Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

– Ну, хадзілі без штаноў, паходзім і без сарочкі. А па вашым бязглуздым Палажэнні вы ўвесь комплекс у гэтым месяцы дэпрэміруеце.

– Ленка, ён яго канкрэтна калі-небудзь замочыць.
– абыякава прагаварыла Марынка і задягнулася.

Разумная Ленка адмаўчалася, хоць і падумала сама сабе: “На халеру яму гэта здалося.”

Аднак насамрэч усё было не так проста. Станіслаў Уладзіміравіч даўно толькі рабіў выгляд, што займаецца работай. Нечакана рэзка і адчувальна пачала здаваць памяць, кемлівасць і здольнасць адначасова трымадь на кантролі незлічоную колькасць пытанняў. Нават адпрацаваныя і простыя

прыёмы даводзілася выконвадь з дапамогай даведнікаў, што, зрэшты, ён рабіў і раней. Але цяпер Моршын не рызыкаваў адразу ж назвадь папярэдні вынік услых, нават прыблізна, а ціхутка соп і старанна выпісваў прамежкавыя лічбы. Калі ж знаходзіў выніковую, глядзеў на яе і не адчуваў натуральнай прапорцыі з зыходнымі дадзенымі. Чарговая перамена месца работы, якую ён здзейсніў нядаўна, мала што змяніла: пару напружаных тыдняў, каб разабрадца ў нюансах сістэмы вытворчасці, узаемаадносінах і раскладзе сіл. А пасля - зноў тужлівая няпэўнасць.

Яшчэ складаней стала са здароўем: раптам абрынулася ўсё. Калола пад левай грудзінай, паделі далоні, з вечара нечакана пачыналася арытмія, зранку цяжка было прадрадь вочы, а на кожнай нырцы як бы павісала па цагліне. І, здаецца, прастатыт. Засмучала і прымушала хавадь позірк ад людзей торганне правага павека. Бесперапынны гул у галаве, падобны на гудзенне лайнера, што ішоў на пасадку ўспрымаўся як заклік. Да чаго - Моршын цяпер разумеў. Ён ішоў да гэтага разумення некалькі гадоў, але ўсё ж не чакаў, што заклік-загад будзе настолькі модны. Чапляцца за няўстойлівае існаванне, каркас якога пачаў развальвацца - марна. Магчымым і лагічным здавалася адно: прыгожае завяршэнне няўдалага жыцця, і ўсе абставіны ён вымушаны быў падпарадкаваць эфектнай канцоўцы. Гэта не з’яўлялася вынікам іпахондрыі, а дыктавалася вышэйшай сілай, якая не пацярпела б ніякага супраціву.

Візіт да псіхіятра закончыўся поўным фіяска. Не ад добрага жыцця растаўсцелая работніца аховы здароўя так і не зразумела, што хадеў ад яе шэры нязграбны чалавек: спачатку настырна намагалася даведадца, хто яго да яе накіраваў, а пасля параіла підь таблеткі ад ціску.

Начны званок у службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі парадаваў толькі ёмістай фразай: “У вас замала інтарэсу да жыцця і няма страху перад смерцю”. Моршын паклаў трубку і ў думках ўдакладніў: “У мяне цяга да смерці перавысіла цягу да жыцця, дзяўчынка.”

Станіслаў Уладзіміравіч заўсёды перажываў, што соцыум яго недаадэньвае, і адначасова адчуваў сябе непаўнавартасным. Аднак, тым не менш, лічыў сябе незалежным ад любога знешняга ўплыву. “Я не леў, аднак і шакалам ніколі не буду’. Адзіная сіла, што прымушала змірыцца з жыццём яго пратэстную сутнасць, быў Лёс. Яму ён скараўся, яму верыў. Не шматлікім гараскопам, якія ён тым не менш чытаў, вышукваючы свой знак, - Стралец - у Лёс.

Цяпер Моршын выразна прыгадваў фрагменты рэдкіх сустрэч са сваім бадькам перад яго смерцю і нарэшце абсалютна лёгка расшыфраваў яго малазразумелыя кароткія фразы, якія чуў яшчэ падлеткам і якія ўсё жыццё лічыў прэтэнзіяй гегемона на пакручастую мудрагелістасць.

У стандартна-кашмарных снах ён перайграў дзесяткі варыянтаў, а інжынерны розум - па прызначэнні сваім - павінен быў рэалізавадь адзіны з іх на практыцы.

– Станіслаў Уладзіміравіч, дазвольце вас павіншаваць!

Дзве таўсматыя

жанчыны з бухгалтэрыі, за якімі падцягваліся іншыя супрадоўнікі, падышлі да тэхнолага Моршына і паклалі пяць доўгіх руж у цэлафане на яго рабочы стол.

Моршын адмоўна захітаў галавой і памахаў рукой, як бы паказваў, што віншаванні яму да аднаго месца і дзень ён асаблівым не лічыць.

Жанчын адцясніў дырэктар Навічэнка і, схіліўшыся, вымавіў добра чутным шэптам:

– Станіслаў, да цябе людзі прыйшлі. Паведамілі нам з аддзела кадраў. Ну што ты, як маленькі!

– Вось з гэтай нагоды і вырашылі ўласнай персонай мяне парадаваць?
– прашаптаў у адказ Моршын.

Затым падняўся з-за стала, штучна ўсміхнуўся, прамармытаў: “Дзякую-дзякую! Прабачце, банкет не запраграмаваны”, пераклаў кветкі на падаконнік, зноў сеў у крэсла і схіліў галаву над маршрутным лістом.

Хвілін праз пятнадцать Навічэнка зноў заскочыў у тэхаддзел: “Выйдзем, Станіслаў Уладзіміравіч!”

– Ты выбачай, Станіслаў, няёмка атрымалася. Ларыска з канцылярыі падказала, што ў цябе юбілей. Ну, мы і вырашылі. Цябе ж гэта ні да чаго не абавязвае .

– Нічога, Анатоль Сяргеевіч. Мае мяне і не віншавалі - папярэдзіў, каб не мітусіліся. Бо імяніннік мае права адзначыць свой дзень нараджэння так, як яму ў галаву цюкне, правільна? Да таго ж пяцьдзесят бывае раз у жыцці, і то не ўва ўсіх. Марынчына матухна на хвасце прынесла?

– Яна.

– Лене матэрыяльную дапамогу выдзелідь трэба - кватэру вычысцілі. Самі ведаеце, у мілідыі да такіх спраў цікавасці ніякай, забойства - ужо весялей .

– Цяпер гэта паўсюдна. У мяне дачу ў аўторак “паднялі”. Я аформіў распараджэнне аб вашай прэміі. Згодна з Палажэннем, - для нечага дадаў Навічэнка.

– Вядома-вядома.

– Вы - наш найстарэйшы работнік. Па мінулых часах якраз атрымалі б ветэранскі медаль.

– Памятаеце, як называўся гэты медаль? “Ордэн Сутулава”. За шматгадовую і добрасумленную працу.

– Вы - чалавек з гумарам. А я ўвесь час лічыў, што вы больш схільны да сарказму.
– асцярожна ўсміхнуўся Навічэнка.

– Усё жыццё збіраўся пачаць курыць, але так і не наважыўся, - Моршын позіркам паказаў на цыгарэту ў руках Навічэнкі.

У вачах трыццацівасьмігадовага дырэктара кіраўнідкае падлашчванне змянілася непадробнай цікавасцю. За тры месяцы сумеснай з Моршыным працы ён упершыню пачуў ад таго жывое і не варожае слова.

– А ведаеце, Анатоль Сяргеевіч, а можа, і праўда адзначым? У мяне дома! Вы і я. Возьмем добрага каньяку, салату з крабамі ў кулінарыі прыхопім па дарозе, курачку я прыгатаваў з вечара, толькі разагрэць.

– Няёмка неяк. А жонка як паглядзідь?

– Няма каму глядзець. Мы, у прынцыпе, не жывём. Позна сышліся, рана разышліся - розныя. Ды і працяглыя адносіны са мной цяжка вытрымадь, калі заўважылі.

– А дзеці, прабачце?

– Сынок у вёску да бабулі, жончынай маді, паехаў, праводзіў учора, бадькоўскі наказ даў на развітанне.

– А школа як жа?

– Дык канікулы, Анатоль Сяргеевіч!

– Так-так. Я таксама развёўся са сваёй, ужо і забыў калі. Але мае дзяўчаткі мяне за бацьку лічаць, я ім увагу ўдзяляю.
– Навічэнка з цяжкасцю прыпыніў паток уласнай адкрытасці і паспрабаваў пераключыцца ў рэжым практычнага мыслення.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы