Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паўночны вецер для спелых пладоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

Чытаць я навучыўся рана, але кнігі палюбіў пазней. Спачатку быў страх. Так, у дзяцінстве я баяўся цемнаты і ратаваўся ад гэтай фобіі чытанкай. Усё тлумачылася быццам і проста. Маці працавала на заводзе ў тры змены, і я часта заставаўся дома адзін. Па вечарах, як правіла, электрычнае святло ў горадзе адключалі на некалькі гадзін. Эканомілі. Я ліхаманкава запальваў газніцу, забіваўся ў кут і перад сабой раскрываў чарговую кнігу. Прымушаў паглыбляцца ў тэкст, інакш навальвалася сапраўдная паніка. Страх цемры. Пачаўся ён пасля аднаго выпадку,

якому і дагэтуль не магу даць тлумачэння. Неяк узімку, пад вечар, я выйшаў на панадворак, а калі захацеў вярнуцца ў хату, то выявілася, што дзверы знутры зачынены. Дома я быў адзін. З гадзіну-другую я хадзіў па снезе, вяртаўся, зноў спрабаваў адчыніць дзверы, але дарэмна.

Урэшце сусед выпадкова пабачыў мяне. Я ўжо замярзаў. Паклікалі мужчын, дзверы ўзламалі. Дом абшукалі. Ніхто не мог зразумець, як яны зачыніліся самі. Гэта было проста немагчыма. Замка не было, а быў звычайны масіўны гак, які сам не мог узняцца ў паветра і зачыніць знутры хаты дзверы. Мяркую цяпер, што гэта мог быць і слаба выяўлены палтэргейст. Дарэчы, вядомыя і ціхія яго формы.

Але з той пары ў цемры мяне апаноўваў страх. Газніца мігала, па сценах варушыліся цені, а на стале ляжала чарговая раскрытая кніга, гарталіся старонкі, прагна праглынаўся тэкст.

З заплечнікам я наведваў бібліятэку і набіраў кніг. З часам я пачаў адрозніваць сапраўдную літаратуру ад літтрэша. Я сталеў. Паступова мая фобія (боязь цемнаты) знікла, але звычка чытаць засталася».

***

Мінула некалькі дзён.

Пасля чарговых лекцый студэнт Ігнат Мазур вырашыў паехаць у інтэрнат да Ані Балтас. З сабой захапіў падручнік па палітэканоміі. У яго з’явілася прывідная надзея паўтарыць «гістматаўскі» метад: Аня будзе яму чытаць услых адказы на білеты, а ён запамінаць.

Але ўсё нечакана памянялася. У Аляксандраўскім скверы, праз які праходзіў, ён убачыў аднакурснікаў Іосіфа Зялёнку і Ваню Гужына. Яны сядзелі на лаўцы і толькі якраз адкаркавалі па бутэльцы чырвонага сухога віна.

— О, Ігнат, — сказаў Іосіф Зялёнка, — давай далучайся. — У сумцы што ў цябе? А мы тут, на лаўцы, «косці кінулі». Дык што — Ігнат? — складзем кампанію? А то з ім сумна. А ты пацан дасціпны, разумны. Што ў цябе ў сумцы?

— Ёсць пляшка сухога. Але я іду ў госці, — сказаў праўду Ігнат Мазур.

Жвавы і рухавы як ртуць Іосіф Зялёнка прапанаваў.

— Сядай з намі. У госці па вечарах ходзяць, ты, што — Віні Пух? У нас віна багата. Учора на радыё ганарар атрымалі. Мне за дзве інфармашкі, а яму, — кіўнуў на Гужына, — за інтэрвью. Пяць пухіроў віна і на закусь хапіла.

— Умееце жыць. А мне вось пісаць часу з-за іспытаў не хапае. Што на практыцы зарабіў, дык даўно сплыло. Урэшце, згода, перакулю шклянку.

— Прыкрыемся газетай! — загадаў Зялёнку абачлівы Ваня Гужын, — а то менты тут часам ганяюць.

Студэнт Ігнат Мазур сеў на лаўку, выпіў шклянку віна з разавага папяровага пакета, дастаў з кішэні пачак цыгарэт. Апошнім часам ён шмат паліў.

Выпілі

па чарзе і яны. Гаварылі пра сесію, залікі, пра апошнія падзеі ў далёкай Празе. Ваня Гужын больш маўчаў, але пытанні задаваў даволі часта. Гэта быў сярэдняга росту, чарнявы, з гожым, хоць даволі звычайным тварам юнак. Студэнт Ігнат Мазур ведаў, што ён сын старшыні райвыканкама з правінцыі, сябра камсамольскага бюро факультэта, хоча застацца па размеркаванні ў Мінску, не хавае гэтага і ўжо шукае сабе месца.

Вядома, размова не мінула і таго, што ў Чэхаславакію нашы ўвялі войска, там неспакойна. Але чаму, дакладна не ведалі. Хаця здагадваліся...

Налілі яшчэ па шклянцы. Студэнт Ігнат Мазур раптам пашкадаваў, што дарэмна губляе тут час, падумаў, што пара ісці да Ані Балтас. Але нечакана Іосіф Зялёнка перасцерагальна зашыпеў і схаваў за спіну бутэльку. Па дарожцы, пэўна, таксама з вучэбнага корпуса, рушыў у іх напрамку выкладчык палітэканоміі Пятро Мацкевіч.

Магчыма, ён так бы і прайшоў побач, не звярнуўшы на іх увагі, калі б напалавіну недапітая бутэлька не выслізнула з рукі Іосіфа Зялёнкі і выкацілася на асфальтаваную сцежку. Студэнт Зялёнка спрытна нахіліўся і падхапіў яе.

Выкладчык Пятро Мацкевіч спыніўся.

— Добры дзень, Пётр Антонавіч, — з робленай ветлівасцю павітаўся з ім Ваня Гужын.

Запанавала непрацяглая паўза. Выкладчык Мацкевіч абудзіўся ад нейкіх сваіх думак і паглядзеў на хлопцаў.

— А-а, — сказаў ён, — дык вы мае студэнты? Успамінаю. Бачыліся. Адпачываеце? З віном? І што п’яце, цікава, у такім людным месцы?

— Сухое віно, — не стаў маніць Іосіф Зялёнка. — «Гамза» — не з лепшых гатункаў, але піць можна.

— А вы прысядзьце з намі, Пётр Антонавіч, — раптам набраўся нахабства студэнт Ваня Гужын. — Мы тут крыху ганарару атрымалі, дык вось адзначаем. Мы вас шчыра запрашаем і палічым за гонар, калі вы не адмовіцеся. Мы вас паважаем. Ды вось і сябры пацвердзяць.

— Так, так, — заківалі галовамі хлопцы.

Выкладчык Пятро Мацкевіч падумаў і прысеў на лаўку побач.

Студэнт Ваня Гужын наліў таму ў разавую шклянку віна.

— Зваць вас як? — пацікавіўся выкладчык Мацкевіч, пажадаў хлопцам здароўя і выпіў.

Хлопцы назваліся. Пачалі размову. Ні аб чым. Спачатку даволі напружана і абачліва — прыглядаліся да нечаканага суразмоўцы. Але выкладчык Пятро Мацкевіч размову іх раз-пораз падтрымліваў, гаварыў далікатна, хоць часам змаўкаў і думаў пра нешта сваё. Ніхто не звяртаў на іх увагі. Урэшце, у скверы часта выпівалі, і не толькі студэнты.

Неўзабаве выкладчык Мацкевіч падняўся з лаўкі, падзякаваў і сказаў, што яму трэба дадому.

— А вам у які бок? — спытаў няўрымслівы і ўсюдыісны студэнт Іосіф Зялёнка.

— Уніз па Паркавай.

— Дык і нам туды ж.

— У інтэрнат? Я вас правільна зразумеў?

— Так.

— Хадземце. Разам і мне будзе весялей, — сказаў выкладчык Мацкевіч.

Каля ГУМа завярнулі налева і пайшлі ўніз. Студэнт Ігнат Мазур хацеў

было развітацца і пакінуць кампанію, але Іосіф Зялёнка быццам здагадаўся і прашаптаў яму на вуха:

Поделиться:
Популярные книги

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Назад в ссср 6

Дамиров Рафаэль
6. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.00
рейтинг книги
Назад в ссср 6

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Вираж бытия

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Фрунзе
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.86
рейтинг книги
Вираж бытия

Жандарм 3

Семин Никита
3. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Жандарм 3

Камень. Книга вторая

Минин Станислав
2. Камень
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Камень. Книга вторая

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Печать Пожирателя

Соломенный Илья
1. Пожиратель
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Печать Пожирателя

Русалка в академии

Максонова Мария
3. Элементали. Русалка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Русалка в академии

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Семь способов засолки душ

Богданова Вера
Детективы:
прочие детективы
5.00
рейтинг книги
Семь способов засолки душ