Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пампушка (на белорусском языке)
Шрифт:

Пампушка пакорлiвым ласкавым голасам прапанавала манашкам раздзялiць з ёю падмацунак. Тыя адразу ж згадзiлiся i, не падымаючы вачэй, толькi прамармытаўшы словы ўдзячнасцi, сталi спешна есцi. Карнюдэ таксама не адмовiўся ад суседчынага частавання, i яны разам з манашкамi наладзiлi нешта накшталт стала з газет, разгорнутых на каленях.

Раты нястомна раскрывалiся i закрывалiся, заўзята жавалi, умiналi, паглыналi. Люазо ў сваiм кутку ўлягаў напоўнiцу i шэптам угаворваў жонку далучыцца да кампанii. Тая напачатку ўпарта аднеквалася, але потым, калi сутарга звяла страўнiк, здалася. Тады муж з падкрэсленай галантнасцю запытаўся ў сваёй "чароўнай спадарожнiцы", цi не дазволiла б яна i

мадам Люазо ўзяць кавалачак. Пампушка адказала:

– Чаму ж не? Калi ласка, пане, - i з прыветлiвай усмешкай падала мiску.

Калi адкаркавалi першую бутэльку бардоскага, адбылася замiнка: меўся толькi адзiн кiлiшак. Яго сталi перадаваць адно аднаму, папярэдне выцiраючы краёк. Адзiн Карнюдэ, безумоўна, з галантнасцi, даткнуўся вуснамi да той мясцiнкi, дзе вiднеўся вiльготны след ад суседчыных вуснаў.

Акружаныя людзьмi, якiя прагна паглыналi ежу, удыхаючы пахi страў, граф i графiня дэ Брэвiль, як i пан ды панi Карэ-Лямадон, пакутавалi ад той страшнай пакуты, якая атрымала назву "танталавы мукi". Неспадзеўна маладая фабрыкантава жонка выпусцiла такi глыбокi ўздых, што ўсе павярнулiся; яна збялела, як снег за вокнамi дылiжанса, вочы яе заплюшчылiся, галава абвяла: яна самлела. Перапалоханы муж прасiў дапамогi. Усе разгубiлiся; старэйшая манашка, падтрымлiваючы галаву хворай, паднесла да яе вуснаў Пампушчын кiлiшак i сiлком улiла ў рот некалькi кропель вiна. Панечка варухнулася, расплюшчыла вочы, усмiхнулася i смяротным голасам запэўнiла, што ёй ужо зусiм добра. Але каб не самлела другi раз, манашка змусiла яе выпiць поўны кiлiшак бардоскага i сказала:

– Гэта ад голаду, няйначай, - бо ад чаго б яшчэ?

Тады Пампушка, чырванеючы яшчэ мацней, збянтэжана залепятала, азiраючы чатырох падарожнiкаў, якiя ўсё яшчэ трымалiся нашча:

– Божа мiлы, ды калi б я пасмела прапанаваць гэтым панам i паням...

Яна асеклася ў боязi абразлiвай адмовы. Слова ўзяў Люазо:

– Э, чорт вазьмi, у падобных абставiнах усе людзi - браты i павiнны памагаць адзiн аднаму. Ну, панове, досыць цырымонiй, згаджайцеся, якога д'ябла?! Хто ведае, цi мы ўвогуле яшчэ напаткаем прыстанак нанач! Пры такiм руху дай Бог дабрацца да Тота хоць да заўтрашняга абеду.

Але тыя чацвёра вагалiся, нiхто з iх не адважваўся ўзяць на сябе адказнасць за згоду.

Нарэшце граф вырашыў пытанне. Ён павярнуўся да збянтэжанай таўстушкi i з сама велiчным выглядам, на якi быў здольны, прамовiў:

– Мы з удзячнасцю прымаем вашу прапанову, мадам.

Цяжкi быў толькi першы крок. Як толькi Рубiкон аказаўся пяройдзеным, усе перасталi саромецца. Карзiна ўмомант была апарожнена. У ёй знайшоўся яшчэ паштэт з гусiнай пячонкi, паштэт з жаваранкаў, кавалак вэнджанага языка, красанскiя грушы, пон-левэкскi сыр, пячэнне i цэлы слоiк марынаваных карнiшонаў i цыбулi - Пампушка, як большасць жанчын, любiла ўсё вострае.

Нельга было пустошыць прыпасы гэтай жанчыны i не размаўляць з ёю. I гаворка ўрэшце завязалася, напачатку трохi асцярожная, аднак з цягам часу ўсё болей нязмушаная, бо Пампушка трымалася проста слаўна. Панi дэ Брэвiль i Карэ-Лямадон, якiя валодалi вялiкай свецкай абыходлiвасцю, выявiлi вытанчаную прыязнасць. Асаблiва на вышынi аказалася графiня са сваёй ветлiвай паблажлiвасцю велiкасвецкай панi, што не трацiць сваёй годнасцi, да каго б яна нi звярталася. Але энергiчная мадам Люазо, якая мела душу жандара, заставалася непрыступная i гаварыла мала, затое шмат ела.

Гамонка, вядома, вялася пра вайну. Гаварылi пра жорсткасць прусакоў, пра адвагу французаў; i ўсе гэтыя людзi, якiя ратавалiся ўцёкамi, ухвалялi мужнасць iншых. Спакваля пачалiся расказы пра сябе, i Пампушка са шчырым хваляваннем,

з палкасцю, якую часам выяўляюць публiчныя жанчыны, калi гавораць пра натуральныя пачуццi, расказала, чаму яна пакiнула Руан.

– Спачатку я намервалася застацца, - сказала яна.
– Прыпасаў дома было поўна, i па мне лепей было б кармiць некалькi салдатаў, чым перцiся немаведама куды ў свет. Але калi я пабачыла iх, гэтых прусакоў, то ўжо не магла саўладаць з сабою! Усё ўва мне так i пераварочвалася ад злосцi, я цэлы дзень праплакала ад сораму. Ох, была б я мужчынам, я iм паказала б! Я глядзела ў акно на гэтых свiнтухоў у вастраверхiх касках, а пакаёўка трымала мяне за рукi, каб я не пашпурляла iм на галовы ўсю маю мэблю! Потым яны з'явiлiся да мяне на пастой, i я першага ж ухапiла за горла. Задушыць немца не цяжэй, чым каго другога! I я б яго прыкончыла, калi б мяне не адцягнулi за валасы. Пасля гэтага давялося хавацца. А як толькi надарылася магчымасць, я выехала - i вось я тут.

Усе хвалiлi яе. Яна адразу вырасла ў вачах у сваiх спадарожнiкаў, якiя не выявiлi такой адвагi; Карнюдэ, слухаючы яе, усмiхаўся адабральнай i зычлiвай усмешкай апостала: гэтак святар слухае набожнага чалавека, якi славiць Бога, бо пышнабародыя дэмакраты зрабiлiся такiмi самымi манапалiстамi ў дачыненнi да патрыятызму, як свяшчэннаслужыцелi - у пытаннях набожнасцi. Потым ён загаварыў павучальным тонам, узнёсла, засвоеным з пракламацый, якiя штодня расклейвалiся на сценах, i завяршыў красамоўнай тырадай, якою бязлiтасна расправiўся з "гэтай падлай Бадэнге"!

Але Пампушка зазлавалася: яна была банапартыстка. Яна запунсавела, як вiшня, i, заiкаючыся ад абурэння, вымавiла:

– Хацела б я пабачыць вас на яго месцы! Вы лепшыя былi б, то дзiва! Ды гэта ж вы i прадалi яго! Калi б Францыяй кiравалi штукары накшталт вас, толькi б i заставалася - уцякаць без аглядкi!

Непарушны Карнюдэ, як i раней, усмiхаўся пагардлiва, але адчувалася, што вось-вось выбухне сварка; тут умяшаўся граф i не без цяжкасцi супакоiў разгневаную жанчыну, уладна заявiўшы, што любое шчырае перакананне заслугоўвае павагi. Мiж тым графiня i фабрыкантава жонка, якiя ў душы, як i ўсе пачцiвыя людзi, падсвядома насiлi нянавiсць да Рэспублiкi i дужа ўласцiвую ўсiм жанчынам цягу да прыдворнай мiшуры i дэспатычных манархаў, адчулi мiжвольную сiмпатыю да гэтай прастытуткi, якая трымалася з зайздроснаю годнасцю i выказвала пачуццi, якiя апаноўвалi i iх.

Карзiна была спарожнена. Удзесяцёх яе лёгка спустошылi i толькi пашкадавалi, што яна малаватая. Размова доўжылася яшчэ пэўны час, хоць i стала меней ажыўленая, як толькi кончылася яда.

Вечарэла, змрок спакваля гусцеў; пры страваваннi холад заўжды робiцца асаблiва адчувальны, i Пампушка дрыжала, нягледзячы на сваё сальца. Панi дэ Брэвiль прапанавала ёй сваю грэлку, у якую ўжо адзiн раз падкладвала вугаль; Пампушка адразу згадзiлася, бо ногi ў яе ўжо зусiм заледзянелi. Панi Карэ-Лямадон i панi Люазо аддалi свае грэлкi манашкам.

Фурман запалiў лiхтары. Яны ярка асвяцiлi воблачка пары над потнымi крыжамi караннiкоў i снег абапал дарогi, якi бясконцым сувоем слаўся ў рухомым водблiску iх агнёў.

У дылiжансе ўжо нiчога нельга было разгледзець; неспадзявана ў кутку, дзе сядзелi Пампушка i Карнюдэ, узнiк нейкi рух; Люазо, якi пiльна ўзiраўся ў цемру, падалося, што барадач рэзка адхiснуўся, быццам атрымаў моцны тумак.

Уперадзе на даляглядзе паказалiся дробныя агеньчыкi. Гэта быў Тот. Ехалi ўжо адзiнаццаць гадзiн, а калi дадаць дзве гадзiны, патрачаныя на чатыры супынкi, каб пакармiць коней i даць iм перадыхнуць, дык выходзiла ўсе трынаццаць. Дылiжанс уехаў у мястэчка i спынiўся каля "Гандлёвага гатэля".

Поделиться:
Популярные книги

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5