Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Наварыч Алесь

Шрифт:

— Што ты напісау?

Пеця паціснуу плячамі, мауляу, што?

— Якія цуды? Якія цуды творацца? — крыху раздражнёна вымавіла загадчыца пошты.

Пеця хацеу гэтак жа раздражнёна адказаць, што ніякія, бо ён ні пра які там цуд нічога не паведамляе.

— Вы не пашляце гэтакую тэлеграму?

— Не. Забірай яе, — адказала загадчыца і дзелавіта паклала запоунены бланк пад шкляны экран, за якім сядзела.

— Я ж не пішу, што месяц з неба зваліуся, — спакойна сказау Пеця. — І што ён ляжыць на гародзе сярод гарбузоу… Я нічога такога не пішу!

— Не прыдурвайся,

Пеця, ты дарослы хлопец.

— Вось таму, што я дарослы, як вы кажаце, магу я паслаць тэлеграму?

— Дарослыя не пасылаюць такіх тэлеграм.

— Якіх? Хвёкла Іванауна, што вы разумееце пад словам «цуд»?

— Пеця, ты вялікі хлопец, — ужо асуджальна сказала загадчыца, якая не любіла, калі яе называлі Хвёклай. Яна любіла, каб яе называлі або проста Іванауна, або яшчэ прасцей — цётка Тэкля. Таму яна адпомсціла:

— Ідзі, Пяцюньчык, чым карысным займіся. Кніжку якую пачытай, ці рыбы налавіце… Я занятая, ідзі-ідзі.

Пеця адчуу, як ад гэтай дзіцячай яшчэ мянушкі-назову у яго ажно пабурачкавелі вушы. Ён узяу ручку і закрэсліу у тэлеграме два словы. У тэксце засталося «Тэрмінова прыязджай».

Загадчыца нервова смыкнула тэлеграму да сябе, стрэльнула вачамі па закрэсленым, буркнула:

— Няма чаго рабіць… — і налічыла грошы. Потым падсунула да сябе тэлефон, каб перадаць усечаную тэлеграму на тэлеграф, і, змушаная рабіць тое, што супраць яе волі, а галоунае, як яна лічыла, супраць здаровага, цвярозага сэнсу, зусім ужо раззлавалася.

— Ён табе так і прыедзе. Ён жа ж на рабоце, Павел твой. Ён у будатрадзе. Гэта табе не хіханькі. Што, я не ведаю, што пра цябе з раніцы кажуць? Манаха бачыу? Усохлага? З дупла выпау… Кія на вас няма, біць вас няма каму.

Але Пеця ужо выходзіу з пошты. «Пяцюньчык» быу адпомшчаны.

Дома Пецю ужо чакау усхваляваны Мікалай Лявонавіч.

— Дзе вы гэта узялі? — былі ягоныя першыя словы. І настаунік паказау Пецю скурачку.

Пятрук падрабязна, не прапускаючы нават самай нязначнай дэталі, расказау пра учарашняе. Ён нават не прапусціу, у які момант заходзіу за хмаркі месяц і у які выходзіу, як заузята плёхкала рыба і як тауклі мак камары.

— Ідзём да дуба. Гэта ужо сур’ёзна, — раззлавана сказау настаунік, выслухаушы Пецю.

Каля дубовай калоды іх ужо чакалі. Па-першае, сам гаспадар сотак, Колб, па-другое, там была Лена, якая уважліва разглядвала сляды на беразе рэчкі. Цікауныя суседзі і не меней цікауныя дзеці, якія вось так рана папрыходзілі паглядзець на месца нечуванага здарэння, дапаунялі зборню.

Мікалай Лявонавіч абышоу дуб, зазірнуу у дупло, пакалупау там пазногцем, паузірауся у зямлю пад дуплом.

Абследаванне нічога новага не дало. Загадка заставалася.

Пасля здарэння прайшло каля двух тыдняу. Чуткі і плёткі па вёсцы хадзілі самыя неверагодныя. Ужо нехта кляуся і бажыуся, што бачыу іншапланетнікау, іншыя сцвярджалі, што пад вёскай атабарыліся сектанты. Зразумела, расказвалі і гісторыю, блізкую да той, якой колісь частавау вучняу настаунік гісторыі — пра манаха, які праспау тысячу гадоу у дубовай калодзе, заліты мёдам. Казалі яшчэ, што да старога Камара, Пецевага бацькі, з Аустраліі

ці Канады прыехау родны старэйшы брат. І што гэты ягоны брат быу пастрыжаны на чужыне у манахі, так пасціуся, што высах у трэску, і вось зараз прыехау ледзь жывы на радзіму дажываць. Але Камар запатрабавау з яго грошы, а у таго манаха не аказалася ні капейкі. Бо, мауляу, маскоускія улады усю ягоную пенсію у тых канадскіх ці аустралійскіх далярах так пералічылі на савецкія рублі, што выйшла смешная сума, ад якой той манах адмовіуся. І цяпер бедны манах, як не было дзе жыць, падауся некуды на Волхаускія балоты. А уночы ходзіць па гародах і дзе у каго морквіну выцягне, у каго слоік з малаком увалачэ.

Было у разгары жніво. Часу слухаць і верыць розным показкам не знаходзілася, на палях гулі камбайны. Пятрук кожны дзень чакау свайго брата-студэнта, якога лічыу самым разумным чалавекам на свеце, і які, урэшце, дасць элементарнае тлумачэнне незразумелай з’яве. Чакалі Паула і Лена з Міхасём. Прауда, Павел прыслау ліст, што не можа вырвацца з будатрада нават на адзін дзень, але усяляк шукае такой магчымасці.

Дні ішлі за днямі, Павел усё не ехау, Мікалай Лявонавіч слова за словам расшыфроувау скурачку, хлопцы і дзяучына хадзілі працаваць на калгасны зерняток, і гісторыя, якая так бурна пачалася і так уразіла вяскоуцау, стала памалу забывацца.

Неяк вечарам каля вясковага клуба моладзь сабралася на танцы. Але для танцау пакуль было ранавата, ды і загадчык клуба яшчэ не прыйшоу з дому і не прынёс пласцінкі з папулярнымі мелодыямі. Паміж юнакамі і дзяучатамі ішла размова — нехта успомніу пра нядауняе такое дзівоснае здарэнне.

— А я вам кажу, што гэта было! — даказвау адзін хлопец. — Вы ж тады фільм глядзелі, а мы на вуліцы стаялі. Чуем — крычыць нехта, дзяучына нейкая. Крычыць, аж заходзіцца. Мы насцярожыліся і туды…

— Во залівае! — крыва пасміхаючыся, казау хлопец з тых, якія нічому не вераць. Але распавядальнік не звяртау на яго увагі і працягвау:

— Пабеглі туды, глядзім — Ленка Заранок бяжыць. Мы да яе: што здарылася. Яна так і так, гаворыць, манах з дупла выпау.

Той хлопец, што перабівау распавядальніка, тоненька захіхікау. Іншыя слухачы тарганулі смехуна за кашулю, мауляу, не перабівай.

— Так і так, кажа Лена, манах з дупла выпау, трэба ратаваць, а то памрэ, худы надта. Кажам, які манах, што ты вярзеш? А яна — не, бяжыце да настауніка, у яго тэлефон, выклікайце «хуткую». А мы ж не верым! — распавядальнік падняу руку угору. — Вядзі, кажам, паказвай, дзе ён? Яна і заводзіць нас на рэчку. Гляжу, Пеця Камароу нібы учаурэлы…

— Ты там быу? — перабіу растабары Міхась Сінчук. Як Пецеу таварыш, ён не хацеу, каб чапалі імя сябра.

— Не быу, але хлопцы былі, малыя, за агародам Колбавым. Прыбеглі туды, а там адзін Пятро збянтэжаны стаіць, — крыху паправіуся распавядальнік. — Зніякавелы, ашаломлены. Пытаем: дзе твой манах? Ён і паказвае — во, па вадзе пайшоу.

— Па вадзе, акі па суху! — Зноу не вытрымау весялун. — Як па сухім! Ну ты і майстар байкі плесці. Шкада, Камара Пеці няма, дау бы ён табе выспятка… Такія кулі ліць…

Поделиться:
Популярные книги

Отец моего жениха

Салах Алайна
Любовные романы:
современные любовные романы
7.79
рейтинг книги
Отец моего жениха

Охотник за головами

Вайс Александр
1. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Охотник за головами

Личный маг для Наследника. Эхо погибшей цивилизации

Верескова Дарья
2. Проект «Фронтир Вита»
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Личный маг для Наследника. Эхо погибшей цивилизации

Фиктивный брак госпожи попаданки

Богачева Виктория
Фантастика:
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Фиктивный брак госпожи попаданки

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Буря соперничества

Мазуров Дмитрий
4. Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Буря соперничества

Студиозус 2

Шмаков Алексей Семенович
4. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус 2

Real-Rpg. Еретик

Жгулёв Пётр Николаевич
2. Real-Rpg
Фантастика:
фэнтези
8.19
рейтинг книги
Real-Rpg. Еретик

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2