Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ніжнія Байдуны
Шрифт:

— Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а смяюцца!

І праўда, яблыкі былі вялікія, румяныя, адно ў адно.

А хросны казаў калісьці і так:

— Выйшаў я ноччу на двор, а кабыла мая: «Гы-гы-гы!..»

Нават і яна ў яго была вясёлая, як там тады ні жылося і кабыле, і гаспадару.

Маці наша расказвала, што маленства ў хроснага было цяжкае: сіратой ды калекам пры нямоглай матцы і старэйшым браце. Дрэнны быў чалавек гэты яго старэйшы брат Баўтрук, але «Бог даў — пайшоў у Плёхава ў багатыя прымы». А хроснага мой бацька, старэйшы за яго і ўжо тады з надзейным заработкам у горадзе, уладзіў вучыцца за краўца, а потым «Рафалак наш, — мама казала, — пачаў жыць з

іголкі».

Дзядзька Баўтрук як закрычыць у Плёхаве на карову: «У хлеў, каб ты здохла!», дык ажно ў нас, у Ніжніх Байдунах, чуваць, за два кіламетры. Сыны ў яго падняліся, два дзецюкі, як дубы, і сам здаравенны, гарласты.

— Нікога не баіцца, нічога не стыдзіцца. Сам — пастронкам не падпяражаш, бо што ж, жыве — вароты пірагом падпёртыя.

Так гаварыў пра свайго брата хросны. Бывалі яны адзін у аднаго вельмі рэдка («Абыходжу я Баўтручка, як тую барану»), але пра адно здарэнне ў братавай хаце хросны расказваў аднойчы так дакладна, праўдзіва, што нібы ён і сам тады там начаваў. Можа, зрэшты, і начаваў, мы пра гэта не думалі.

Мы — гэта я і ўсе тры яго хлопцы. На шарай мы сядзелі без агню, толькі што ў дзверцах грубкі гуло і зыркала полымя. Цётка Агата кудысьці пайшла, і хроснаму было ад гэтага свабадней. Бо вельмі ж яна ўсё вучыла яго, камандавала, вечна ён нечым ёй не падабаўся.

Гаварыў ён ніколі не спяшаючыся, ні за машынай, ні іголкай шыючы, ну, а цяпер, у нядзелю, тым больш.

— Легла Матруна на печы. Палеглі хлопцы, заслон да лавы прыставіўшы. Дзякуй Богу, здаровыя, пасолі густое з картопляй ды з хлебам як натопчуцца — ажно тыя дошкі-дылёўкі пад імі равуць. Паснулі ўсе, а сам Баўтрук не спіць, ляжыць на ложку і пазяхае на ўсе чалеснікі, абдумвае, які б яшчэ інтэрас дзе зрабіць. А потым чуе ён: у кухні штосьці шмотаецца… І ўсё яно во так: «Буль-буль! Кех-кех! Буль-буль-буль! К-кех-кех-кех!..» Баўтрук і здагадаўся: «Злодзей лезе! Добра, што я не сплю». Ды як зараве: «Хлопцы, уставай!» Тыя ўсхапіліся, пабралі яны — хто што, і цераз сені ў камору. Батарэйку свецяць — нікога няма. Што за чорт?..

Ён робіць паўзу, а мы, слухачы, насцярожваемся ў гэтым пытанні: і сапраўды — што за чорт?..

— А гэта ў кухні, у баковачцы. Свіное цеста ў цэбры. Падыходзіла ў цяпле ды толькі булькала сабе ды кехкала…

Смяюцца вясёлыя, чырванашчокія хлопцы. І сам іх тата смяецца, нібы і не вельмі старэйшы за іх. І я, ужо сталы дзяцюк, таксама смяюся, прыемна адпачываючы. Хлапчукам — калі што смешна, дык яно і праўдзіва, тым больш што гэта ж іх тата расказвае. А я ўжо тады і праўду асноўную бачыў: праўду беднага, добрага, разумна-вясёлага чалавека.

— Бываюць людзі злосныя, зайздросныя, — гаворыць хросны, памаўчаўшы. — У Плёхаве быў адзін такі, Кукель. Без нагі, на дзеравяшцы хадзіў. І цвік убіты ўнізе, каб не паслізнуцца. Дык ён тыя разы ў цэркві так і мяргуе, каб на нагу каму наступіць.

Паўза.

— Або наш Турак, Мікіта. Каровы з пашы ідуць, а ён стаіць каля брамкі свае і пытаецца: «Дзеці, а чыя гэта цялуха, вунь тая, пярэстая?» — «Гэта, дзядзько, Асечкава!» — «От каб яна яму здохла!» І не таму, што Асечкава, а што чужая ды гладкая.

Зноў паўза. Потым смех і — новае:

— Бапцісты нашы хрысціліся. У Нёмне каля Хлюпіч. Па-іхняму, што ты малы ахрышчаны, дык гэта не тое: трэба, каб сам цяпер да Госпада прыйшоў. Людзей сабралася. Бо гэта на Ўшэсце было і ў Хлюпічах быў фэст. Маладзёжу — з усіх вёсак… І ты ж, здаецца, быў?

Пытанне — мне. Я кажу сваё «быў» неахвотна, бо хочацца і пра тое пачуць.

— Прасвіцер іхні стаіць у нечым чорным, як папова раса ўсё роўна, ён сам да пупа ў рацэ і кожнага бярэ так: адной рукою пад спіну,

а другую паложыць на грудзі і — эп! — кульнуў назад у ваду. Бабы, дзеўкі, мужчыны — адзін за адным. А потым нейкі мужчына, худы і доўгі, як чапяла. Яго прасвіцер як кульнуў, дык ён яшчэ потым, мокры, і зачэрпаў тое святой ярдані, памыўся. Людзі на беразе смяюцца, вядома ж, — лічы, што адзін маладзёж. А той худы брыдзе да берага і, руку задзёршы, як прарок які, крычыць: «Смейцеся, рагачыце, бязумцы! Паглядзім, як вы будзеце ў вечным агні смяяцца! Угатаваным дзіявалу і ангелам яго. Паглядзім!» Во як.

— А падумаўшы, — кажа ён пасля паўзы, — дык і на чорта яна, прасці Госпадзі, вера такая, каб адзін чалавек у пекле гарэў, а другі ўжо быў загадзя рады?..

Дат ён амаль ніколі не ведаў, дый не цікавіўся імі. Неяк я быў спытаўся ў яго, калі нарадзілася мая мама (яе ўжо тады не было, а яны ж з ёю вельмі дружылі), і хросны адказаў з як найбольшай упэўненасцю: «Чаму ж гэта не ведаю калі? Перад самай Сёмухай». — «А год, а месяц, а дзень?» — «Хто ж яго помніць усё…» Аднак, як сказаў бы мой сябар-філолаг, «мастацкі сінтэз мінулага» хросны падаваў гатовымі малюнкамі.

Часамі, хоць і не часта, гэта бывала ў яго і не смешна.

— Хлеб з ільняною мякінай не кроіўся. Ламалі яго кавалкамі, накалоўшы нажом ці чаранком лыжкі. Тэкля, старэйшая Грамуздова сястра, маладзенькай пайшла ў далёкі замуж, на гэткі хлеб. Прыйдзе дадому і плача, што есці яго не можа. Хацела ўжо і зусім уцякаць. І маці плача, гледзячы. Але бацька завёз тую Тэклю назад. Два боханы нашага хлеба завёз, без мякіны, з картопляй, і дагаварыўся, што будзе пасылаць ёй туды па бохану на два тыдні, — пакуль яно, маладое, дурное, прывыкне…

Больш было весялейшага.

— І я тых казакоў добра помню. Калі ў нас забастоўшчыкі былі, панскія мэндлі палілі і не пушчалі людзей ісці ў маёнтак у заработкі…

— Гэта, відаць, у дзевяцьсот пятым годзе? — удакладняю я.

— Ну, — на ўсякі выпадак згаджаецца хросны. — Можа, і ў пятым. Я ўжо тады пасля прызыву быў. Улляна ваша добры ўжо была дзяўчук. І шустрая. Калі яны па нашай вёсцы ехалі, дык яна аж на трэцяе пяло на весніках узбілася, каб усё добра ўбачыць. Вядома ж, казакі! Дык адзін з каня нахіліўсё ды за цыцку яе як схапіў — ледзь цераз веснікі не перакінуў!..

Хросны смяецца, а потым, нібы апраўдваючыся:

Што ж, з песні слова не выкінеш… Я ж яшчэ помню, як той князь Мірскі ў Мір са сваімі казакамі прыехаў. Першы раз. Я тады ў Шлёмы Касмая шыць вучыцца пачаў. Князь… Белая барада, у чырвонай рубашцы, у брычцы сядзіць. А за ім ужо тыя казакі. Ён і замак, і бровар, і маёнтак, і ўсе маёнткі, што ля Мяра, купіў у тае барыні, што перад ім была. Сабралі ўсіх мяран на траве каля замка. Бочкі з гарэлкай стаяць. А ён пад'ехаў, стаў у брычцы: «Саседзі! Жыцялі дрэўняга Мяра! Будзем жыць мірна і дружна!..» Гарэлкі людзям, закуска ўсякая на сталах. Потым казакі скакалі на конях, навыперадкі і цераз жэрдкі. На трубах ігралі. І такое яшчэ, такая забаўка: у вялікія місы, — яна ў горадзе называецца таз, — наліта поўненька вады і на дно насыпана грошай. Па капейцы, па пяць і па грыўні. І трэба, рукі назад залажыўшы, губамі грошы тыя даставаць. Колькі дастанеш — твае. Я не палез, я толькі пазіраў. Балбочуць людзі, мызаю ў вадзе, аж да вушэй у тых тазах. Тут і ўдушыцца можна, захлынуцца самахоць!.. А потым тыя казакі самі князева збожжа касілі. Не пайшлі ні «саседзі», ні парабкі, ні людзі з вёсак далейшых. Забастоўка. Я ўжо тады не ў Шлёмы быў, а шыў дома. Так ехаў да Мяра ды бачыў. Смех адзін — тая касьба. На трыццаць чалавек адна мянташка. Больш менцяць, чым косяць. Што ж, панскі дзень — да вечара…

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Законы Рода. Том 9

Flow Ascold
9. Граф Берестьев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
дорама
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 9

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Кодекс Охотника. Книга XII

Винокуров Юрий
12. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XII

Убивать чтобы жить 2

Бор Жорж
2. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 2

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Попаданка в семье драконов

Свадьбина Любовь
Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.37
рейтинг книги
Попаданка в семье драконов

На границе империй. Том 9. Часть 4

INDIGO
17. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 4

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Законы Рода. Том 3

Flow Ascold
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3