Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пампушка (на белорусском языке)
Шрифт:

Чатыры жанчыны iшлi ўперадзе, трохi воддаць за iмi - трое мужчын.

Люазо, якi выдатна разумеў сiтуацыю, раптам запытаўся, колькi ж яшчэ iм давядзецца тырчаць у гэтай трушчобе з-за "нейкай шлюшкi". Граф, нязменна паважны, сказаў, што нельга вымагаць ад жанчыны такой цяжкай ахвяры, падобная ахвяра павiнна быць толькi добраахвотная. Пан Карэ-Лямадон заўважыў, што, калi французы пойдуць у контрнаступленне цераз Дзьеп, - а пытанне стаяла менавiта гэтак, - дык сутычка з прусакамi адбудзецца не iнакш, як у Тоце. Гэтае меркаванне занепакоiла яго субяседнiкаў.

– А што,

калi нам выправiцца пеша?
– прапанаваў Люазо.

Граф пацiснуў плячыма:

– Ды вы што? Па гэтакiм снезе, з жонкамi? Дый за намi адразу ж пашлюць пагоню, схопяць праз дзесяць хвiлiн i, як вязняў, аддадуць у рукi салдатнi.

Вядома, гэтак яно i сталася б. Усе замоўклi.

Панi гаманiлi пра ўборы; але нешта, здавалася, скоўвала, расчужвала iх.

Нечакана ў канцы вулiцы вынiк прускi афiцэр. На фоне снежнага абшару выразна вымалёўвалася яго высокая фiгура - як аса ў мундзiры; ён iшоў, выварочваючы каленi, той асаблiвай паходкай ваеннага, якi стараецца не запэцкаць свае дбайна наваксаваныя боты.

Размiнаючыся з панямi, ён пакланiўся iм i пагардлiва глянуў на мужчын, у якiх, зрэшты, хапiла годнасцi не зняць галаўных убораў, хоць Люазо было i пацягнуўся да сваёй шапкi.

Пампушка ўспыхнула да вушэй, а тры замужнiя жанчыны адчулi глыбокае прынiжэнне, што гэты салдат сустрэў iх у таварыстве з дзеўкай, з якою ён абышоўся так бесцырымонна.

Загаварылi пра яго постаць, пра твар. Панi Карэ-Лямадон, якая ведала багата афiцэраў i добра разбiралася ў iх, лiчыла, што гэты не такi ўжо i нягеглы, нават шкадавала, што ён не француз, бо з яго атрымаўся б дужа вабны гусар, якi несумненна зводзiў бы з розуму жанчын.

Вярнуўшыся з прагулкi, падарожнiкi не маглi дабраць да галавы, чым заняцца. Дайшло нават да шпiлек па сама малой прычыне. Абед прайшоў у маўчаннi i цягнуўся нядоўга, потым усе разышлiся ў надзеi заснуць i хоць гэткiм чынам уходаць час.

Калi на наступны дзень падарожныя сышлi ўнiз, ва ўсiх на тварах ляжала стома, а на сэрцы - злосць. Жанчыны амаль не размаўлялi з Пампушкаю.

Зазванiў звон. У царкве рыхтавалiся да хрышчэння. У Пампушкi было дзiця, якое гадавалася ў сялян у Iвэто. Яна бачылася з iм не часцей разу на год, нiколi пра яго не хвалявалася, але думка пра немаўля, якое нехта намерваўся хрысцiць, выклiкала ў яе душы неспадзяваную гарачую хвалю пяшчоты да свайго дзiцяцi, i ёй няўтрымна закарцела паглядзець хрышчэнне.

Як толькi яна пайшла, спадарожнiкi пераглянулiся i падсунулiся блiжэй адзiн да аднаго - усе адчувалi, што трэба ўрэшце нешта вырашыць. Люазо раптам трапiла думка: ён сказаў, што трэба прапанаваць афiдэру затрымаць адну Пампушку, а астатнiх адпусцiць.

Пан Фалянвi згадзiўся выканаць даручэнне, але амаль адразу вярнуўся назад: немец, якi выдатна ведаў чалавечую натуру, выставiў яго за дзверы. Ён быў намераны затрымваць усiх падарожнiкаў датуль, пакуль яго жаданне не будзе задаволена.

Гэтага аказалася задосыць грубай душы панi Люазо.

– Не сядзець жа нам тут да старасцi! Раз у гэтай паскуднiцы такое рамяство, раз яна займаецца гэтым з усiмi, дык якое ў яе права на нейкiя пераборы?! Скажыце, цаца

якая! Ды ў Руане з кiм толькi не блыталася, нават з вознымi! Вось гэтак, мадам, з вознымi прэфектуры! Хто-хто, а я дык ведаю - ён у нас вiно бярэ. А цяпер, калi трэба выбавiць нас з бяды, дык гэтая дзеўка строiць з сябе незачэпу! Па-мойму, гэты афiцэр вельмi прыстойны. Можа, ён даўно ўжо не бачыў жанчын i напэўна аддаў бы перавагу каму-небудзь з нас трох. А ён усё-такi задавольваецца тою, што даступная любому. Бо паважае замужнiх жанчын. Падумайце толькi, ён жа тут гаспадар! Варта яму толькi сказаць: "Я хачу", - i з дапамогай салдатаў ён можа сiлай авалодаць намi!

Жанчыны здрыганулiся. Вочы гожанькай панi Карэ-Лямадон успыхнулi, яна трошкi нават збялела, быццам мысленна ўжо бачыла, як афiцэр спрабуе сiлай авалодаць ёю.

Мужчыны, якiя перагаворвалiся воддаль, падышлi да паняў. Люазо ажно шалеў i гатовы быў выдаць ворагу "гэтую дрэнь", звязаўшы ёй рукi i ногi. Але граф, нашчадак трох пакаленняў пасланнiкаў i сам надораны знешнасцю дыпламата, выказаўся за прымяненне спрытнага манеўра.

– Трэба яе пераканаць, - сказаў ён.

I змова пачалася.

Жанчыны падсунулiся блiжэй, размова стала агульная, i кожны панiжаным голасам стаў выказваць сваю думку. Зрэшты, на выгляд усё было вельмi прыстойна. Панi асаблiва ўмелi падбiраць далiкатныя словы i вытанчаныя ўдалыя выразы для азначэння сама брыдкiх паняццяў. Староннi нават нiчога не зразумеў бы - настолькi засцярожлiва падбiралiся выразы. Але так як годная цнота, у якую захiнаецца кожная свецкая панi, уласцiвая iм толькi напаказ, усе яны ў глыбiнi душы з вялiкай асалодай неспатольна смакавалi гэтую фрывольную прыгоду, адчуваючы сябе ў сваёй сферы, абладжваючы гэтую любоўную справу з пажадлiвасцю кухара-ласуна, якi гатуе абед другому.

Спакваля вяртаўся нават добры настрой, настолькi забаўная, урэшце, падалася iм уся гэтая гiсторыя. Граф раз-пораз падкiдаў даволi рызыкоўнае слоўка-другое, але рабiлася гэта настолькi тонка, што яны выклiкалi адно ўсмешку. Люазо адпускаў салянейшыя жарты, аднак нiхто iмi не абражаўся - ва ўсiх у галаве моцна засела думка, груба выказаная яго жонкай: "Раз гэта яе рамяство, дык якiя тут яшчэ могуць быць пераборы, каму адмаўляць, каму не?" Гожанькая панi Карэ-Лямадон, пэўна, думала нават, што на месцы Пампушкi яна хутчэй адмовiла б каму-небудзь iншаму, чым гэтаму афiцэру.

Змоўшчыкi доўга абмяркоўвалi тактыку асады, быццам гаворка была пра ўзяцце крэпасцi. Кожны ўзяў на сябе адпаведную ролю, дамовiлiся, якiя хто довады будзе пускаць у ход, якiя выконваць манеўры. Быў выпрацаваны план атак, хiтрых i неспадзяваных нападаў, якiя змусяць гэтую жывую цытадэль здацца ворагу.

Адзiн Карнюдэ адчужана трымаўся ў баку ад усiх гэтых намыслаў.

Увага змоўшчыкаў была настолькi паглынута задуманым, што нiхто не пачуў, як вярнулася Пампушка. Толькi засцярожлiвы шэпт графа: "Цсс!" - прымусiў усiх узняць вочы. Пампушка была ўжо ў пакоi. Усе адразу змоўклi i ў нейкай разгубленасцi спачатку нават не ведалi, як загаварыць з ёю. Графiня, лепей за iншых спрактыкаваная ў свецкай няшчырасцi, запыталася:

Поделиться:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности