Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Інтэрв'ю

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ну і рос, як усе. З іхняй бясконцай цікавасцю да ўсіх з’яў і праяў жыцця. З прынцыпам, які і зараз ува мне не выветрыўся: “гэта цікава: а значыць я павінен гэта ведаць” (не датычыцца асабістых сакрэтаў людзей: гэтым у нас усе грэбавалі), “нехта ўмее — значыць магу і я”.

Нехта плавае, скача ў ваду, ловіць змей дзеля яду, баброў, умее лазіць па скалах — значыць і я магу. І павінен гэта рабіць добра, бо дрэнна нешта рабіць сорамна.

Народныя творы падабаліся ўсе — ад лірычных да грубых.

Быць хацеў ледзь не ўсім на свеце (за выключэннем, можа, вучонага-матэматыка),

і сапраўды многае ўмею.

Любіў, што і ўсе дзеці, падлеткі, юнакі, што любіў, тое рабіў добра, а што не любіў — і кіем нельга было прымусіць рабіць гэта. Ніхто і не прымушаў. Фізічнае ўздзеянне ў нас выключалася. Хіба што шлепака аднаго гады ў рады дадуць.

Гісторыя была вакол, і таму цікавіўся ёй з самага ранняга ўзросту. І гісторыя Беларусі была цікавей за ўсё, бо побач (а кніг на гэту тэму было шмат). З’явы прыроды і зараз для мяне цікавей за іншыя кнігі. Мне шкада, напрыклад, што будоўлі пагубілі найбольшую і найцікавейшую ў Мінску і наваколлі ферму тлей, заведзеную мурашкамі-“жывёлагадоўцамі” (трохі не даязджаючы да павароткі аўтобуса № 38 з вул. Веры Харужай на бульвар Шаўчэнкі, на беразе ручаіны — Канавы). Надта цікавае жыццё там кіпела.

І ўсе з’явы прыроды захапляюць. Дагэтуль.

Для Вашай кнігі “Зямля пад белымі крыламі” і наогул для ўсёй Вашай творчасці неабходны самыя разнастайныя веды пра Беларусь. Што Вам дала самаадукацыя? Якія навукі найбольш цікавяць?

У. К. Веды пра Беларусь і прынесла пераважна самаадукацыя, назіральнасць, цікаўнасць. Мала месцаў, якія не выхадзіў бы ўласнымі нагамі.

Навукі цікавяць усе. Дакладныя — менш. А больш за ўсё самая цікавая навука — жыццё.

Якія мясціны Беларусі Вы найбольш любіце і ведаеце?

У. К. Люблю ўсе месцы на Беларусі. Ведаю таксама ўсе. Некаторыя болей, некаторыя меней. Найбольш — Прыдняпроўе, Палессе, Прыдзвінне, Наваградчыну… А ўсе ведаю і ўсе люблю. І яшчэ Далёкі Усход, Украіну, Урал, горны Крым і Каўказ. І, пасля Беларусі, больш за ўсё — мора.

І іншыя краіны люблю. І нават калі ў нейкай не бываў — почасту ведаю яе літаратуру, геаграфію, гісторыю лепей за некаторых тамтэйшых ураджэнцаў. Ведаць — гэта адзінае вартае на зямлі. Пасільна ўмець — другое. А ведаць і ўмець — гэта і ёсць фундамент чалавека, якім ён, чалавек, павінен быць.

Дзе Вам найлепш працуецца: у горадзе, вёсцы, доме творчасці і г.д. Ці любіце Вы сам працэс пісьма? Чым пішаце ці друкуеце на машынцы? Ці любіце свой рабочы стол, кабінет? Калі можна, апішыце іх. У які час дня Вам найлепш працуецца? Пішаце кожны дзень? Па колькі гадзін?

У. К. Найлепш працуецца ў тым месцы, якое дае настрой для працы. Таўталогія, але так. На гары ў адрыне, у хаце на вёсцы, у купэ, у кватэры ў сябе за сталом. Паўсюль, калі ёсць настрой жыць і паўната гэтага жыцця.

Толькі пішу. Добрым пяром на добрай паперы. Машынкі не разумею. Працэс пісання — адна з найвялікшых

асалод на зямлі, калі ёсць настрой. І трэба ўмець гэты настрой выклікаць.

Люблю свой стол і кабінет. Многа кніг, стол, тахта, рэчы з розных канцоў зямлі, з якіх кожная можа быць вусным апавяданнем пра нейкі выпадак у жыцці.

Улюбёнага часу працы — няма. Раней больш любіў працаваць ноччу. Цяпер — калі з’явіцца настрой.

Працую не кожны дзень. Магу адну думку, адзін сказ у дзень запісаць, а магу сядзець і па дзесяць гадзін, тыдзень, месяц, некалькі месяцаў.

Якія кнігі Вы ў асноўным збіраеце? Ці ёсць у Вас падзел: чытанне з пэўнай мэтай, напрыклад, навуковай, чытанне, так сказаць, для душы ці нават проста для таго, каб адпачыць ад працы? Калі падзел ёсць, што чытаеце для адпачынку? Чым любіце займацца ў вольны час?

У. К. Кнігі спецыяльна не збіраю. Толькі ўлюбёныя мастацкія, слоўнікі і даведнікі, геаграфія, гісторыя і археалогія. Асядаюць і кнігі, прыдбаныя з пэўнай мэтай, для работы, і для душы, і для адпачынку (кнігі-дзівакі, кнігі-загадкі, кнігі рэдкага лёсу, дэтэктывы і г.д.)

У вольны час люблю ездзіць, проста швэндацца між людзей, знаёміцца з людзьмі цікавымі і “небывалымі” (дужа памыляюцца тыя, што клічуць мяне “рамантыкам”. Няма ў мяне амаль тыпаў выдуманых, падзей, якіх не было або не магло быць. Я проста валодаю спаўна здольнасцю знаходзіць такіх людзей, трапляць у абставіны рэдкія. І, апісваючы іх, я карыстаюся вымыслам у найменшай ступені.).

Ці лічаце Вы, што ў Вас ёсць дзівацтвы? Які, на Вашу думку, у Вас характар, тэмперамент? У якіх адносінах знаходзіцца ў Вас фантазія з лагічным мысленнем? Ці любіце Вы марыць, даваць волю фантазіі? Ці верыце ў мастацкую інтуіцыю?

У. К. Пісанне ўжо само па сабе дзівацтва, нешта не зусім будзённае. А ў мяне, да таго, і ў штодзённым жыцці дзівацтваў хапае. Лічу, што без іх пісьменніка няма. Аб характары і тэмпераменце маім сведчаць лепей за ўсё маё жыццё і мае кнігі.

Фантазія неадлучная ад логікі, свайго фундамента. Іначай гэта — грушы на вярбе.

Марыць і даваць волю фантазіі — першае, што складае пісьменніка. Мастацкая інтуіцыя — таксама.

Назіральны Вы чалавек? Якая ў Вас памяць? Ці ёсць кніжкі для запісаў? Ці ствараеце папярэдне план твора на паперы?

У. К. Думаю, што я назіральны, часам нават вельмі. Памяць добрая на тое, што трэба. Што не трэба — забываецца адразу. Нават важнае з бытавога боку. Магу памятаць адценне, пах, імгненны вобраз — гадамі і забыць аб учарашняй важлівай, але нецікавай размове.

Кніжкі для запісаў ёсць. Многа. Менавіта для назваў, імён і інш. А то, бывае, бачыш чалавека, як жывога, а назву вёскі забыў. “Бранебойную” дэталь памятаеш, а колькі год гэты чалавек працуе, скажам, падводным археолагам — вылецела з галавы (круціцца, а не ўспомніш).

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!