Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паўночны вецер для спелых пладоў

Станкевіч Юры

Шрифт:

Але, як яшчэ казалі, асноўнай прычынай суіцыду Гарая была не заваленая сесія, а праблемы з псіхікай. Казалі, быццам ведаючы гэта, яго каварна выкарыстала нейкая жанчына, якую ён, цяжарную ад іншага, прытуліў у сябе. Казалі, нібыта тая жанчына пачала цягаць яго па судах, каб адабраць кватэру, альбо нейкія грошы.

Усё гэта стала вядома на факультэце, трагедыя ўсхвалявала ўсіх: і студэнтаў, і выкладчыкаў, Мазура таксама, і ён запісаў у нататнік некалькі сваіх меркаванняў пра здарэнне:

«Язэпа Гарая я ведаў параўнальна нядоўга,

і ён рабіў уражанне ўпэўненага і самадастатковага, але вельмі нервовага чалавека. Выключна здаровы фізічна, займаўся, як аматар, цяжкай атлетыкай (выціскаў лежачы сто кілаграмаў, прысядаў са стапяцідзесяццю), жыў у сваёй кватэры і не меў патрэбы ў грашах. Што падштурхнула яго да суіцыду, дакладна невядома нікому. Калі самае вялікае няшчасце ў жыцці — смерць, то чаму ён выбраў менавіта гэта? Ніхто на курсе не ведаў і той жанчыны, якую ён прывёў да сябе. Думаю, асноўная прычына ў ёй. Як я дзесьці вычытаў, псіхолагі сцвярджаюць, что чалавеку ўласцівыя тры асноўныя інстынкты: палавы, нянавісць да сябе падобных і імкненне да смерці. Ахвярай якога ці ўсіх разам стаў Язэп Гарай? Невядома. Дарэчы, засіліцца лічыцца ў свеце даволі ганебным».

***

Экзамен па палітэканоміі здавалі з раніцы. Студэнт Ігнат Мазур, які перадусім нават не раскрываў падручніка і ведаў, што гэта бессэнсоўна, бо ўсё роўна ў галаве нічога не застанецца, ён толькі згубіць час на дарэмную вычытку — тым не менш прыйшоў у вучэбны корпус, слаба спадзеючыся, што выкладчык і галоўны экзаменатар Гавін захварэў, альбо трапіў пад трамвай, увогуле атруціўся якім-небудзь нясвежым прадуктам ці падавіўся курынай косткай. Але яго спадзяванні аказаліся марнымі. Хоць на іспытах прысутнічаў і Пятро Мацкевіч, які сядзеў у аўдыторыі за сталом збоку, апытваў усіх, як ужо стала вядома, чамусьці выключна Гавін.

Студэнт Ігнат Мазур убачыў Ваню Гужына і Іосіфа Зялёнку, якія, нібы два слупы стаялі ў кутку калідора ля аўдыторыі, падышоў да іх.

Якраз у гэты момант дзверы аўдыторыі расчыніліся і адтуль, хістаючыся, паволі выйшаў Віктар Г анабец. Ігнат Мазур ведаў, што той родам з няблізкай Малдавіі, вучыцца яму тут было цяжка: далёка ад дому, ды і ўвогуле, нейкі ён нібы затарможаны.

Чарнавалосы, жукаваты, цяпер ён быў бледны і нібы нечым аглушаны.

— Заваліў. На пераздачу, — вымавіў ён і папрасіў цыгарэту.

Праз некалькі хвілін з дзвярэй выслізнула заплаканая выдатніца Яніна Смоліч.

— Тры балы, — абвясціла яна ў насоўку.

Гэта ўжо было ўвогуле нешта незразумелае, бо ўсе ведалі, што выкладчык Гавін з сімпатыяй адносіўся да жаночага полу, і больш-менш прыгожыя дзяўчаты паспяхова здавалі яму іспыты.

— Чакаем, хлопцы, — давёў Ігнат Мазур занепакоеным Зялёнку і Гужыну. — Можа, Гавіна ў дэканат выклічуць, ці ён захоча есці, або ў прыбіральню.

Між тым іспыт працягваўся. Некалькі дзяўчат нечакана атрымалі добрыя адзнакі, а студэнтка Галіна Самаежка, даволі юрлівая і нахабная, якая змагалася з выкладчыкамі за кожны бал — нават «выдатна». І не дзіва,

у галаве ў яе было нешта накшталт камп’ютара, бо яна ведала з кім сябраваць, з кім спаць, а таксама, дзе будзе працаваць і за каго выйдзе замуж.

Тым не менш Самаежка ўмела хаваць гэтыя свае якасці, і Ігнату Мазуру, які інтуітыўна разгадаў яе, станавілася нават не па сабе — вось будзе камусьці шчасце, падумаў ён і цяпер.

Пасля яе Гавін заваліў яшчэ пару хлопцаў, а потым зноў даў слабіну — у асноўным да дзяўчат. Але час ішоў, і чарговай ахвярай выкладчыка стаў рахманы і бяскрыўдны Міхась Байкоў — выхадзец з вёскі. Міхась да вучобы паспеў папрацаваць паляводам у калгасе і таму, як кажуць, зубамі трымаўся за навуку.

На гэты раз не дапамагло.

Як высветлілася, выкладчык Г авін спытаў у Міхася Байкова пра асноўнае ў вучэнні Рыкарда, але той не ведаў. Тады Гавін пацікавіўся, ці чытаў студэнт Байкоў хоць што з распрацовак Фрыдрыха Энгельса па тэме, а так, як гэта ў праграму не ўваходзіла, Байкоў толькі лыпаў вачыма. Урэшце, ён пачаў нешта гаварыць па пытанні ў білеце, але праз хвіліну Гавін перапыніў яго і спытаў, што еў студэнт Байкоў на сняданак. «Сала з хлебам», — шчыра адказаў той. «І часнаком?» — пацікавіўся Гавін. «Так», — кіўнуў Міхась Байкоў. «Калі будзеце пераздаваць, дык ужывайце ўжо без часнаку», — сказаў выкладчык Гавін і скончыў апытанне.

— Дык вампіры не выносяць часнок, — заўважыў Байкову Ігнат Мазур. — А ты, братка, натрамбаваўся ім з раніцы. Вось і атрымаў...

Урэшце выкладчык Гавін, мабыць, прытаміўся, папрасіў Пятра Мацкевіча сесці насупраць яго у кут аўдыторыі і дапамагаць прымаць іспыт. Усё гэта даносілі тыя, хто выходзіў з аўдыторыі пасля іспыту.

Трое змоўшчыкаў, між тым, адразу акрыялі. Цяпер трэба было пралічыць усё так, каб трапіць менавіта да выкладчыка Мацкевіча, што аказалася не проста. Першаму ўдалосяся трапіць да яго выкрутліваму Іосіфу Зялёнку. Праз хвілін пяць ён выскачыў з аўдыторыі і адразу піхнуў туды Ваню Гужына.

— Ідзі. Ха-ха...

— Што? Як? — пачалі пытацца ў Зялёнкі дзяўчаты.

— Ледзь выратаваўся, — хітрыў той. — Джаліць, як пчала. Пытанне за пытаннем.

Але ўбачыўшы Ігната Мазура, адразу кінуўся да таго, зашаптаў у вуха:

— Станавіся ля дзвярэй. Нікога да Мацкевіча не прапускай, ідзі сам. Толькі да яго, інакш табе капец. Урэшце, сам ведаеш.

— Пакажы залікоўку, — сказаў Мазур.

— Ну зірні на арыфметыку.

У графе за іспыт студэнт Ігнат Мазур убачыў лічбу «5» і подпіс Мацкевіча.

— Дык ты ж казаў...

— Мала што я каму казаў. Наперад, сябра. Пара.

Студэнт Ігнат Мазур з залікоўкай у руках стаў ля дзвярэй. Неўзабаве яны адчыніліся, але з аўдыторыі выйшла як самнамбула стараста курса Уразава. На яе заўсёды жыццярадасным твары чыталіся разгубленасць і яўнае незадавальненне. «Тры, тры балы», — загаманілі вакол дзяўчаты.

З велічнай млявасцю тым часам з аўдыторыі выплыла генеральская дачка Паліна Басаргіна.

— Пяць балаў, — абвясціла яна. — Г авін запаў на мяне, век Парыжа не бачыць.

Поделиться:
Популярные книги

Третий. Том 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 4

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Вы не прошли собеседование

Олешкевич Надежда
1. Укротить миллионера
Любовные романы:
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Вы не прошли собеседование

Берсерки. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Берсеркер Галактики
Фантастика:
боевая фантастика
8.92
рейтинг книги
Берсерки. Трилогия

Курсант: Назад в СССР 7

Дамиров Рафаэль
7. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 7

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Наномашины, сынок! Том 1

Новиков Николай Васильевич
1. Чего смотришь? Иди книгу читай
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наномашины, сынок! Том 1

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Возвращение

Штиль Жанна
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Возвращение

Ищу жену для своего мужа

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.17
рейтинг книги
Ищу жену для своего мужа

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана