Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

– Дзе тут вада?
– пачуўся яго моцны шэпт.

Гэта быў той, што больш за ўсiх перакалацiўся на холадзе ў летнiм пiнжаку i ў жаночай шапцы, звязанай з нiтак. Гануся паднялася з табурэта, папацёмку разграбла ў печы жар i раздзьмула агонь. Яна запалiла лучыну i набрала ў нейкую пагнутую бляшанку вады.

– Калi будзе ласка, сюды падайце, - зноў сказаў той. Польскi акцэнт яго вымовы быў цяпер вельмi моцны. Вiдаць, што ён ужо не дбаў аб дасканаласцi свае вымовы па-расейску. Аслабеў, схварэўся, i не да гэтага яму было. Або прытупiлася пачуццё самаабароны. Вiдаць, што гэтае пачуццё было ў iм раней, бо чаго ж бы ён так стараўся, каб не ўжыць польскага слова.

– I мне, калi ласка, вады, - сказаў студэнт.

– I мне, прашу, - з жудасным нямецкiм акцэнтам сказаў той, што першы сеў на печы. Гэта быў самы старэйшы.

I таўсматы высунуў галаву з-за комiна i працягнуў руку:

– Вады, прашу.

З лучынай у руках, Гануся абышла ўсiх i напаiла кожнага. Тыя два асталiся сядзець на печы, а таўсматы так i ляжаў, выткнуўшыся на хату з-за комiна. Гануся ўваткнула лучыну дзесьцi ў чалешнiках печы i зноў села на табурэт. Часта Гануся ўставала зменьваць лучыну i зноў садзiлася. У цьмяным святле ад лучыны постаць яе вырысоўвалася нявыразна, але не гэта было важна. З выгляду яна была яшчэ малая. Падростак з рухавымi плячыма, але з павольнай хадой. Тое, што яна тут, нейк усе адчувалi. Бо i студэнт колькi разоў паднiмаў галаву i кiдаў на яе вачыма. I таўсматы, i паляк раз-поразу паглядалi на яе. Самы ж старэйшы спынiў на ёй свой позiрк i не адвёў яго нiкуды. Пачалося доўгае маўчанне. Яно цяглося як пакута ўсiх гэтых людзей, як iх

смутак аб мiнулым i аб будучынi, як прага iх. Раптам Гануся цвёрдым шэптам перарвала цiшыню:

– Бацька! Што мне рабiць?

– Пастарайся заснуць, - такiм жа шэптам адказаў бацька.

– Здаецца, што я сама ў магiле. Як бы мне дух спiрае.

– Ты ж сама казала, што дзень за днём перачакаць трэба. У цябе змалку яшчэ была ясная галава. Вучыся мець развагу.

I зноў запанавала цiшыня. Але, здаецца, Ганусiны словы ўзбудзiлi студэнта (а можа i ўсiх) да новага ўзбуджання i ўвялi яго ў новы абсяг думак. Бо ён адразу паставiў руку на локаць i падпёр ею галаву. Так, не то лежачы, не то седзячы, ён моцна шапнуў у бок Ганусi:

– Тут далёка Варшаўска-Маскоўская шаша?

– Не, недалёка, - як бы ўзрадавалася гаворцы Гануся.

– А горад Слуцак далёка адгэтуль?

– Далёка.

– Але чулi вы такi горад?

– Дык дзiва што чулi.

– Гануся, цябе так, здаецца, называлi? Слухай, Гануся. Каб ты ведала толькi, як мне цяпер стала добра! Як я нанава на свет нарадзiўся.

Трэба думаць, што гэты студэнт быў вельмi бывалы i многа чаго бачыў на свеце. Але ён быў малады, i яму нялёгка было хаваць i таiць у сабе сваю радасць. Да таго ж i склад натуры мусiць быў такi. Адкрытая душа i даступная кожнаму. Шчаслiвымi вачыма ён глядзеў на Ганусю i рыхтаваўся нешта сказаць. Некалькi разоў ён перадыхнуў глыбока. Сэрца яго бiлася часта.

– Ты ведаеш, Гануся, - пачаў шаптаць ён.
– Я думаў, што ўжо мне суджана навекi так ляжаць, як я цяпер ляжу. Я нiкому не перашкаджаю, i мне нiхто. Якраз паўгода таму назад я быў хворы i сядзеў, прыпёршыся да спiн i бакоў маiх таварышаў. Бо нас было многа ў цесным бараку, i не было як легчы i выцягнуцца. А чатыры гады таму я быў хворы i ляжаў у чыстай пасцелi, i мая мацi паiла мяне чаем, i я думаю, што гэта быў самы шчаслiвы час майго жыцця. Я ўжо думаў, што навекi буду без роду i без радзiмы, без волi i сваiх жаданняў. Я думаў, што ўсё яны ўдушаць, абязвечаць i вырвуць з душы. Мяне душыла безнадзейнасць. Я думаў: так i жыццё можа прайсцi: разам з сонцам уставаць, каб рабiць цэлы дзень i не мець сваiх жаданняў i патрэб. А ўвечары легчы спаць, каб зранку зноў устаць на работу. I родных у мяне не будзе, i дзяцей у мяне не будзе, хiба можа iм трэба было б з маiх дзяцей зрабiць сабе слуг. Гануся, у маёй галаве нават склалася горкае ўяўленне. На адну хвiлiну мне загадалi адагнуцца ад работы i сказалi: трэба, каб у цябе была дачка, такая, як ты: такога ж цёмнага воласу i з такiм звонкiм голасам. Мне загадалi мець дачку, бо iм трэба было мець з цёмнымi валасамi i звонкiм голасам служанку таму iхняму маладому чалавеку, якi павiнен будзе вырасцi ў мужчыну, пакуль мая дачка народзiцца i вырасце ў дзяўчыну. Мая дачка вырастае пры мне, i я яе змалку каля сябе прывучваю да цяжкай работы. Iдзе год за годам, i яна ўжо як механiзм: устае з сонцам, каб дзень рабiць i каб вечарам кiнуцца набрацца ў сне сiл да ранiцы. Першымi сваiмi маладымi гадамi я ведаў iншае жыццё, волю i радасць быць самiм сабою. I я хаваю ад свае дачкi, што ёсць цi было калiсьцi iншае жыццё. Бо калi яна будзе ведаць гэта, то жыццё яе стане горкай атрутай, пякельнай пакутай. Калi яна паказвае мне ўдалечыню i кажа, што пад тымi далёкiмi дрэвамi мусiць вельмi добра, што там многа прастору i сонца i што дарогi там iдуць у прывабную шырыню свету, я адгаворваю яе, малую, ад такiх думак. Я шкадую яе i кажу ей, што ўсё тое, што яна бачыць на свеце, - несапраўднае i фальшывае. Сапраўднае толькi ў тым механiчным жыццi, у якiм мы з ею. Наша казарма сапраўднасць, i трэба прывязацца да яе. А ўвесь свет, далей за казарму, - гэта мiраж. Так я яе выхоўваю для жыцця. Бо калi яна будзе ведаць сапраўдны свет, то хiба не будзе яе жыццё ў казарме пакутай навекi? Я ж люблю яе. Яе ж вобраз стаiць перада мною i не дае мне спакою. I я хаваю ад яе тое, што люблю яе. Я стараюся сухасцю i механiчнасцю вытруцiць з яе душы прыродныя пачаткi замiлавання i прывязанасцi да блiзкiх. Бо iх жа яна праз усё жыццё не будзе мець. Яе ж адарвуць ад мяне, як толькi яна ўзнiмецца на ногi. Дык нашто ж ёй веданне таго, што не будзе ў абсягу яе iснавання? Нашто ёй сумаваць аб тым, што нiколi не будзе даступна ёй? Пчала смокча кветку, дык адкуль жа яна будзе ведаць смак мяса? А каб у гэтым мудрым законе прыроды адбылося нейк раптам непаразуменне i пчала ўведала, што ўвесь свет месцiцца не толькi ў кветцы. Што ён у незлiчонасць разоў большы, але ж i недаступны ёй. Дык нашто ж ёй гэты лiшнi, пакутны сум? Дзе знайсцi яму апраўданне? Жыццё маё стала пакутай яшчэ i ад гэтага ўяўлення майго. Гэта стала маiм кашмарам. Я пакiнуў спаць начамi i ранiцамi, на ўсходзе сонца, мяне салдаты паднiмалi ботамi ў грудзi. Вобраз дзяўчынкi не адыходзiў ад мяне. I я знайшоў апраўданне ўсяму вось якое: я аднойчы ўбачыў, што немец, якi стаяў на варце на выхадзе з нашага лагера, як бы задумаўся. Ён стаяў вачыма ад мяне. I было цемнавата. Якое шчасце!
– Аж скалынуўся я ўвесь. Такога выпадку доўга чакаць прыйдзецца. Я падышоў блiжэй да немца. Я азiрнуўся. Шчасце! Нiкога няма. Я хапiў яго за горла. I пасля доўгiх месяцаў смутку ўвесь свет напоўнiўся маею радасцю, калi я адчуваў i бачыў, як немец канае, сцiснуты за горла маiмi рукамi. Я лёг i папоўз за агароджу. Праз кiламетраў два я ўстаў i пайшоў. Я хiстаўся ў бакi ад слабасцi, i ў вачах маiх зямля як бы падала ў бяздонне. Але я iшоў. Звечара было цямней, а надпоўнач стала зорнае неба i вiсеў месяц, хоць неўзабаве ён знiк. Млечны Шлях iшоў праз усё неба. Я глядзеў на зоры i ўзяў кiрунак на ўсход. Бо лагер ваеннапалонных быў далёка на захадзе. I ў гэтыя гадзiны пачатку свае вялiкай дарогi я ўсё бачыў перад сабою вобраз той дзяўчынкi. Я думаў, што яна павiнна радзiцца ў мяне на свет, каб уведаць, што свет вялiкi, вольны, шчаслiвы, радасны, i нiякай казармы ў iм не будзе чалавеку, i што жыць на свеце - гэта значыцца, мець шчасце. I яшчэ дзеля чаго павiнна нарадзiцца яна, гэта каб перадаць сваiм ужо дзецям маю нянавiсць да немцаў, тупой, iлжывай, бессардэчнай, бесчалавечнай нацыi, якая вечна прысвойвала сабе чужое i цяпер надумалася абвясцiць сябе лепшай за ўвесь свет. Таўстаморды немец трымаў бы ў казарме маю дзяўчынку. А яна родзiцца на доўгi шчаслiвы век. Я яе адчуваю. I мне здаецца, што гэта ты i ёсць, Гануся.

У палон я трапiў, калi немцы забралi былi Смаленск. Мяне завезлi далёка. Што ж! Гэта былi першыя месяцы вайны. Немцы лезлi наперад. Мы адступалi. Надзея пачала меркнуць. У лагеры мы чулi толькi тое, што ўжо няма нашай Радзiмы. Я доўга iшоў на ўсход. I не ведаў нiчога, што робiцца. Я туляўся глухiмi закуткамi. Я абыходзiў гарады i мястэчкi. Усюды нямецкая варта вымагала дакумантаў. Але i з дакумантамi такiх, як я, гналi ў Германiю. Нарэшце я ўвайшоў у мясцовасць, дзе толькi пажарышчы. Я ведаў, што недзе тут павiнна быць Маскоўска-Варшаўская шаша. Яна прывяла б мяне пад Слуцак, у тым баку жыве мая мацi. Я далёка зайшоў на ўсход стараною i цяпер па шашы крыху вярнуўся б. Я ўжо дайшоў да страты апошнiх сiл. Iх я пачаў трацiць яшчэ ў лагеры, дзе на мне вазiлi ў бочцы ваду i я, упрэжаны ў аглоблi, з пякучым болем у плячах, думаў аб той дзяўчынцы, якая не павiнна была б ведаць аб яснай шырынi свету. Мая нянавiсць да фашыстаў роўная майму замiлаванню да мае мацi, якая недзе, можа, i жыве на Случчыне. Я нiколi не памiруся з тым, што можна забыцца i дараваць хаму, якi прывалокся i наступiў ботам табе на горла. Немец i чалавек. Вось яны два, адзiн аднаму напроцi. Калi нам суджана пабiць немцаў i калi мы пашкадуем iх, збiтых, i будзем гаварыць, што i яны людзi, то хто так можа гаварыць, калi я не дарую! Хiба можа яны ўсе, уся нацыя, так, як рабiлi некалi вялiкiя злачынцы, каючыся, адзенуць на сябе адзежу з зрэбных мяхоў на цэлае стагоддзе i самi аддадуць усе сiлы, каб узрасцiць у шчасцi тое пакаленне ў чалавецтве, якое ў сваiм маленстве зазнала на сабе нямецкi бот. Тады хiба можа я згаджуся на тое, каб зноў назваць немца чалавекам.

Я аслабелы i галодны бадзяўся, пасля чатырох цi пяцi месяцаў гэтага жудаснага вандравання i

спаткаў вось яго (ён паказаў на печ, дзе самы старэйшы з усiх калываўся, звесiўшы ногi). Ён быў яшчэ горшы за мяне. Калi я яшчэ сяк-так iшоў, то ён, здаецца, падаў. Можа ён яшчэ i мог бы мацнейшы быць, але ж ведаў ён, што гiне, i гэта пабольшвала яго блiзасць да гiбелi. Я колькi бачыў чалавечай гiбелi, то яшчэ гэтакага страшнага чалавечага вобраза не бачыў. Здаецца, на яго сагнутых плячах сядзела смерць i пагойдвалася ў тахту яго вялай хады. Я, калi ўбачыў яго, забыўся быў i на свае пакуты. Сэрца маё сцiснулася ад жалю. Ён пачаў гаварыць, i я пачуў, што гэта немец. Я сцiснуў зубы. Я ж нядаўна яшчэ выбраўся з аглабель! Страшная мара аб няшчаснай дзяўчынцы ўладала мной тады вельмi моцна. Душа мая гнала вон усялякае спачуванне. Гэта была новая мая пакута: бачыць чалавека перад пагiбеллю i ў няшчасцi i не мець сiлы выйсцi з чорствасцi i халоднасцi! Я ўзненавiдзеў яго за тое, што ён прывалокся на маю родную зямлю, адабраў у мяне радасць, загнаў мяне ў аглоблi i не дазволiў мне быць i далей мяккiм i добрым, лiтасцiвым i лагодным перад чужой пакутай. Мы пачулi, як недзе непадалёку зарыкаў бык, i адчулi ў гэтым свой ратунак ад голаду. Гануся! Каб ты толькi ведала, да якога шчасця я дажыўся, калi ўбачыў газету. Да мяне вярнулася ўсё, што я страцiў. Гэта ж зусiм можа быць, што мацi мая жыве i я яшчэ ўбачу там, на Случчыне, чатыры высозныя вязы цераз вулiцу ад нашага дома, насупроць вокан. Гэтыя чатыры дрэвы былi маiм смуткам, калi я быў у тым маiм вялiкiм няшчасцi. Пад iмi i цень у спёку лагаднейшы, i на iх лiсце шумiць, як вечная музыка. Здаецца, нi на якiм iншым дрэве на свеце не пахне так кара, як на iх. Упершыню гэты пах я пачуў так, што ён астаўся iснаваць для мяне назаўсёды, гэта калi мне было год можа тры цi чатыры. Быў час пасля дажджу, i была восень. Ранняя восень. Бо ў мяне ў памяцi два жоўтыя лiсткi на адным дрэве, а ўсё каля iх зелена. Усё мокрае, i свецiць сонца. Сонца заходзiць. Захад як агнём гарыць, i мацi мяне вядзе за руку пад тымi дрэвамi. Пад тымi ж дрэвамi насустрач iдзе чалавек. Хто гэта быў i якi ён не асталося ў памяцi. "Пiсьмо", - сказаў ён, паказваючы пiсьмо.

– Ад яго?
– з трывогай i надзеяй сказала мацi. "Ён" - гэта быў мой бацька, i быў ён тады на вайне. Ад яго не было пiсем ужо нешта з год. Гэта я пасля ўжо ўсе гэтыя дакладнасцi ўведаў.

– Не ад яго, а пра яго, - сказаў чалавек.

Гэты момант астаўся ў маёй памяцi навек. Мацi збялела як палатно. "Забiты?" - прыглушаным голасам запытала яна. Чалавек кiўнуў галавой i сказаў: "Памёр у шпiталi". "Сiрата мая малая навек", - скалынулася мацi i ўзяла мяне на рукi. Вялiкая трывога напоўнiла ўсю маю iстоту. Гэта было дзiцячае адчуванне вялiкага гора. I адно, што напаўняла сабою ўвесь свет, гэта пах мокрай кары на тых дрэвах пасля дажджу. З таго часу на ўсё жыццё пах мокрай кары так жа важан мне, як i ўсход сонца, як i лета пасля вясны, i вясна пасля зiмы.

Тады праходзiлi першыя месяцы пасля канца вайны з палякамi, а бацька мой яшчэ ўмiраў у шпiталi. Тымi гадамi канчалася i маладосць мае мацi. Калi не з таго часу, то з пазнейшых год, але я памятаю запозненыя водблескi маладосцi свае мацi. Яна была заўсёды жвавая i задумёная. Мне заўсёды здавалася, што яна спяшае скончыць нейкую справу, а як кончыць гэтую, дык спяшае пачаць новую. Яна часта гаварыла мне, што мой бацька быў вельмi здаровы, дужы i здольны чалавек i вельмi любiў музыку. У яго былi светлыя вусы i густыя валасы. Але сам я не памятаю яго. Прайшлi месяцы, i пайшлi год за годам. Мацi мая станавiлася павальнейшая i скупейшая на слова. Яна ўвайшла ў вялiкi клопат. Гэта быў час такi, што ўсе абнаўлялi сваё жыццё. Калi я цяпер успамiнаю той час, то мне думаецца, што тады ў поўнай меры спраўдзiлiся словы вялiкай песнi. Тады хто быў нiчым, той станавiўся ўсiм. Кожны прыбiты жыццём i абязвечаны чалавек паднiмаў галаву i глядзеў далёка наперад. Пачаў ён дбаць не толькi аб адным днi, а аб усёй сваёй шырокай будучынi. Людзi будавалiся i бралi зямлю; зменшылiся клопаты аб хлебе i вопратцы, i дбайнасць пайшла аб вялiкiм спосабе на ўсё жыццё дзецям i ўнукам на будучыню. У такi час я вырас. Мацi плакала, што бацька не дажыў да той пары. Вялiкi клопат быў яе такi, што яна, адзiнокая, не хацела астацца ад усiх. Яна задумала будаваць дом на месцы нашай старой хаты, i стала натурай упартая i энергiчная. Лесу тады было колькi хочаш, i пляц тады льга было ўзяць якi i дзе хочаш, але яна прагла таго, каб дом стаяў на тым самым месцы, дзе i хата. Справа была такая, што мой бацька быў у яе ў прымах, а ў той хаце яна i радзiлася, i вырасла. Да таго месца яна была прывязана душой змалку дзён. "Я хачу, - сказала яна раз мне, - каб з вокан нашага дома вiдны былi гэтыя шэсць вязаў, каб цень ад iх падала на наш дом, калi заходзiць сонца, i каб з вокан свайго дома мы з табой бачылi, як яны азалочаны сонцам зранку". Гануся, каб ты толькi ведала, як я адразу зразумеў сваю мацi. У той дзень надвечар пайшоў дождж, i я цэлы вечар прастаяў пад вязамi: пах мокрай кары, здаецца, выварочваў маю душу. Я рабiўся падросткам i пачаў хадзiць ужо ў заработкi. Мацi ўсё была ў клопаце. Яна ночай не спала. Грошай напазычалася. Працавала з цямна да цямна, i на сваiм, i на чужым. Блiзка ўжо стаяла маё юнацтва. Дом быў накрыты i з вокнамi i дзвярыма, але без падлогi, i многа чаго яшчэ ў iм не хапала. Скончыў дом я, калi быў ужо на парозе свайго першага юнацтва. З гэтай прычыны i вучыцца я крыху запазнiўся. Раней я вучыўся ў педагагiчным тэхнiкуме i ўжо быў год настаўнiкам. Тады я i давёў да дасканаласцi свой дом. Дом той малы, у iм усяго пяць вокан. Але ў iм частачка мае душы. Бывала, калi я прыязджаў улетку туды, то кожны раз, на заходзе сонца, сумысля глядзеў, як цень ад вязаў кладзецца на дом. Я стараўся на кожным усходзе сонца глянуць, як шэсць вязаў стаяць, як у золаце. У спёку i суш я сумаваў, што не чую паху мокрай кары. Я панасаджваў там многа дрэў. Дарогу я абсадзiў таполямi кiламетраў на чатыры. Я тлумачыў дзецям, што кожны чалавек трэба каб пасадзiў на сваiм вяку хоць адно дрэва i паставiў калi не дом, дык хоць хату. Гэта ўсё перажыве яго i астанецца людзям. Калi-небудзь прыйдзе час, што чалавека такога не будзе па ўсiм свеце, якi не меў бы дзе прыхiлiць галаву. Так мы павiнны дбаць аб усiм свеце. Няхай жыве ўсясветная дбайнасць аб кожным чалавеку, якi толькi хоць дзе на зямлi радзiўся на свет. I чорнае пракляцце таму, хто палiць i разбурае! На другi дзень, як толькi пачалася вайна i я адыходзiў у армiю, я пакiнуў у тым родным доме сваю мацi. Яна пастарэла, але яна жвавая i любiць быць вясёлай. Я, здаецца, яшчэ чую пах яе мiлых рук, валасоў i цеплыню яе твару, калi яна цалавала мяне на развiтанне. Апошнi раз я азiрнуўся на дом i ўбачыў дах i дрэвы. Усё зелянелася i купчасцiлася. I ўсяго было многа: i дрэў, i неба, i зямлi, i прасторы. Я пакiдаў родны дом i думаў, што немцы рвуцца сюды па нашай зямлi. Быццам бы хто мне наступiў ботам на горла. Калi вы мне паказалi на стол тады перад вечарам, я ўвераваў, што зноў убачу свой дом i шчаслiвы лёс дасць мне яшчэ застаць там сваю мацi. Чамусьцi я цвёрда спадзяюся на гэта. Яна пажылая, але яшчэ не старая. А старасць яе я ўшаную. Гэта ж яна пачала ставiць той дом!.. Гануся, я табе спаць не даю.

Ён змоўк i перавёў вочы з Ганусi кудысьцi ў прастору. Ноч маўчала. Гэта не была споведзь у хвiлiны пошукаў ратунку. Гэта было выяўленне пералому ў яго псiхiцы. Бесперапынная прыгнечанасць душы скалынулася i паплыла на спад. Надзея прынесла веру, а вера - радасць i ўздым. Настала маўчанне. Ганусiн бацька нейк раптам апынуўся каля студэнта i сеў блiзка пры iм. Той, што рабiў труну, таксама падышоў i сеў поблiзу. Самы старэйшы так угнуўся наперад, што здавалася, ён зараз грымнецца вобземлю. Можа ён i сапраўды быў вельмi слабы. Але ён слухаў вельмi ўважлiва. Распухлы твар яго быў нерухомы, i вочы прыжмураны. Абвязаны па галаве, ён прытулiўся левым вухам да сцяны i, здавалася, баяўся адарвацца ад яе. Таўсматы ляжаў i час ад часу пакашлiваў. Яго пачынаў апаноўваць кашаль. Галава яго, пакладзеная на кулак, вiдна была з-за комiна. Можа ён слухаў, а можа i драмаў. Той жа, у летнiм пiнжаку, як злез быў з печы на пачатку студэнтавага расказа, так i праседзеў на зямлi, прытулiўшыся плячыма да печы. Час ад часу ён выцiраў рукавом лоб. Ён пацеў. I зусiм нейк яшчэ больш абвяў. I гэты або слухаў, або так увайшоў у сябе, што можа i не чуў нiчога. Студэнт, гаворачы, паглядаў на iх на ўсiх, але без якой бы там нi было асцярогi i боязнi. Яны ж разам клалi таго быка i разам злеглi хворыя! Прытым жа ён уведаў, што жыве Бацькаўшчына! Ён дома, ён на сваёй зямлi! Ён нiкога не баiцца! Няхай яго баяцца каму трэба! Ёсць дзеля чаго яму быць у прыўзнятым настроi. Ганусiн бацька нагнуўся над iм. Твар яго быццам палаў. Нейкi рух быў у душы гэтага чалавека. Ён пачаў шаптаць яму:

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Убивать чтобы жить 5

Бор Жорж
5. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 5

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Пушкарь. Пенталогия

Корчевский Юрий Григорьевич
Фантастика:
альтернативная история
8.11
рейтинг книги
Пушкарь. Пенталогия

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Локки 4 Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
4. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Локки 4 Потомок бога