Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ночы на Плябанскіх Млынах

Рублевская Людмила

Шрифт:

— Бацька казаў, што ў добрае надвор’е з мосту можна разгледзець, як у вадзе блішчыць карбункул… — задумліва прамовіла Дарота. — І калі-небудзь зьявіцца рыцар, які яго дастане і верне на абраз Маці Божае Менскай…

— Тады спадзе паводка, і сюды заявіцца камуністая навалач, — зьдзекліва прамовіў Улад.

— Чаму адразу “навалач”? Ня трэба агулам абражаць людзей, якія змагаюцца за сваю ідэю, – ускінуўся Ной. – Ідэя рэвалюцыі справядлівая. Няўжо ты хацеў бы, каб тут раскашаваліся чарнасоценцы з нагайкамі? Проста кожная добрая ідэя, нібы карабель – ракавінамі, абрастае дурнямі, якія ўсё псуюць.

Вось гэтыя дурні і выставяць нас на вуліцу… А мяне яшчэ і расстраляюць, як сына арыстакрата… — дадаў Улад.

Зося фыркнула.

— Таксама мне, вялікі арыстакрат твой бацька… Начальнік паштовага аддзяленьня, чыноўнік дзясятага класу… А што, палякі, якія за адно беларускае слова садзілі, або немцы, былі лепшыя за тых камуністаў? А можа, твае эсэры, з якімі быў зьвязаўся? Добра, бомбу кінуць ні ў кога не пасьпеў…

Пан Беларэцкі зьдзіўлена зірнуў на маладога чалавека.

— Вы былі эсэрам?

Улад прыкусіў губу.

— У эсэраў свае вартасьці… Прынамсі, усё сумленна – навалач мусіць адказваць за свае гнюснасьці… А ў бальшавікоў я і сам паверыў быў – пакуль не разагналі наш зьезд.

Ной упарта патрос галавой.

— Вось пабачыш, усё наладзіцца! Прынамсі, ня будзе такога, як было – калі я, габрэйскі хлопчык, каб паступіць у гімназію, мусіў вывучыць літаральна на памяць дзесяць падручнікаў, каб ня даць сябе “зрэзаць”…

Улад сумна ўсьміхнуўся.

— А помніш, як мяне выкладчык граматыкі лупіў лінейкай за тое, што я назваў сябе беларусам? А пасьля, дома, яшчэ і бацька дадаў… А я проста ўбачыў выступленьне трупы Буйніцкага, і зразумеў, што гэта – маё, мая мова, мой народ… Настаўнік у школе крычаў, што я мушу ганарыцца тым, што я – рускі. А бацька крычаў, што мы – палякі, народ слаўны і горды. А я паказваў яму нашу сямейную рэліквію – прывілей на маёнтак, падпісаны каралём Жыгімонтам Аўгустам, чытаў: “І датоле дзяржаці з ласкі гаспадарскай маець за ўласным вызнаньнем”…, і пытаўся: якая гэта мова? Польская? Руская? І сышоў з дому. Бо займеў тое, што даражэй за любое багацьце – радзіму...

— Та-ак, няхутка яшчэ прагучыць адказ на словы Купалы “Ці доўга будзе нам заломам Варшава панская і царская Масква”… — прагаварыў Андрэй Беларэцкі. – Мы ўсе хутчэй жывем паводле словаў Гарэцкага: “Я ня ведаю, хто мне свой і хто чужы. Я дзяржуся дзікога неўтралітэту і ашукваю тых і гэтых і самога сябе… І адна палова яго, каторая разумела белых, маўчала, зьнямела. І другая палова яго, каторая разумела чырвоных, вымагала…”

— Не разумею гэткіх хістаньняў, — прамовіла Зося. – Гэта ўсё ад лішку. Ад багацьця… Хаця… здараюцца выключэньні. Вось карбункул, пра які расказвала Дарота… Патрымаць у руках такі камень – гэта вартае, можа быць, усяго жыцьця!

Ной, пачырванеўшы, вымавіў:

— Калі б ён толькі існаваў, я б паспрабаваў дастаць яго для цябе.

— Ты і плаваць ня ўмееш, спадар, — перабольшана ласкава вымавіў Улад. – Але патануць табе не давядзецца: Даротка ў нас выдумшчыца.

— Так, шкада, што гэта толькі казка… — расчаравана прагаварыла Зося. Дарота кінула хуткі позірк на Улада, моўчкі павярнулася і сышла ў іншы пакой.

— Пакрыўдзілася, ці што? – недаўменна прагаварыў Улад.

Між тым дзяўчына вярнулася і, ні на кога ня гледзячы, паставіла на стол маленькі куфэрак

з пацямнелага ад часу срэбра.

— Вось… Бацька казаў, гэта знайшлі, калі будавалі наш дом.

Пан Беларэцкі першы ўзяў у рукі рэліквію.

— Ну і ну… Шаснаццатае стагоддзе. Няйначай… І герб, калі я не памыляюся, Друцкіх…

Фалькларыст адкінуў вечка.

— Так, тут мог знаходзіцца камень… Або пярсьцёнак… Нешта невялікае і каштоўнае.

Моладзь згрувасьцілася, зазіраючы ў куфэрак, унутры якога з чатырох бакоў былі прымацаваныя драты, якія, падобна, мусілі ўтрымліваць у цэнтры нешта невялікае.

— Значыць, карбунул існуе! – узрадвалася Зося, і водсьветы полымя сьвечкі заскакалі ў яе зялёных вачах, быццам вадзяныя зоркі ў вачах русалкі.

— Я скажу, што было насамрэч…— прагаварыў пан Беларэцкі, крывячы тонкія вусны. — Быў старажытны куфэрачак… І буйная фантазія майго сябра, твайго, Дарота, бацькі, які лічыць, што задача творчага чалавека – ствараць міфы для сваёй радзімы, каб рабіць яе гісторыю цікавай. Нібыта яшчэ адна казка дапаможа вярнуць залаты век…. Які, аднак, быў і залаты, і крывавы, і попельны… Попел менскіх пажарышчаў таксама дадаўся да крыві тае эпохі.

— Калі хочаце ведаць, я сама бачыла, як блішчыць чырвоны камень якраз насупраць віхлы, што там, на беразе, пад мастом… — у голасе Дароты зьвінела крыўда.

— За гэты час любы камень апынуўся б пад тоўстым слоем твані, — заўважыў Улад. Але Зося капрызьліва ссунула бровы:

— Вось цудоўнае выпрабаваньне для якога-небудзь рыцара, які спадзяецца заслужыць любоў сваёй дамы!

Ноя нібы падкінула спружына.

— Я дастану гэты камень!

Улад падняўся нясьпешна і нібыта лена, але ў ягонай худой паставе адчувалася ўпартая сіла.

— Калі нейкае чырвонае шкельца і ляжыць на дне гэтай рачулкі, яго знайду я.

Дарота прыціснула далоні да вуснаў, з адчаем гледзячы на артыста… А Зося… А Зося раптам засьмяялася – і не было літасьці ў яе сьмеху… Бо ня ведае літасьці дзяўчо, якое ўпершыню, са зьдзіўленьнем і таемнай радасьцю, адчула сваю ўладу над моцнымі мужчынамі.

Цёмныя вочы Ноя і сінія — Улада сутыкнуліся… Як спрадвеку сустракаліся позіркі двух, якія кахаюць адну… І якія ўпершыню гэта зразумелі.

— Ага, давайце на пошукі, уюнашы, у ноч, у холад і ў дзівосны час дыктатуры пралетарыяту, — насьмешны голас пана Беларэцкага прагучаў, як халодная вада на галаву буяша. – А вы, паненка, асьцярожней з фантазіямі… — у словах фалькларыста, зьвернутых да Зосі, адчуваўся метал. —Не з усім на гэтым сьвеце можна гуляцца. Паверце мне, як старому чалавеку…

Рудавалосая гарэзьніца трохі зьбянтэжылася, нават у сьвятле пахавальных сьвечак была заўважная чырвань на яе шчоках.

— Падумаеш, а што я такога сказала… Ды ня трэба мне той карбункул…

Пан Беларэцкі ўжо не ўсьміхаўся.

— Гісторыя ведае выпадкі, калі дастаткова было слова, і гарады патаналі ў крыві… Дарэчы, каб ня цноты адной юнай менчанкі, у нашай ратушы не было б і прывіду…

Улад і Ной перасталі сьвідраваць адзін аднаго позіркамі, сумеліся і нават прыселі, здагадаўшыся, што зараз пачуюць чарговую страшную гісторыю. Абодва стараліся не глядзець на Зосю, толькі Дарота кінула на сяброўку пякучы позірк і задала спакойнае пытаньне.

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва