Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паўночны вецер для спелых пладоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

— Чорт з ім, — вырвалася ў Ігната Мазура, — усё роўна гэты мутняк мне не здаць. Ён вышэй майго разумення. Але сёння папрысутнічаю. Бо пасля заняткаў затрымаюся. Ёсць справа.

— Сядзем разам.

— Ага, — паабяцаў сяброўцы Ігнат Мазур.

з разумна саркастычным выглядам на загарэлым твары і жывым, але стомленым позіркам шэрых неспакойных вачэй.

Ігнат Мазур амаль не слухаў таго. Побач сядзела Юля Маракова, часам, незаўважна для іншых, ціснула цёплымі пальцамі ягоную далонь, а потым увогуле напісала на лісце паперы: «Вечарам. Заўтра. Заходзь»,

пасунула да яго і прашаптала:

— Даслалі з дому пасылку. Там сярод іншага і бутэлька нашага, «Крымскага».

Студэнт Ігнат Мазур з цёплай удзячнасцю паабяцаў зайсці. Нейкі час думаў, ці будзе не заняты заўтра ўвечары вольны інтэрнацкі пакойчык, а потым прымусіў сябе слухаць выкладчыка.

Выкладчык Пётр Мацкевіч тым часам казаў:

— На падставе дадатковай вартасці Карл Маркс раскрыў катэгорыю «капітал», як самаўзроставую вартасць, якая выяўляе адносіны эксплуатацыі, і ўзнавіў падзел капіталу па прынцыпе ўдзелу ў стварэнні вартасці на пастаянны капітал, як сродкаў вытворчасці і пераменны капітал, укладзены ў рабочую сілу.

У выніку вартасць створанага тавару выяўляецца праз формулу.

Тут выкладчык Мацкевіч узяў крэйду і напісаў ёй на дошцы:

w = c + v + m,

дзе c (пастаянны капітал)

v (пераменны капітал)

m (дадатковая вартасць).

Пасля гэта агледзеў студэнтаў, усміхнуўся і працягваў гаварыць.

«Не, — думаў, слухаючы таго, Ігнат Мазур. — Гэтую ахінею мне ніколі не здаць. І ніхто не дапаможа. Мудрэй за гістмат».

У канцы лекцыі выкладчык Мацкевіч між тым нечакана паведаміў, што іспыт асабіста ён, магчыма, будзе прымаць не адзін, а разам з выкладчыкам Гавіным з інстытута народнай гаспадаркі.

— Ну, трапілі, — прашаптала Юля Маракова. — Той зарэжа палавіну курса, анягож. Ён непрадказальны, самазадаволены індык.

У аўдыторыі сцішана загаварылі, захваляваліся. Выкладчыка Гавіна ведалі па яго лекцыях, некалькі з якіх раней ён прачытаў на іх курсе; жорстка патрабаваў, каб вялі канспекты і не прапускалі яго заняткі.

Студэнт Ігнат Мазур адчуў непрыемны халадок у грудзях. Успомніўся іспыт па гістарычным матэрыялізме: як ён тады знерваваўся... Што ж, такое жыццё, меркаваў ён.

***

Пасля апошняй пары аўдыторыя апусцела, і студэнт Ігнат Мазур пайшоў шукаць выкладчыцу з кафедры замежнай літаратуры. Ён знайшоў яе ў дэканаце.

— Што ж, — сказала выкладчыца Нэла Ліцвінава, — калі ўжо самі напрасіліся, то хадземце на наш імправізаваны іспыт. Дзе ў нас тут пустая аўдыторыя?

— Якраз апошняя лекцыя скончылася, — паказаў ёй на расчыненыя дзверы сваёй аўдыторыі студэнт Ігнат Мазур.

Яны селі, і выкладчыца сказала:

— Час у мяне абмежаваны, так што пачнём без лішніх уступаў. Вы сапраўды гатовы? Калі выцягнеце хоць бы на «здавальняюча», я, так і быць, выканаю вашу просьбу.

Паўза.

Далей пачалося сапраўднае выкручванне мазгоў. Пытанні ўсё больш ускладняліся: з англійскай, іспанскай, нямецкай, французскай, маладой амерыканскай літаратуры як дзевятнаццатага, так і дваццатага стагоддзяў. Маючы добрую

памяць, Ігнат Мазур лёгка ўспамінаў тое, што даўно чытаў, адказваў коратка, часам адхіляючыся ў бок, калі гаварыў пра аўтараў, якія яму асабліва падабаліся: Альбера Камю, Іва Андрыча, Кнута Гамсуна.

— Ну, а якую, па-вашаму, кнігу варта прызнаць лепшай кнігай усіх часоў і народаў? — раптам спытала яго выкладчыца Нэла Ліцвінава. — Вы ж, пэўна, ведаеце, што такія апытанні раз-пораз праводзяцца, і рэйтынг кожнага новага аўтара вылічваецца больш-менш дасканала?

Студэнт Ігнат Мазур падумаў і адказаў, што тут меркаванні вядомых крытыкаў разыходзяцца: некаторыя нават лічаць лепшай сусветнай кнігай «Дон Кіхота» Сэрвантэса, але на яго, Ігната, думку больш вартыя такой высокай адзнакі творы Шэкспіра, Дастаеўскага, Стэндаля, Ніцшэ, Фіцджэральда, Гам­суна, многіх іншых.

— А што тычыцца «Дон Кіхота» Сэрвантэса, — дадаў, — шчыра прызнаюся, кнігу да канца не дачытаў. Мне здаецца, што герой — псіхічна хворы чалавек і, нягледзячы на вялікую гуманістычную скіраванасць твора, двайную нагрузку і глыбіню тэксту, гэта аказвае негатыўны ўплыў асабіста на маё ўспрыманне. Ды, можа, не толькі маё. Хіба не так?

— Лічу, што не зусім так, — усміхнулася выкладчыца Ліцвінава, — але думку вашу прыму да ўвагі.

— А вось Дастаеўскі і яго «Бесы», «Браты Карамазавы» — гэта сапраўды вышыня. Яшчэ Ніцшэ, Клейст, Гельдзёрлін — якіх Стэфан Цвейг аб’явіў найвялікшымі, — панесла Ігната Мазура, — увогуле нельга, як я думаю, выбіраць з доўгага спісу адзін тэкст. Ну, вызначыць які дзясятак імён. Можна нават і больш.

— Вы і да Ніцшэ дабраліся? — здзівілася выкладчыца Нэла Ліцвінава. — Цікава, што чыталі, дзе і як?

— Была нагода, — ухіліўся ад адказу Ігнат Мазур.

— Можа, вы ведаеце і прычыну яго ранняй смерці? — нечакана пацікавілася выкладчыца.

— Ведаю. Незалечаная хвароба на пранцы.

Выкладчыца Нэла Ліцвінава падумала і спытала зусім іншае.

— Скажыце, Ігнат. Вы не хацелі б вучыцца далей па гэтым профілі? Вы, дарэчы, мой першы студэнт, які, небеспадстаўна падазраю, валодае тэмай напоўніцу. Распрацаваць кандыдацкую, а пра напрамак урэшце параіліся б разам.

— Не, — адказаў Ігнат Мазур. — Дзякуй вам вялікі, але я хачу працаваць. Вучыцца далей, потым выкладаць — гэта не для мяне. Да таго ж, ёсць і сямейныя праблемы, якія не аб’едзеш. Я — сын палітвязня.

Выкладчыца Нэла Ліцвінава ўзнялася з крэсла, працягнула руку.

— Прыйдзеце на экзамены з заліковай кніжкай. На лекцыі можаце не хадзіць.

Студэнт Ігнат Мазур нечакана для сябе шляхетна пацалаваў ёй далонь.

— Вельмі вам удзячны.

На твары выкладчыцы Ліцвінавай зноў выступіў лёгкі румянец.

— Да пабачэння, Ігнат. Рада за вас. Цікава пагаварылі.

***

Увечары студэнт Ігнат Мазур запісаў сабе ў нататнік:

«Выкладчыца Ліцвінава цікавілася ў мяне, як я паспеў прачытаць столькі кніг. Але калі б пачула праўдзівы адказ, то, пэўна, здзівілася б.

Поделиться:
Популярные книги

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Русалка в академии

Максонова Мария
3. Элементали. Русалка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Русалка в академии

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ