Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

Ён ачуўся ад настойлівага стукату. Яшчэ калі не быў пры поўнай свядомасці, яшчэ тады, калі раптам з абсалютнай, нібы вечнай цемры нечакана ўзнік толькі малесенькі кавалачак, мізэрны фрагменцік самаўсведамлення; яшчэ калі яму здавалася, што ён знаходзіцца ў глыбокім сне, проста на дне нейкага вычварна глыбокага, амаль бясконцага калодзежа; ледзь не ўслед за з’яўленнем першых крапялінак свядомасці ён і пачуў роўны, метадычны стук, раўнамернае пастукванне, якое нібы гаварыла яму: «Уставай, падымайся, хопіць табе ляжаць, хопіць табе быць нерухомым».

Ён хацеў быў варухнуцца, але нічога не адбылося. Ён не адчуваў ні рук,

ні ног. І твару ён не адчуваў — ні вуснаў, ні вачэй… І ў той жа час чуў выразны стук, сапраўднае пагрукванне, якое напамінала яму нешта да болю знаёмае.

Ён паспрабаваў моцна заплюшчыць вочы, а потым расплюшчыць іх, але зноў нічога не адбылося. Толькі ўзнік тупы боль. І адразу — нібы гарачая хваля абдала яго з ног да галавы — яму захацелася дыхаць. Але ён нібы не ведаў, як гэта рабіць, ён нібы ніколі не ўмеў гэтага рабіць. Ён разумеў, што калі не ўдыхне — загіне ад задухі. Яму трэба было ўдыхнуць паветра, глытнуць свежага духу, але імгненні прабягалі за імгненнямі, а нічога новага ў ім не адбывалася. І ён задыхаўся, пакутліва ўсведамляў, што задыхаецца і на некаторы час свядомасць зноў пакідала яго, ён зноў нібы адключаўся, правальваўся скрозь бясконцае дно, але зноў капяліначка свядомасці, нібы цьмяны ўпарты светлячок, узнікала з небыцця, каб выклікаць новую хвалю пакуты, болю, нясцерпнай жады ўдыхання і немагчымасці варухнуцца, удыхнуць на поўныя грудзі.

Так працягвался, як яму здавалася, бясконца доўга. Ён безліч разоў прачынаўся, прыходзіў да свядомасці і зноў губляў яе, зноў раствараўся ў небыцці, рабіўся нібы бязважкім, бесцялесным, не разумеючы, хто ён, што ён, дзе і чаму тут, у гэтым пункце быцця.

Ён заўважыў, адсачыў, зрэшты, проста адзначыў, што набывае нейкую прасторавую запоўненасць, набывае пэўную канфігурацыю і яму падалося, што ён усё ж проста спіць, і неўзабаве прачнецца, а калі гэта адбудзецца, ён апынецца там, дзе звычайна апынаўся, калі канчаўся ягоны сон і трэба было ўставаць да ранішняй малітвы.

Гэтая апошняя думка пра ранішнюю малітву так усцешыла яго, што ён паспрабаваў закрычаць, заварушыць рукамі і нагамі, але з гэтага нічога не выйшла, бо ён зноў ад перанапружання і так амаль што бясконца мізэрных сіл страціў прытомнасць.

Калі ў чарговы раз свядомасць вярнулася да яго, ён, стараючыся не звяртаць увагі на тупы боль, які стаў пранізваць яго (ён гэтаму хацеў радавацца, але не мог — не было сіл), сканцэнтраваўся на тым апошнім, што да яго прыйшло — думцы пра ранішнюю малітву. Нібы ён быў страшным багацеем, але ў адзін мірг вока некалі бяздарна загубіў сваё багацце, але вось цяпер здабыў зноў, цяпер ён зноў валадар нечуванага багацця…

«Божачка, — падумаў ён, — вярні мне сілы! Вярні мне жыццё!»

На гэтую думку ён зноў выдаткаваў усё, што меў, і цемра зноў апанавала яго, і зноў пацягнуліся бясконца доўгія хвіліны, гадзіны, стагоддзі — ён не ведаў, не адчуваў, бо свядомасці ў яго не было.

Пеця Камар прызначыў спатканне як звычайна, на заходзе сонца, і, як звычайна, на старым месцы, на беразе ракі. Там недалёка ад берага на пляцы Адама Колба яны часта сядзелі на бярвеннях і глядзелі на раку, на зоркі, якія адбіваліся ад рачной паверхні, слухалі да замірання сэрца крэкт жабаў, захапляліся гульбой рыбы, якая гарэзавала пасля дзённай спёкі. Калі было жаданне, яны нават купаліся, або плавалі на лодцы, бо сваю лодку Колбы проста выцягвалі на бераг або прывязвалі ланцугом да

вярбіны.

Вось пачуліся пругкія крокі па сцежцы ўздоўж берага і ў прыцемках паказалася светлая сукенка. Нарэшце яна!

Яны пацалаваліся, на нейкі момант абняліся. Потым, узяўшыся за рукі, прайшліся да ракі.

— Сёння мы доўга не пабудзем, — сказала Лена, а гэта была яна, Лена Заранок, тая самая Пецева аднакласніца, да якой гэтак прыкіпеў сэрцам. На словы дзяўчыны хлопец нічога адразу не сказаў, нібы ўзважваў, ацэньваў, нарэшце з выразнай крыўдай у голасе прамовіў:

— Гэта чаму?

— Чаму? — весела, з выклікам перапытала Лена. — Ты што, не бачыш, якія сёння камары? Як ашалелі.

— На спёку, — упэўнена, як стары дзед, прамовіў хлопец. — І рыба, чуеш, як гуляе. Пойдзем пасядзім? На наша месца?

Яны селі на бервяно, і хлопец ахінуў дзявочыя плечы наўмысна дзеля гэтага ўзятым пінжаком. Селі і гаварылі нешта, пра што звычайна гавораць закаханыя. Здавалася б, усяго два месяцы прайшло пасля школы, а як змянілася Лена, і як змяніўся Пеця. Лена з вуглаватага, худзенькага падлетка пачала брацца на дзеўку, якой ужо не давалі праходу старэйшыя, ужо не школьнікі, хлопцы. Яна ўжо і вушы пракалола — у яе па-падлеткаваму непрыгожых крыху адтапыраных вушах былі ўздзеты завушнічкі, а на пальцы блішчэў дарагі, з сапраўдным рубінам, пярсцёнак. Гэта ўсё падарыла маці на дзень нараджэння — Лене акурат стукнула шаснаццаць.

Пятро памужнеў, раздаўся ў плячах, стаў гаваркі, быстры ў рухах, але пры Лене ён быў чамусьці сарамлівы, губляўся. Пастрыжаны быў па модзе, гэта значыць ніяк не пастрыжаны. Яго ўжо некалькі разоў пераймалі на вуліцы настаўнікі і ўгаворвалі пастрыгчыся. Гэта быў не замах на своеасаблівую хлопцаву вольніцу, але прафілактычная мера — на Пецю глядзелі меншыя вясковыя хлапчукі, — як ён, так і яны. Пятрук у сваю чаргу браў прыклад са свайго старэйшага брата Паўла, сталічнага студэнта, які адгадаваў сабе ледзь не дзявочыя косы. Тады ў горадзе была такая мода — малпаваць заходніх хіпароў. Лена часта распытвала пра студэнцкае жыццё, пра Паўла, і гэта Пецю страшна не падабалася.

— Што ты ў мяне пытаешся? У яго спытай…

— А калі ён прыедзе?

— Скора і прыедзе.

Над ракой, з-за чарналесся, з’явілася белаватая поўня. Лёгкія летнія аблачынкі праплывалі паўз яе, але здавалася, што гэта аблачынкі і вада стаяць на месцы, а поўня, бледная тварам, велічна плыве над ракой і ўзіраецца на ўсё, што робіцца ўнізе — на зямлі, на рацэ.

— Мо адвяжам човен і паплаваем, — не зусім упэўнена прапанаваў Пеця.

— Як хочаш, — адказала Лена, але ў голасе яе прагучала неахвота. Яна, як разумнейшая, прадбачыла, што Пятрук палезе цалавацца, каб у чарговы раз даказаць, што ён выйшаў з дзіцячага ўзросту, а ў няўстойлівым чоўне гэта рабіць рызыкоўна — можна і перакуліцца. І надта прыемна тады коўтацца ў вадзе, ды яшчэ ў цемнаце.

Нехта зусім недалёка кашлянуў. Пятрук падняў галаву, а дзяўчынка наўмысна прыціснулася да яго.

— Тут нехта ёсць… — прашаптала яна.

— Ды хто тут будзе? — ціха прамовіў Пеця, распрастаў плечы і выгукнуў знарочытым басам:

— Хто тут?

Ніхто не адказаў. Плыла над ракой поўня, правагалася ў крышку затуманенай вышыні начная чапля, плёхнула пад вербамі рыбіна. Хлопец прыціснуў дзяўчыну да сябе.

— Слухай, Пеця, а чым сёння ад цябе так прыемна пахне?

— Гэта мёд…

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Маленькая слабость Дракона Андреевича

Рам Янка
1. Танцы на углях
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.25
рейтинг книги
Маленькая слабость Дракона Андреевича

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Плохие девочки не плачут. Книга 3

Ангелос Валерия
3. Плохие девочки не плачут
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Плохие девочки не плачут. Книга 3

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Часовой ключ

Щерба Наталья Васильевна
1. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.36
рейтинг книги
Часовой ключ

Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Волкова Светлана
2. Попала в сказку
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.29
рейтинг книги
Неласковый отбор Золушки-2. Печать демонов

Законник Российской Империи. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
5.00
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 3

Судья (Адвокат-2)

Константинов Андрей Дмитриевич
2. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.24
рейтинг книги
Судья (Адвокат-2)

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5