Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

Чалавек, надзвычай высокі, спакойны хадзіў наўкола яго, вохкаў і ўсё прапаноўваў яму ваду. І яшчэ адзін чалавек хадзіў побач і таксама вохкаў. І гэтыя два чалавекі, аказваецца, былі розныя. І толькі тады ён успомніў, што на свеце ёсць мужчыны, і ёсць жанчыны. І гэтае маленькае, але такое важнае адкрыццё спачатку абрадавала, але потым адразу ж і засмуціла. Вельмі хутка, ці не ў адно імгненне перад ім прайшоў той доўгі і пакутлівы працэс, калі таму, хто выракаецца свету і пастрыгаецца ў манахі варта помніць

толькі тое, што жанчына для яго можа з’яўляецца толькі сястрой, а мужчына братам.

І яшчэ ён раптам успомніў, што яму надзвычай важна некуды ісці. Ісці і несці той кій, які ён не адчуваў у руках. Ён турбаваўся пра свой кій, і турбаваўся моцна, і ўрэшце высокі малады чалавек, які таптаўся побач, уклаў той кій яму ў рукі. Адкуль ён яго ўзяў? Але наяўнасць кія заспакоіла яго. І ён падняўся на ногі, зрабіў крокдругі, а потым пайшоў, яшчэ не ведаючы, куды ён ідзе, куды накіраваўся, але пайшоу, выправіўся ў дарогу, у шлях, які яму абавязкова трэба было завяршыць.

Калі ён адчуў пад нагамі ваду, пачуўся голас:

— Ты куды? Там жа рака?!

Рака? Вада? Трэба ўлезці ў ваду, каб змыць гэтую ліпкую, нібы дзёгаць, нейкую смалу… І што гэта за людзі, чаго яны крычаць?

4

Міхась і Лена ў атачэнні чародкі дзяцей перайшлі гароды і берагам рэчкі накіраваліся да канца Колбавага гарода. Дзяўчына не пераставала расказваць пра ўбачанае.

— Ён забраў той посах. Кажа — дзе ён, мой посах.

— А што, у тым посаху змяшчалася сакрэтнае данясенне? — іранізаваў Міхась.

— Ён посах забраў, і адразу заспакоіўся. Нібы той кій для яго ёсць неацэнная каштоўнасць. Посах ён забраў і давай маліцца…

Неўзабаве паказаўся цёмны сілуэт бярвенняў, на якіх Лена нядаўна сядзела з Пецем. Вакол іх і каля дубовай калоды, якая нібы тулава нейкай дагістарычнай жывёлы ляжала на схіле да ракі, нікога не было.

— Ну дзе твой кавалер? Пеця! Пятрук, — гукнуў Міхась. — Во справы: ні жанішка, ні манашка…

З-за бярвенняў з’явіўся спакойны Пятро.

— Што тут здарылася? — спытаўся ён.

— Як што тут здарылася? Ну і флегма! Гэты я ў цябе павінен спытаць — што тут здарылася. Чаму вы ўвесь канец вёскі паднялі на ногі сваім крыкам?

— Я не крычаў…

— Глядзіце, глядзіце! — ледзь не заверашчала Лена. Усе глянулі туды, куды яна паказвала. На сярэдзіне ракі ў слабым свеце поўні, якая час ад часу затуманьвалася рэдкімі хмаркамі, рухалася постаць чалавека. Здавалася, нехта ідзе проста па вадзе, праз раку, амаль пасярэдзіне яе.

— Гэта ён? — ашаломлены, прамармытаў Міхась. — Вачам не веру!

— Ён, — махнуў рукой Пётра. — Я ўжо даўно гляджу.

Нейкі час усе: і Міхась, і дзяўчына, і падшыванцы як аслупянелыя глядзелі на загадкавую постаць.

— Гэта

ж па вадзе, як па сухім… — мармытаў Міхась.

— А хто гэта? Хто? — здзіўлена перапытвалі дзеці.

— Як хто? Манах…

— А як гэта ён па вадзе ходзіць?

— А што тут такога, — выскірыўся адзін з малых. — Там вярбіна, на якой мы купаемся. Ён і стаіць на ёй, што тут дзіўнага.

— Вярбіна? — перапытаў Міхась. — Так, так. Напраўду тая вярбіна, якая і не тоне, але і не ўсплывае. Яе ад пляжа, ад першай купалкі, прынесла сюды, так, Пеця?

— Не ведаю, — перасмыкнуў плячамі Пётра. — Можа і вярбіна.

— Тады што гэта за прынц такі на ёй стаіць. Глядзі, чуць не ўпаў, рукамі ўзмахнуў. Точна вярбіна. Гэ-й! Шалапут!

Дабраватае воблака насунулася на месяц, і зрабілася цёмна. Ад ракі быў толькі чуваць плёскат рыбы, якая як нічога і не было, працягвала гуляць.

— Вось тут мы яго і ўбачылі. Праўда, Лена?! — сказаў Пятрук, паказваючы рукой на дубовую калоду.

— Праўда, — як заварожаная, адказала Лена. — А як ён можа проста так па вадзе ісці.

— Бярыцеся за лодку, мы зараз яго дагонім, — прапанаваў Міхась, пыдходзячы да берага.

— Цябе Колб як устане, ды як дагоніць, — адказаў адзін з малых. — Глядзі ўжо — акно ў хаце свеціцца. Точна ўстаў. Ён не паглядзіць, што вы вялікія.

Сапраўды, звязвацца з Колбам было справай рызыкоўнай. Як гаспадар, уласнік, ён надта раўніва адносіўся да сваіх сотак, да свайго агарода, нават да свайго ўчастка берага ракі. Нікому з хлопцаў не хацелася лішніх клопатаў, як бы яны не былі ўражаны ўбачаным. Пеця, дык той увогуле стараўся трымаць месца сваіх спатканняў з Ленай у сакрэце, а таму хацеў як мага хутчэй сысці адсюль.

— Мы заутра яго знойдзем, — упэўнена сказаў ён, але ў голасе ягоным прагучаў фальш. — Куды ж ён дзенецца.

— Я ўпэўнена — манаху патрэбна медыцынская дапамога! — хвалявалася Лена.

— А ты ўпэўнена, што гэта манах? — з насмешкай сказаў Пеця.

— А хто ж гэта тады? — задалася пытаннем дзяўчына.

— Нейкае боўдзіла з суседняй вёскі, вось хто гэта! — заявіў Пеця.

— Дык чаго вы мяне сюды звалі? — абурыўся Міхась. — Ты што, не мог з ім разабрацца? На дапамогу паклікаў?

— Ён не клікаў, — расчаравана сказала Лена.

— Ну, ты клікала. А чаго?

Рыпнулі дзверы ў хаце, на ганку з’явіўся стары Колб. Малыя сцішыліся і адзін за адным, як цені, падаліся прэч. Так ім было цікава сустрэцца са звяглівым і ўпартым, як баран, Колбам. Ён праганяў ад свайго участка берага ўсіх. Затое і бераг рэчкі ў яго быў чысцейшы — ніякіх табе сметнікаў.

Колб пастаяў на ганку, відаць, убачыў на беразе людзей і накіраваўся да рэчкі.

— Ідзём, — Пятрук узяў Лену за руку. — А то будзе крыку.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума II

Кронос Александр
2. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.75
рейтинг книги
Мастер Разума II

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Последняя из рода Блэк

Anastay
5.00
рейтинг книги
Последняя из рода Блэк

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Энфис 6

Кронос Александр
6. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 6

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Господин следователь. Книга 3

Шалашов Евгений Васильевич
3. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 3

Эволюционер из трущоб. Том 8

Панарин Антон
8. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 8

Попаданка 3

Ахминеева Нина
3. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка 3

Начальник милиции. Книга 5

Дамиров Рафаэль
5. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 5

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Книга 4. Игра Кота

Прокофьев Роман Юрьевич
4. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
6.68
рейтинг книги
Книга 4. Игра Кота