Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пахаджане. Прыпавесці

Быкаў Васіль

Шрифт:

У Даўгой скептык быў іншага складу — той вёў працяглую спрэчку, у тым сэнсе, што турэмнае начальства ніколі ня пойдзе на саступку вязьням, ніколі не дазволіць ніякага аб’яднаньня, бо аб’яднаньне яму нявыгаднае, а то і небясьпечнае, што трэба з тым прымірыцца, па-дурному ня траціць сілы. Можа так здарыцца — астатнія сілы перад канцом. Але чым болей ён гарачыўся ў спрэчках, тым зласьлівей насядалі на яго апаненты. Некаторыя ўжо пачалі называць яго здраднікам. Тым болей, што на волі ён быў паліцыянтам і меў прозьвішча Гусак.

Апантаным энтузіястам аб’яднаньня дзьвюх камераў быў Паляноўскі, высокі схуднелы вязень, што хварэў на сухоты. На волі ён шчыраваў партыйным функцыянерам, меў адмысловы прапагандны досьвед і дужа ўмеў гаварыць — агітаваць

і пераконваць. Звычайна тое і рабіў да абеду, а пасьля абеду сядзеў, прыпёршыся да сьцяны — абдумваў новыя аргументы. Вязьні ўвогуле слухалі яго з цікавасьцю. Галоўнае з тае прычыны, што ён умеў бачыць надзею. Бальшыня з ім пагаджалася. Адзін толькі Стрыгаль дэманстратыўна маўчаў, і калі ў яго пыталіся, адказваў нроста: «Усё ядна. Сьмерць».

Людзі пацспвалі плячыма і адварочваліся — каму тут хацелася разважаць пра сьмерць? Асабліва, калі яна і напраўду стаіць у кожнага за плячыма. Але ж чалавек, пакуль жыве, схільны разважаць пра жывое. I спадзявацца.

А Стрыгаль толькі маліўся.

Тым часам на волі штось адбылося — новае паўстаньне, ці што? Нсяк поччу ў замку пачуўся гоман, шмат галасоў і тупат шматлікіх ног — то прывялі вялікую партыю вязытяў. I тады, можа з тае прычыны, што спатрэбіліся вольныя камеры, ці з якой іншай, даўняя мара вязьняў была зьдзейсьненая: зьняволеных з дзьвюх камераў сагналі ў адну. Якраз у Кутнюю. Тут стала цесна і тлумна, але і радасна. Паляноўскі адразу наладзіў штось падобнае на мітынг, на якім дужа горача мовіў пра адзінства, сілу і згуртаванасыдь. Вязьні з дзьвюх камераў аж выціралі сьлёзы радасьці, абдымаліся і цалаваліся. Нават ныцік Гусак прасьвятлеў з твару і абняў некалькі чалавек з Кутняй. Толькі Стрыгаль па-ранейшаму сядзеў у кутку самотны, і калі ў яго запыталіся, чаму ён ня радуецца, паныла махпуў рукой.

Мабыць, яго тады мала хто зразумеў, шмат хто падумаў: дурны стары. Усе бачылі несумненную выгоду нечаканага аб’яднаньня — ужо хоць бы тое, што пазбыліся зьвераватага наглядчыка і апынуліся ўсе разам. А гэты, наглядчык Кутняй, нават прыемна ўсьміхаўся і нікога ня выцяў за час пярэбараў. Ужо тое давала надзею.

Спалі ноччу ў цеснаце, покатам на бетоннай падлозе, але амаль шчасьлівыя. Нагаварыўшыся, наабдымаўшыся. I нават забыўшыся на песімістаў Стрыгаля і Гусака. Дый на наглядчыкаў таксама. Аднак тыя, мабыць, пе забыліся на іх. Яшчэ не разьвіднела, як цяжкія дзьверы-вароты камеры расчыніліся, і сонныя вязьні ўбачылі ў іх жаўнераў — шмат жаўнераў — і ўсьмешыстага наглядчыка, які з той самай лагоднай усьмешкай грымотна скамандаваў:

— Па адным — на выхад! Ліквідацыя…

Некалькі дзясяткаў вязьняў сьпярша зьбянтэжана маўчалі, бы не разумеючы, чаго ад іх дамагаюцца. Але хутка ўсё стала надта зразумела і жахліва, і яны па адным пачалі выходзіць у дзьверы.

Апошнім нясьпешна выйшаў Стрыгаль. Цяпер ужо ніхто не папракнуў яго, і той напасьледак злосна плюнуў на парог камеры Кутняй: пад ранак ён таксама паверыў, што ўсё неяк абыдзецца…

Абязбожаны люд

Народ дужа верыў у свайго Бога і спрадвеку маліўся яму. Нават калі жылося няблага, не было войнаў, голаду ды іншых пошасьцяў, людзі хадзілі ў цэрквы і шчыра маліліся. Цэрквы былі старыя, ня надта шыкоўныя, збудаваныя з каменю ці дрэва. Але заўжды ў іх тоўпіўся люд, гарэлі сьвечкі і чуліся пранікнёныя словы вернікаў. Асабліва ў нядобры час, у пару войнаў ды ўсялякай бяды і нягоды, якіх на гэтай зямлі хапала.

Але во насталі іншыя часы. Невядома адкуль насунулася панявсрка, людзі засумняваліся і загаварылі пра тое, што Бог не ўсемагутны. Колькі было бяды і няшчасьця, а ці памог ён хоць каму-пебудзь? Казалі, што не. Таму ці варта марна маліцца, шмат часу аддаваць Богу, царкве і сьвятарам, у якіх бязбожная ўлада згледзела ворагаў, ашуканцаў, а пасьля і шпіёнаў. У газетах былі выдрукаваныя адпаведныя факты і сьведчаньні, знойдзеныя падставы, паводле якіх сьвятароў належала зынішчыць, і тады, казалі,

жыцьцё адразу палепшае. Так было і вырашана. Сьвятароў пасадзілі ў турмы, ішлых саслалі ў сьцюдзёны край, а то і расстралялі. Царкоўнае майно, што назапашвалася цягам стагоддзяў, расьцягалі па ўстановах, прадалі за мяжу. Грошы, казалі, патрэбныя, каб галоднаму люду купіць хлеба. Купілі ж зброю і рыштунак для войска і паліцыі. Паліцыя была болей патрэбная ўладзе, чым згаладнелыя, нямоглыя людзі. З купалоў пакінутых цэркваў пазьдзіралі паржавелыя крыжы, паразьбівалі каляровыя вітражы і вокны. Дождж ды сьнег давяршылі непазьбежную справу заняпаду. Рэлігія сканала.

Ня стала ні сьвятароў, ні іерархаў, ні цэркваў. Зарослыя крапівой ды быльнягом руіны горбіліся ў паселішчах ля апусыделых гандлёвых плошчаў.

Але мінаў час, а жыць лепей ня стала. Людзі не хадзілі ў цэрквы, затое тоўпіліся ў шынках ды корчмах. Пілі, як ніколі. Ніхто, апроч сварлівых жонак, не забараняў таго, але хто слухае жонак? Улады ж самі падахвочвалі народ піць, бо мелі хранічную няўпраўку з бюджэтам. Распуста, гвалт і забойствы дасягнулі небывалых памераў, ад п’яных канфліктаў народ траціў ці ня больш, чым ад войнаў. Войны ж між тым выбухалі, як і раней — на жыцьці кожнага пакаленьня. Як толькі сыны ў бацькоў дасягалі дваццаці гадоў, дык распачыналася новая вайна. Ваяваць маладыя ішлі з вялікім імпэтам, а вярталіся з заўсёднай нягегласьцю. Не зважаючы на тое, перамагалі ці апыналіся пераможаныя. Перамога нікому не прыносіла выгодаў, а толькі новыя клопаты.

Тады праз нейкі працяглы час успомнілі пра Бога. Недзе наверсе ўлады вырашылі, што зрабілі памылку, выракшыся Бога. Народу патрэбны Бог — гэтаксама, як і хлеб і гарэлка, зразумелі кіраўнікі і дазволілі мець Бога.

У краіне пачалі аднаўляць Царкву, выладкоўваць яе складаную іерархію. Іерархаў набралі хутка, асабліва вышэйшых. Частка перайшла з расчараваных у палітыцы інтэлігентаў, частка рэкрутавалася са сьпецслужбаў. Кадры сьпецслужбаў наогул паважаліся ў краіне, бо не падманвалі ўладу ніколі. Якое заданьне атрымвалі, тое і выконвалі — хутка і бяз роздуму.

У гарадох і вёсках кінулі будаваць клубы ды сьвінарнікі — дружна ўсчалі мураваць храмы. То былі выдатныя будоўлі, на іх скарыстоўвалі замежную тэхніку і лепшыя матэрыялы. Праектаваньнем займаліся наваствораныя праектныя арганізацыі, найлепшыя мастакі расьпісвалі сьцены і купалы на эвангельскія тэмы. Купалы скрозь зьзялі сьвежым сусальным золатам. Званы адлівалі ў старых індустрыйных цэнтрах, а таксама на прадпрыемствах ВПК, гучалі яны, бы арганы. Мантаж рабілі з дапамогай магутных кранаў пераважна нямецкай вытворчасьці — хутка і бездакорна. План будаўніцтва храмаў выконваўся пасьпяхова.

Але тут падышла праблема, якую вырашыць стала няпроста: зьнік Бог. Колькі таго ні клікалі — не адгукаўся. Запусьцілі ў неба касманаўтаў, ды тыя толькі лёталі, трацілі грошы, а Бога ня бачылі. Мяркуючы па ўсім, Бог сыйшоў, адцураўся грэшных людзей. Але як жа было бяз Бога? Не перарабляць жа шыкоўныя цэрквы на збожжасховішчы ды сьвінарні.

Тады вырашылі стварыць уласнага, Зямнога Бога, які, канешне ж, будзе нават лепшы за Бога Нябеснага. Усё ж свой, ведае патрэбы людзей, сам — з народу. Правялі рэферэндум, і 99,99 адсоткаў выказаліся за Зямнога Бога. Выбары яго адбыліся адмыслова дэмакратычна — тайна і ўсеагульна, кожны выбаршчык меў адзін голас; сусьветная супольнасьць іх ухваліла. Выбралі, вядома ж, самага вартага для тае высокае пасады. Паколькі самыя вартыя знаходзіліся ў сьпсцслужбах, адтуль і ўзялі Зямнога Бога. Ім аказаўся самы для таго здатны — дужа адукаваны (скончыў аж тры ВНУ: партшколу, АГН і ВІП КГБ), доктар і прафесар, меў цудоўную мянушку «Крышталь», гуляў у футбол, тэніс, валейбол, хакей, таксама як у прэферанс і ў дурня. У якасьці Зямнога Бога ўсім абяцаў тое, што ад яго хацелі: мужчынам — танную гарэлку, жанчынам — прыгожых мужчын, вайскоўцам — шмат зорак на пагоны і грудзі, пенсіянерам — кучу «зайцоў». Краіна была ў захапленьні ад уласнага Зямнога Бога.

Поделиться:
Популярные книги

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Магия чистых душ

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Магия чистых душ

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Мастер 9

Чащин Валерий
9. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 9

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Роулинг Джоан Кэтлин
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гарри Поттер (сборник 7 книг) (ЛП)

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума