Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ніжнія Байдуны
Шрифт:

Момант гэтай напружанасці Чыркун запоўніў «замежнаю мовай». Гэта адна з дзвюх яго спецыяльнасцей: Уладзік мог вельмі добра імітаваць нямка і «гаварыць па-інастраннаму». Балбатаць чортведама што, ні крышку не збіваючыся, не трацячы важнасці тону. І цяпер ён пачаў плесці нешта, вельмі падобнае на чыюсьці мову. Звяртаўся то да Кураўкі, то да таго танцорчыка, то да ўсіх астатніх. Кураўка толькі ківаў галавою і час ад часу мармытаў сваё, ніжнебайдунскае «ага» або «яволь» і «йес», прынесеныя з міжнародных сустрэч на вуліцах разбітага Берліна і над Эльбай. Нарэшце Чыркун закончыў свой маналог нейкім складаным, доўгім выкрунтасам і сказаў Кураўку больш празрыстае «данкішэн». А той перадаў асноўны змест

усяго сказанага кароткім паведамленнем таму, яшчэ ўсё збянтэжанаму, юнаку:

— Ён гаворыць, — ківок на Чыркуна, — што вы можаце быць свабодны.

Калі дагэтуль у гурце моладзі, што акружыла нас, чуўся то нечы абрывісты смяшок, то стрыманая рэпліка, дык цяпер проста выбухнуў рогат. Смяяўся, здаецца, і сам той хлопец.

А потым у шум уступілі баян і «страдыварус», і ўсё аціхла ў новым танцы.

Чыркун ваяваў яшчэ і ў першую сусветную, а потым і ў грамадзянскую. Знакам даверу, ён мне аднойчы пры панах паказваў «краснаармейскую афішку» пад загалоўкам «Слезное моление вши» — дасціпны сатырычны верш, зброя ў змаганні за салдацкую гігіену. І расказаў тады, як гэта ў «свабоду», пасля рэвалюцыі, іх, акопнае брацтва на часовым перадыху, вадзілі разоў некалькі ў тэатр. А ў некаторых хлопцаў было назапашана па «аптэчнай» бутэльцы вошай, уласнага ўраджаю і пазычаных. І ў тэатры яны, тыя хлопцы, як толькі гасла святло, церушылі з бутэлечак на далонь і ціха, асцярожна сеялі на футравыя каўняры і боа новага начальства, што з жонкамі сядзела спераду.

Уладзік не казаў, але і так няцяжка было здагадацца, што пачынальнікам з тымі бутэлечкамі быў хутчэй за ўсё ён.

Дарэчы, жулікаватасць перадалася і сыну яго, наймалодшаму, таму Анёлачку-Анёлку-Ангелу, які на другім пасляваенным годзе яшчэ толькі канчаў у мястэчку школу. Вучыўся Анёлак не вельмі, найбольш ад ляноты. І вось на ўсяночную перад Вялікаднем, калі на плошчы перад царквой колішнім ладам сядзелі на вазах ды пры вазах і паміналі калекі-старцы, малады Чыркунок, разам з сябрамі-дзесяцікласнікамі, заказаў старцам памінанне. За плату, вядома. Па жывых-здаровых настаўніках, матэматыку і фізіку, найбольш «любімых». І дзед з бабаю памянулі.

Бачыўшы, чуўшы ўсяночнае памінанне многа разоў, няцяжка ўявіць і Анёлкава. На возе — зрэбная буда, нацягнутая на арэхавыя каблукі. Каняжына хрупае сена не з перадка, як звычайна, не ў аглоблях стоячы, а прывязаная за возам. Паміж задзёртымі аглоблямі, на ахапку саломы, сядзіць бязногі ці бязрукі дзед. Сляпая бабуля — на возе, у чалесніках буды. З бабінага слязлівага раешніка возьмем толькі пачатак, а можа, і з сярэдзіны, словам, тое, што мне запомнілася з маленства.

За галоснымі званамі ды за яснымі свяцамі, за бажэсцвеннымі службамі… Знаеш, ведаеш, як то Бог кожную душачку хрысціянскую, па імені назваўшы…

Тут уклінялася канкрэтнае — заказ дзесяцікласнікаў:

Івану Максімавічу і Аляксею Іванавічу, душэўным настаўнічкам нашым царства нябеснае!..

А дзед у аглоблях уторыць, як чмель:

Божа, васпомні душачкі змарлыя, Божа, васпомні…

Нямком старэйшы Чыркун прыкідваўся, вядома, не сярод сваіх. Часамі гэта выручала ніжнебайдунцаў, а то дык бывала і дрэнна…

Па дровы нашы ездзілі пры панах далёка, бо лес бліжэйшы быў малады, казённы і не прадаваўся. А торфу тады капалі

мала. У тую зіму, якую згадваю, было вельмі многа снегу. Звернеш трохі з наезджанай дарогі, і конь правальваецца, і сані тыя з дровамі — як выцягнуць, і гуртам папіхаючы. І вось на Галым балоце, у пушчы, сустрэліся два абозы з дровамі, наш і, здаецца, хлюпіцкі. Сутыкнуліся першымі коньмі, храпа ў храпу, і стаяць — кожны вазак сам сабе хітры, ніхто не хоча скрануцца ў аб'езд.

У нашых першы ехаў Кураўка. Тут да яго, саней за трое, падышоў Чыркун і, як нямко, прычапіўся сварыцца. Не да таго чужога, сустрэчнага, а да свайго. Адзін мармыча штосьці, нема паенквае, размахвае рукамі, а другі крычыць. І скачуць ужо загрудкі. Кураўка так раз'ярыўся, што давай распрагаць кабылу. Прасцей было б сякеру з воза ўзяць, а ён распрог, схапіў дугу за канец і, трасучы ёю над галавой «нямка», крычаў усякую несусвеціцу. Доўга дурыліся. Нашы ўсе ад вазоў сабраліся, і тыя ад сваіх. Нашы, вядома, ніхто не смяяўся. Хлюпічане спачатку глядзелі, слухалі, а потым плюнулі і пачалі аб'язджаць, гразнучы ў снезе і лаючы нашых. Кураўка тады запрог, закурылі, рагочучы, і паехалі.

Абозамі ездзілі не толькі ў пушчу. З мястэчка на бліжэйшую чыгуначную станцыю, за дваццаць сем кіламетраў, вазілі збожжа з купецкіх «шпікняроў» (вялізных свірнаў), ад Бейліна і Бісінкевіча. Заработак быў не лішне вялікі, аднак і лепшых не было. Ездзілі людзі бяднейшыя, і нашы, і плёхаўскія, і з іншых вёсак. Разоў некалькі ездзіў і я, калі Андрэй служыў у войску, а мы з сястрою Надзяй гаспадарылі.

Мікіта Турак у гэтыя асенне-зімовыя заработкі ганяў сваіх двух сыноў. На двух вазах, на добрых конях. Чалавек ён быў працавіты і прагны — да прыдуру. Сечкі тым коням трэба многа, дык ён начамі грыз яе старой касою, скоскам. Сам такую сячкарню прыдумаў: як церніца, ці што, толькі не лён яна трэ, а рэжа салому. Потым, казалі, сячкарня тая прыснілася яму ў «смяртэльнай» кашулі, белай і доўгай, і добра такі напалохала: «Зарэжу к чорту самога! Замучыў ты мяне! Купляй фабрычную!» Тады ўжо Турак купіў ручную сячкарню, якую хлопцы яго, што якраз падняліся на памочнікаў, круцілі на змену. Здаравенныя грукачы, паслухмяныя.

Здаўшы на станцыі збожжа, абознікі заходзілі ў чайную. Са сваімі торбамі, але перакусіць у цяпле, узяць шклянку чаю, а то і абаранак ці селядца. Толькі Туркавым хлопцам бацька такога рэспусту не дазваляў. На холадзе яны, вядома, не сядзелі, аднак елі толькі сваё, усухамятку ці запіваючы халодным малаком з бутэлек.

Раней, пакуль я сам не паехаў, Кураўка мяне пераконваў, што Туркі ішлі са сваёю торбай не ў чайную з усімі, а да помпы на плошчы, адзін пампаваў ваду, а другі запіваў ёю хлеб, а потым, на змену, другі.

І вось аднойчы, калі мы сядзелі ў чайной і сёрбалі гарачы чай, туды зайшлі два нейкія панкі. З дробных ужэнднічкаў, відаць, або якія перакупшчыкі. Трохі пад мухай, а больш з фанабэрыяй. Падышлі да буфета, папрасілі яшчэ па адной.

Чыркун устаў з-за століка і падышоў да іх. Нямком. Жэстамі і мімікай папрасіў закурыць. Пачаставалі яго папяроскай. І запальнічкай пстрыкнулі пад нос. Ён стаў ім дзякаваць, мармычучы, размахваючы свабоднай рукой і штосьці нема ўскрыкваючы ад захаплення.

Тут я не вытрымаў, засмяяўся.

— Ты цо се смееш? — павярнуўся да мяне адзін з панкоў. — Он ест калека, ему так пан Буг дал. Ты цо се смееш?

Ён падышоў. А я… спалохаўся, ці што. Хутчэй збянтэжыўся. Бо што ж рабіць, калі палезе біцца?..

Я не паспеў нічога вырашыць, бо тут паміж намі ўшчаміўся Кураўка.

— Пане, — сказаў ён вельмі перапалохана, — вы яго лепш не чапайце. Не глядзіце, што ён такі маладжавы. Ён двухжыльны. Падковы гне. Восі ломіць. Любога каня паднімае навыцяжку. А як разыдзецца — не дай бог бачыць! Што я вам, пане, скажу…

Поделиться:
Популярные книги

Ты не мой BOY

Рам Янка
5. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты не мой BOY

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

70 Рублей

Кожевников Павел
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
6.00
рейтинг книги
70 Рублей

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Тайны ордена

Каменистый Артем
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Тайны ордена

ВоенТур 3

АЗК
3. Антиблицкриг
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
ВоенТур 3

Имя нам Легион. Том 10

Дорничев Дмитрий
10. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 10

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V