Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паўночны вецер для спелых пладоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

Яму даволі пагрозліва не хапала часу на вучобу. На асобных лекцыях трэба было абавязкова прысутнічаць — некаторыя з выкладчыкаў былі даволі прынцыповыя і калі-нікалі завальвалі прагульшчыкаў на іспытах. Стыпендыі не хапала нават на тыдзень-два, каб нармальна паабедаць. Танна і добра кармілі хіба што ў сталоўцы партыйнай школы, але туды заўсёды няпроста было праскочыць — пільны вахцёр пускаў толькі сваіх слухачоў. Увагі патрабавалі і дзяўчаты — іх раз-пораз варта было звадзіць на які канцэрт, у тэатр, альбо на свежую замежную кінастужку. Таму,

калі ўвечары ў інтэрнаце з’яўляліся вярбоўшчыкі з прывакзальных складоў і прапаноўвалі жадаючым папрацаваць ноччу на разгрузцы вагона альбо цяжарніка, студэнт Ігнат Мазур іншым разам даваў згоду. Раніцай і часткова днём тады спаў, рызыкоўна прапускаючы лекцыі.

Яму пашанцавала хіба што з іспытам па замежнай літаратуры. Неяк перад залікам ён набраўся смеласці і спытаў у холе вучэбнага корпуса выкладчыцу

Ліцвінаву — сярэдняга веку жанчыну, стройную, добра апранутую, з дагледжанай постаццю і даволі мілавідным тварам.

— Нэла Маркаўна, — сказаў ён сарамяжліва і не зусім упэўнена, — у мяне да вас пытанне. Секунд трыццаць не пазычыце? Я — ваш студэнт з чацвёртага курса.

Выкладчыца Ліцвінава спынілася.

— Я вас не памятаю, — даволі суха заўважыла яна. — У чым, дарэчы, ваша пытанне?

Студэнт Ігнат Мазур глытнуў паветра і праз кароткую паўзу рашуча вымавіў:

— Калі гэта магчыма, вызваліце мяне ад наведвання лекцый.

Паўза.

— Вам што, не падабаюцца мае лекцыі? — з непрыхаваным здзіўленнем спытала выкладчыца, — альбо я? Дарэчы, я вас, паўтаруся, нешта не прыпомню. Па-мойму, вы і так мае лекцыі ігнаруеце.

— Наадварот, — раптам ужо спакойна і цвёрда адказаў студэнт Ігнат Мазур. Што будзе — тое і будзе, вырашыў ён сам сабе. — Вашы лекцыі мне падабаюцца, я люблю замежную літаратуру, і... вас таксама люблю.

— Нават так? Дзякуй. Асабліва за любоў. І ўсё-такі — у чым справа?

Я ведаю ваш прадмет.

— У поўным аб’ёме?

— Так.

Паўза.

— Як ваша прозвішча, дарэчы?

— Ігнат Мазур.

— А вы разумееце, што іспыт для вас будзе асаблівы? Даволі жорсткі, да слова.

— Разумею. Хоць зараз.

Выкладчыца ўжо зацікаўлена зірнула на яго. На твары жанчыны з’явіўся лёгкі румянец.

— Добра, — усміхнулася раптам яна. — Заўтра а другой гадзіне знойдзеце мяне тут, магчыма, я буду ў дэканаце. Я праверу, ці адпавядаюць вашыя веды вашаму... ха-ха, скажам так, нахабству. Згода?

— Так, так. Вядома. Я вельмі вам удзячны.

— Што ж, рыхтуйцеся. А пра ўдзячнасць — потым.

— Да пабачэння. Да іспыту.

Іх кароткая размова не засталася па-за ўвагай. Непадалёк стаяла з цыгарэтай у руцэ аднакурсніца Святлана Конкіна — невысокая, даволі нядбайна апранутая дзяўчына з караткаватымі, на яго погляд, нагамі, але зграбнай постаццю, — такімі ён бачыў маладых дзяўчат з японскіх кінастужак.

Заўважыўшы, што яна, пэўна, нешта пачула з яго размовы з выкладчыцай, студэнт Ігнат Мазур памкнуўся да яе, каб высветліць, у чым справа, але дзяўчына раптам кінула непрыпаленую

цыгарэту ў сметніцу і пайшла да выхаду. У яе была дзіўнаватая манера хадзіць: крыху выкідваючы наперад ногі. Ён рап­там падумаў, што за ўвесь час амаль ніколі не звяртаў на яе ўвагі. Так, нешта шэрае. І чаго «грэла вушы»? — падумаў Ігнат Мазур і выкінуў усё з галавы.

Размову чуў яшчэ адзін яго аднакурснік — былы завочнік Уладлен Анціпаў, які часта цёрся каля яго, падтакваў, ніколі не пярэчыў, па-змоўніцку падтрымліваў яго, калі Мазур кпіў з існуючых на факультэце парадкаў, і паводзіў сябе давола прыхільна, за што атрымаў напаўжартоўную мянушку «Бой». Цяпер ён відавочна зацікавіўся і здзіўлена спытаў:

— Ты што — сапраўды заўтра пойдзеш да гэтай цёткі? Яна ж цябе разатрэ па стенцы. Ты вар’ят, Ігнаце?

— Ніколькі, Валодзя.

— Я — Уладзя, — незалюбіў Анціпаў.

— Ну, не садзіся на крыўду, — саступіў Ігнат Мазур і дадаў: — Не расцярушыць, бо я ў тэме, а па-другое, у нас з ёй атрымаўся спантанны біякантакт. Хоць ва ўзросце розніца. На ўзроўні падсвядомасці. Я гэта адчуў. Ды што табе тлумачыць.

— Стаўлю бутэльку «Гамзы» ў заклад: будзеш хадзіць на лекцыі.

— «Гамзу» я паважаю. Дадамо яшчэ батон і паўкіло доктарскай на закусь. Згода?

— Згода, — хіхікнуў Уладлен Анціпаў.

На тым аднакурснікі развіталіся.

***

Назаўтра студэнт Ігнат Мазур апрануўся ў свой адзіны святочны касцюм, павязаў нават гальштук, старанна пагаліўся. Можа, таму спазніўся на першую пару. Лекцыю па тэхніцы афармлення газеты чытаў выкладчык Анатоль Дземеш. Чамусьці выкладчык Дземеш, як адчуваў Ігнат Мазур, быў для яго небяспечны. Некалькі яго лекцый ён неабдумана прапусціў, а той гэтага не выносіў. Да таго ж, як пераведзены з іншага факультэта, Ігнат Мазур не праслухаў курс яго лекцый у поўным аб’ёме, а рыхтаваўся да заліку паводле падручніка.

Дземеш доўга не прымаў залік. Як толькі студэнт Мазур да яго падыходзіў, выгледзеўшы дзе-небудзь у вучэбным корпусе, той моўчкі сціскаў рот, зняважліва паварочваўся і ішоў прэч.

— Ты, пэўна, зусім «тормаз», — сказала тады Юля Маракова. — Ён жа можа не прыняць залік і на гэтай падставе не дапусціць да іспыту. Я сама пайду да яго. Ён ведае пра маю цётку і ўвогуле мае да мяне сантымент. Папрашу за цябе.

— А горш не будзе? — спытаў тады Ігнат Мазур. — А што калі ён накінецца на цябе і абслінявіць пацалункамі і ўсё такое...

— Адаб’ёмся, — хіхікнула тады Юля Маракова.

Юля Маракова апошнім часам абазначана тулілася да яго. Як амаль заўсёды, яна, у адрозненне ад часам змрочнога Ігната Мазура, была ў добрым настроі. На вуснах дзяўчыны звыкла таілася добразычлівая ўсмешка. Яна разумела гумар і любіла жарты.

— Дамоў, можа, разам пойдзем? — спытала яна. — З тэхнікай афармлення газет мы вырашым. Ты б хоць раз пару лекцый па палітэканоміі наведаў. Цябе адзначаюць кожны раз за прагулы і даносяць у дэканат. Мяркую, стараста.

Поделиться:
Популярные книги

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Секретарь лорда Демона

Лунёва Мария
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Секретарь лорда Демона

Наследник жаждет титул

Тарс Элиан
4. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник жаждет титул

Имперский Курьер. Том 4

Бо Вова
4. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 4

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

Клеванский Кирилл Сергеевич
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.51
рейтинг книги
Сердце Дракона. нейросеть в мире боевых искусств (главы 1-650)

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Мантикор Артемис
4. Покоривший СТЕНУ
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Покоривший СТЕНУ 4: Четыре ответа

Я еще не барон

Дрейк Сириус
1. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не барон

Темный Патриарх Светлого Рода

Лисицин Евгений
1. Темный Патриарх Светлого Рода
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Патриарх Светлого Рода

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Убивать чтобы жить 4

Бор Жорж
4. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 4