Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Бацька, дзе ты?

– Тут, - абазваўся бацька. Ён стаяў пры акне i ўглядаўся ў яго.

– Хадзi сюды, - сказала Гануся.

Ён падышоў i сеў ля яе, а той, што рабiў труну, устаў i сеў там жа, на лаве.

– Бацька, я больш не магу спаць, - сказала Гануся.

– Трэба прычакаць дня, - пачуўся шэпт таго, што рабiў труну.

– Будзем чакаць дня, Гануська, - сказаў бацька.

Гэтая гаворка траiх была такая зладжаная, што льга было б заўважыць: яны блiзкiя адзiн аднаму, усе ўтраiх. Нешта адно жыло ў iх душах. Маўклiвае чаканне пацяглося далей. Вiдно было праз акно, як пачало цямнець неба.

Той, што рабiў труну, падняўся i зашпiлiў на сабе вопратку. У ёй ён ляжаў i сядзеў.

– Здаецца, адлега пачынаецца на дварэ, - сказаў ён шэптам. I зноў лёг. На печы кашлялi, кiдалiся, гаварылi са сну. Гануся цярпела ноч. I вылежала так да канца ночы. Яна адчула, што ноч падышла да канца, хоць нiякiх адзнак таго яшчэ не было. Яна прыўзнялася i зашаптала

бацьку ў вуха:

– Татуля... Бацька... Ужо ноч прайшла... Так i ўсё гэтае злое мiнецца. Самае важнае - нам перачакаць. Так дзень за днём.

Ён падняўся i сеў.

– Дзень пачынаецца, - сказаў ён такiм тонам, як бы гэта штосьцi вельмi важнае адбылося. I зноў змоўклi. I зноў пацягнуўся час. Ранiца iшла паволi. Дзень пачынаўся хмурны. Раптам знiклi рэдкiя зоры i святло з неба. Вiдны сталi сцены ў хаце i дзверы, адчыненыя ў той "халодны пакой". Чакалi дня, а як ён прыйшоў, не ведалi, як пачаць яго. Усе паглядалi на печ, што далей будуць рабiць няпрошаныя начлежнiкi. А яны ўсе так жа неспакойна спалi. Ужо Гануся ўстала, увайшла ў "халодны пакой", расчынiла там нейкае цеста. Ужо той, што рабiў труну, наперасекаў многа жэрдак на дровы. Ужо Ганусiн бацька, схаваўшыся ў "халодным пакоi" ад сваiх нязнаных начлежнiкаў, дастаў цiхом з-пад пiнжака пiсталет, разабраў яго i зноў сабраў. А тыя ўсё ляжалi на печы i нават як бы спалi. Цяпер ужо вiдно было i як мае быць чутно: час ад часу рваўся скрыпучым кашлем самы старэйшы. Самы маладзейшы час ад часу енчыў слабым голасам. Таўсматы штосьцi ўсё праз сон гаварыў, але не так, як учора ўдзень, а па-нямецку. Той, што ў лёгкiм пiнжаку, раптам прахапiўся i пракрычаў чыстай польскай мовай штосьцi аб тым, што ён даў абяцанне перад вялiкай усясветнай справядлiвасцю ненавiдзець фашыстаў, пакуль будзе жыць. Самы малады, быццам ускрылены гэтым польскiм крыкам, крыху прыўзняў галаву i з нотамi агню ў вялым ад хворасцi цi слабасцi голасам як бы растлумачыў таму паляку (бо пакуль гаварыў, глядзеў на яго), што ён толькi дзеля таго дзяцей будзе мець, каб яны маглi выхаваць у сваiх дзецях нянавiсць да фашыстаў. Вiдаць, што гэтая думка, цi праўдзiвей сказаць, фармулiроўка думкi, склалася ў яго не адразу i напластоўвалася з цягам часу. Самы старэйшы, той, што кашляў, падняў галаву i раптам, як бы што ўспомнiўшы цi адумаўшыся, кiнуўся зноў i ляжаў, больш не варушачыся i стрымлiваючыся, каб не кашляць i не абзывацца. Збоку гэта льга было заўважыць. Таўсматы ж нават i не паварушыўся. Але вiдаць, ён чуў усё, бо не спаў. Часамi ён расплюшчваў на момант вочы. Тым часам Гануся падпалiла ў печы, узяла з-пад прыпека скавараду, насыпала з паперы на яе цёртых канапель i расцiснула паверх цеста. Неўзабаве яна спякла такiм парадкам тры скавароднiкi, пульхныя i тоўстыя. Яна, бацька i той, што рабiў труну, стоячы пры печы, адразу i з'елi iх.

– Як мне хочацца малака!
– сказала Гануся, пасля чаго ўсталявалася маўчанне.

Дзень панаваў ужо на дварэ. Ён быў хмурны. Час усё iшоў, а тыя з печы не злазiлi. Ужо напэўна за паўдня мiнула, а яны ляжалi. Самы старэйшы зноў пачаў кашляць. Ганусiн бацька падняў руку i штурхануў самага маладога ў нагу. Той адразу прыўзняў галаву, паглядзеў на чалавека i мiргнуў унiз вачыма. Было ўсё падобна, што ён i спадзяваўся, што так усё будзе. Ён вычакаў момант, асцярожна споўз на край печы i ўкрадкам злез на зямлю. Моўчкi, як згаварыўшыся, выйшлi яны ўдвух з Ганусiным бацькам у сенцы.

– Перакусiць чаго трэба, - сказаў пошапкам Ганусiн бацька так, як бы ведаў гэтага маладога чалавека, бадай што хлапчука, здаўных.

– Мне не можна, - сказаў той.
– Я захварэў. Я многа галадаў, а мяса было недаваранае, а я яго ўчора многа з'еў. Цяпер у мяне як быццам усё рвецца ўсярэдзiне. У мяне ў жываце ные i сцягваецца.

– А есцi табе не хочацца?

– Не. Я зусiм аслабеў.

– Кладзiся на тую пасцель, дзе мы спалi.

– А яны ўжо i так заўважылi, што я з вамi добра.

– Ты iх баiшся?

– Iх тры, а я адзiн.

– Не бойся. I нас тры.

– На мне могуць быць вошы. Я не лягу на вашу пасцель.

Ганусiн бацька памаўчаў i кiўнуў галавой.

– Дык вылежвайся сёння на печы. Яшчэ адно. Ты з палону ўцёк?.. Ты не бойся. I я ад немцаў уцёклы.

– З палону. Як вы ўгадалi?

– У мяне ж галава на плячах.

Малады чалавек раптоўным рухам хапiў руку Ганусiнага бацькi i страсянуў яе. Пасля чаго пайшоў у хату i зноў уцiснуўся на печы памiж тых. Нейк адразу пасля гэтага той, што рабiў труну, Ганусiн бацька i Гануся выйшлi з хаты, добра зачынiлi сенцы i, даўшы добрага кругу, па адным, а не разам, абышоўшы той лясок, на краi якога з мiнулай ночы з'явiлася свежая магiла, сабралiся ў нейкай вузкай i доўгай градзе старых дрэў. Тут расло некалькi дубоў, вязаў, бяроз i многа алешыны. I пад iмi гусцiўся крушыннiк. У гэтым крушыннiку яны абгледзелi ляжачую старую бярозу, вывернутую навальнiцай з карэннем. Яна ўжо ўтрухлела i абрасла высокай мятлiцай. Ганусiн бацька выцягнуў з-пад дрэва аўтаматычную нямецкую вiнтоўку i набоi да яе, напакаваныя ў вялiкi шкляны слой i накрытыя вечкам з бляхi. Ён добра абгледзеў вiнтоўку. Утраiх селi на дрэва, i ён пачаў

разбiраць зброю. I ён сам, i Гануся, i трэцi чысцiлi часткi вiнтоўкi. Падоўгу адцiралi iх. Прайшло можа гадзiн тры. Ганусiн бацька дастаў з кiшэнi бутэлечку з памазачным алеем i перамазаў iм вычышчаныя часткi вiнтоўкi. Пасля ён сабраў вiнтоўку i зноў паклаў на ранейшае месца. Вось i дзень пачаў канчацца. Такiм жа вялiкiм кругам, па адным, яны пайшлi назад. На тварах iх была напiсана панурасць i скруха. Як бы нехаця ўвайшлi яны ў хату. Тыя ўсё ляжалi на печы. Чатыры пары ног тырчэлi з яе на хату. Старэйшы кашляў ужо бесперапынна. Усе ўвайшлi ў "халодны пакой". Гэта была чыстая хата пасля кухнi. Адно акно было без шкла i пазастаўлена фанерай. Тут i сапраўды было холадна. I апроч аднаго стала, нiчога больш не было. Гануся дастала з шуфляды гэтага ж стала хлеб i сала, i, стоячы над адчыненай шуфлядай, усе елi. Здавалася, што тут i спрадвеку была такая пустэча. Бо i ў хаце гэтай, i ў сенцах, i на двары, усё было пуста i гола. Пачынала змяркацца. Ганусiн бацька стаў на стол, дастаў рукою столь i выцягнуў з-за бэлькi скручаную ў жмут газету. Ён яе разгарнуў i разаслаў на стале. Гэта была "Правда", з таго ж самага месяца. На газету ён паклаў кавалак хлеба i выйшаў з пакоя. Ён зноў штурхануў у нагу самага маладога. Той паслухмяна злез з печы, нават не стараючыся не трывожыць тых. Тым, вiдаць, гэта ўжо не надакучала. Ганусiн бацька ўвёў яго ў "халодны пакой" i паказаў на хлеб на газеце:

– Еш.

Той працягнуў руку да хлеба i нейк скалынуўся. Ясная адзнака была, што ён яшчэ не ўмiраў ад свае хваробы i слабасцi. Ён добра змянiўся ў твары. Хоць на момант.

– З гэтага лiстапада газета? З Масквы? Значыцца, яшчэ жыве Масква? I Саюз Савецкiх рэспублiк жыве?.. Дзе вы ўзялi газету? Як дасталi?

– Знайшлi ў полi. Я думаю, што з савецкага самалёта.

– Даўно?

– За дзень да таго, як вы тут з'явiлiся... А хто вы?

– Я студэнт педагагiчнага iнстытута ў Менску.

– Вам ломiць каленi?

– Ломiць.

– Вы не толькi атруцiлiся мясам. Больш за ўсё ў вас таго, што вы захаладзiлiся. Зараз мы вас будзем кармiць i адаграваць.

Дзiўная была раптоўная змена ў гэтым маладым чалавеку. Ён колькi разоў укусiў хлеба i пакiнуў есцi. Ён стаяў нерухома.

Але здавалася, што ён зробiць зараз нешта вялiкае i патрэбнае ўсiм, i да гэтага ён доўга iмкнуўся i толькi цяпер як мае быць дасягнуў гэтага. Твар яго як бы свяцiўся.

– Жыве наша бацькаўшчына!.. Я з усiх сiл буду старацца, каб ачуняць!.. А хто вы такiя? Што вы за людзi, што тут так жывеце?

– Iдзi ляжы. Я пасля табе раскажу, - сказаў Ганусiн бацька.
– Я нешта прыдумаю, каб пакласцi цябе дзе iнакш.

Не зганяючы з твару новых рыс надзеi i веры, малады чалавек зноў уцiснуўся на печы памiж тых. Ужо зусiм пачало змяркацца. I вось новая заклапочанасць i ажыўленне заўладала ўсiмi, хто мучыўся сваёй душой, стоячы на нагах, а не лежачы. Утраiх шапталiся, збiралi ўсялякую адзежу i рэшткi яе. Паставiлi тапчан пры печы. Гануся паслала пасцель на тапчане з усяго, што толькi льга было знайсцi. Зноў Гануся падпалiла ў печы i грэла ваду ў чыгуне. Пакуль накармiлi студэнта хлебам i цёплай вадой, быў ужо вечар у добрай пары. Ганусiн бацька даў яму бялiзну. Ён доўга выцiраўся сваёй бруднай кашуляй i выкiнуў яе пасля ў сенцы. А сам у чужой бялiзне лёг. Яго акрылi нейкай вопраткай, i, можа быць, iлюзiя поўнага шчасця ўсцешыла яго ў гэтыя хвiлiны. Твар яго жыў павевамi надзеi, веры i радасцi. Ён ляжаў нерухома i глядзеў праз акно ў зорную прастору. Зоры ў небе ўзышлi густа, i неба зiхацела над змрочнай зямлёй. Ён усё глядзеў угару. Ён думаў пра зоры, пра тое, што на дварэ, мусiць, бралася на мароз, пра дрэва, вялiкi i чорны сiлуэт якога вырысоўваўся ў вакне, i пра сваю нечаканую радасць. А як жа! Ён знайшоў сваю радзiму. Ён дажыўся да вялiкай радасцi. Ён не мог спаць ад шчасця. Ён баяўся паварушыцца. Яму пачало здавацца, што нерухомасць хутчэй паднiме яго на ногi. I ён стараўся. Што робiць з чалавекам надзея i вера! Можна сказаць з пэўнасцю, што яны, гэтыя дзве вялiкiя сёстры, могуць заступiць месца дасягнутай мэты i ашчаслiвiць чалавека. Быццам дух радаснай надзеi запанаваў тут. Як бы настрой гэтага маладога чалавека ўзбудзiў да прагi i iмкнення душы ўсiх тут. I той, што рабiў труну, i Ганусiн бацька, i сама Гануся не маглi i не хацелi заснуць. Але тут радасць надзеi не была чыстая. Яна была атручана тым, што адбылося i пячаць чаго не знiмеш нiколi. Вельмi можа быць, што i Гануся адчувала гэта. Напэўна, i яе душыў смутак. Ёй, як i ўсiм тут, трэба было спадзявацца на час. Гэты верны доктар можа вылечыць уражаную душу i зняць з яе пячацi перажытага.

Ганусiн бацька i той, што рабiў труну, селi поплеч на лаве i маўчалi. Было падобна, што яны спяць седзячы. Гануся паставiла табурэт пры самых дзвярах у сенцы i там сядзела.

На печы таксама не спалi. Цi то там ужо за доўгi час адаспалiся, цi то кожны пачаў даходзiць да цвёрдай свае думкi, адзiнай патрэбнай яму. Льга было заўважыць у ясным змроку зорнай ночы, што адзiн з тых трох, найбольш, мусiць, апанаваны ўтрапеннем, сеў i звесiў з печы ногi. Ён так сядзеў i калываўся ў бакi. Праз колькi часу хтосьцi на печы яшчэ пачаў паднiмацца. I гэты сеў акрай печы i звесiў ногi, побач таго.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога