Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нераток

Неизвестно

Шрифт:

Душа - зусім іншае, яна заўсёды ўладальніку падабаецца. Бо нябачная. Як ты яе разгледзіш знутры - яна са свядомасцю ў адной калысцы гушкаецца і ў адну труну кладзецца. А як разыдуцца - бяда: цяжка сярод людзей жыць! І для астатніх твая душа нябачная, таму што схаваная. А вось Усявышні бачыць і лёс душ нашых грэшных безапеляцыйна выратае.

Наконт бессмяротнасці душы нічога не скажу, але што пасля смерці ў пазачассе трапляеш - дакладна. Як гэта - растлумачыць немагчыма, самому разумець трэба. Узяць боль: немаўля, пакуль не спатыкнецца, нічога не бяіттття: ці як апельсін:

з чым яго параўнаеш, апроч апельсіна?

Рэлігіі зямныя рознае кажудь пра замагільнае жыццё (дарэчы, чаму “замагільнае”?
– у мяне ад смерці да могілак дзесяць дзён прайшло!), але ўсе яны няпэўныя ў адным: у спробе невытлумачальнае жывому чалавечай мовай у свядомасць увесці. Цяжка. Асабліва калі сам не разумеет. Ну, як той апельсін, калі яго на свае вочы не бачыў. І спосабу іншага няма, зноў жа.

ЗАВЯЗКА

– Ты святы Якаў?

– Высока скочыў, нехрысць. Звычайна Пятром называюць. А сапраўднае імя маё ўсё роўна не вымавіш: непадуладнае яно чалавеку. Вы для мяне, як для вас сабакі: уся ваша размова - “гыр!” ды “гаў!”

– Навошта ж табе, такому сур’ёзнаму, гэткі клопат?

– Работа такая. Агенцтва “Нерэалізаваныя шанцы’. “Нявыкарыстаныя магчымасці”, каб лепш зразумеў. Карадей, апельсін

– гэта бульбіна з тоўстай аранжавай лушпінай, якую зручней здымаць рукамі, а не нажом.

– Я табе нешта павінен плаціць?

– Прывучылі вас там. Заплаціў ужо. Карадей, апельсін - гэта яблык, які падзелены па дольках да таго, як ты за яго ўзяўся.

– Дык хто каму патрэбны?

– Не зразумеў?! Я табе, канечне! Жыццё чалавечае - праца цяжкая. І калі на нуль выйшаў - лічы, што адолеў яго паспяхова. Занесла не туды, разгубіўся, напартачыў, празяваў - перайграць можна. Узнёсся пры жыцці, вышэй за яго стаў - можа, нават у такім “агенцтве”, як я, з такімі мудакамі, як ты, базарыць будзеш. Не ў тым сэнсе, што пасты-споведзі, малітвы-намазы, хоць і гэта дысцыплінуе. Карадей, як апельсін: той жа зямны шар, толькі ў сто мільёнаў разоў меншы.

– І як ты паспяваеш з усімі намі прадавадь?

– Лічы, што мяне можа быць столькі копій, колькі спатрэбіцца. І кожны з кожным яго мовай размаўляе. Карадей, апельсін - той жа кавун, але калі кінудь яго долу - не трэсне.

– І навошта я табе?

– Не ты - мне, а я табе, доўбня!

Сляпуча ўспыхнула яркае святло. Нічога, апроч святла. Металічным рэхам загрымеў голас агента “Нерэалізаваных магчымасцей”:

– Адказваць на мае пытанні выразна і дакладна! Ці засталіся на Зямлі незавершаныя справы?

– Дробязі ўсякія. Кавалак варанага мяса ў халадзільніку хіба

што.

– Ці хадеў бы перайграць жыццё?

– Няма сэнсу. Не. Да таго ж і прыйду.

– Ці няма шкадавання аб выпадках, калі бачыў, што твае паводзіны могудь нешта кардынальна змяніць, але так і не наважыўся на ўчынак?

– Не наважыўся, то і не трэба было. Не.

– Упэўнены?

– Зразумела, не, хоць ты мяне і доўбняй назваў.

– Я пракручу табе пару эпізодаў з твайго жыцця. На мой выбар. Яшчэ раз перажывеш-перагледзіш, а пасля вырашым, што з табой рабіць.

– І як ты здолееш

пракруціць?

– Апельсін - той жа тэнісны мячык, але ядомы. Ну, назола.

ЭПІЗОД ПЕРШЫ

Мне дваццаць гадоў. Прышчаваты трэцякурснік, які ведае смак тытуню, гарэлкі і жанчыны. Толькі другое і трэцяе - заўсёды асобна, так склалася.

Электрычка метро; неабавязковы і няспешны візіт у процілеглы канец горада з інтэрната, які паспеў стадь родным домам; прымітыўная крыва-крыжовая чырвона-сіняя схема станцый; адлюстраванне ў шкле вагона ўласнага твару, якое выклікае прыкрасць, і ўласнай постаді, што выклікае ганарлівасць. Менавіта так, ганарлівасць.

Сарамлівасць мяжуе з развязнасцю. “Rus in urbe”, здаецца? Зрэшты, мы тэхнары, нас вучаць не таму. За плячыма пяць сесій, медыум, у бліжняй перспектыве - шостая. Красавік літасціва дазволіў скінуць зімовае паліто і апрануць вятроўку, але пакуль забараніў здымаць світэр. Стрыжаная, каб дагадзіць падпалкоўнікам ваеннай кафедры, галава загружана напалову - ідэальны стан для вырашэння любых праблем!

Ссівела-лысаваты мужчына ў чорных шнураваных чаравіках, шэрым палітоне, карычневым касцюме і ў белай з вузкімі жоўтымі палоскамі кашулі, з гадзіннікам “Луч” на чорным скураным раменьчыку. Разгадвае красворд у “Вячэрняй газеце”. Дзюбка алоўка

– на васемнаццатым пытанні: “старадаўняя руская чаша з ручкай”. Зрок - адзінка: зазіраю ў клетачкі. Шэсць літар. “Ендова!” Што за “ендова” - не ведаю і не бачыў, не нашанскае таму што. Але толькі “ендова”, з “кувшина” ці “кринки” ў крыжаванках не п^ць. Добра, сам разбярэцца. Няхай кожны грызе свой батон.

Жанчына, якая сядзідь побач з разгадчыкам, разглядае мяне. Даўнавата глядзіць - позірк быццам бы прыцёрся да майго аблічча. Не пільна, не назойліва. Не вывучае, не аналізуе. Толькі пазірае.

Мы знаёмыя, візаві? У мяне няма такіх знаёмых. Я - хлопец з вёскі. Ёй трыццаць-трыццаць пяць гадоў. Кола маіх знаёмцаў у сталіцы акрэслена канкрэтна: выкладчыцы, бібліятэкаркі, кватэрныя гаспадыні, персанал інтэрната. А ў вёсцы я пакуль ведаю па імёнах нават першакласнікаў.

У яе мяккія доўгія валасы, якія светлымі завіткамі сцякаюць на спіну і, падзеленыя плячамі, на грудзі. Гэткая Брыльска-Пугачова! Шырокія, цёплыя, разумныя вочы не выяўляюць, а канстатуюць адзіноцтва і жаданне пазбавідца ад яго.

Такая жанчына не можа быць адзінокай - занадта ненатуральна. Хіба што часам яна сама гэтага пажадае. Але не сёння. Магчыма, яна разышлася са сваім выбраннікам. Так, менавіта “выбраннікам”. Яна сама выбірае.

Муж, гуж, вуж - словы якія блазенскія! Няма ў яе мужа і дзяцей няма. Іначай чаму пальчыкі гладкія, пялегаваныя, а пазногцікі доўгія, лакіраваныя? А дзе ваша гаспадарчая торба, мадам? У вас толькі маленькая касметычка.

Такая жанчына выбірае сама. Але заўсёды рызыкуе тым, што выбраннік праігнаруе выбар. Ці возьме толькі ласы кавалак. І адмовіцца, калі ласае прыесца. Ён, здаецца, адмовіўся. Не, напрямую такім жанчынам не адмаўляюць: ён доўга лавіраваў паміж крыгамі жыццёвых абставін і ўрэшце прапанаваў заведама непрымальныя ўмовы. Т ак яно і было.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Убивать, чтобы жить

Бор Жорж
1. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать, чтобы жить

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Начальник милиции 2

Дамиров Рафаэль
2. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Искра Силы

Шабынин Александр
1. Мир Бессмертных
Фантастика:
городское фэнтези
историческое фэнтези
сказочная фантастика
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Искра Силы