Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ночы на Плябанскіх Млынах

Рублевская Людмила

Шрифт:

— Ці хочаце вы, малады чалавек, сыграць Гамлета?

Ну хто б у сямнаццаць гадоў ад такога адмовіўся! Верагодней крыжадзюбу адмовіцца ад яловых шышак, а гарадавому ад гербавай бляхі. Але далей пачалося дзіўнае. Мяне прасілі сыграць гэткі монасьпектакль, прамовіць самыя знакамітыя маналогі дацкага прынца, і ня дзе-небудзь у прыватным тэатрыку, перад клумбай-жонкай і прышчавымі пляменьнікамі, а тут, на сцэне тэатру… Але – уночы. Памяшканьне будзе дзеля гэтага выкупленае ў дырэкцыі. Публікі чакаецца няшмат, але самая што ні на ёсьць выкшталцоная і дасьведчаная. І за гэта — сто рублёў ганарару. Шалёныя грошы. Здаралася, увесь збор нашай трупы за вечар не дасягаў гэтае мяжы. Укладзеныя ў маю руку дваццаць пяць рублёў авансу падбадзёрвалі, просьба нікому не расказваць пра меркаваны начны сьпектакль выглядала адкрыта падазрона, быццам курыныя пер’і на пысе хатняй коткі. Вядома, усё тлумачылася маім талентам, ад якога знаўцы хочуць атрымаць асалоду без усялякіх

перашкодаў.

— Гэта ваш вялікі шанец, малады чалавек! – даверліва сакатаў вусаты пан. – Згаджайцеся! Запэўніваю, што ніякога злога намеру тут няма, і ні ў якую ганебную справу вас ня ўцягваюць. Ну, вы ж прыроджаны артыст!

І сунуў мне яшчэ дзесяць рублёў.

Я вярнуўся ў свой катух на Францысканскай. Мой таварыш ляжаў на ложку п’яны і ціхі, як фаршыраваная рыбіна. Я хадзіў з кута ў кут, быццам навязаны баранчык, і мроіў, нібыта ў гарачцы. То закулісны пан бачыўся мне падступным Мефістофелем, то высакародным Гарунам-аль –Рашыдам… Нарэшце я схапіўся за томік Шэксьпіра, як касьцельная дэвотка за ружанцы, і паспрабаваў уявіць сябе Гамлетам… І – уяўленьне зацягнулася да апоўначы… Цяпер мне проста невыносна карцела паказаць камусь дасьведчанаму ўсе гэтыя аднойдзеныя паставы ды інтанацыі, усе жывапісныя драпіроўкі плашча, замест якога я выкарыстаў коўдру… У дзьверы пастукалі. Ня стану хаваць – я скалануўся ад містычнага жаху. Арцёмка замыкаў, закруціўся на ложку… Я ня стаў яго раскатурхваць, тым больш лягчэй было прымусіць размаўляць качан капусты, і, набраўшыся сьмеласьці ад Гамлета, расчыніў дзьверы. Так пачаліся мае начныя прыгоды.

Да тэатру мяне давезьлі ў закрытым экіпажы, пустым, як галава субрэткі, але з абабітымі аксамітам сядзеньнямі. Я крадма вышукваў дзе-небудзь выяву герба – вядома, каралеўскага або, на горшы выпадак, княскага, але акрым вытанчаных расьлінных арнаментаў з мосенжу не знайшоў нічога адметнага. У такіх карэтах герояў звычайна выкрадаюць… Але мяне высадзілі на прыступках тэатру, і зараз жа падхапіў пад локаць вусаты знаёмец.

— Мы вельмі вам удзячныя… Хутчэй, хутчэй, рыхтуйцеся…

Мы амаль подбегам увайшлі ў будынак, там да нас кінулася дама ў сукенцы з чорнага шоўку, з валасамі, таксама падобнымі да чорнага шоўку. У цьмяным сьвятле газавай лямпы, якая асьвятляла калідор, я разгледзеў тонкія арыстакратычныя рысы… І зноў думкі пра таемнае жыцьцё князёў ды каралёў палезьлі ў галаву. Вялізныя цёмныя вочы жанчыны блішчэлі незразумелай трывогай, ледзь не адчаем. Яна хутка загаварыла высокім голасам, які, здаецца, перарываўся ад гора. Вусаты адказаў ёй… Ну вось хоць гэта высьветлілася — італьянцы! Я разьбіраў асобныя словы, якія заселі ў памяці з оперных арый: “далорэ” – здаецца, боль… “падрэ” – бацька, альбо, можа, сьвятар, “рагацца” – хлопчык… Гэта што, пра мяне? Ну так, пра мяне… Дама змоўкла і пачала з недаверам вывучаць маё аблічча, можна было б сказаць, бесцырымонна, каб ня тая трывога і горыч, якія ахутвалі незнаёмку, як водар – куст язьміну. Італьянка нешта спытала ў вусатага, я зразумеў, сумняваецца, ці спраўлюся. Але вусаты энергічна замахаў рукамі, папляскаў мяне па плячы. “Сі, сі...” Залапатаў нешта, напэўна кшталту “Самае тое, ня бойся, хлопец-ураган”…

Дама, перарывіста ўздыхнуўшы, сышла, кінуўшы мне на разьвітаньне дзіўны позірк, адчайна-умольны, і вусаты пацягнуў мяне далей.

— Толькі, вельмі вас прашу, нічым сябе ня стрымлівайце. Дайце волю свайму тэмпераменту, грайце ў поўную сілу, імправізуйце! — мармытаў мой спадарожнік мне на вуха, і я пачынаў патроху шалець ад усяго гэтага.

За кулісамі мяне чакала адчыненая грымёрка першага героя і касьцюм дацкага прынца.

Электрычнасьць у тэатры не была ўключаная, і сцэна асьвятлялася, як даўней, сьвечкамі. Ніколі не забуду гэты сьпектакль. Наўрад мне ўдасца перажыць калі-небудзь такое неверагоднае хваляваньне і натхненьне, падагрэтае небясьпечнай таямніцай. Я выляцеў у прывіднае сьвятло сцэны, адчуваючы сябе Кінам, Сальвіні і Качалавым у адной асобе. “Быць ці ня быць – пытаньне вось у чым!” Вядома, нават у апантанасьці роляй я крайком сьвядомасьці прагнуў разгледзець публіку. Яе сапраўды было няшмат. Сем чалавек сядзелі ў першым радзе партэру. Так, відовішча ледзь мяне не зьбянтэжыла. Вялізная чорная прорва залы, незвычайная цішыня, водбліскі агню на тварах гледачоў... Вось мой вусаты імпрэсарыё, вось – знаёмая чароўная дама. Нейкая пажылая кабета ў капелюшы ўвесь час падносіла да вачэй хустачку, як я пасьля вырашыў, расчуленая маёй ігрой. Увогуле, цяжка ўявіць больш удзячную публіку. Усе сачылі за кожным маім рухам, вельмі сур’ёзна і засяроджана, нават не перашэптваліся. Але мая ўвага адцягвалася на старога ў сурдуце, які сядзеў пасярод кампаніі… Я заўважыў, што на яго скіроўваліся час ад часу позіркі ўсіх, запытальна-ўстрывожаныя. Выглядаў старэча, як праўдзівы Гарпагон, фанабэрысты, аскетычны скупеча. Прыгажуня італьянка сядзела побач з ім і час ад часу пяшчотна гладзіла па руцэ, нібыта прасіла быць больш паблажлівым. Ага, значыць, вось ён і ёсьць, мой галоўны крытык!

Я паддаў тэмпераменту. Мой Гамлет

насіўся па сцэне, як прывід у “чароўным ліхтары”. Усе прыдуманыя перад люстэркам паставы, узмахі і ўзьвівы – фортэ, фортэ, фартысіма! Стары пень сядзеў у крэсьле, нібыта праглынуўшы пожаг, яго вочы глядзелі проста наперад, не міргаючы, нібыта ён паказваў, што ня хоча мяне бачыць. Між тым старую пані так праняло, што яна аж заплакала, панурыўшы галаву. Яе рыданьні дадалі мне сілаў. Я ўскінуў рукі і загаласіў:

“Я яе любіў, як сорак тысячаў братоў!”

І мае намаганьні займелі нарэшце плён. У вачах старога палыхнуў сапраўдны агонь. Маўклівы дасюль крытык затросься, затузаўся, ускочыў з месца і пачаў нешта выкрыкваць па-італьянску, жэстыкулюючы рукамі ня горш за майго Гамлета. Астатнія таксама паўскоквалі, неяк дзіўна зашумелі…

Зараз жа на сцэну ўскочыў вусаты, яго твар сьвяціўся ад радасьці. Ён схапіў мяне за плечы і літаральна выштурхнуў за кулісы.

— Грацыё, грацыё… — прыгаворваў ён з непадробным пачуцьцём. – Вы – грандыёзо! Вялікі артыст! Мы вам так удзячныя! Ваша ігра — сапраўдны цуд. Вы ўвойдзеце ў гісторыю тэатру!

Я пачуваўся агаломшаным і шчасьлівым. Вусаты правёў мяне ў грымёрку, дапамог пераапрануцца – ён, гэты важны, выкшталцоны пан, падаваў мне мой зношаны пінжак, як прыслуга! Мяне пасадзілі ў той самы экіпаж і зноў папрасілі пакуль нікому не расказваць пра начны сьпектакль, маўляў, іначай я сапсую свой лёс, які абяцае быць бліскучым.

Ужо пад’язджаючы да дому, я агледзеўся, што ў маёй кішэні – капэрта з двума сотнямі рублёў.

На наступны дзень маё захапленьне ўласным посьпехам прыгасла, і ў галаву палезла зусім іншае. Падрабязнасьці прыгоды здаваліся ўсё больш і больш дзіўнымі. Хто была тая маладая італьянка, чаму ўстрывожаная і заплаканая? Можа, старэча — ейны нялюбы муж, і яна спадзявалася расчуліць яго ўзьнёслымі словамі Шэксьпіра? А можа быць, я патрэбны, каб выканаць ролю чыйгосьці двайніка? Нашчадка знакамітага роду, дафіна, інфанта ці як там яшчэ? Я быў пэўны, што прыгода будзе мець працяг. Можа, запросяць на першыя ролі ў які-небудзь знакаміты тэатр? Таемна выкрадуць? Або… Ня стану ўтойваць, уяўленьне малявала салодкія рамантычныя сітуацыі, у якіх адну з галоўных роляў выконвала тая, што назвала мяне сьмешным словам “рагацца”. Я захоўваў таямніцу, але пачаў вучыць італьянскую, а заадно заняўся французскай барацьбой і бегаў у цір у Губернатарскім садзе, так што кожная бляшаная качка ў тым ціры мае на сабе выбоіны ад маіх шрацінак.

Прайшло тры месяцы. Я па-ранейшаму распавядаў дацкаму прынцу пра зьяўленьне прывіду старога караля і сустракаў у гурце пейзан пераможнага герцага. Аднойчы, калі я прыйшоў у тэатр, рудзенькая субрэтка, мадэмуазэль Ніні, альбо проста Нінка, папярэдзіла: “Рэжысёр ізноў у жалобе… Пастарайся не трапляцца яму на вочы з вясёлай фізіяноміяй”. Сапраўды, на лацкане пінжака пана Рэўзара ў чарговы раз красаваўся чорны бант. Трэба патлумачыць гэтую традыцыю нашай трупы. Пан Рэўзар зьяўляўся ў жалобе са страшнаватай рэгулярнасьцю. Напачатку я думаў, што ў пана часта паміраюць родзічы. Але старажылы патлумачылі, што калі памірае якісьці вялікі артыст, пан Рэўзар лічыць сваім абавязкам спраўджваць па ім асабістую жалобу. І гора таму, хто не адгукнецца спачуваньнем.

Таму цяпер, пачуўшы пра жалобную стужку на рукаве Рэўзара, я пабег да Панаса Панасавіча, памочніка рэжысёра, які кінуў выгодную кар’еру адваката дзеля вар’яцкай службы ў тэатры, быў чалавек добры і незвычайнай эрудыцыі, і стаў яго распытваць, хто з тытанаў на гэты раз атрымаў ангажэмент на нябёсныя ролі… Пачуўшы прозьвішча – італьянскі трагік М* — зьбянтэжыўся… Панас Панасавіч, адданы Мельпамене аж да прыгоннага стану, зразумеў мае ваганьні і ўскіпеў, як зялёная гарбата. Як я магу ня ведаць геніяльнага артыста! Я пакорліва папрасіў прасьвятленьня…

— Трагік М* дзесяць гадоў як пакінуў сцэну, — пачаў расповед Панас Панасавіч з непадробным імпэтам і піетэтам. — Сярод ягоных роляў – і Атэла, і Радрыга, і Дон Карлас… Але самая ўлюбёная роля, якая прынесла яму славу – Гамлет. Кажуць, ён усё жыцьцё адточваў яе, нешта мяняў, дадаваў… Пан Рэўзар, шчасьліўчык, бачыў яго ў гэтым сьпектаклі. Мне не давялося… Бедны, бедны М*… Так, юнача, артыст павінен плаціць высокую цану за сваё натхненьне. Багі не даруюць тым, хто прамаўляе іх словамі на зямлі. Не хацелася б мне пра гэта распавядаць… Вялікія сьвету гэтага мусяць заставацца ў памяці нашай у бляску і велічы. Але… Што ж, табе карысна ведаць… У апошнія гады ў М* разьвілася нярвовая хвароба. Нешта накшталт каталепсіі. Ён нечакана ўпадаў у паралюш, рабіўся, як лялька… І ніякія дактары не маглі вывесьці яго з гэтага стану. Але аднойчы знайшлі рэцэпт: аказваецца, М* магло прывесьці да прытомнасьці сузіраньне сьпектаклю “Гамлет”… Але толькі тады, калі яго ўлюбёную ролю асабліва пагана выконвалі. Праўда, з цягам часу гэта дзейнічала ўсё слабей. Жонка і дачка, апошняя, дарэчы, сама цудоўная актрыса, да якіх толькі дактароў не зьвярталіся. Кажуць, незадоўга да сьмерці вазілі хворага, нягледзячы на ваенныя падзеі, у Маскву. Напэўна, і праз Менск праязджалі. Эх, каб я пра гэта ў час даведаўся – паглядзець на вялікага М*!

Поделиться:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва