.

I ў

гэтыя моманты яна вельмi была падобна да свайго бацькi. Той жа, што стаяў поплеч яе, за гэты час нават i не паварушыўся, быццам нiчога не чуў, цi не цiкавiўся нiчым, або i не разумеў нiчога. Ноч цягнулася далей. Святло ў хаце яшчэ больш меркла. Вiдаць стала, што на небе ўзышлi зоры. Яны стаялi ў акне густа, i нават заўважалася, што цёмнае неба стаiць на мяжы з сiнiм колерам.

Раптам той шпарка падняўся з падлогi i падышоў да маўклiвага чалавека, што так пiльна стаяў над нябожчыцай.

– А вы не ведаеце Бранчыч? На самай шашы. Адсюль павiнна быць недалёка. Дзе гэта, i ў якi бок? А Божа мой, Божа. Калi ведаеце - выведзiце на дарогу.

Гэтыя словы, тонам просьбы i адчаю, ён сказаў як у пустынi. Той, да каго ён казаў, нават i не паварушыўся.

– Што вы маўчыце?! Вам цяжка слова сказаць?

Той раптам схiлiў галаву i перахрысцiўся па-каталiцку, пяцьма пальцамi.

– Ён молiцца, не чапайце яго, - сказала Гануся.

Гэты, у лёгкiм пiнжаку, таксама схiлiў галаву i перахрысцiўся па-каталiцку. Пры гэтым у яго была нейкая заўзятасць, як бы ён гэта сумысля, каб яго бачылi. Гануся паглядзела на яго, i на яе твары нiчога не адлюстравалася. Тады ён цiха запытаў Ганусю:

– А вы як жагнаецеся? Трыма цi пяцьма пальцамi?

Можна было ўлавiць у яго голасе такiя ноты, што як быццам бы ён надаваў гэтаму пытанню нейкае адмысловае значэнне.

– Я i не жагнаюся i не хрышчуся, - адказала яна, i як бы з нотамi нездавальнення, што ёй не даюць стаяць i маўчаць. Колькi ў ёй было ў гэты момант сталасцi! I адказ яе быў не так сабе. А можа гэта яна штосьцi зразумела ў яго запытаннi i трапна адказала яму. Нездаволены, ён цiхом падаўся на ранейшае месца i лёг на глiняную падлогу гэтай хаты. Панавала вялiкае маўчанне. Нябожчыца ляжала ў труне, i двое стаялi над ею. Тым часам загрукалi на ганку i сенечнымi дзвярыма. Вярнулiся далакопы. Усе яны як ёсць увайшлi ў хату. I ў ва ўсiх iх адбылася нейкая змена. Нейкая адна, ужо агульная iм усiм рыса з'явiлася ў iх. Гэта была не тое што якая заклапочанасць цi ўзбуджанасць. Але можа i гэтага былi некаторыя адзнакi. Самае ж важнае, што было ў iх, гэта як бы iх агульнае дачыненне да адной справы. Гэта яднала iх. Цяпер яны былi ўжо быццам нейкiя змоўшчыкi. Не ведаючы адзiн аднаго, яны ў невядомым iм месцы нядаўна выкапалi магiлу невядомай iм асобе. Капалi разам, пад зорным небам, уночы, перамагаючы свае пакуты. Вельмi можа быць, што тут кожным з iх кiравала залежнасць аднаго ад усiх. Напэўна так было. Нiхто не хацеў, не мог i баяўся быць чым-небудзь непадобным да iншых у час гэтага, можа нават i страшнага, iх спаткання. Што было б, каб хто з iх заявiў, што ён не хоча рабiць таго, што робяць iншыя? Кампанiя ж iх i так ледзьве трымалася гнiлымi абручамi. Праўда, адзiн з iх ляжаў цяпер на падлозе, але невядома яшчэ, што пра яго думалi. I хто ведае, можа яму што-небудзь ужо рыхтавалi. Але i не толькi гэта было ў iх усiх. Тут магло быць яшчэ i пачуццё хоць якой змены iх стану. Галоднае бадзянне на холадзе, i раптам - нейкi занятак, справа, а можа i апаражненне цёплай хаты ад мёртвага чалавека. Мёртваму нiчога не трэба. Жывому патрэбен цёплы прытулак. Уцягненыя ў нейкую дзейнасць, тоячы кожны ў сабе сваё, усе ўвайшлi ў хату i сталi пасярод яе.

Бацька нябожчыцы парушыў цiшыню моцным голасам.

– Гануся, - сказаў ён, - развiтайся з ею.

Адразу ён падышоў да Ганусi i абняў яе адной рукой за плечы. Абое поплеч, яны падышлi да труны i ўкленчылi перад ею. Ён дакрануўся лбом да белай, як паркаль, рукi нябожчыцы i пацалаваў руку. Пасля пацалаваў у нябожчыцы пантоплi на нагах i лоб. Пасля стаяў i глядзеў, як Гануся цалуе ў нябожчыцы твар i рукавы кофтачкi. Пасля ён i той, што рабiў труну, узялi века i зачынiлi труну. Раптам ён прыадчынiў века i зiрнуў яшчэ раз на нябожчыцу. Зiрнула i Гануся. Зiрнуў i той, што рабiў труну. А пасля гэтага зачынiлi ўжо навек. I пачалi браць труну, каб несцi. Нейк разам усе схлупiлiся i перашкаджалi адзiн аднаму. Труну ўзялi ўшасцёх. Першая пара iшла: немец, самы старэйшы, i з iм таўсматы ў кажуху. Сярэдзiну труны ўзяла пара: самы маладзейшы i той, што рабiў труну. Труну пачалi паднiмаць ужо, як раптам узварушыўся той у летнiм пiнжаку, што ўсё спаў на падлозе. Нейк сагнуўшыся, як бы ў яго гарэла ўсё ўсярэдзiне, ён падбег да ўсiх, i сонны, i збянтэжаны, i паглыблены сам у сябе, чамусьцi пачаў браць труну там, дзе ўжо трымаў яе той, што i зрабiў яе. Убачыўшы каля сябе соннага памагатага, ён саступiў яму месца i сам разам з бацькам нябожчыцы ўзяў труну ў галавах. Апроч Ганусi, больш тут людзей ужо не было. Гануся i пайшла адна за труною. Калi сыходзiлi з ганка, Гануся азiрнулася была, каб зачынiць сенцы, але не зачынiла. У сенцах, так як i ў хаце, было пуста i гола. Ганак быў нiзкi, на адну ступеню. Сышлi з труною з яго лёгка. Ноч стаяла ў самым сваiм разгары. Яна была ясная. Поўны месяц стаяў высока, i ў гэтай частцы неба не было зор. Мароз без ветру, i цiшыня. Прымерзлая

зямля шарэлася далёка ў гэтым спакоi яснай ночы. Голыя дрэвы здавалiся чорныя i вельмi высокiя. З труною прайшлi двор i штосьцi падобнае да саду з рэдкiх дрэваў. Прайшлi полем i апынулiся на ўзлессi. Лес быў невысокi, або малады, або каржакаваты. З яго тхнула спакойным пахам смалы i кары. Адсюль вiдна была апусцелая хата. Не так чорны яе сiлуэт, як асветленае акно. Свечка асталася гарэць у ёй. Акно ледзь свяцiлася. Свечка ўжо мусiць канала. Дол быў выкапан тут жа, на самым узлессi, каля вялiкiх трох дрэваў. На горб выкiнутай зямлi i паставiлi труну. Месячная вiдната была i ў лесе памiж дрэў. I маўчанне было вялiкае. Той, што рабiў труну, шпарка адышоўся некуды ўбок, i вiдно было, што ён прыгнуўся i шукае чагосьцi на зямлi. Неўзабаве ён вярнуўся з скруткам вяроўкi i распусцiў яго. Можна сказаць, што з гэтага моманту ён пачаў тут распараджацца. Ён сказаў, калi i як прыўзняць труну, каб працягнуць пад яе дзве столкi вяроўкi. Ён сказаў, калi i як пачынаць спускаць труну ў яму. Тут ляжала рыдлёўка недзе памiж дрэў. Той, што рабiў труну, пашукаў яе i знайшоў. Таксама, як i шукаючы вяроўку, ён прыгiнаўся i ўглядаўся ў зямлю. Было падобна, што можа гэта ён сам тут i пакiнуў быў i вяроўку i рыдлёўку. Ён i пачаў засыпаць магiлу. Усе стаялi. I вось тыя чатыры сталi гаварыць.

– Адной рыдлёўкай вельмi марудна. Нашто мы рыдлёўкi занеслi ў сенцы, сказаў самы маладзейшы.

– А там мяса на двары ляжыць. Сабакi цi ваўкi яго могуць з'есцi. I так прыйдзе хто, - сказаў таўсматы ў кажуху.

– Я зараз памру з голаду i холаду, - сказаў той, што быў у летнiм пiнжаку.

I раптам сагнуўся ён яшчэ больш i подбегам рушыў туды, дзе крыху яшчэ свяцiлася хатняе акно.

– Божа, - сказаў самы старэйшы.
– Божа, Божа!

Яго смутак быццам напоўнiў сабою ўвесь свет. Украдкам, нiбыта баючыся, ён паклыбаў у бок хаты, прыгорблены i скрыпучы. I кашляў ён ужо скрыпам, i гаварыў, i нават у абутку яго штосьцi скрыпела. Не адышоўся ён яшчэ i пятнаццацi крокаў, як таўсматы рушыў за iм следам.

– Гаспадар, - сказаў самы маладзейшы да Ганусiнага бацькi, - я ледзьве стаю на нагах. Я баюся, што ўпаду. Я пайду хоць лягу на падлозе.

– Iдзi i кладзiся, але не на падлогу, а на печы прымасцiся, калi яны яшчэ там не занялi месца. Спяшайся. Або на лаву дзе. Там у хаце, памiж печы i кутом, дзе стаяла труна, абмацаеш цi ўбачыш дзверы. Адчынi iх i ўвойдзеш у халодны пакой. Там ляжаць на стале чыстыя лахманы, бяры iх сабе на пасцель.

Малады шпарка пайшоў. Ясна ноч стаяла ў самай сваёй глыбiнi. Гануся, бацька i той, што рабiў труну, паволi засыпалi магiлу. Бацька стаў на каленi, а за iм i астатнiя. Кожны дакрануўся лбом да свежай зямлi. Пасля, цiха гаворачы, пайшлi.

– Каб ведаць, што гэта за людзi, - сказаў той, што рабiў труну.

Спакойным тонам знаўцы таго, што робiцца на свеце, Гануся адказала:

– Кожны з iх ратуе сябе.

Бацька яе сказаў:

– Два з iх немцы, адзiн беларус, а чацверты паляк.

– Вы не памыляецеся?
– сказаў той, што рабiў труну.

– Мой бацька ў такiх справах не можа памылiцца, - сказала Гануся.
– Ён з гаворкi пазнае, з якой нацыi хто.

Ганусiн голас не быў спакойны, хоць i было ў iм крыху разважлiвасцi. Утрапенне не пакiдала яе. Утраiх увайшлi яны ў сенцы i ўбачылi, што бычынае мяса, вялiкiмi мерзлымi кавалкамi, ужо ляжала тут, на зямлi. Вiдаць, што чатыры бадзякi ўжо асталёўвалiся тут. У хаце ж яны ўжо гаспадарылi. Ужо ў печы гарэў агонь, i зноў у чыгунах варылася мяса. Водсвет з печы падаў на сцяну i асвечваў хату. Свечкi ўжо не было. Усе ўчатырох стаялi пасярод хаты ў нейкiм як бы ўзбуджэннi. Маладзейшы трымаў пад пахаю нейкую старую вопратку, а той, што быў у летнiм пiнжаку, дапытваў яго:

– Хто табе сказаў, што там у пакоi ляжыць адзежа? Ты ўжо з гаспадаром паспеў пасябраваць без нас? Давай!

– На!
– адказаў малады.
– Бяры.

Той узяў старую вопратку, адразу палез з ею на печ i адразу там умасцiўся ляжаць. Самы старэйшы падышоў да печы i адразу задрамаў, стоячы пры агнi. Таўсматы i малады селi на лаву i раз-поразу зазiралi ў печ. Чыгуны кiпелi. Агонь палаў. Ганусiн бацька зняў з тапчана прасцiрадла i пайшоў у той, як ён сам казаў, "халодны пакой". У яго вялi дзверы непадалёку ад печы, заўсёды дагэтуль зачыненыя. Неўзабаве ён вынес адтуль ахапак старой адзежы, сапраўды "лахманоў", i паслаў на тапчане пасцель. Гануся адразу лягла i заснула. Бацька лёг каля яе, з самага краю i, тварам угару, ляжаў, не спаў i глядзеў у столь. Той, што рабiў труну, лёг на голую лаву пры сцяне, i хто яго ведае, цi спаў, цi так ляжаў сцiшыўшыся. Тым часам з печы злез той i адразу сунуўся ў печ.

– Трэба даставаць мяса i есцi, - сказаў нецярплiва ён.

– Сырое яшчэ, - прахапiўся ад свае дрымоты самы старэйшы.

Таўсматы высунуў нейкiм ражном з печы чыгуны, а малады кiнжальчыкам пачаў выкладаць мяса проста на лаву. Яно яшчэ было гарачае, а яго ўжо хапалi i пхалi сабе ў раты. Усе ўчатырох.

– Мне нядобра, - сказаў самы маладзейшы i лёг па лаву. Тыя ўтрох скончылi есцi, па чарзе выпiлi з чыгуноў юшку i палезлi на печ. Упокат яны там адразу заснулi ў цяпле. Iшла хвiлiна за хвiлiнай. Агонь у печы згас, i жар датлеў. Ужо не было па сцяне водблескаў, i ў хаце сцямнела. На печы не ўсе спалi спакойна. Хтосьцi там кiдаўся ў сне, штосьцi гаварыў. Чуцён быў i скрыпучы кашаль. Гануся падняла галаву, i пачуўся яе моцны шэпт:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога