Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Інтэрв'ю

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

План — абавязковы. Спачатку агульны, пасля ўсё больш і больш удакладнены (аж да асобных рэплік). І зноў, і зноў. Урэшце план ужо амаль твор (у гэты момант ён перапэцканы так, што і чорт не разбярэцца). А пасля пішу начыста, амаль без правак. Бо ўсё ўжо ясна. Часам, праўда, героі пачынаюць хуліганіць, весці сябе не так, як было задумана. І я іх заўсёды слухаюся і даю ім волю. Бо калі яны ўжо робяцца самастойныя — гэта азначае, што рэч удаецца, што яна жыве.

Вы — пісьменнік рамантычнага складу. Значыць, Вас цікавіць усё незвычайнае. Што канкрэтна (хоць і

па творах можна, безумоўна, многае ўявіць, але ўсё ж не ўсё, ад аўтара пачуць — важней)? Ці ёсць прататыпы ў Вашых “негістарычных” асоб, напрыклад, у “Чазеніі”?

У. К. Я не пісьменнік рамантычнага складу. Хто хоча, каб я яго паважаў — хай здасць гэта азначэнне, гэты ярлык у архіў. Я, можа, больш чым хто, авантурыст (хоць ніколі не шукаў у авантурах выгады), і жыццё падсоўвае мне і такіх людзей, і такія выпадкі, якія не назавеш штодзённымі. “Ищущий обрящет». «Ищите и обрящете» — гэта яшчэ і святое пісьмо гаварыла.

Вось, скажам, падзеі толькі дзесяці дзён верасня 1978 года. З 9-га па 21-га. Палёт у Душанбе. — Паход у Варзобскую цясніну. — Пастухі, што спускаліся з гор з чародамі. — Старажытная крэпасць у Гісары. Рынкі і іх людзі. — Музеі. — Кераміка і яе вывучэнне. — Будоўля Нурэкскай ГЭС. — Над гарамі ў Самарканд. — Узбекскае вяселле ля Гур-Эміра. — Абсерваторыя ў Афрасіябе. — Начныя кішлакі ў Вярзобе. — Пералёт у Абхазію і выхад у мора з рыбакамі, якіх ведаю шмат год.

І на маім шляху егеры, змеяловы, чабаны, начлег на Марыяцкай вежы ў Кракаве, скалалазы, ганчары, свяшчэннікі, народныя майстры скрыпак, следчыя і г.д.

Гэта не рамантыка. Такім жыццём жывуць многія тысячы людзей. І я хачу жыць і жыву, як яны, і люблю іх, і апісваю. А тое, што мне на гэта шанцуе — ну што ж, літасць лёсу.

…Сцэна ў кактэбельскай міліцыі. Пагранічнікі затрымалі. Маёр: “Каго затрымалі? Мы яго шмат год ведаем. Добрыя людзі ўсе спяць, а гэты псіх лазіць ноччу па скалах”. Мне гэтыя словы — самая дарагая ўзнагарода.

Прататыпы заўсёды ёсць, нават у “негістарычных” маіх асоб. У “Чынезіі” гэта Няпіпіва (Шчукін, капітан МРС-200), чэмпіён — яхтсмен Ляпін, энтамолаг з Харкава Лісоўскі (дзядзька Сакрат). Ясна, што яны ў чымсьці багацей і разнастайней, а ў чымсьці бяднейшыя за арыгіналы.

Якія гастарычныя асобы, якія перыяды сусветнай гісторыі Вас найбольш цікавяць? Жыццёвы лёс якога дзеяча культуры, якога мастака Вас найбольш захапляе? Якія архітэктурныя збудаванні ў Мінску Вам найбольш падабаюцца і, наогул: ці па таму шляху ён развіваецца?

У. К. Асобы і эпохі, якія цікавяць. Ключавыя эпохі (а Беларусі ў гэтым сэнсе пашанцавала, яна ўся з гэтых эпох), калі вырашаецца лёс Краю, лёс Чалавека з вялікай літары. І людзі такія цікавяць. Якія адстойваюць у сабе Чалавека, нягледзячы ні на якія абставіны і хлусню (асабліва).

Наконт дзеячаў культуры пакуль не скажу. Доўга гаварыць. Таму што кожная культура — тысячы такіх дзеячаў. І толькі ў шматлікай разнастайнасці асоб яна і нараджаецца, сапраўдная культура. Іначай “грамада-сіфанафора” ў Максіма Багдановіча, злачынная аднастайнасць.

Таму і Мінск, якім яго хочуць зрабіць некаторыя архітэктары — злачынства. А ў ім павінны жыць і ўжывацца разнастайныя

элементы.

Як Вы ўспрымаеце сучасны быт наогул і, у прыватнасці, народную стылізацыю ў ім? Як, на Вашу думку, неабходна выхоўваць нашу моладзь у любві да нацыянальнай культуры?

У. К. Сучасны быт, народная стылізацыя. Калі ўдалыя — вельмі падабаюцца.

Ёсць на гэтым шляху, ясна, і выдаткі, але і яны патрэбны. Бо лепей нават з крывой мордай, чым зусім без яе.

Выхоўваць любоў да нацыянальнай культуры можна адным толькі спосабам: выхаваннем у чалавеку гордасці за свой народ і яго дзеянні ў гісторыі. І — у сучасным — працай, часам непасільнай, па асвеце моладзі, па абуджэнні ў ёй глыбокіх ведаў аб сваіх людзях і сваім краі. Калі ўсе будуць працаваць над гэтым на грані сваіх магчымасцей — грамадства здолее ўсё.

Вось некалькі слоў. Можа, калісьці яшчэ вярнуся да гэтага.

Адказы на пытанні анкеты Т. Шамякінай.

Падарожжа ў будучую кнігу

Аматары беларускай літаратуры добра вядома імя Уладзіміра Караткевіча. Гэта імя стаіць на вокладках многіх цікавых кніг прозы і паэтычных зборнікаў. Кнігі вершаў "Матчына душа" і "Вячэрнія ветразі", зборнік аповесцей і апавяданняў "Блакіт і золата дня", гістарычныя раманы "Каласы пад сярпом тваім" і "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" — усе гэтыя і іншыя творы выйшлі з-пад пяра арыгінальнага і самабытнага майстра слова. Прыцягальная сіла твораў Караткевіча ў іх мастацкай глыбіні, вастрыні і займальнасці сюжэта, добрай пазнавальнасці і лірычнасці. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчаць шматлікія водгукі саміх чытачоў.

"Ні адзін з твораў, надрукаваных у апошні час у "Молодой гвардии", не выклікаў столькі водгукаў чытачоў, як аповесць-паэма "Чазенія" беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Пішуць з Усць-Каменагорска і Балхаша, Петрапаўлаўска-Камчацкага і Севераморска, з караблёў і далёкіх воінскіх часцей. "Аповесць глыбока ўсхвалявала", — паўтараецца з пісьма ў пісьмо. У многіх чытачоў узнікла жаданне бліжэй пазнаёміцца з аўтарам…" Так пісаў часопіс "Молодая гвардия", друкуючы кароткі адказ чытачам аўтара "Чазеніі" — твора сапраўды хвалюючага і глыбока лірычнага, гэткай пяшчотнай паэмы пра каханне, пра месца чалавека ў прыродзе.

Уладзімір Караткевіч не толькі паэт і празаік, ён публіцыст, драматург і кінасцэнарыст, працуе ў розных літаратурных жанрах. Беларускае тэлебачанне паставіла спектакль па п'есе Караткевіча "Млын на Сініх Вірах", які атрымаў прэмію на рэспубліканскім конкурсе тэлевізійных п'ес. Уладзімірам Караткевічам напісаны сцэнарыі дакументальных фільмаў "Будзь шчаслівай, рака" — лірычнага кінаверша аб Дняпры і яго людзях, "Памяць каменя" — аб старажытнай архітэктуры Беларусі, "Сведкі вечнасці" — аб тысячагадовых дрэвах нашай рэспублікі, мастацкага тэлефільма "Кражонак". Многія публіцыстычныя і мастацкія творы Караткевіча прысвечаны роднай Віцебшчыне і яе людзям (Уладзімір Сямёнавіч — наш зямляк, ураджэнец Оршы, з прыдзвінскім краем звязаны ў пісьменніка многія гады жыцця і творчасці).

Поделиться:
Популярные книги

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Идеальный мир для Лекаря 18

Сапфир Олег
18. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 18

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Отмороженный 11.0

Гарцевич Евгений Александрович
11. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
попаданцы
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 11.0

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

И вспыхнет пламя

Коллинз Сьюзен
2. Голодные игры
Фантастика:
социально-философская фантастика
боевая фантастика
9.44
рейтинг книги
И вспыхнет пламя

(Не)нужная жена дракона

Углицкая Алина
5. Хроники Драконьей империи
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.89
рейтинг книги
(Не)нужная жена дракона

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!