Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пампушка (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну як, цiкавае было хрышчэнне?

Таўстушка, яшчэ ўсхваляваная абрадам, падрабязна апiсала ўсё: i аблiччы, i паставы, i саму царкву. Потым дадала:

– Так добра калi-нiкалi памалiцца!

Да снедання панi абмежавалiся ветлай увагай да яе, каб заваяваць яе давер i гэтым вымусiць яе паддацца iхнiм парадам.

Але як толькi паселi за стол, усчалося наступленне. Спачатку завялi адцягненую размову пра самаахвяраванне. Згадвалi прыклады з далёкай даўнiны: Юдзiф i Алаферна, потым, нi з таго нi з сяго Лукрэцыю i Сэкста, прыгадалi Клеапатру, якая прымала на сваiм ложы ўсiх варожых военачальнiкаў i прыводзiла iх да рабскай пакоры. Была нават расказана ўзнiклая ва ўяўленнi гэтых невукаў-мiльянераў фантастычная гiсторыя пра рымлянак, якiя нiбыта адпраўлялiся ў Капую закалыхваць у сваiх абдымках

Ганiбала, а разам з iм i яго палкаводцаў i цэлыя фалангi наймiтаў. Потым былi ўспомнены ўсе жанчыны, якiя супынiлi заваёўнiкаў, зрабiўшы сваю плоць полем бiтвы, зброяй i сродкам запанавання, i гераiчнымi пешчамi перамаглi агiдных цi ненавiсных тыранаў, ахвяраваўшы сваёю цнотай дзеля помсты, спаўнення найвышэйшага абавязку.

Расказалi яшчэ, у цьмяных выразах, i пра адну ангельку старадаўняга i славутага роду, якая нават згадзiлася прывiць сабе жахлiвую хваробу, каб заразiць ёю Банапарта, якога цудам уратавала раптоўная слабасць у хвiлiны ракавога спаткання.

Усё гэта выкладалася прыстойна, стрымана, толькi сяды-тады прарывалася знарочыстая заўзятасць, каб падахвоцiць кампанiю да спаборнiцтва.

Зрэшты, можна было падумаць, што адзiнае прадвызначэнне жанчыны на зямлi гэта вечнае самаахвяраванне, бясконцае падначальванне выбрыкам салдатнi.

Абедзве манашкi, заглыбленыя ў свае думкi, здавалася, нiчога не чулi. Пампушка маўчала.

Ёй далi магчымасць думаць цэлы дзень. Але цяпер яе ўжо не называлi, як раней, "панi" - ёй гаварылi проста "паненка", хоць нiхто i не ведаў чаму; пэўна, таму, што хацелi спусцiць яе на ступеньку нiжэй з той вышынi, на якую яна ўзнялася ў агульным меркаваннi, i даць адчуць ёй усю ганебнасць яе рамяства.

Як толькi падалi суп, зноў з'явiўся пан Фалянвi i паўтарыў учарашнюю фразу:

– Прускi афiцэр пытаецца, цi панi Элiзабэт Русэ не змянiла свайго рашэння.

Пампушка суха адказала:

– Не, пане.

Але за абедам каалiцыя стала слабець. У Люазо вырвалася некалькi неасцярожных фраз. Кожны са скуры вылузваўся, намагаючыся выдумаць новы прыклад, а нiчога не выходзiла, калi раптам графiня, можа, ненаўмысна, а проста цьмяна адчуваючы патрэбу выказаць павагу да рэлiгii, папыталася ў старэйшай манашкi пра вялiкiя подзвiгi з жыцця святых. Бо шмат якiя святыя рабiлi ўчынкi, якiя ў нашых вачах былi б злачынствам; але царква лёгка даруе гэтыя правiны, калi яны ўчынены дзеля славы боскай або на дабро блiзкаму. Гэта быў неабвержны доказ, i графiня не прамiнула пакарыстацца iм. I вось, цi то з прычыны маўклiвага адабрэння, патаемнага патурання, якiя так адмыслова ўжываюць духоўныя асобы ўсiх рангаў, цi то з прычыны шчаслiвай незразумеласцi, ратоўнай някемкасцi, старая манашка зрабiла змоўшчыкам вялiкую падтрымку. З выгляду цiхманая, а выявiлася, што смелая, красамоўная i катэгарычная. Яна не блукала ў нетрах казуiстыкi; пераконаннi яе былi як з жалеза, вера непарушная, сумленне не ведала нiякiх згрызот. Для яе ў ахвярапрынашэннi Аўраама не было нiчога ненармальнага, бо яна сама не задумваючыся забiла б бацьку i мацi паводле загаду з неба; нiякая правiннасць, на яе думку, не магла ўгнявiць усявышняга, калi чалавек кiруецца высокай мэтай. Графiня ў жаданнi здабыць як мага болей карысцi з арэолу святасцi сваёй неспадзяванай саюзнiцы выклiкала яе на падрабязнае павучальнае тлумачэнне маральнага правiла: "Мэта апраўдвае сродкi". Яна задавала ёй пытаннi.

– Значыць, сястра, вы мяркуеце, што Богу прыемныя любыя шляхi i ён прабачае правiннасць, калi памкненне чыстае?

– Ды якiя могуць быць сумненнi, панi?! Даволi часта ўчынак сам па сабе варты асуджэння, бывае пахвальны дзякуючы пабуджэнню, якое натхняе на той крок.

I яна яшчэ доўга разважала гэтаксама, абмяркоўвала волю Бога, прадбачвала яго рашэннi, прыпiсвала яму ўмешванне ў справы, якiя, калi папраўдзе, зусiм яго i не абыходзяць.

Усё гэта падавалася замаскавана, спрытна, красамоўна. Але кожнае слова святой сястры ў манаскiм убраннi рабiла прабоiну ва ўгневаным супрацiўленнi куртызанкi. Потым гамонка трохi адхiлiлася ад галоўнага кiрунку, i манашка загаварыла пра манастыры яе ордэна, пра сваю iгуменню, пра сябе самую i пра сваю прывабную суседку, каханую сястру з абшчыны св. Нiкiфара. Iх выклiкалi ў Гаўр, каб даглядаць у шпiталях салдатаў, хворых на воспу. Яна расказвала пра гэтых няшчасных,

падрабязна апiсвала iх пакуты. I вось, пакуль з капрызу гэтага прусака iх затрымваюць у дарозе, богведама колькi памрэ французаў, якiх яны, магчыма, уратавалi б! Даглядаць параненых i хворых ваенных было яе спецыяльнасцю; яна была i ў Крыме, i ў Iталii, i ў Аўстрыi, i, расказваючы пра свае вандроўкi, яна неспадзявана паказала сябе адной з тых хвацкiх i ваяўнiчых манашак, якiя нiбыта на тое i створаны, каб iсцi следам за войскам, падбiраць параненых у разгар бiтвы i лепей ад любога камандзiра адзiным словам утаймоўваць расхлябаных ваякаў; гэта была сапраўдная "ваенная сястра", i яе змарнелы, пабiты воспай твар быў як бы сiмвалам руйнаванняў, спрычыньваных вайной.

Пасля яе нiхто не сказаў нi слова, настолькi ўражлiвым падалося ўсё выказанае ёю.

Як толькi паабедалi, усе адразу заспяшалiся ў свае пакоi i выйшлi толькi назаўтра ранiцай, даволi позна.

Снеданне прайшло спакойна. Вычэквалi, каб зерне, пасеянае напярэдаднi, прарасло i закаласавала.

Апоўднi графiня прапанавала прагуляцца, i, як загадзя было дамоўлена, граф узяў Пампушку подручкi i трошкi адстаў з ёю ад iншых.

Ён гаварыў з ёю фамiльярным, апякунскiм, трохi пагардлiвым тонам, якiм салiдныя мужчыны размаўляюць з публiчнымi жанчынамi, называў яе "дзiця маё", паблажлiва апускаючыся да яе з вышынi свайго сацыяльнага становiшча, той само сабой зразумелай пашаны, якою быў ён акружаны. Ён без нiякiх хiтрыкаў прыступiў да сутнасцi справы:

– Значыць, вы намераны трымаць нас тут i падстаўляць, як i сябе самую, небяспецы ўсiх магчымых здзекаў, непазбежных у выпадку паражэння прускай армii, толькi б не рабiць прыемнасцi, якую вы рабiлi ў сваiм жыццi столькi разоў?

Пампушка нiчога не адказала.

Ён дзейнiчаў на яе ласкавасцю, доказамi розуму, заклiкаў да яе пачуццяў. Ён умеў заставацца на вышынi сваёй графскай годнасцi, быў галантны, калi гэта патрабавалася, лiслiвы, нават сардэчны. Ён расхвальваў паслугу, якую яна магла б зрабiць iм, гаварыў пра тое, як бы яны былi ёй удзячныя; а потым раптам весела загаварыў з ёю на "ты":

– А знаеш, дарагая, у яго будуць усе падставы выхваляцца, што паласаваўся такой панадненькай дзяўчынай, якiх не шмат знойдзецца ў яго на радзiме!

Пампушка нiчога не адказала i паспешлiва далучылася да ўсёй кампанii.

Па вяртаннi з прагулкi яна адразу ж паднялася ў свой пакой i болей не выходзiла. Занепакоенасць дасягнула найвышэйшай ступенi. Што яна вырашыць? А што, калi ўсё-такi заўпарцiцца? Якi жах!

Настала пара абеду; яна не з'яўлялася. Нарэшце прыйшоў пан Фалянвi i паведамiў, што панi Русэ не зусiм здаровая, можна сядаць за стол без яе. Усе натапырылi вушы. Граф падышоў да карчмара i цiха спытаўся:

– Згадзiлася?

Ага.

З прыстойнасцi ён нiчога не сказаў сваiм спадарожнiкам, толькi лёгка кiўнуў iм. Адразу ва ўсiх вырваўся глыбокi ўздых палёгкi, твары павесялелi. Люазо ўсклiкнуў:

– Д'ябал мяне вазьмi! Плачу за шампанскае, калi толькi яно знойдзецца ў гэтым доме!

На вялiкi жах панi Люазо, гаспадар неўзабаве прынёс ажно чатыры бутэлькi. Усе ўмiг парабiлiся надзвычай кампанейскiя i шумлiвыя; нястрымная радасць распiрала iх сэрцы. Граф быццам упершыню заўважыў, што панi Карэ вельмi прыгожая; фабрыкант кiдаў камплiменты графiнi. Гамонка вялася жывая, вясёлая, дасцiпная.

Раптам Люазо ўстрывожана ўскiнуў рукi ўгору i крыкнуў:

– Цiха.

Усе змоўклi ў здзiўленнi i нават у страху. Люазо прыслухаўся, загадваючы ўсiм памаўчаць, узняў вочы да столi, прыслухаўся зноў i потым прамовiў сваiм звычайным голасам:

– Супакойцеся, усё ў парадку.

Нiхто не адважыўся паказаць, што зразумеў, але ўсмешка мiльгнула на ўсiх тварах.

Хвiлiн праз пятнаццаць ён паўтарыў тую самую камедыю i праз увесь вечар узнаўляў яе неаднойчы; ён рабiў выгляд, быццам звяртаецца да некага на паверсе вышэй i дае яму двухсэнсоўныя парады, вывуджаныя з запасаў свайго комiваяжорскага досцiпу. Часам ён з уяўнай журбою ўздыхаў: "Беднае дзяўчо!"; альбо разгневана цадзiў праз зубы: "Прэч, прускi нягоднiк!" Некалькi разоў, калi, здавалася, нiхто ўжо i не думаў пра гэта, ён дрыготкiм голасам усчынаў лямант: "Годзе! Годзе!" - i дадаваў быццам самому сабе: "Хоць бы нам убачыць яе яшчэ жывую, хоць бы гэты паскуднiк не даканаў яе!"

Поделиться:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба