Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пампушка (на белорусском языке)
Шрифт:

Хоць гэтыя жартачкi былi дурнымi выхадкамi, яны забаўлялi кампанiю i нiкога не абуралi, бо абурэнне, як i ўсё астатняе, залежыць ад асяроддзя, атмасфера ж, якая спакваля ўтварылася ў заезным двары, была насычана фрывольнымi думкамi.

За дэсертам нават жанчыны сталi рабiць стрыманыя гуллiвыя намёкi. Вочы ва ўсiх разгарэлiся: выпiта было шмат. Граф, якi захоўваў велiчнасць нават тады, калi дазваляў сабе вольнасць, параўнаў iх становiшча з заканчэннем вымушанай зiмоўкi на полюсе, а iх пачуццi - з радасцю пацярпелых караблекрушэнне, якiя бачаць нарэшце, што iм адкрыўся шлях на поўдзень; параўнанне

мела вялiкi поспех.

Развяселены Люазо ўстаў з келiхам шампанскага ў руцэ:

– П'ю за наша вызваленне!

Усе ўсталi i хорам падтрымалi яго тост. Нават манашкi паддалiся ўгаворам паняў i згадзiлiся прыгубiць пенiстага вiна, якога яны яшчэ нiколi не каштавалi. Яны абвясцiлi, што яно падобна на шыпучы лiманад, толькi яшчэ смачнейшае. Люазо падагулiў:

– Як шкода, што тут няма фартэпiяна: от бы кадрылю цяпер!

Карнюдэ за ўвесь вечар не прамовiў нi слова, не зрабiў нi руху; быццам апанаваны змрочным роздумам, ён толькi раз-пораз люта тузаў сябе за доўгую бараду, як бы намагаючыся яшчэ болей падоўжыць яе. Нарэшце, пад апоўнач, калi пачалi разыходзiцца, Люазо, якi ледзьве трымаўся на нагах, нечакана пляснуў Карнюдэ па жываце i сказаў непаслухмяным языком:

– Што гэта вы невясёлы сёння? Чаму вы ўсё маўчыце, грамадзянiн?

Карнюдэ рэзка ўзняў галаву i, абводзячы кампанiю палымяным i грозным позiркам, адказаў:

– Ведайце, што ўсе вы зрабiлi подласць!

Ён устаў, пайшоў да дзвярэй, абярнуўся i яшчэ раз паўтарыў:

– Подласць, подласць!
– i знiк.

Спачатку ўсiм стала нiякавата. Азадачаны Люазо стаяў з разяўленым ротам, але хутка да яго вярнулася звычайная самаўпэўненасць, i ён нечакана зарагатаў, прыгаворваючы:

– Хоць бачыць вока, ды дастаць далёка!

Так як нiхто не разумеў, што тут да чаго, ён расказаў пра "таямнiцы калiдора". Грымнуў чарговы выбух весялосцi. Панi аж падалi ад смеху. Граф i пан Карэ-Лямадон рагаталi да слёз. Iм нават не верылася, што гэта праўда.

– Як?! Няўжо?! Ён хацеў...

Ды кажу ж вам, я сам бачыў!

– I яна адмовiла?!.

– Таму што прусак быў у суседнiм пакоi!

– Быць не можа!

– Клянуся!

Граф проста задыхаўся. Фабрыкант трымаўся за бакi. Люазо не сунiмаўся:

– Дзiва што цяпер яму зусiм, зусiм не да жартаў!

I ўсе зноў аж заходзiлiся, аж знемагалi ад рогату. Нарэшце разышлiся. Панi Люазо, асоба з'едлiвая, укладваючыся спаць, не прамiнула заўважыць мужу, што "гэтая ведзьмачка Карэ-Лямадон" увесь вечар смяялася змушаным смехам:

– Знаеш, калi жанчына шалее ад мундзiра, дык ёй ужо сапраўды ўсё адно, хто яго носiць, француз там цi прусак. Ну, цi ж не сарамата, даруй Божа?!

I ўсю ноч у цеменi калiдора праносiлiся слабыя пошумы, шолахi, ледзьве ўлоўныя, нiбы ўздыхi, павевы, шарахценне босых ног, невыразныя скрыпы. Пастаяльцы пазасыналi, вiдаць, вельмi позна, бо пад дзвярыма яшчэ доўга вiднелiся палоскi святла. Шампанскае часта дзейнiчае гэтак: ад яго не спiцца.

На другi дзень снег асляпляльна зiхацеў пад яркiм зiмовым сонцам. Дылiжанс, нарэшце-такi запрэжаны, чакаў каля варотаў, а чарада белых галубоў, ружовавокiх, з чорнымi кропачкамi зрэнак, выпнуўшы бухматыя грудкi, важна разгульвала каля ног шасцёркi коней, шукаючы спажытку ў дымных

конскiх яблыках.

Фурман, захутаны ў кажух, пакурваў на козлах люльку, а ўсцешаныя падарожныя таропка ўкладвалi пакункi з харчамi на рэшту шляху.

Чакалi толькi Пампушку. Але вось з'явiлася i яна.

Яна была трохi ўсхваляваная, збянтэжаная; нясмела падышла да сваiх спадарожнiкаў, аднак тыя, нiбы па ўгаворы, дружна адвярнулiся, быццам не заўважылi яе. Граф з падкрэсленай годнасцю ўзяў жонку подручкi i адвёў убок, як бы аберагаючы ад нячыстага дотыку.

Таўстушка, уражаная, спынiлася; потым сабрала ўсю сваю мужнасць, падышла да жонкi фабрыканта i збянтэжана пралепятала:

– Добры дзень, панi...

Тая толькi ледзь кiўнула галавой i кiнула на яе позiрк зганьбаванай дабрачыннасцi. Усе прыкiдвалiся, што дужа заняты сваiмi справамi, i трымалiся як мага далей ад Пампушкi, нiбыта яна ў сваiм прыполе прынесла нейкую заразу. Потым усе таропка падалiся ў карэту; Пампушка ўвайшла апошняя i моўчкi села на тое ж месца, якое займала на пачатку дарогi.

Яе, здавалася, болей не заўважалi, не пазнавалi; адно панi Люазо, з асуджэннем разглядваючы яе зводдаль, сказала мужу напаўголаса:

– Якое шчасце, што я сяджу не побач з ёю!

Цяжкi дылiжанс калыхнуўся, i падарожжа ўзнавiлася.

Спачатку ўсе маўчалi. Пампушка не адважвалася ўзняць вочы. Яна i гневалася на сваiх суседзяў, i адчувала сябе прынiжанай, што саступiла iм, што апаганiла сябе пацалункамi прусака, у абдымкi якога яе штурхнулi гэтыя крывадушнiкi.

Неўзабаве графiня абярнулася да панi Карэ-Лямадон i абарвала гнятлiвае маўчанне.

– Вы, здаецца, знаёмыя з паняю д'Этрэль?

– А як жа, гэта мая прыяцелька!

– Якая цудоўная жанчына!

– Проста чароўная! Вось ужо дзе вытанчаная натура, адукаваная, таленавiтая! I дзiвосна спявае, i малюе проста выдатна!

Фабрыкант субяседнiчаў з графам, i скрозь бразгатанне шыбак часам чулiся словы: "купон - вэксаль - плацёж - у тэрмiн".

Люазо, якi сцягнуў у заезным двары старую калоду картаў, замусоленую за пяць гадоў гульнi на кепска выцертых сталах, расчаў з жонкай партыю ў безiк. Манашкi ўзялiся за доўгiя ружанцы, што звiсалi ў iх з пояса, суладна перажагналiся, i ўраз вусны iх шпарка заварушылiся, захадзiлi iмклiвым невыразным шэптам, быццам спаборнiчаючы ў хуткасцi; раз-пораз яны цалавалi абразок, зноў жагналiся i зноў усчыналi сваё таропкае, бясконцае мармытанне. Карнюдэ сядзеў задумлiвы, нерухомы. Па трох гадзiнах дарогi Люазо сабраў карты i сказаў:

– Пара i перакусiць!

Яго жонка дастала перавязаны вяровачкай скрутак i выняла кавалак халоднай цяляцiны. Яна акуратна парэзала яго на тонкiя, тугiя лустачкi, i яны пачалi есцi.

– А што, калi i мы - з iх прыкладу?
– прапанавала графiня.

Пярэчання не было, i яна распакавала харчы, нагатаваныя на дзве сямейныя пары. У прадаўгаватай фаянсавай мiсцы з вiдарысам зайца на накрыўцы, якi азначаў, што тут месцiцца паштэт з зайчацiны, ляжала сакаўная, уперамешку з iншымi, тонка нарэзанымi гатункамi мяса, смажаная дзiчына, па якой збягалi белыя ручаiнкi тлушчу. На кавалку швейцарскага сыру, вынятым з газеты, вiднелася слова "Здарэннi", выбiтае на яго маслянiстай паверхнi.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности