Ночы на Плябанскіх Млынах

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Ночы на Плябанскіх Млынах

Ночы на Плябанскіх Млынах
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Магчыма, я памыляюся, але мне

заўсёды здавалася, што на дарозе,

па якой возяць мёртвых,

нават трава і дрэвы мяняюць колер.

Густава Адольфа Бекер.

Гэты дом пабудаваў вар’ят у вар’яцкім месцы.

І не было лепшага дому і лепшага месца ў гэтым вар’яцкім часе.

Містычная аповесьць

Агонь дабраўся да срэбнай стужкі, якая далікатна абвівала сьвечку з белага, духмянага воску, створанага няйначай пчалінай каралевай (хаця не, каралевы не вырабляюць

воску, нават такога белага). Стужка адразу сьціснулася, пачарнела, выяўляючы сваяцтва не з высакародным металам, а з паперай, цярплівай, як прыроджаная паслугачка, і гэткай жа пакорлівай любому гаспадару… Ад яе лісьліва пацягнуўся струменьчык чорнага сьмярдзючага дыму, нагадваючы няшчыры клічнік напрыканцы палітычнага лозунгу.

— І гэта вясельныя сьвечкі! – дакорліва прамовіла Дарота, прыціскаючы пацямнелай мельхіёравай лыжкай для гарбаты бліскучую паперку і спрабуючы атадраць яе рэшту ад васковага сьцябла. – Уявіце сабе, як гэткі дым выглядае падчас вянчаньня!

— Як папярэджаньне наіўным, – змрочна сказаў пан Беларэцкі, лысаваты брунет у акулярах на вяровачках, былы стыпендыянт Імператарскай Акадэміі, фалькларыст і аматар прыватнага вышуку. – У кожнай красе падчас выпрабаваньня вогненай стыхіяй выяўляецца дамешак… З пахам самага звычайнага, жывёльнага страху за сваё існаваньне. А ўрэшце, — пан Беларэцкі павярнуўся ўсёй сваёй худой, нязграбнай постацьцю ў бок вакна, – у нас дзесьці быў яшчэ цэлы жмут пахавальных сьвечак. Ты, Уладзе, прыносіў…

Высокі юнак з прыгожым тварам, які сядзеў ля вакна, апрануты ў паношаны сурдут, азваўся леным голасам, у якім адчуваліся інтанацыі шчырага прыхільніка чытацкае манеры беларускага хлопца з Вільні Шверубовіча (вядомага ў Імперыі як Васілій Качалаў). – Былі недзе і пахавальныя… Пашанцавала ж прайсьціся побач з царквой, якую пад склад экс-пра-пры-… Госпадзе, гэта ж вымавіць немагчыма… Два пакункі ля камісарскіх калёсаў і падабраў, няхай Бог даруе. Вясельныя сьвечкі і пахавальныя. Пахавальныя, здаецца, Даротка ў камоду паклала…

Дарота павярнулася, бліснула вялізнымі цёмнымі вачыма, у якіх калісьці наведвальнікі вечароў Таварыства аматараў прыгожых мастацтваў бачылі люстраваньне вобразаў Рафаэля ды Батычэлі.

– Ніякіх пахавальных сьвечак! Гэта… Гэта ўжо занадта. У адрозьненьне ад вас, спадар, тэатральныя эфекты не шаную.

— Спадарыня лічыць за лепшае ўжыць лучыну? – зьедліва прамовіў Улад і дадаў з уздыхам. — Урэшце, калі хто-небудзь з нас не ўладкуецца на працу, пяройдзем і на лучыну.

Пан Беларэцкі пагардліва хмыкнуў наконт самой думкі ўладкаваньня на працу. За вакном плесканулася вада, нібыта дом быў вялізным караблём...

Улад прыціснуўся ілбом да шыбы, угледзеўся ў цемру.

— Не спадае паводка…

— Вось і добра… — стамлёна прамовіла Дарота, разьліваючы ў парцалянавыя кубкі напой з водарам ядлоўцу, верасу і восеньскіх яблыкаў – і дакладна з названага й звараны. – Значыць, у нас ёсьць яшчэ некалькі дзён. А потым…

Яна змоўкла, бо тое, што будзе потым – ведалі ўсе… Дом былога дырэктара рэальнай вучэльні, Даротавага бацькі, драўляны старасьвецкі будынак з мансардай і разьблёнымі калонамі, пацямнелы ад часу, нібыта твар рамізьніка, забярэ новая ўлада дзеля, вядома ж, справядлівых патрэбаў працоўнага люду, да якога кіраўнікі рэальных вучэльняў не належалі. Пан дырэктар даўно перабраўся да сваякоў у Лошыцу, а дачка вырашыла застацца. Зладзіўшы своеасаблівую камуну са сваіх сяброў, якіх час гэтаксама адарваў ад берагоў, загайдаўшы на халодных хвалях… Ды яшчэ бацькаў стрыечны брат, пан Беларэцкі, што зьехаў з Пецярбургу, і, пакінуўшы на дарогах ваеннага камунізму валізы, паліто і веру ў справядлівасьць, прыбіўся да маладой кампаніі…

Хвалі паводкі ля Плябанскіх Млыноў таксама былі халодныя – Сьвіслач і Няміга,

разьліўшыся, ператваралі цэнтр мястэчка ў сапраўдную Венецыю, і човен менчука, звыклага да пераменлівага настрою губернатараў і стыхіяў, сьлізгаў побач з дахам вагону конкі, які ледзь быў відзён над бруднымі хвалямі… Вось і гэты дом у чарговы раз зрабіўся незалежным востравам – а тыя, што сабраліся тут, умелі цаніць часовую волю… Яны нават адпусьцілі па сівернай вадзе адзіны стары човен – каб не было спакусы.

— Наш каўчэг яшчэ не даплыў да Арарату! – з мансарды спускаўся чарнявы хлопец, трымаючы ў руках стос старых газетаў, зьнямелае рэха старога сьвету, якое больш аніхто ня хоча пачуць. – Таму не забывайце, што маё імя – Ной, і з гэтае прычыны мусіце прызнаваць мяне за капітана.

Ной кінуў газеты на падлогу, і яны, глуха шаргатнуўшы, бясьсіла сьцішыліся, нібы спадзеючыся пакорлівым маўчаньнем выклікаць шкадобу да свайго лёсу.

— На распал… А дзе там Зося падзелася? Зо-ся! Цябе што, прывіды на мазурку запрасілі?

— Іду, іду… Хвалюешся, як рамізьнік ля амэрыканскай клюбы…

Па лесьвіцы імкліва спускалася таненькая рудая дзяўчына ў брунатнай сукенцы, перашытай з гімназічнай форменнай, але зусім не падобная да мігдалавай гімназістачкі – кароткая стрыжка, у прыжмураных вачах — зялёны агонь, як у рыскі, а рукі, такія тонкія і далікатныя – у драпінках, нібыта ад гульняў з капрызьлівымі кацянятамі. У руках дзяўчына трымала два бронзавыя падсьвечнікі.

— Вось! Хачу, каб у гэтую ноч было сьветла, як на старасьвецкім бале!

Улад памкнуўся быў устаць, каб перахапіць цяжкую бронзу з дзявочых рук, але стрымаўся і знарочыста абыякава ўтаропіўся ў цёмную шыбу.

Як ні пярэчыла цемнавокая Дарота, але пахавальныя сьвечкі, на гэты раз з жоўтага, як мумія, воску былі знойдзеныя, пазбаўленыя чорных стужак і запаленыя…

Насельнікі дому пасярод паводкі ўселіся вакол стала. Верасовая гарбата, сухары, сьвятло пахавальных сьвечак і вецер за вокнамі… Што яшчэ трэба маладым, каб забыцца на несправядлівасьці віхурнага часу?

— Пан Беларэцкі, раскажыце якую-небудзь жахлівую гісторыю! – папрасіла Зося.

Фалькларыст зірнуў сьветлымі вачыма праз трэснутыя акуляры.

— Чым страшнейшы час – тым прыемней слухаць выдуманыя жахі… Нібыта цемра ў параўнаньні з яшчэ большай цемрай на хвілю падаецца сьвятлом. Але ўмова: расказваем усе, па чарзе.

Улад лена запярэчыў:

— А калі я ніякай містыкі ня ведаю? І ўвогуле матэрыяліст…

Беларэцкі толькі пасьміхнуўся.

— А фантазія нашто, малады чалавек? Вы ж – артыст, у ценю на сьцяне мусіце ўбачыць і Атэла, і Жыгімонта Аўгуста… Міфы, паданьні, легенды – гэта паветра, якім дыхае кожнае места. Гэта вільготны мох на сьценах камяніцаў, што ўспаўзае па іх, нібыта праказа. Павуціньне ў кутах замураваных тры пакаленьні таму пакоях, вільгаць, якая па кроплі точыцца з чорнага зводу сутарэньня, вымыўшы ў каменнай падлозе яміну, дзе можа схавацца вялізная рапуха… Гэта ўсюдыісна і невынішчальна… Я ведаю выпадкі, калі нехта прыдумваў легенду пра сваё места, а яна спраўджвалася, і ў сутарэньнях самавітага купецкага дому выяўляўся замураваны шкілет, а на вежу кожны год, у адзін і той жа час, прылятаў белы голуб...

— І няўжо ў гэтым забытым Богам мястэчку, з маленькімі бруднымі вулкамі ды лужынамі, глыбокімі, што капялюх наглядчыка за могілкамі, дзе ліхтароў меней, чымсьці камяніцаў, вы паселіце рамантычныя легенды? – недаверліва спытаў Ной. – Я вырас тут, але руіны, на якіх мы гулялі малымі, нагадвалі адно пра неахайнасьць ды няшчасны лёс укрыжаванага на шляхах гісторыі краю…

Фалькларыст задумна зірнуў за чорнае вакно.

— Неспазнанае зазірае нават праз гэтыя шыбы… Варта толькі ўгледзецца, прыслухацца… Няўжо вы, спадар Ной, ніколі не сутыкаліся з нечым надзвычайным?

Комментарии:
Популярные книги

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Опасная любовь командора

Муратова Ульяна
1. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Опасная любовь командора

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Мастер темных Арканов

Карелин Сергей Витальевич
1. Мастер темных арканов
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер темных Арканов

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Жена по ошибке

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Жена по ошибке

Дочь моего друга

Тоцка Тала
2. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дочь моего друга

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер