Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пампушка (на белорусском языке)
Шрифт:

Дзверцы расчынiлiся. I раптам пасажыры здрыганулiся, пачуўшы добра знаёмы гук: бразгат аб дол шаблi. I ў той жа момант рэзкi голас нешта крыкнуў па-нямецку.

Нягледзячы на тое, што дылiжанс спынiўся, нiхто з пасажыраў не крануўся з месца; усе быццам баялiся, што варта iм выйсцi, як iх адразу пазабiваюць. З'явiўся фурман з лiхтаром у руцэ i знянацку асвяцiў у карэце два шэрагi перапалоханых твараў з раскрытымi ратамi i шырока расплюшчанымi ад здзiўлення i жаху вачамi.

Побач з фурманам у яркай паласе святла стаяў нямецкi афiцэр - высокi, бялявы малады чалавек, надзвычай тонкi, упяты ў мундзiр, як панна ў гарсэт; пляскатая лакавая фуражка, надзетая набакiр, надавала яму аблiчча

пасыльнага з ангельскага гатэля. Даўжэзныя i шорсткiя вусы, якiя паступова ўтанчалiся i пераходзiлi ў адзiную валасiну, такую тонкую, што канца яе нельга было ўбачыць, быццам гнялi на рот, адцягвалi ўнiз шчокi i куточкi вуснаў.

Звяртаючыся да падарожнiкаў на французскай мове з эльзаскiм вымаўленнем, ён рэзкiм тонам прапанаваў iм выйсцi:

– Прашу фыхацiць, панове!

Першыя падпарадкавалiся манашкi - з паслушэнствам набожнiц, прызвычаеных да пакоры. Потым выйшлi граф з графiняй, за iмi фабрыкант з жонкай, потым Люазо, якi наперад прапусцiў сваю мажную палову. Выходзячы з дылiжанса, Люазо - хутчэй з асцярогi, чым з ветлiвасцi - сказаў афiцэру:

– Добры вечар, пане.

Але той з нахабствам усемагутнага чалавека глянуў на яго i нiчога не адказаў.

Пампушка i Карнюдэ, хоць i сядзелi пры самых дзверцах, выйшлi апошнiя, зрабiўшы строгi i ганарысты выгляд перад тварам ворага. Пампушка з усяе сiлы старалася не выдаваць сваiх пачуццяў i быць спакойнай; дэмакрат змрочна патузваў рукой сваю вялiкую рыжаватую бараду. Абое iмкнулiся захаваць годнасць, разумеючы, што пры падобных сустрэчах кожны ў пэўнай ступенi з'яўляецца прадстаўнiком роднай краiны; iх абурала падатлiвасць спадарожнiкаў, i Пампушка хацела паказаць, што ў ёй болей гордасцi, чым у яе суседак па карэце, шляхетных жанчын, а Карнюдэ, разумеючы, што ён абавязаны быць узорам паводзiн, усёй сваёй паставай сведчыў, што прадаўжае выконваць мiсiю супрацiўлення, якую ён распачаў з перакопвання дарог.

Усе зайшлi ў прасторную кухню заезнага двара, i тут немец запатрабаваў падпiсаны камендантам Руана дазвол на выезд, дзе былi пазначаны прозвiшчы, фiзiчныя прыкметы i род заняткаў усiх падарожных; ён доўга разглядваў кожнага па чарзе, звяраў людзей з тым, што было пра iх напiсана.

Потым ён адрывiста кiнуў:

Топра, - i знiк.

Усе з палёгкай уздыхнулi. Зноў захацелася есцi, заказалi вячэру. На яе прыгатаванне спатрэбiлася паўгадзiны; пакуль дзве служанкi займалiся гэтым, падарожнiкi пайшлi глядзець пакоi для начлегу. Усе яны размяшчалiся ўздоўж калiдора, якi ўпiраўся ў цьмяныя зашклёныя дзверы з красамоўным нумарам.

Калi, нарэшце, усе паселi за стол, з'явiўся сам гаспадар заезнага двара. Гэта быў былы гандляр жывёлаю, тоўсты астматычны чалавек, у горле ў якога без адхлання нешта свiстала, клекатала i хрыпела. Прозвiшча яго было Фалянвi.

Ён запытаўся:

– Хто хут мадэмуазель Элiзабэт Русэ?

Пампушка здрыганулася, павярнулася:

– Гэта я.

– Мадэмуазель, прускi афiцэр жадае неадкладна пагаварыць з вамi.

– Са мной?

– З вамi, калi менавiта вы мадэмуазель Элiзабэт Русэ.

Яна захвалявалася, нейкую хвiлю раздумвала, потым рашуча сказала:

– Ну i няхай! Але я не пайду!

Усе занепакоiлiся; кожны пачаў выказваць здагадкi наконт прычыны выклiку. Да Пампушкi падышоў граф:

– Вы не маеце рацыi, мадам, ваша адмова можа спавадаваць вялiкiя непрыемнасцi не толькi вам, але i ўсiм вашым спадарожнiкам. Нiколi не варта працiвiцца людзям, якiя дужэйшыя за вас. Гэтае запрашэнне, пэўна, не тоiць нiякай небяспекi; можа, трэба нешта ўзгаднiць, якую-небудзь дробязную фармальнасць.

Усе падтрымалi графа, сталi прасiць Пампушку, угаворваць, упрошваць i нарэшце пераканалi

яе; кожны баяўся ўскладненняў, якiя мог бы спрычынiць такi неразумны ўчынак. Урэшце яна сказала:

– Добра, але раблю я гэта толькi дзеля вас!

Графiня пацiснула ёй руку:

– I мы вам шчыра ўдзячныя!

Пампушка пайшла. Усе чакалi яе вяртання, каб разам сесцi за стол.

Кожны шкадаваў, што заместа гэтай нястрыманай, наравiстай жанчыны запрасiлi не яго, i мысленна рыхтаваў усякiя банальныя фразы на выпадак, калi i ён будзе паклiканы.

Але хвiлiн праз дзесяць Пампушка вярнулася - запыханая, пунсовая, сама не свая ад гневу.

– Ах, паскуда! Якая паскуда!
– мармытала яна.

Усе кiнулiся да яе з роспытамi, аднак яна маўчала; граф прадаўжаў настойваць, i тады яна з вялiкай годнасцю адказала:

– Не дапытвайцеся. Вас гэта не абыходзiць, я не магу нiчога сказаць.

Усе размясцiлiся вакол вялiкай мiсы, адкуль iшоў пах капусты. Нягледзячы на гэтую трывожную прыгоду, вячэра прайшла весела. Сiдр, якi - з эканомii пiлi муж i жонка Люазо ды манашкi, быў слаўны. Астатнiя заказалi вiна; Карнюдэ папрасiў пiва. У яго была асаблiвая манера адкаркоўваць бутэльку, успеньваць пiтво, углядвацца ў яго, нахiляючы куфаль, а потым узнiмаючы да лямпы, каб лепей разгледзець колер. Калi ён пiў, яго доўгая барада, якая з часам набыла адценне яго любiмага напiтку, здавалася, ажно трэслася ад замiлавання, вочы скоса цiкавалi за куфлем, каб не згубiць яго з вiдавоку, i ўвесь выгляд у дэмакрата быў такi, быццам ён выконвае тую адзiную справу, дзеля якой i нарадзiўся на свет. Ён мысленна як бы iмкнуўся зблiзiць, паяднаць дзве вялiкiя страсцi, якiя поўнiлi ўсё яго жыццё: пiва "Паль Аль" i Рэвалюцыю; бясспрэчна, не мог ён цешыцца адным, не думаючы пра другое.

Пан i панi Фалянвi вячэралi ў самым канцы стала. Муж пыхкаў, як стары паравоз, у яго ў грудзях гэтак клекатала, што ён не мог размаўляць, калi еў; затое жонка не моўкла нi на хвiлiнку. Яна апiсала ўсе свае ўражаннi ад прыходу прусакоў, расказала, што яны рабiлi, што казалi; яна ненавiдзела iх, найперш таму, што яны ўляцелi ёй у капеечку, i яшчэ таму, што ў армii былi два яе сыны. Звярталася яна пераважна да графiнi - ёй гонарам была размова з багатай паняй.

Калi яна расказвала пра што-кольвечы далiкатнае, дык адразу панiжала голас, а муж час ад часу перапыняў яе:

Памаўчала б ты лепей, мадам Фалянвi!

Але яна не звяртала на гэта ўвагi i не змаўкала:

– Праўда, панi, гэтыя людзi толькi i робяць, што ядуць бульбу са свiнiнай ды свiнiну з бульбай! I не думайце, калi ласка, што яны чысцёхi. I не блiзка! Яны, шануючы вас, паскудзяць абы-дзе. А каб вы толькi бачылi, як яны бясконца практыкуюцца! Збяруцца ў полi - i марш уперад, i марш назад, i паварот туды, i паварот сюды. Лепей бы зямлю плужылi цi дарогi пракладвалi ў сябе дома! Але дзе там, панi, нiякага толку ад гэтых ваенных! Ну, каму гэта трэба, каб няшчасны люд кармiў iх, калi яны аднаму толькi i вучацца - як людзей забiваць?! Я, вядома, старая ўжо i, калi папраўдзе, непiсьменная жанчына, але як падзiўлюся, як яны да знямогi так вось топчуцца ад рання да вечара, дык i думаю: "Вось ёсць людзi, якiя робяць усялякiя адкрыццi, каб нейкую карысць прынесцi, а навошта ж гэта патрэбны такiя, што аж са скуры вылузваюцца, абы толькi шкодзiць! Ну праўда ж, хiба гэта не подласць - забiваць людзей, хай сабе гэта прусы, цi ангельцы, цi палякi, цi французы? Як папомсцiш каму, хто скрыўдзiў цябе, дык гэта кепска, i за гэта караюць; а калi сыноў нашых забiваюць, як тых зайцоў, са стрэльбаў, дык гэта, выходзiць, добра, бо такому, хто найболей назабiвае, ордэны даюць! Не, як сабе хочаце, я, пэўна, нiколi не ўцямлю гэтага!

Поделиться:
Популярные книги

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5