Пахаджане. Прыпавесці
Шрифт:
Мышка да канца заставалася аптымісткай.
Пагібель зайца
Усю ноч напярэдадні сьмяротнага пакараньня заяц ня спаў — сядзеў апанурыўшыся пад роснай хваіной, думаў. Думаў, аднак, не пра заўтрашнюю пагібель, а пра свой няўдалы, пагібельны лёс.
Пачалося ўсё год таму, напрадвесьні, як па лесе пракацілася пагалоска, што на прырэчнай баравінцы зьбіраюцца лесавыя зьвяры, каб вырашыць штось важнае і абавязковае. Заяц хацеў ня йсьці. Што ён — дурны? Хай ідуць і вырашаюць сьмелыя і дужыя — ваўкі, мядзьведзі, лісы.
Ён жа толькі заяц — самы слабы, палахлівы, прыгнечаны. Але зайчыха тады сказала: ідзі, бо яны там бяз нас могуць вырашыць зьвесьці ўвесь заечы род. Хто абароніць?
I ён пайшоў. Прыскакаў і сеў зводдаль на куп’істай імшарыне, пачаў слухаць. Першым выступіў, канешне ж, самы дужы і сьмелы — мядзьведзь. Абцёр кіпцюрыстаю лапай сытую пысу і пачаў даводзіць, што жыць у безуладдзі нягожа, што ўсе ў навакольных лясох
З нечаканкі заяц аж падскочыў на купіне — такога ён не прадбачыў. Ад зьдзіўленьня і хваляваньня ў яго зацяла дых, і ён нічога ня мог сказаць — ні пагадзіцца, ні адмовіцца. Ягоная маўчанка была зразуметая як згода, і зайца прызначылі галоўным Упраўцам ляснога зьвяр’я.
Сьпярша заяц ня надта і разумеў свае правы ды абавязкі, думаў: будуць усе кланяцца пры сустрэчы, а ён абавязкова ветліва адказваць. Ён быў натуры няпомсьлівай і нікому зла не хацеў. Зайчыха ж дужа парадавалася, казала: ну цяпер ужо пярэйдзем на жытло ў сухі хвойнік, хопіць гібець ля сырога балота. Аж крыху паеьля наваліліся турботы, ды не абыякія. Уладарны мядзьведжы клан запатрабаваў права перабрацца ў суседшою пушчу — бліжэй да борцяў з пчоламі, а пушчу наогул падзяліць з суседнім зьвяр’ём, каб мядзьведзям было дзе паляваць. Дарма Ўпраўца спасылаўся на міжлесавыя пагадненьні, на забарону мяняць лесавыя межы. Мядзьведзі сказалі, што ён няўмека і бездар, калі ня здрайца. Тым часам ваўкі рубам паставілі пытаньне пра зімовы харч. Улетку яны харчаваліся з уласнай ініцыятывы — кожны паасобку з калгасных статкаў. Але ўзімку статкі заганяліся ў хлявы пад ахову вартаўнікоў з вострымі віламі — як было да іх падступіцца? I ваўкі сталі насядаць на лесавога Ўпраўцу — давай харч! Лісы ў сваю чаргу схацелі па курачцы кожнага дня, а выдрам, бач, ня стала хапаць рыбы ў рацэ — пагінула ўзімку ад задухі. Горш за ўсё стала Ўпраўцу, калі зьвяры, бы змовіўшыся, запатрабавалі ад яго даляраў. Маўляў, усё зьвяр’ё навакол займела даляры, на якія можна здабыць усё, што хочаш. Чым зьвяры гэтага лесу горшыя за іншых? Ім таксама патрэбныя даляры, а не якія паперкі з партрэтамі галоўнага зайца. Калі Ўпраўца пачаў аднеквацца і даводзіць свае прычыны, усе хорам сказалі, што так справа ня пойдзе. Абралі — дык кіруй, забясьпечвай, а не — дык пятля на шыю. Тыя самыя, што агітавалі за зайца, цяпер запатрабавалі ягонае сьмерці. Бо не апраўдаў, і каб была навука для наступных. Але што ён мог зрабіць? Каб здабыць пушчу з борцямі, трэба было йсьці вайной на суседніх мядзьведзяў. Ці як забясьпечыць сьвежыной ненажэрны ваўчыны статак? Зноў жа гэтыя даляры, каб ім пуста. Заяц у сваім жыцьці нават адною лапай не памацаў тыя зялёныя паперкі з барадатымі істотамі, ён адно цешыўся на ўласны партрэт лесавой валюты. Увогуле неблагі быў партрэт, каб толькі ён што каштаваў. Ды не каштаваў нічога, і ў тым была яго, зайцава, бяда і няшчасьце.
Да пары, аднак, усё неяк трывала, зьвяры віта ліся з ім, і ён усім ветліва адказваў. Хіба апроч вавёркі, якая аднаго разу надта ж надакучыла яму просьбай даць лепшае дупло, бо старое прагніло і зацякае. Упраўца так віскнуў на бедную вавёрку, што тая мігам узьляцела на самую верхавіну дрэва. Хоць адна ды спалохалася, бяз радасьці, аднак, падумаў заяц.
I во цяпер трэба ісьці на баравінку, дзе летась яго абралі, а сёньня будуць караць. Як галоўны Упраўца ён павінен быў клапаціцца і пра ўласную кару. Учора нагледзеў там ладную асінку, адзін сук якой тырчэў акурат крыху ўбок — будзе зручна прыладзіць пятлю. Горш за ўсё было тое, што і карай ад пачатку да канца павінен быў кіраваць ён. Паводле лесавога кодэксу, улада новага Ўпраўцы распачыналася толькі пасьля таго, як ранейшы апошні раз здрыганецца на тым суку. Можа, толькі тая норма кодэксу трохі і цешыла зайца.
Як ні дзіўна, зьвяр’я на пакараньне сабралося шмат — ніколі раней столькі не зьбіралася. На выбарах летась было ў два разы меней. Заяц ня ведаў, як зразумець тое — добра ці ня надта. Але спакваля вырашыў — добра. Значыцца, паважаюць, а можа і спачуваюць. Бо раней ня надта слухаліся, болей сварыліся.
Як усё было гатова, ён скамандаваў, каб перакінулі цераз сук вяроўку з пятлёй. Самы моцны з ваўкоў спрытна і згодна зрабіў тое, ухапіўся лапамі за вольны яе канец. Заяц падзякаваў зьвяр’ю за давер і папрасіў прабачэньня, што ня мог усім дагадзіць. Зьвяры зараўлі, загалёкалі ў знак згоды, а можа і нязгоды — ён ужо не зразумеў і накінуў на сябе пятлю. З жалем прыцяў да сьпіны вушы і незнарок пусьціў скупую сьлязу, якую ніхто, бадай, і ня згледзеў. Хіба адна вавёрчына на хваіне зводдаль жаласна кігікнула,
То быў адзіны знак прыязьні за яго няўдалае гадавое ўпраўства, і заяц імкліва ўзьляцеў угару.
Зьвяр’ё ад радасьці пачало высока падскокваць, махаць лапамі і хвастамі. Пасьля, як трохі супакоілася, галоўным Упраўцам абралі ваўка — таго, што трымаў вяроўчыну…
Хвастаты
Калі на складзе пачало цямнець і над уваходам загарэлася электрычная лямпачка, Хвастаты вылез з нары.
Бегчы ў складскія памяшканьні было яшчэ рана. Хвастаты ведаў, што вусаты чалавек у сінім халаце яшчэ сядзіць у сваёй цеснай канторцы і курыць, — дымам ад ягоных цыгарэт прасьмярдзелі ўсе складскія закуткі. Трэба было пачакаць. Хвастаты быў пацук разважлівы і ніколі не кіраваўся ўласным апетытам, нават калі быў галодны. Цяпер ён быў дужа галодны, бо ня еў колькі дзён, — з той пары, як за шкляной загародкай паявіўся гэты Вусаты і зачыніў жалезныя дзьверы ў тую палавіну складу, дзе было ўсё. Праўда, усе тутэйшыя горы мяхоў, штабялі каробак і скрынак з бутэлькамі Хвастатага мала цікавілі. Колькі ночаў таму ён натыкнуўся там на каробкі ў куце, ад якіх ішоў адмысловы, надта ж прываблівы пах, і пацук не ўтрымаўся. Прагрызьці ў кардоннай каробцы патрэбную дзірку было няцяжка, і ён добра паласаваўся сырам, — так, што ледзьве прашчаміўся ў сваю цеснаватую пад падлогай нару. Але во — прыйшоў Вусаты і зранку зачыніў абабітыя жалезам дзьверы. Гэтыя дзьверы цяпер не адчыняліся ні ўдзень, ні нават уначы, калі Вусатага не было на складзе. I Хвастаты зьдзіўляўся — што той надумаў?
Цяпер ён не саступіў выхад з нары, бо адтуль маглі паявіцца суродзічы, — гэтыя дурныя, галодныя пацукі розпых узростаў, якіх цяпер нямала распладзілася ў падпольлі. Каб не выклікаць нейкіх захадаў Вусатага ды ягоыай кампаыіі, пацукоў належала затрымаць ці вярнуць назад. Аднойчы ўжо здарылася такое, што ў адказ на пацучыныя свавольствы сюды прыйшлі людзі ў гумовых фартухах і ў масках, з нейкімі прыладамі ў руках, яны напусьцілі ў норы сьмяротнай атруты. Тады шмат якія з пацукоў загінулі, але Хвастаты і яшчэ колькі самых разумных засталіся і адказалі інтэнсіўным размнажэньнем; пад весну іхняя калонія павялічылася больш чым удвая. Ён чуў, як людзі казалі, што засталіся з носам. Вельмі магчыма, думаў пацук, — іхнія насы пакуль пацукоў не цікавілі.
Хвастаты ўжо ведаў, што трэба пільна сачыць за людзьмі, ня даць ім захапіць пацукоў зьнянацку. I без патрэбы не высоўвацца з нары, не паддавацца на правакацыі. I нікому ня верыць. Нават калі які-небудзь першагодак прывалачэцца са складу і скажа, што пад’еў сыру. Гэта можа быць хлусьня, а можа і правакацыя. Хвастаты быў пацук разумны, хітры і спрактыкаваны.
Той ночы яму нічога, аднак, не абламілася. Пасьля таго, як Вусаты пайшоў, ён старанна абнюхаў усе закуткі пярэдняй секцыі складу. Але жалезныя дзьверы ў галоўнае памяшканьне заставаліся зачыненыя, а ў пярэднім нічым прыстойным нават ня пахла. З новых рэчываў там паявілася нейкая жалезная бочка ў куце, ад якой сьмярдзела жалезам. Жалеза пацука таксама не цікавіла.
Пад ранак ёп вярнуўся ў сваю нару. Сядзеў там, аднак жа, нядоўга — ягоны спакой парушыла мітусьня, якую ўсчалі ягоныя суродзічы, — ён кінуўся да выхаду з нары і хутка зразумеў, што здарьтлася звонку. Гэтыя дурні-пацукі, мабыць, не стрывалі голаду і, як толькі адчыніўся склад, спрабавалі праскочыць у галоўную секцыго. Але хіба гэта можна было рабіць удзень, пры людзях? Людзі, канешне, узьнялі трывогу, застукалі, забегалі, кагосьці з пацукоў прыбілі, астатнія разьбегліся па кутках і пахаваліся ў норах. Зрэшты, так ім, дурпям, і трэба, — ня лезьце раней часу, думаў Хвастаты. Стаіўшыся ў нары за паўметры ад выхаду, ён ня мог бачыць, што адбывалася наверсе, затое добра чуў тупат ног, скрыгат чагосьці цяжкога, што цягнулі побач, лаянку рабочых. Але гэта былі ня хімікі з санстанцыі — тыя працавалі моўчкі, іхнюю хітрасьць цяжка было адгадаць, і толькі Хвастаты быў здольны на тое. Гэтыя ж размаўлялі гучна, мабыць, лаяліся і няспынна курылі. Сярод іншых ён пазнаў малады голас грузчыка Белабрысага, які аднойчы ледзьве не наступіў яму на хвост і надта спалохаўся. З таго часу Хвастаты Белабрысага баяўся. Вусатага ж там не было чуваць, але пацук адчуваў, што той дзесь паблізу. Ён ужо ведаў, што маўклівыя заўжды самыя небясьпечныя, — сваім крыкам, як і сваёй злосьцю, яны ўпіваюцца самі, мала што пакідаючы іншым. Вусаты ж, адчуваў пацук, быў, можа, і ня надта злосны, але надзвычай небясьпечны.
Але Хвастаты быў пацук цярплівы і ўмеў чакаць. Ён ня еў ужо пяць ночаў запар. Увечары на кароткі час вылязаў з нары, уздоўж плінтуса прабіраўся да запаветных дзьвярэй і, пераканаўшыся, што тыя запёртыя, вяртаўся назад. На шляху яму сустракаліся некаторыя з ягоных суродзічаў, якія, як заўжды, мітусіліся, шукалі ўсюды, куды толькі можна было пралезьці, але, мабыць, дарэмна. Іхнія дурныя спробы заканчваліся ранішнім крыкам ды лаянкай людзей. Аднойчы там брахаў сабака, магчыма, прыведзены ыа склад для таго, каб напалохаць пацукоў. Але пацукі сабакаў не баяліся, як не баяліся і катоў. Каты даўно былі напалоханыя пацукамі і не маглі ім прычыніць ніякае шкоды. Найбольшы пацуковы вораг быў чалавек.