Пахаджане. Прыпавесці
Шрифт:
Пры тым важна, што ўвесь той несумненны эфект дасягаўся не затратай матэрыяльных сродкаў, не выдаткаваньнем замежных крэдытаў ці дэфіцытных энерганосьбітаў, а выключна дармовымі сродкамі мовы, пэўным чынам удасканаленай і адаптаванай. Гэтаю мовай сталася зусім не старадаўняя родная мова, а мова старэйшага брата; свая ж трасянка змушана была заткнуцца. (Некаторыя ня надта адукаваныя і разумныя казалі, што і слава Богу.) Стала відавочна, што толькі тая адзіная мае здольнасьць прарвацца праз заслону апрыклай рэчаіснасьці ў ружовую прастору віртуальнасьці з яе нечувана прывіднымі магчымасьцямі, стаць рухавіком прагрэсу, зачынальніцай новай цывілізацыі наадварот. Для людзей зьявілася магчымасьць ня дужа пачувацца галоднымі, нават ня маючы хлеба, шчасьліва жыць пры бандыцкай дыктатуры, адцурацца нацыянальнай культуры, лічыцца багатымі пры нечуванай галечы. Для тых, хто выказваў нязгоду з гэткаю адаптацыяй — апантанай радасьцю са сьлязьмі на вачох, у дзяржавы былі прыгатаваны даўгія гумовыя дручкі і сухотныя камеры
Прарваўшыся ў галодную прастору прывіднасьці, грамадства займела апошні клопат (іншыя аўтаматычна адпалі) — апантана яе пашырыць. Аказалася, што гэта — такая фантастычная прастора, якая няздольная існаваць у стане спакою і, бы касьмічны пульсар, можа або пашырацца, або звужацца (вядома, найлепш пашырацца). Ды тут сталася нечаканка — яе апалагеты непапраўна спазьніліся: усе вольныя куткі там былі ўжо занятыя іншымі, болей увішнымі прыхільнікамі дзяліць і валодаць — імперыялістамі-рыначнікамі, чырвонымі ды карычневымі, фундаменталістамі розных адценьняў. Заставаўся апошні, ыікім не заняты, бо здаўна лічыўся для таго непрыдатным — панславянскі. Менавіта гэты ня надта духмяны закутак мацней за хмель, за алкаголь ці ЛСД закруціў адну віртуальную галаву ў краіне і выклікаў апантаную прагу да дзеяньня ў форме стварэньня манілаўскіх структураў, фантастычных інтэграцый галечы з жабрацтвам, безьлічы пустапарожніх заяў, дамоў і дэкларацыяў. Вынікаў жа не было ніякіх. Карнавальна-мітусьлівая віртуальнасьць жорстка сутыкнулася з няўдзячнай рэальнасьцю і дагэтуль ня можа тую адолець. Рэальнасьць стаіць, бы скала, і шмат хто ў краіне пачынае думаць, што яна мацнейшая за самую хітравумную віртуальнасьць. Можа, яно і так. Усё ж, як ні кажы, хлеб — спрадвечная рэальнасьць, кроў людская — таксама. А за імі калі-небудзь стане рэальнасьцю наша шматпакутная незалежнасыдь і воля, а ня толькі рэальная турма ды галеча.
Загляне сонца і ў наша ваконца! Калі шчыра таго жадаць, дык япо можа і зьдзейсьніцца. Вядома ж, паводле законаў рэальнасьці.
Новая цывілізацыя
У адной далёкай ад нас, хоць і ня надта разьвітай краіне ўзьніклі праблемы з бюджэтам. Не хапала грошай. Зрэшты, тое не было вялікай навіной, грошай не хапала і раней, і тады ўрад рабіў проста — падвышаў падаткі. Зрабілі так і гэтым разам: абклалі насельнікаў 40-адсоткавым падаткам. Трохі счакалі, падлічылі, але выявілася, што прыбытак зноў мізэрны. Тады ўрадоўцы ўвялі 60-адсоткавы падатак, але прыбытак замест таго, каб адпаведна павялічыцца, значна зьнізіўся. То было нешта дзіўнае, што супярэчыла нават правілам арыфметыкі. У эканамічна-фінансавых колах пачалося энергічнае абмеркаваньне феномену. Пасыпаліся прапановы — як ад прафесіяналаў, так і ад найболей актыўных з ліку сьвядомых працоўных. Некаторыя заяўлялі, што ўся справа ў слабасьці выканаўчай улады, што трэба ўдвая павялічыць паліцыю, стварыць адмысловыя фармаваньні, як сьлед настрапаліць сакрэтныя і фіскальыыя службы. Так і зрабілі. У дадатак павялічылі колькасьць мытняў — на мяжы і ўнутры краіны, перавялі працу судоў і пракуратуры на кругласутачны рэжым, разагналі калегію адвакатаў, гэтых прафесійных абаронцаў злачыннасьці. I зноў без жаданага выніку. Бюджэт трашчэў, грошай рабілася ўсё меней, а выдаткі на ўсе пералічаныя меры толькі расьлі.
У час чарговага пасяджэньня ўраду новы старшыня высунуў абсалютна новы бюджэтны прынцып: калі дзе цяжка папоўніць, дык трэба скараціць. Адразу было зразумела, што скарачаць асігнаваньні на войска нельга, бо пад самы дзяржаўны плот лезла крыважэрнае НАТА — глядзі, ня сёньня, дык заўтра пачне бамбаваць нашы ўлюбёныя гарачыя ці халодныя кропкі. Пакідаць бяз грошай КГБ таксама нельга ва ўмовах, калі краіна кішыць шпіёнамі ды апазіцыянерамі. Паліцыю — тым болей, інакш хто тады тых шпіёнаў ды апазіцыянераў будзе цягаць у пастарункі? Калі ж скараціць выдаткі на пракурораў ды суддзяў, дык каму судзіць вышэйпамянёных? Вяртацца да нядаўняй практыкі троек ды несудовых расправаў было быццам бы рана. Кіраўнічы апарат скарачаць наогул бескарысна і нават шкодна — ягоны арганізм ад скарачэньня толькі павялічваецца. Культура, настаўніцтва і медыцына? Культуру тут жа на паседжаньні без усялякай шкоды для яе выкрасьлілі ўсім радком пасьля таго, як міністар сказаў, што культура пракорміць сама сябе — ансамбляў у яе хапае. Медыцыну вырашылі пакуль не чапаць — медыцына можа набыць важныя функцыі ў адказным дзяржаўным праекце. Заставалася вялізная армія пенсіянераў, якая з прычыны злачыннага недагляду ранейшага папулісцкага ўраду распладзілася ў аморфную, непад’ёмную для дзяржавы масу. У друку даўно ўжо паяўляліся тэарэтычныя артыкулы наконт таго, якая гэта шкодная і наскрозь буржуазная завядзёнка — плаціць тым, хто не працуе, што інстытут пенсіянераў — ня што іншае, як узаконеная эксплуатацыя адной класы другою, што, ня вырашыўшы праблемы пенсіяў, дзяржава не пабудуе разьвітага сацыялізму, а будзе век гібець у няразьвітым капіталізьме.
Урад засядаў тры дні і тры ночы і выпрацаваў комплексны дакумент пенсійнага забесьпячэньня. А менавіта:
— Выхад на пенсію дазваляўся па дасягненьні 100-гадовага ўзросту. (Для кіраўніча-адміністрацыйнага складу тая планка зьніжалася напалову — тым захоўваўся адрасны прынцып пенсійнага забесьпячэныш).
— Памер пенсіяў
— Захоўваўся ў недатыкальнасьці прынцып роўнасьці мужчынаў і жанчынаў, як таго заўжды і дамагаліся жаночыя і фемінісцкія арганізацыі.
— Бацькам, якія выхавалі двух і болей дзяцей, пенсіі адпаведна зьмяншаліся — для забесьпячэньня пенсіяў дзецям у будучым. (Тым самым умацоўвалася сувязь пакаленьняў і адказнасьць бацькоў за лёс дзяцей).
Гэтыя вельмі разумныя і ў пэўным дачыненьні прагрэсіўныя меры, аднак, датычылі больш-менш аддаленай будучыні, а вось што рабіць з «дзеючымі» пенсіянерамі — было незразумела. Тым больш, што, як чулі ўрадоўцы, адпаведна старажытпаму рымскаму праву закон, на жаль, зваротнае сілы ня мае. Пасьля доўгага і дэталёвага абмеркаваньня тае праблемы з удзелам СМІ, прафсаюзаў, кіраўніцтвам палітычных партыяў было вырашана для дзеючых пенсіянераў прымяніць радыкальныя меры заахвочваньня і дазволіць:
— піць сырую ваду вадаправодную і з калодзежаў у неабмежаванай колькасьці. Матывацыя: сырая вада — самая танная.
— харчавацца прадуктамі з радыёнуклідамі. Матывацыя: сьвядомаму грамадзяніну атам нястрашны.
— пры купаньні ў рэках і ў моры заплываць як заўгодна далёка за чырвоны буёк. Матывацыя: шырокае гарантаваньне грамадзянам іхніх правоў і свабодаў.
— на будоўлях колькі заўгодна доўга стаяць на краі неабгароджаных пляцовак і пад стралой грузавога крану. Матывацыя: выхаваньне ў грамадзянаў сьмеласьці і адвагі.
— пераходзіць вуліцу дзе заўгодна, у тым ліку і на чырвонае сьвятло сьветлафору. Матывацыя: без матывацыі.
Міністэрству аховы здароўя ўзмацніць кантроль за пагаршэньнем здароўя пенсіянераў асабліва з групаў рызыкі, якія стварыць на кожным прадпрыемстве. СМІ і незалежніцкім сацыялагічным інстытутам праводзіць рэгулярны маніторынг эфектыўнасьці дадзеных мераў сярод пенсіянераў.
Ужо праз некалькі дзён пасьля выхаду ў сьвет гэтай пастановы ўрадавыя СМІ паведамілі краіне аб велізарным уздыме, з якім сустрэлі пенсіянеры чарговы клопат ураду пра іхнія дабрабыт і здароўе. Газеты ыадрукавалі паведамленьні аб радасьці, якая ахапіла 80-гадовага грамадзяніна К., што нават памкнуўся заплыць за буёк. Праўда, не даплыў і да паловы адлегласьці, але ня ў тым справа, пісала газета. Справа ў прававой магчымасьці зьдзейсьніць тое, чаго ён раней зьдзейсьніць ня мог. Другі грамадзянін дзяліўся ўздымам, які ахапіў яго, калі ён удала перабег вуліцу па самым носам нахабнага «мэрса» і нават ня быў аштрафаваны даішнікам. Апазіцыйная газета пасьля спрабавала падаць той несумненны факт як фальшыўку, надрукаваўшы рэпліку, быццам той грамадзянін зусім не пенсіянер, а юнак-спартсмен. Але зноў жа тое зусім пе засланіла сутнасьці справы, якая, вядома ж, палягала ў новых магчымасыдях для пенсіянераў. Магчымасьці ж ды персьпектывы складваліся выдатныя. Самы незалежніцкі сацыялагічны інстытут правёў апытаньне нскалькіх тысячаў пенсіянераў і атрымаў гэткія вынікі. На пытаньне, ці падтрымліваеце вы ўсе пункты пастановы, 99,9 адсоткаў сказалі, што безумоўна падтрымліваюць. I толькі 0,01 адсотку ня мелі ўласнае думкі, але гэта тыя, што знаходзіліся ў рэанімацыі або былі прызнаныя нядзеяздольнымі паводле розуму. Прэзідэнт краіны ўзнагародзіў дзьвс найболей актыўныя ў справе прапаганды пастановы газеты, а таксама сацыялагічны інстытут і ітацыянальнае тэлебачаньне. У канцы кварталу мінфін з вялікім аптымізмам узяўся падводзіць вынікі эканоміі пенсійнага фонду і на некалькі дзён зьнямеў. Вынікі апынуліся нечаканыя — замест эканоміі выдаткі на пенсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны перыяд мінулага году. Каб неяк захаваць урадавы твар, было вырашана дапусыдіць невялічкую руцінную папраўку — зьмяніць мінус на плюс, як гэта пярэдка рабілася ў мінулым. Але ў чым сапраўдная пры чына краху дзяржаўнага праекту — належала высьветліць. Для высьвятленьня ўрад зьвярнуўся да ўласнага КГБ. I праўда, той неўзабаве даказаў, што не дарма есыдь хлеб, а ягоныя эканамісты ў штацкім разумеюць у эканоміцы болей, чым куча сьвежасьпечаных прафесараў з Акадэміі кіраваныш. У адмысловым і дужа сакрэтным данясеньні яны па пунктах псралічылі прычыны неэфектыўнасьці пастановы. Бо:
— сырая вада з вадаправоду, дачных калодзежаў, а таксама з прыдарожных канаваў не зрабіла ніякага шкоднага ўплыву на загартаваныя за даўгое жыцьцё арганізмы пенсіянераў, якія прывыклі піць такую ваду і без дазволу ўраду;
— атрутныя, з радыёнуклідамі прадукты харчаваньня дастаюцца пенсіянерам у гомеапатычных дозах, бо асноўная прадуктовая маса іх раскрадаецца пасярэднікамі і скіроўваецца на вываз у суседнія братнія рэгіёпы;
— за буйкі сёлета пенсіянеры не заплывалі, бо амаль нідзе не купаліся з прычыны сьцюдзёнага, дажджлівага лета;
— краны на будоўлях каторы год стаялі закансерваваныя, як і самі будоўлі — з прычыны адсутнасьці фінансаваньня;
— што ж датычыць вуліц, дык кіроўцы хуткасных іншамарак за ўсе папярэднія гады так вышкалілі айчынных пенсіянераў, што тыя, бы зайцы, з адмысловым спрытам навучыліся перабягаць вуліцы без аніякай шкоды для ўласнага здароўя. Наадварот, здароўе некаторых ад тае практыкі нават палепшала, і яны зьмянілі рутынныя ранішнія прабежкі ў парку на серыю прабежак упоперак прасьпекту, асабліва па той яго частцы, дзе езьдзіць прэзідэнт.
Черный Маг Императора 13
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие
Фантастика:
фэнтези
рейтинг книги
i f36931a51be2993b
Старинная литература:
прочая старинная литература
рейтинг книги
